Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Палескія дарогі (Ад усіх трох галоўных дарог) - стыль, тып, план, сродкi дакладнасцi i дарэчнасцi маўлення

.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
19.06.2020
Размер:
17.96 Кб
Скачать

Прачытайце тэкст. Вызначце стыль і тып маўлення.  Запішыце план тэксту. Пакажыце на прыкладах сродкі, якія забяспечваюць дакладнасць і дарэчнасць маўлення на прыкладзе тэксту.

Палескія дарогі

 

Ад усіх трох галоўных дарог раёна збочвала мноства меншых дарог, дарожак, сцежак. У кожнай дарогі і дарожкі былі свой характар, свой нораў. Толькі нямногія з іх і нядоўга ціха ішлі полем ці лесам; большасць, ледзь Апейка з’язджаў са шляху ці байчэйшай дарогі, адразу ўлазіла ці ў мокрыя зараснікі, ці ў балотнае куп’ё.

За балотамі, за зялёнай тванню ды зараснікам абапал грэблі таратайка Апейкава праз нейкі час выбіралася на меншую ці большую выспу, і колы ў летнія сонечныя дні мякка сеялі пясок або дробны, як мука, пыл. Выпаўзала, круцілася поле, млелі на сонцы палоскі звычайна беднай збажыны. Ішлі палоскі зацярушанай пылам бульбы, вецер прыносіў салодкі пах грэчкі. За вытаптаным выганам, амаль заўсёды пры балоце, Апейку абступалі хаты – новыя, пасівелыя ўжо ад дажджу ды ветру, скрыўленыя, абымшэлыя ад даўнасці. За шыбамі, за платамі сустракаліся цікаўныя вочы: чым далей ад вялікай дарогі, тым радзей бачылі тут чужога чалавека…

У кожным сяле былі ў Апейкі цяпер знаёмыя, прыяцелі; калі не спяшаўся вельмі, нават кіруючыся далей, ён спыняў каня, завітваў у хату. Людзі ведалі, што любіў юравіцкі госць, як пачастунак, цікавую гаворку… Гаворкі цікавыя і карысныя былі і самому Апейку: тут, у гэтых людзей, было мора навін, такіх патрэбных яго душы, якая хацела быць заўсёды з народам…

Калі ён ехаў далей, побач часцяком ішло некалькі дзядзькоў, цётак, чародка цікаўных малых – праводзілі. За крайнімі хатамі таратайка зноў кацілася пясчанымі каляінамі, разам з якімі і ўбягала ў яшчэ адно балота. Абапал зноў мяняліся зараснікі шызаватых лазнякоў ды бліскучага алешніку, зноў ядавіта зелянела раска, цёпла пахла тванню. Трашчала галлё пад коламі. што добра дрыжалі, курыўся пыл, руды, тарфяны (Паводле І. Мележа).

1. Мастацкі стыль, апісанне з элементамі апавядання.

2. План.

  1. Мноства дарог.

  2. Сёлы за балотамі.

  3. Знаёмыя Алейкі.

  4. Шлях далей.

3. Сродкі дакладнасці і дарэчнасці маўлення.

  • ад усіх трох галоўных дарог – канкрэтнасць

  • чым далей ад вялікай дарогі, тым радзей бачылі тут чужога чалавека – лагічнасць

  • Толькі нямногія з іх … ішлі полем ці лесам; большасць … адразу ўлазіла ці ў мокрыя зараснікі, ці ў балотнае куп’ё. – лаканічнасць (няма непатрэбнай канкрэтыкі)

  • Ад …галоўных дарог … збочвала мноства меншых дарог, дарожак, сцежак. У кожнай дарогі і дарожкі былі свой характар, свой нораў. – правільнасць (выказвання моўнага матэрыялу)

  • За вытаптаным выганам, амаль заўсёды пры балоце, Апейку абступалі хаты – новыя, пасівелыя ўжо ад дажджу ды ветру, скрыўленыя, абымшэлыя ад даўнасці. … У кожным сяле былі ў Апейкі цяпер знаёмыя, прыяцелі; калі не спяшаўся вельмі, нават кіруючыся далей, ён спыняў каня, завітваў у хату. – кантэкстуальная дарэчнасць (пра дарогу да хат і хаты распавядалася не проста так, а каб прадставіць знаёмых)

  • дарожакстылявая дарэчнасць (дарогі тыя маленькія, таму завуцца дарожкамі)