Мятліцкая Ганна Мікалаеўна 53 аўд.
Агляд літ-ры пач. 20 ст
Нашаніўскі пэрыяд, пач. 20ст.
Беларускае Адраджэньне.
1920-1930 – палітыка беларусізацыі, а пасьля рэпрэсыі
1941-1944 – пэрыяд ВАВ.
Пасьляваенная літаратура
“Гісторыя бел. Літ-ры ў 4-х тамах.”
“Літ-ра 50-х-80-х”
Хрушчоўская адліга
60-сятнікі Я. Янішчыц, В. Іпатава…
Сучасная літаратура 26-га красавіка 86- да сёньняшняга дня
Нашаніўскі пэрыяд – адбываецца буйны рост нац. Сьвядомасьці – пэрыяда бел. Адраджэньня:
Несьці веды ў народ
Згуртаваньне народа
Пашырэньне захаваньня традыцый
Наша доля, Наша Ніва (Лойка
Газэта “Наша Ніва” шмат зрабіла для згуртаваньня літ. Сілаў
БСГ утварыла “Нашу долю” – выйшла 6 нумароў зь верасьня па сьнежань 1906 года
Было 2 правапісы: лацінка й кірыліца
У першым нумары друкавалася Цётка “Наш палетак”
1906-1915 – выдавалася “Наша Ніва” ў Вільні
Браты Іван і Антон Луцкевічы сакавік 1914
1907 М. Багдановіч “Музыка”
Алесь Гарун, У. Галубок…
Станаўленьне мастацкай крытыкі, фальклярыстыкі…
Юбілейная рубрыка
Значнае ажыўленьне беларускага кнігадрукаваньня ў Вільні, і Менску
1913 – Калядная пісанка
Праблемы сялянскага самакіраваньня
Выпрацоўваліся нормы беларускага правапісу
Папулярызацыя тэатра, музыкі, культуры
Адраджэнскі хар-р беларускага руху, паскоранасьць
М. Багдановіч : шмат розных кірункаў за кароткі час
Неарамантызм пп.20 ст.
Палуян “Званы й званары нац адраджэньня”
Праблема роднай мовы, нацыянальнага выхаваньня, фармаваньне нац. Сьвядомасьці
Тэатар садзейнічаў адраджэньню
Творы Багдановіча выходзілі й у рас. Выданьні
Таварыства“Загляне сонца й у наша ваконца” заснавальнік Вацлаў Іваноўскі выдадзена каля 14 кніг
Беларускія творцы друкаваліся ў Чэхіі, Нямеччыне
У Менску выходзіла газэта “Северо-западный край” у 1902 годзе
1903- утворана БСГ (БРГ)
1902-1904 – круг беларускай асьветы й культуры
1912-1914 дзейнічаў у Піцеры гурток “студэнты”
Браніслаў Ігнатавіч Эпімах-Шэпіла апякун Адраджэньня. Выкладаў грэцкую мову “Беларуская рукапісная хрэстаматыя”, хацеў стварыць музэй у Залесьсі, заступаўся за рэпрэсаваных
Клюб “Беларуская хатка” 1916-1921 год, успамінае ў лістах Зоська Верас.
1905-1907 зьнята забарона беларускага друкаванага слова, пачалі выдавацца бел. Выданьні
У Вільні была друкарня Марціна Кухты
Пэйзажная, філязофская, інтымная тэматыка, сымбалізм, імпрысыянізм
1917-1920
1921- Беларусь падзелена на 2 часткі
М. Гарэцкі, Браніслаў Тарашкевіч ды інш. Засталіся ў Зах. Бел.
Зьмест Г. Наша Ніва
Тэрыторыя |
Еднасьць куткоў |
Нацыянальная вобразнасьць |
Гаспадарка |
Культурная гаспадарка |
Свая гаспадарка |
Гісторыя |
Артыкулы па Эўрап. Гісторыі |
Міталёгія, даўнія часы |
Культура |
Навіны культурнага жыцьця |
Пазьбяганьне акцэнтацыі на культурных адносінах |
Мова |
Рэфэрэндум Кірыліца |
Узбагачэньне за кошт дыялектызмаў |
Рысы мадэрну:
Індывідуалізм
Рэлятэвізм каштоўнасьцей
Сацыяльны аптымізм
Ідэалізаваны герой
Істэтыка красы
І
1913- дыскусыя разьвіцьця прыгожага пісьменства
Юры Верашчака “Сплачваць доўг” (Вацлаў Ластоўскі)
Адзін з парнасьнікаў “Чаму плача песьня наша” (Купала)
1914 На сваім шляху В. Ластоўскі
Янка Купала (1882-1942) іВАН Дамінікавіч Лучэвіч нарадзіўся ў Вязынцы ля Радашковіч, паходзіў зь бяднелай шляхты
Мацей Бурачок, Янук
Акопы, Ляўкі – мейсцы працы.
У 1898 скончыў беларускую народную вучэльню, памірае бацька, працуе на бровары, пісарам
1905 – надрукаваны першы твор “Мужык” у “Северо-западным крае”
Трапляе на вучобу ў Піцер 1909-1913 Агульнаадукацыйныя курсы А.С. Чарняева
“Жалейка” 908, “Гусьляр”, “Шляхам жыцьця”
1913 “Бандароўна”, “Раскіданае гняздо”…
Падчас 2-й сусьветнай ажаніўся ў 1916 (было 34 гады). Сустрэліся ў Вільне са Уладзіславай Францаўнай на адной зь вечарын.
Вучыўся ў Маскве
У 1919 г. прыехаў у Менск
1921 г. перакладае Інтэрнацыянал, “Слова пра паход Ігаравы”
“Тутэйшыя”
1930- пачынаюцца рэпрэсыі, спроба самагубства.
1936 – цалкам зламаны.
1925 – Купала першы народны паэт
1926 – Колас народны паэт
1942 – гасьцініца “Масква”. Упаў у лесьвічны пралёт. Маці праз дзень памірае.
Сяброўства з Коласам.
Жалейка (1908) Пясьняр выказваецца ад народу
Гусьляр, Шляхам жыцьця
Групы вершаў
Герменэўтыка.
У вершах
“А хто там ідзе?”
Людвікам Рахоўскім пакладзены на музыку
Мілагучнасьць песеннага слова
Матыў магільнага сну.
“Гусьляр” 1910 г. – тэма мастацтва
“Шляхам жыцьця” – філязофскія матывы
Верш “Прарок” – асэнсаваньне творчай адзіноты.
Ідэя свабоды
Мастацкі мэтад нэарамантызм
Філязофская лірыка
Уласьцівы лірызм і драматызм
“Мая малітва”
1916-1917- не было твораў.
1914-1915 – песьні вайны
Савецкі пэрыяд – сэрвільная літаратура
1922- прад будучыняй
Паэмы падзяляюцца:
Творы на падставе свайго жыцьця
Творы на падставе фальклёру (Бандароўна)
Творы на падставе фантазіі (Курган)
Драматызаваныя паэмы “Адвечная песьня”, “Сон на кургане”
“Паязджане”
Рамантычныя паэмы “На куцьцю”, “Бандароўна”, “Магіла льва”
Паэма “Безназоўныя” – трыюмф маладой Беларусі, як будучыня Беларусі.
Бацька Багдановіча быў юрыстам.
Зборнік “Вянок” 1913г. – назву даў Вацлаў Ластоўскі.
Мастацкі мэтад
Цётка Элаіза Пашкевіч. Біяграфія апісана ў “Мысьліцелі й Асьветнікі Беларусі”
1906г. – “Скрыпка беларуская” Гаўрыла з Полацку, “Хрэст на свабоду” Гаўрыла.
“Першае чытаньне для дзетак беларусаў”.
Тэма мастака й грамадства
“Лета”, “Восень” - 1903
1904 – “Музыка Беларускі”
Паэзыя насычана дзеясловамі, кожны радок насычаны дзеясловамі.
Падпісвала свае творы мужчынскімі псэўданімамі.
Імкненьне растварыцца ў масе. Сучасьніца Ахматавай і Цьвятаевай.
Алесь Гарун “Матчын дар”
Максім Гарэцкі (1893-1938)
Псэўданім Максім Беларус. Нарадзіўся ў Мсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Працаваў землямерам
Апавяданьне ў”НН” у 1912
1914 г. – першы зборнік “Рунь” складаецца зь 9 апавяданьняў. Новыя людзі, шукальнікі-энтузіясты. Групы апавяданьняў:
Жыцьё інтылегентаў
Патаеннае (міталягічнае).
Героі Гарэцкага інтраверты
Гарэцкі – пісьменьнік аналітык
Выводзіў беларускю літаратуру на новы ўзровень.
Часопіс “Рунь”
Аповесьць “Дзьве душы” доўгі час была забаронена
Быў удзельнікам 1-й Сьвятовай вайны.
Літаратура страчанага пакаленьня (Хэмэнгуэй ды інш…)- трагічны досьвед…
Антываенная пазыцыя праз паказ жахаў вайны, пэйзажныя апісаньні.
Праблема бежанства (у Купалы “Паязджане”), антымілітарысцкі патас,
“У лазьні”,
“У чым яго крыўда?”
Скразны герой.
“Досьведкі”
“Чарнічка” (1918)
Зборнік “Люстрадзён” (1929-1930)
“Сібірскія абразкі” аўтабіяграфізм
1930-38-я гг. Рэпрысаваны, арыштаваны ў Пінску, працаваў землякопам, каштарысьнікам…
“Віленскія камунары”
Бел. Літ. 20-30-х гг.
Асноўныя гіст. Падзеі й зьмены. Рэпрэсыі.
Літ. У 20-м ст. стала масавай, умацаваліся пасярэднікі. Літ. Стала самым масавым відам мастацтва. Адкрыты БДТ – беларускі драматычны тэатар. Пабудаваны БДУ
Цішка Гартны (Жылуновіч) узначальваў урад БССР
Сфабрыкаваная справа “Саюз вызваленьня Беларусі”. Было асуджана больш за 90 чалавек, дзеячаў мастацтва й культуры.
Існавалі тройкі.
Гарэцкі, Галубок, Чарот, Дудар ды іншыя былі зьнішчаныя
Калектывізацыя была завершана ў сярэдзіне 30-х гг.
1937 год Курапаты й парк Чалюскінцаў – масавыя растрэлы. 29-га кастрычніка былі растраляны Гарэцкі, Чарот
1988 г. – стала вядома пра Курапаты.
1930 год – спроба самагубства Купалы.
Я. Пушча й У. Дубоўка вярнуліся з сылкі.
“Маладняк” – самае першае літ. Аб’яднаньне. Лідарам быў Міхась Чарот. Прымалі ўсіх, хто ўмеў пісаць.
1922 г. – створана “Адраджэньне”, стварыўся часопіс “Полымя”. Старшыня аб’яднаньня Чарот.
У “Маладняку” налічвалася 500 чалавек.
Альманах “Кніжніца Маладняка”. Колас высьмейваў “Маладняк”. Малднякоўцы пісалі шмат, але ня якасна.
Утворана “Узвышша” тымі, хто выйшаў з “Маладняка”. Ініцыятар – Дубоўка. 1926 г. – раскол.
1927 г. – перарэгістрацыя чальцоў “Маладняка” Бел. Асацыяцыя пралетарскіх. Пісьменьнікаў (БелАПП)
Стварэньне саюза пісьменьнікаў Беларусі.
Александровіч, Дудар, Баранавых, Рыгор Мурашка.
1926-1931 – існавала “Узвышша”
Падрыхтаваць паведамленьні 30-га чэрвеня 8:15 - практычныя:
Творчасьць Я. Коласа 20-х30-хх гг. Патрыятычная пэйзажная лірыка (10 твораў на выбар)(аповесьці “Дрыгва”, “Адшчапенец”)
Паэмы “Новая зямля” (1923); “Сымон музыка” (1925), “Казкі жыцьця” (1926) (5-7), “На ростанях” (1-я кніга) (1955). Апавяданьні “Малады дубок” (1913), “Нёманаў дар” (1928), “Сяргей Карага”, “Курская анамалія”, “Крывавы вір” (1923), “У двары пана Тарбецкага” (?)
Апавяданьні й аповесьці Гарэцкага 20-я 30-я гг.: Зборнік “Рунь” (“У лазьні”, “У чым яго крыўда”, “Роднае карэньне”), апавяданьні “Генэрал”, “Чарнічка”, “Рускі” “Літоўскі хутарок”. Аповесьці “Ціхая плынь, “На імпэрыялістычнай вайне”, “Дзьве душы”. Раманы “Віленскія камунары”, “Камароўская хроніка”, “Скарбы жыцьця”. П’еса “Жартаўлівы Пісарэвіч”, “Гапон і Любачка”.
Кузьма Чорны аповесьці й раманы 20-я 30-я гг.: Апавяданьні “Верасьнёвыя ночы”, “Хвоі гавораць”, “На граніцы”, “Дзякуй Богу як шклянка”, “На варце”, “Быльнікавы межы, “Па дарозе”. Аповесьці “Лявон Бушмар”, “Люба Лук’янская”. Раманы “Трэцяе пакаленьне”, “Пошукі будучыні, “Млечны шлях”.
Разьмеркаваць!!!
Аквітызм (вада жыцьця) – імклівасьць, якой прасякаецца мастацкі твор, адлюстроўваецца змаганьне неба й зямлі.
Літаратура стваралася сэрвільная – на службу дзяржаве.
Сьнежань 1927 – канец траўня 1931 – Купала, Колас, Цішка Гартны – “Полымя”. Стараліся ствараць вартае.
Паэзыя 20-х гг.
Алесь Дудар “Дзеці рэвалюцыі”
Анатоль Вольны “Кастусь Каліноўскі”
Я. Купала “Безназоўнае”
З. Бядуля “Беларусь”
Тэндэнцыя да дакумэнтальнасьці.
1929 год – пераломны, пачаліся рэпрэсыі. Літаратура робіцца сэрвільнай.
Літаратура пэрыяду ВАВ
Першы пэрыяд пасьляваенны
Другі пасьляваенны пэрыяд.
Гісторыя бел. Літ. 20-га ст.
50-я – 1986 – уздым, росквіт літаратуры (Аркадзь Куляшоў, П. Панчанка)
Сучасная літ. 1986- па цяперашні час.
А. І. Бельскі падручнік.
Уладзімер Дубоўка
Нарадзіўся ў 1900 15 ліпеня ў в. Агароднікі (Пастаўскі р-н, Віцебскай вобласьці), памёр у 1976
Раман “Круг”. Паэт экспэрымэнтатар, майстар інструмэнтоўкі. 1922-1929 – плённы пэрыяд
1930-1958 – быў у ссылцы ў Сыбіры, пасьля жыў у Маскве
3 пэрыяды біяграфіі:
Арганізатар аб’яднаньня “Маладняк” (1922-1929)
Пакутніцкі (высылка ў Сыбір)
Пэрыяд пасьля рэабілітацыі (пісаў у 1960-1970)
Прадзед Якуб пражыў 103 гады, быў асілкам і мудрым.
Дзед Караткевіч.
Родны брат Язэп Взёрны (белапаўская эстэтыка) выступаў супраць сваёго брата Дубоўкі.
Займаўся сялянскай працай.
1906 г. – сьмешны выпадак з “Паветраным шарам”
“Казка пра Багоў-Каралевіча”
На старонках “Нашай нівы” пазнаёміўся з тагачаснымі аўтарамі.
Вучыцца ў Мядзелі
1914 – першая сусьветная вайна. У 1915 уся сям’я пераязджае ў сям’ю. Скончыў сэмінарыю й паехаў да бацькоў.
У Маскве паступае на гісторыка-філялягічны факультэт
1920-1921 – удзельнічаў у грамадзянскай вайне
Сябраваў з Гаўрылам Гарэцкім, пасьля пазнаёміўся з Максімам Гарэцкім.
1921 – удзельнічае ў маёўцы, прысьвечанай Багдановічу.
1921 – дэбют маладога паэта. “Сонца Беларусі”
1922 – арыштавалі Гаўрылу Гарэцкага, абвінавацілі ўконтррэвалюцыйнай дзейнасьці. Гіне Ганна Гарэцкая (Апісана ў “Камароўскай хроніцы”)
1923 г. – зб.
У Маскве выкладае Валерый Брусаў. Дубоўка становіцца яго студэнтам
У 1924 г. скончыў інстытут, дыплём “Мастак слова”. Робіцца актывістам “Маладняка”. Быў ініцыятарам выхаду з Маладняка.
У лістападзе 1929 узьніклі разнагалосьсі сярод “Маладнякоўцаў”.
26 траўня 1926 г. – утварэньне “Узвышша” тымі, хто выйшаў з “Маладняка”
Старшыня ўзвышша Кузьма Чорны, Адам Бабарэка – літаратурны старшыня.
Дубоўка стварыў праграму, выступаў за чысьціню мовы.
Змагаўся за цесную сувязь створаў з жыцьцём.
Часопіс “Узвышша” выходзіў накладам 1000 асобнікаў.
У 1930 г. наклад зьменшыўся.
Аквавіта- жывая вата.
1926 – “На ўшанаваньне новага падзелу беларускай зямлі”
З 1925 па 1927 выйшлі 3 зборнікі: “Credo”; “Наля”,
Арыштаваны ДПУ за верш.
1937 – паўторна рэпрэсаваны.
Бабарэка памёр у 1938 годзе.
Гардзіцкі
Нарадзіўся сын Альгерд загінуў у першыя дні вайны, падрваўся на міне.
“Сакавік” 1948 – надрукаваны творы трыццатых гадоў.
1957 – рэабілітаваны.
1958 – наведаў Менск, напісаў каля 50 твораў.
1960 – “Палеская рапсодыя”
Карыстаўся гукапісам
Кармазынавы (малінавы)
1924 г. – наведаў разам з суполкай пісьменьнікаў Крым.
“О, Белрусь, мая шыпшына” Дубоўка.
Зб. Credo,
Віталізм – імкненьне радавацца красе прыроды.
Міхась Зарэцкі
Міхась Касянкоў – сапраўднае імя, сяло Высокі Гарадзец, бацька вясковы дыякан,
(1901-1937)
“Кветка пажоўклая”
Быў адным заснавальнікаў “Маладняка” й “Полымя”
1919 – працуе настаўнікам
Па 1926 працуе ў Чырвоным войскам
У 1921 годзе пачалася творчая дзейнасьць.
Тэма лішніх людзей
Нязлосны гумар, бытавая псыхалёгія, эмацыйная эпічнасьць,
Раман “Сьцежкі-дарожкі” надрукаваны ў 1927 г. Самы першы беларускі раман. Адразу быў перакладзены на расейскую мову.
Раман “Вязьмо”, нарыс “Лісты ад знаёмага” – твор пра калектывізацыю. Адмоўны гэрой Пацяроб.
У 30-я гг. Да рамантызму сталі ставіцца адмоўна.
Квяцістасьць нагнятальнасьці, кантрасты, няма індывідуалізацыі, пачуцьцёвая згушчанасьць.
У 20-я гг. маладнякоўцы лірызуюць прозу.
У 30-я гг. пісалі пра калектывізацыю “Адшчапенец” Коласа, “Новая дарога” Баранавых.
Зарэцкі стварае сцэнар. У 1936 г. п’еса “Ная” – тэма жыцьця цыганоў
У 1937 годзе растраляны.
Цётка (1876-1916) Элаіза Сьцяпанаўна Пашкевіч.
Вацлаў Іваноўскі даў ёй гэты псэўданім
Сучачьніца Ахматавай, Цьвятаевай.
Недапраяўленасьцьі лірычнага “Я”
Нарадзілася ў в. Пешчына (Гарадзенская вобласьць) з роду зьбяднелай шляхты. Жыла ў Старым Двары.
У 1894 паступіла ў прыватную жаночую гімназыюў Вільні. Вывучылася на хатнюю настаўніцу.
1902 едзе ў Пецярбург. Паступае на курсы Лезгафта. Робіцца чальцом БРГ (беларускай рэвалюцыйнай грамады. “Хрэст на свабоду”
1905 – жыве на нелегальным становішчы, працавала сястрой міласэрнасьці ў шпіталі.
1906 – надрукаваны зборнікі “Скрыпка беларуская” (Гаўрыла з Полацку), “Хрэст на свабоду” выйшлі на кірыліцы.
Цётка прадаўжальніца Багушэвіча.
“Першае чытаньне для дзетак беларусаў”
1907- едзе на лячэньне ў Закапаны, пазнаёмілася зь Ёнасам Білёнасам (літ. Пісьменьнікам)
Паступае ў Ягелонскі ўнівэрсытэт.
У 1910 удзельнічае ў тэатры Ігната Буйніцкага, у лютым выходзіць замуж.
У канцы 13 года вяртаецца ў Беларусь. 1914 – падарожнічае ў Фінляндыі.
Захварэла на тыф і памерла.
Самыя раньнія творы 1902-1903 гг., апублікаваныя ў 1906 годзе.
“Калядныя й Велікодныя пісанкі”.
Сувязь з фальклёрам, спосаб тыпізацыі, калектыўная сьвядомасьць: зложым песьні цэлым людам.
Недапраяўленасьць лірычнага “я”.
Народнапесенная культура, уплыў розных літаратур, рэвалюцыйная паэзыя, верш-гаданьне.
Мастацкая асаблівасьць:
-Эмацыйнасьць,
- Паўната жыцьцёвых сіл
- Няўрымсьлівы характар Цёткі
- адухаўленьне, пэрсаніфікацыя
Вершы маюць невялікі мастацкі ўзровень, агітацыйныя мэты.
“У скрыпцы беларускай”.
Лічыць рэвалюцыю выйсьцем ад няродных пакут.
Пісала, пра дзяцей, прыроду,
У Купалы Чужына - мачыха, Радзіма – маці.
Проза Цёткі:
“Прысяга над крывавымі разорамі”. Жанр у выглядзе ўлёткі. Па жанру навэла, хар-ца напружаным дзеяньнем, алегарычная навэла. Пачынальнік Багушэвіч. Мастацкі мэтад – рэалізм, тыповы хар-р у тыповых абставінах. Твор напісаны ў 1906 годзе. Балядны стыль. Паўтор “вузка, цесна, мала”, “скуль узяць”. Вобраз крыжа – пакуты, цярплівасьць. 3 – скрыжаваныя далоні, выкарыстоўваюцца рэфрэны. Мэтафары “лес шаптаўся”,
“Навагодні ліст”,
“Зялёнка” – экзыстанцыйны матыў.
Стварыла ўзоры апавяданьняў, прыёмы сынтэтычнага пісьма, сымболіка-алегарычны плян. Стварыла публіцыстыку, дамагалася адкрыцьця беларускамоўных пачатковых школ. Можна параўнаць зь Лесяй Украінкай. Была духоўнай пераемніцай Багушэвіча.
Ядвігін Ш
Устаноўка прозы. Антон Іванавіч Лявіці (1869-1922). Нарадзіўся на Рагачоўшчыне ў в. Добысна, пасьля з бацькамі пераехаў з бацькамі на Меншчыну. Быў шляхецкага роду. Пачынальнік беларускай прозы.
Псэўданім – Каханьне да настаўніцы Ядвігі, Ш – цішыня або прозьвішча настаўніцы.
Дунін-Марцінкевіч адкрыў школу, у якой вучыўся Ядвігін Ш. у Люцынцы. Вучыцца на медыцынскім факультэце Піцерскага ўнівэрсытэту, быў зьняволены ў Бутырку.
1916-1917 – цесна сябраваў з Максімам Багдановічам
Працаваў у камітэце дапамогі ўцекачам.
Летам 1916 г. Багдановіч прыехаў у Карпілаўку для 30 дзяцей-уцекачоў.
Ядвігін Ш памёр у Вільні.
“Злодзей” – камедыя Я.Ш.
1906 г. – 3-ці нумар “Нашай долі” апавяданьне “Суд”
Працаваў у шматлікіх газэтах. Талент раскрыўся ў “Нашай ніве”
1912 – “Бярозка” зб. Апавяданьняў
1914 – зб. “Васількі”
Незакончаны раман “Золата”
Арганічна засвоіў фальклёрныя набыткі й абагуленая філязофская думка.
Антытэза: чалавек горада й чалавек вёскі
1922 г. раман “Золата” – адзін зь першых буйных формаў твор.
“Новая зямля” Коласа – ліраэпічны твор.
Даклад аформіць.
Творчасьць Кузьмы Чорнага (1900-1944) Мікалай Раманоўскі
Пісьменьнік-эпік, пісьменьнік-філёзаф.
Беларускі Дастаеўскі, бел. Псыхаляг. Проза, эпічна-аналітычныя творы. Выдатны знаўца народнай гаворкі, добры псыхоляг. У твора
Нарадзіўся ў в. Боркіна, на Случчыне, у сям’і парабка.
У 1907 г. пераехалі ў фальварак, пасьля ў в. Цімкава, навучыўся чытаць-пісаць з дапамогай маці. Вучыўся ў Нясьвіжскай навучальнай сэмінарыі. У 1919 сэмінарыю зачынілі белапалякі.
З 1920 па 1922 настаўнічаў. Марыў працягваць вучобу.
Псэўданім у гонар дзеда Міхала Чорнага (Парыбка).
Увайшоў у “Маладняк”
У 1926 – зборнікі “Па дарозе”, “Пачуцьці”, “Хвоі гаовораць”
