Тэкст і яго характэрныя адзінкі
Пытаньне 29, 30
Тэкст – гэта складана-азначальны панятак, існуе шмат азначэньняў (дэфініцыяў).
Тэкст – гэта паведамленьне, прадстаўленае ў выглядзе пісьмовага дакумэнта. Гэты пісьмовы дакумэнт хар-ца наяўнасьцю пэўнай тэмы й асноўнай думкі. І таксама адзінствам лексыка-граматычных сродкаў.
Межы тэкста. Адно слова, якое зьяўляецца сказам можна лічыць тэкстам (гэта мікратэкст).
Макра-тэкст – тэкст у шырокім сэнсе (кніга, трылёгія, пэнталёгія, усе раманы… Вышэйшая мяжа тэксту ня вызначана)
У школьнай праграме на ўроках мовы выкарыстоўваюцца тэксты, якія складаюцца зь некалькіх абзацаў.
Характэрныя рысы тэксту:
Тэматычнае адзінства,
разгорнутасьць,
пасьлядоўнасьць,
сэнсавая суцэльнасьць,
зьвязанасьць,
закончанасьць.
Тэматычнае адзінства. Зьмест кожнага тэксту падпарадкоўваецца яго тэме й асноўнай думцы.
Тэма – гэта тое, аб чым гаворыцца ў тэксьце (прадмет паведамленьня).
Сваеасаблівымі “трансьлятарамі” тэмы зьяўляюцца апорныя словы. Яны адлюстроўваюць асноўны зьмест тэксту й дапамагаюць узнавіць яго зьмест пры пераказе.
У тэксьце апавяданьні – апорныя словы – гэта назоўнікі й дзеясловы.
У тэксьце апісаньні – назоўнікі й характэрныя адзінкі.
У тэксьце разважаньні апорнымі словамі зьяўляюцца дзеясловы са значэньнем думкі й абстрактныя назоўнікі. Галоўная думка тэксту – пункт погляду, тое што аўтар хацеў сказаць па тэме. Асноўная думка рэглямэнтуе адбор лексыка-граматычнага матэрыялу.
Асноўныя заданьні й практыкаваньні:
Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму й асноўную думку, выпішыце апорныя словы
Параўнайце 2 тэксты (каб была адна тэма); У чым розьніца паміж адносінамі аўтара да прадмету паведамленьнеВызначце асноўную думку
Азаглаўце тэкст, каб яго назоў адлюстроўваў:
А) тэму
Б) асноўную думку
4. Вызначце тэму будучага тэксту па апорных словах
5. Па апорных словах вызначце тып тэксту.
Разгорнутасьць тэксту зьвязана з колькасьцю падтэм, якія ўключае тэма тэкста. Роля сказаў тэксту ў разгортваньні тэксту не аднолькавая.
Адны сказы зьяўляюцца больш важныя, яны нясуць яго асноўны сэнс. Гэта ключавыя фазы тэксту. Іншыя сказы канкрэтызуюць, тлумачаць першыя.
Такім чынам можна гаварыць пра наступны механізм разгортваньня зьместу тэксту:
Тэма --> ключавыя сказы сказы-ўдакладняльнікі.
Для фармаваньня камунікатыўных уменьняў зьвязаных з засваеньнем паняцьця разгорнутасьці тэксту можна выкарыстоўваць наступныя заданьні. Першае заданьне. Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму. Знайдзіце ключавыя сказы (калі сказы складаныя, то ключавой будзе зьяўляцца галоўная частка сказа. Другое заданьне. Назавіце сказы, якія дэталізуюць ключавыя сказы. Трэцяе заданьне. Прааналізуйце ключавыя сказы, на іх аснове сфармулюйце тэму тэкста.
Пасьлядоўнасьць тэксту. Характарыстыка пасьлядоўнасьць тэксту зьвязана з паняцьцем кампазыцыя, а кампазыцыя – гэта групоўка элементаў зьместу па пэўнай схэме. Стандартная схэма складаецца з трох частак: уступ. Асноўная ці галоўная частка. Заключэньне.
У залежнасьці ад тыпу тэксту сэнсавае напаўненьне кожнай часткі кампазыцыі будзе рознай.
Табліца. Капазыцыйная будова тэкстаў розных тыпаў маўленьня.
Частка тып |
Апавяданьне |
Апісаньне* |
Разважаньне |
Уступ |
Пачатак дзеяньне |
Агульнае ўражаньне ад прадмета |
Тэзіс |
Асноўная частка |
Разьвіцьцё дзеяньня з момантам найвышэйшага напружаньня (кульмінацыя) |
Пералічэньне істотных і няістотных прымет прадмета |
Доказы, аргументы, які падцьвярджаюць ці абвяргаюць тэзіс |
Заключэньне |
Канец дзеяньня |
Ацэнка прадмета |
Вывад ці выснова |
*У тэкстах апісаньняў не заўсёды ярка выражаны ці прысутнічае першае ці апошняя частка кампазыцыі.
Тэкст, які ўяўляе сабой прыклад таго ці іншага тыпу маўленьня сустракаецца вельмі рэдка. Вялікія тэксты – гэта аб’яднаньні некалькіх тыпаў маўленьня, адзін зь якіх зьяўляецца асноўным, іншыя дадатковымі (апавяданьні з элементамі апісаньня.
1-я група заданьняў: вызначце тып тэксту, знайдзіце элементы яго кампазыцыі.
2-я група: узнавіце пасьлядоўнасьць у разьмяшчэньні частак тэксту
3- група: вызначце, якая кампазыцыйная частка адсутнічае, дапішыце яе.
4-я група: увяздзіце ў тэкст пэўнага тыпу элементы тэксту іншага тыпу (увядзіце ў тэкст апавяданьня элементы апісаньня)
Сэнсавая суцэльнасьць прадугледжвае аднолькавасьць адбору лексычных адзінак, граматычных формаў і сынтаксычных мадэляў для рэалізацыі аўтарскай задумы.
Спэцыфіку лексыка-граматычных сродкаў, якія забясьпечваюць сэнсавую суцэльнасьць найбольш зручна назіраць на тэкстах, якія раскрываюць адну й тую ж тэму, але маюць розныя асноўныя думкі, ці напісаны рознымі функцыянальнымі стылямі.
Заданьні:
прачытайце тэкст, вызначце яго тэму, прааналізуйце яго лексыкаграматычныя сродкі.
Прачытайце тэксты, вызначце іх тэмы, знайдзіце розьніцу ў выкарыстаньні лексыка-граматычных сродкаў
Зьвязанасьць тэксту ажыцьцяўляецца на розных узроўнях. На ўзроўні сэнсу й на лексыка-граматычным узроўні, вылучаюць унутраную (сэнсавую зьвязанасьць і зьнешнюю, структурную зьвязанасьць.
Унутраная, сэнсавая ўтвараюцца намерам аўтара ў кожным наступным сказе, паведаміць новую інфармацыю аб вядомым – гэта забясьпечвае разьвіцьцё думкі, тэмы.
Зьнешняя, структурная зьвязнасьць выражаецца з дапамогай фармальных сродкаў:
Першы сродак – інтанацыя (для інтанацыі характэрна раўнамернае паніжэньне тону ў канцы выказваньня, і паўзы аднолькавай даўжыні паміж выказваньнямі
Другі сродак – лексычны паўтор
Сынанімічная замена, у тым ліку й кантэкстуальная
Займеньнікі й прыслоўі, якія ўказваюць на зьмест папярэдняга сказа (ён, яна, той, гэты…)
Адзінства форм трываньня і часу дзеясловаў выказьнікаў.
Выкарыстаньне розных акалічнасьцей (асабліва часу й мейсца), якія па сэнсу могуць належыць некалькім сказам.
Выкарыстаньне злучальных і падпарадкавальных злучнікаў, якія зьвязваюць суседнія сказы.
Паралелізм сынтаксычных канструкцый.
Закончанасьць тэксту ня мае фармальных лексыка-граматычных паказчыкаў. Яна праяўляецца на ўзроўні зьместу. І закончанасьць дасягаецца тады, калі падтэмы ўведзеныя ў тэкст на думку аўтара вычарпалі тэму. Яму дадаць больш няма чаго.
