міжмоўныя амонiмы, цi ілжывыя сябры перакладчыка (правільнасць маўлення)
.docxрастлумачце адрозненні ў значэнні наступных беларускіх і рускіх слоў:
Наступныя словы — міжмоўныя амонiмы, цi ілжывыя сябры перакладчыка.
безадказны - які не нясе адказнасці ні перад кім
безотказный – безадмоўны - які не мае перашкод у рабоце; спраўны
бескарысны - які не прыносіць карысці; дарэмны
бескорыстный – бескарыслівы - які зроблены без жадання атрымаць асабістую карысць
дыван - тканы, звычайна варсісты ўзорчаты выраб для ўпрыгожвання сцен, высцілання падлогі
диван – канапа - прадмет мяккай мэблі для сядзення і ляжання, са спінкай і падлакотнікамі
склон - граматычная катэгорыя іменных часцін мовы, у якой выражаюцца семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж словамі; форма іменнай часціны мовы
склон – схіл - нахіленая паверхня чаго-н.; пакаты спуск
бяспечны - якому не пагражае небяспека, надзейна ахаваны
беспечный – бестурботны - які з лёгкасцю адносіцца да жыццёвых спраў і турбот; бесклапотны
краска – (размоўнае) тое, што і кветка
краска – фарба - рэчыва, што надае той ці іншы колер прадметам, якія яно пакрывае або пасылае
нядзеля - сёмы дзень тыдня, агульны дзень адпачынку
неделя – тыдзень - адзінка вылічэння часу ад панядзелка да наступнай нядзелі ўключна
маніць - абманваць, хлусіць, гаварыць няпраўду
манить – клікаць - вабіць, прыманьваць
багатыр - той, хто валодае вялікай маёмасцю, мае многа грошай; багач
богатырь – волат - казачны герой незвычайнай сілы, удаласці і мужнасці; асілак
плот - агароджа вакол чаго-н.
плот – плыт - бярвенне, звязанае ў адзін або некалькі радоў для сплаву па вадзе
разлічыць - правёўшы падлік, вылічэнне, вызначыць размер, колькасць чаго-н.
различить – адрозніць - заўважыць розніцу паміж прадметамі, з'явамі; распазнаць, вылучыць
стрэльба - ручная агнястрэльная зброя з доўгім ствалом
стрельба – стральба - дзеянне паводле дзеяслоў страляць, а таксама гукі гэтага дзеяння