Маўленчая дзейнасьць вучняў асноўныя віды
Маўленчая дзейнасьць зьвязана з успрыманьнем, разуменьнем і стварэньнем маўленьня.
Асноўнамі відамі МД зьяўляюцца аўдзіраваньне (слуханьне й разуменьне маўленьня, гаварэньне, чытаньне, пісьмо). Паколькі ў школьнай практыцы актуальнымі зьяўляюцца 3 аспэкты (фанэтычнае разьвіцьцё, граматычнае разьвіцьцё й сэмантычнае разьвіцьцё, то ў школьнай практыцы ўвага да маўленчай дзейнасьці праяўляецца наступным чынам:
Удасканаленьне навыкаў аўдзіраваньня й чытаньня
Фармаваньне й разьвіцьцё вымаўленчых навыкаў
Узбагачэньне й актывізацыя слоўніка вучняў.
Выпрацоўка ўменьняў будаваць словазлучэньні й сказы
Разьвіцьцё навыкаў зьвязанага маўленьня
Удасканаленьне навыкаў аўдзіраваньня й чытаньня – гэта артыкуляцыйна-слыхавыя аспэкты маўленчай дзейнасьці. Навыкі аўдзіраваньня фармуюцца ў дашкольным узросьце. Чытаньне – у пачатковай школе. У працэсе навучаньня яны ўдасканальваюцца.
Фармаваньне й разьвіцьцё вымаўленчых навыкаў. Агульна вядома, што актыўнае валоданьне мовай не магчыма без трывалых вымаўленчых навыкаў. Бел. Маўленьне цесна зьвязна зь пісьмом (фанэтычны прынцып адзін зь вядучых). Таму недаацэнка разьвіцьця ў вучняў навыкаў літаратурнага маўленьня можа прывесьці да зьяўленьня ў памылках у пісьмовай мове. Трэба зьвяртаць увагу на фармаваньне арфаэпічных навыкаў і на фармаваньне акцэнталягічных навыкаў Эфэктыўныя прыёмы й практыкаваньні: дэманстрацыя арфаэпічнага ўзору, выпраўленьне арфаэпічных і акцэнталягічных памылак, дзьвюхмоўнае супастаўленьне ( верба – вярба), складаньне й чытаньне арфаэпічнах табліц, пошук акцэнталягічнай заканамернасьці, складаньне й чытаньне акцэнталягічных табліц, напісаньне вершаў (мнеманічных сказаў), з дапамогай якіх засвойваецца правільнае вымаўленьні ці пастаноўка націску ў пэўных словах; пошук аналёгій.
Узбагачэньне й актывізацыя слоўніка вучня.
Задачы слоўнікавай працы наступныя:
1)лексычнае ўзбагачэне слоўнікавага запасу дзяцей новымі словамі;
2) фармаваньне ўменьня ўжываць новыя словы ў маўленьне;
3) азнаямленьне з мастацка-выяўленчымі сродкамі мовы й выхаваньне ў дзяцей эстэтычных адносін да слова.
Прыёмы тлумачэньня лексычнага значэньня слова:
Нагляднае тлумачэньне (паказ прадмета, фотаздымка, малюнка, ілюстрацыі)
Моўная здагадка – вызначэньне сэмантыкі слова з кантэксту
Апісальнае тлумачэньне
Клясычнае тлумачэньне (родавы панятак і відавыя адрозьненьні)
Тлумачэньне праз сынонімы, падбор расейскага адпаведніка й выкарыстаньне тлумачальнага слоўніка.
Для актывізацыі лексычнай адзінкі выкарыстоўваюцца наступныя прыёмы:
Пастаноўка пытаньняў да тэксту й адказы на іх з уключэньнем патрэбных слоў
Тэматычная групоўка слоў
Складаньне сказаў і дыялёгаў з пэўнымі словамі
Вусны пераказ тэкстаў, у якіх ёсьць пэўныя лексычныя адзінкі
Лінгвістычны экспэрымент (увядзеньне ў кантэкст аднаго слова замест другога; словы сынонімы)
Пераклад з расейскай на беларускую мову.
Уменьне будаваць словазлучэньні й сказы. Для выпрацоўкі такой здольнасьці можна выкарыстоўваць наступныя заданьні:
Прааналізаваць структуру словазлучэньня ці сказа
Знайсьці ў тэксьце й выпісаць пэўныя словазлучэньні й сказы
Выпісаць са сказу ўсе словазлучэньні
Прыдумаць і запісаць словазлучэньні ці сказы, якія адпавядаюць пэўным характарыстыкам (хар-кі пададзены ў пэўным заданьні)
Дапоўніць сказы, уключыўшы ў яго пэўную сынтаксычную канструкцыю (уключыўшы аднародныя члены, звароткі, перабудаваць сказы ў адпаведнасьці з пэўным заданьнем)
Выправіць памылкі ў граматычнай будове сказаў, замяніць дзе магчыма існуючыя сказы сынанімічнымі сынтаксычнымі канструкцыямі)
Перакласьці сказы з расейскай на беларускую, улічваючы граматычны склад апошняй і г.д.
Разьвіцьцё навыкаў зьвязанага маўленьня. Разьвіваць навыкі зьвязанага маўленьня – г.зн. працаваць над усімі кампанэнтамі маўленьня:
Зьместам
Лягічнай зьвязнасьцю, тэматычнай закончанасьцю, сэнсавай і структурнай цэласнасьцю
Дакладнасьцю, вобразнасьцю,
Зразумеласьцю для чытача й слухача й належным моўным афармленьнем.
Навучаньне зьвязанаму маўленьню заснавана на чатырох групах паняткаў:
Тэкст і ўсё, што зь ім зьвязана (гл. Характэрныя адзінкі тэксту)
Тып маўленьня (апісаньне, разважаньне, апавяданьне)
Стылі
Жанры
Пісьмовае зьвязанае маўленьне школьнікаў разьвіваецца з дапамогай наступных відаў работы:
Пераклад
Пераказ
Сачыненьне
Пераклад на ўроках бел. Мовы. Мэтодыка яго правядзеньня. Пераклад з расейскай мовы на беларускую садзейнічае разьвіцьцю маўленчай мабільнасьці й удасканальвае навык выбару слова ў адпаведнасьці з кантэкстам.
Тыпалёгія перакладаў:
Пераклад супастаўленьня. Адзін і той жа матэрыял паралельна падаецца на дзьвюх мовах. Гэты від перакладу выкарыстоўваецца для засяроджваньня ўвагі на спэцыфічных асаблівасьцях беларускай мовы.
Пераклад ізаляваных слоў
Пераклад асобных словазлучэньняў ці спалучэньняў слоў, пераказ сказаў і пераклад тэкстаў. Каб праілюстраваць розьніцу.
Выкарыстоўваюцца для замацаваньня вывучанага матэрыялу:
Этапы работы:
Падрыхтоўка чарнавіка
На ўроку першыя 5-10 хвілін вучні задаюць пытаньні настаўніку (вучні пытаюцца ў настаўніка на конт слоў, якія не змаглі перакласьці)
Некалькі вучняў зачытваюць свае варыянты, настаўнік і дзеці пазначаюць сабе словы, якія перакладзены няўдала.
Абмеркаваньне пачутага.
Вучні самастойна запісваюць тэкст па-беларуску.
У клясе можна выкарыстоўваць і калектыўны пераклад тэксту. Этапы такога перакладу наступныя:
Настаўнік чытае сказ
Дзеці прапаноўваюць варыянты яго перакладу
Выбіраецца лепшы варыянт і запісваецца ў чарнавік
Настаўнік чытае ўвесь тэкст
Дзеці рэдагуюць свае запісы, пазьбяганьне стылёвай стракатасьці
Запіс у чыставік.
Можна ў якасьці тэксту для перакладу даваць урыўкі хрэстаматыйных твораў вядомых вучням са школьнай праграмы (большасьць клясыкаў бел. Літ. Перакладзена на расейскую мову). Пераклаўшы гэтыя ўрыўкі з расейскай зноў на беларускую, дзеці могуць параўнаць свае пераклады з арыгіналам.
Ня трэба забываць, што пераклад – гэта творчая работа. Падрадковы пераклад ня можа лічыцца эталёнам, бо ён не заўсёды захоўвае аўтарскі стыль тэксту й не стымулюе творчыя здольнасьці дзяцей (адчуваньне беларускага слова ў плыні маўленьня)
