Практычныя мэтады:
Мэтады замацаваньня ведаў
Мэтады фармаваньня ўменьняў і навыкаў.
Мэтад для асэнсаваньня й замацаваньня ведаў. Мэтад пытаньняў дапамагае зразумець настаўніку наколькі вучні зразумелі новы тэарэтычны матэрыял
Падбор уласных прыкладаў.
Складаньне (запаўненьне) схэм ці табліц. У схэмах ці табліцах матэрыял падаецца ў структараваным выглядзе й у скарочанай форме. Калі схэма ці табліца ёсьць у падручніку, тады яе можна выкарыстоўваць на этапе тлумачэньня новага матэрыялу.
Разгорнуты адказ па граматыцы. Адказ вучня дэманструе на колькі ён ведае тэарэтычны матэрыял. (пераказ засвоенага тэарэтычнага матэрыялу)
Мэтады фармаваньня ўменьняў і навыкаў:
Выкананьне практыкаваньняў (пачытаць у падручніку)
Выкананьне практыкаваньняў у клясе можа суправаджацца камэнтарамі (камэнтаванае пісьмо – значыць, вучань піша й тлумачыць, што ён піша)
Розныя віды лінгвістычных разбораў (фанэтычны, артаграфічны (пошук артаграмы й яе тлумачэньне; артаграма падкрэсьліваецца адной рыскай, у мовы напісаньня – дзьвюма; марталягічны разбор, сынтаксычны, пунктуацыйны разбор (сынтаксычны й пунктуацыйны разбор часта разьбіраюцца разам; калі ў сказе ёсьць пунктаграма, у час сынтаксычнага разббору знакі прыпынку тлумачацца; у час пунктуацыйнага разбору адбываецца частковы сынтаксычны разбор. Дыктант таксама можа быць практычным мэтадам навучаньня. Віды навучальных дыктантаў:
1. Папераджальны. Спачатку вучні слухаюць сказ, потым тлумачаць усе артаграмы й пунктаграмы, а потым яго запісваюць. Паколькі вучні тлумачаць сказ, але яго не запісваюць, то папераджальны дыктант лепш праводзіць у 5-7 клясах. Калі вучні знаёмяцца з артаграфіяй і сказы для дыкатантаў маюць ня вельмі складанае пунктуацыйнае афармленьне.
2. Камэнтаваны. Вучні запісваюць сказы дыктоўкі й у час запісу тлумачаць артаграмы й пунктаграмы.
3. Тлумачальная дыктоўка. Вучні запісваюць сказ дыктоўкі ці нават цэлы тэкст, потым тлумачаць артаграмы й пунктаграмы. Той, хто зрабіў памылкі, выпраўляе іх.
4. Камбінаваны ўключае элементы папераджальнай дыктоўкі, тлумачальнай і кантрольнага (5-6 сказаў)
5. Выбарачны. Вучні запісваюць толькі тыя словы, словазлучэньні ці сказы, якія адпавядаюць пэўнаму правілу. Станоўчы бок – эканомія часу.
6. Графічны дыктант. Запіс пры дапамозе ўмоўных абазначэньняў. Графічную дыктоўку можна выкарыстоўваць пры знаёмстве з разьдзелам “Склад. Слова. Словаўтварэньне” (настаўнік дыктуе словы, а вучні запісваюць мартэмную будовы гэтых слоў. Пры знаёмстве “Словаўтварэньне й сказ”. На ўроках пунктуацыі графічны дыктант праводзіцца наступным чынам: 1. Выбіраецца сказ зь ня вельмі складаным пунктуацыйным афармленьнем і невялікага памеру. 2. Сказ чытаецца 1, 2 разы, каб не было яго даслоўнага запамінаньня вучняў. 3. Сказ не запісваецца, запісваюцца толькі схэмы. Ёсьць ускладненыя варыянты такой дыктоўкі. 4. Затым вучні па памяці запісваюць сказ ці прыдумваюць сказ аналягічнай будовы.
Для выбарачнага дыктанту не выкарыстоўваюцца тэксты – гэта ці шэраг слоў, ці шэраг словазлучэньняў ці сказаў. Кожная адзінка графічнага дыктанту павінна мець свой нумар. Дзеці запісваюць нумар адзінкі й ля гэтага нумару рысуюць графічную схэму.
Творчы дыктант – гэта від работы, пры выкананьні якой, вучні ўносяць у тэкст дыктоўкі зьмяненьні. Зьмяненьні могуць быць граматычнага характару (зьмяніць асобу дзеяслова, перабудаваць сказы. Заданьні могуць быць уласна творчыя, увядзеньне апісаньня, дапісваньне канцоўкі, увядзеньне дыялёгаў і г.д.
Мэтады кантролю. Выдзяляюць наступныя групы мэтадаў праверкі ўменьняў і навыкаў:
Мэтады вуснай праверкі.
Мэтды пісьмовай праверкі.
Тэставая праверка
Праверка з дапамогай тэхнічных сродкаў навучаньня. Выкарыстаньне кампутара.
Мэтады вуснай праверкі. Вуснае апытваньне. Індывідуальнае апытваньне. Франтальнае апытваньне. Для выстаўленьня адзнакі за вусны адказ улічваюцца наступныя фактары: 1. Зьмест (паўната, правільнасьць). 2. Ступень усьвядомленасьці, разуменьня вывучанага матэрыялу. (Самастойныя прыклады або прыклады з падручніка). 3. Моўнае афармленьне адказу. 4. Вусны адказ вучняў (вусны аналіз моўнага матэрыялу, вусны самастойны прывод прыкладаў, вуснае рэцэнзаваньне ці рэдагаваньне адказу іншага вучня). Вуснае канструяваньне па пэўнай схэме.
Мэтады пісьмовай праверкі: 1. Пісьмовы адказ на пытаньне (рэдка выкарыстоўваецца); 2. Пісьмовае выкананьне практыкаваньня на адзнаку. 3. Кантрольны слоўнікавы дыктант. 4. Кантрольны тэкставы дыктант. 5 Кантрольны тэкставы дыктант з граматычным заданьнем. 6. Кантрольны пераказ. 7. Кантрольнае сачыненьне. 8. Кантрольны пераклад. Існуюць нарматыўныя дакумэнт якія фіксуюць норму слоў у дыктоўках і пераказах, у гэтых дакумэнтах вызначаюцца нормы ацэнкі ўсіх відаў кантрольных пісьмовых работ. 9. Тэставы кантроль, перавагі: больш высокая аб’ектыўнасьць, асоба настаўніка й вучня не ўплываюць на адзнаку; ахоп вялікай колькасьці вучняў адначасова; хуткасьць як выкананьня, так і хуткасьць праверкі. Недахопы: выпадковыя памылкі вучняў, некаторыя вучні робяць заданьні наадварот (заданьні з адмоўнай фармулёўкай) (лексычнае значэньне слова вызначана ня правільна; Не пішацца літара “а”), у тэстах трэба пазьбягаць адмоўных фармулёўкі, магчымасьць здагадкі значна перабольшана,
Тэст – гэта сыстэма заданьняў, спэцыфічнай формы, узрастаючай складанасьці, якая дазваляе ацаніцць структуру й узровень ведаў.
Узрастаючая складанасьць – гэта прынцыповае падрабаваньне да тэсту, складанасьць вызначаецца экспэрэментальна.
Калі ўзрастаючай складанасьці няма й няма экспрэмэнтальнай праверкі сыстэму тэставых заданьняў нельга называць тэстаў. Для школы яна падыходзіць.
У школьнай практыцы настаўнік сам можа стварыць тэст.
4 формы тэставых заданьняў:
Заданьні закрытай формы
Заданьні адкрытай формы
Заданьні на ўстанаўленьне адпаведнасьці
Заданьні на ўстанаўленьне правільнай пасьлядоўнасьці.
Структура заданьняў. Усе заданьні незалежна ад іх формы маюць 2 часткі. Інструкцыя й уласна заданьні. Калі сыстэма заданьняў складаецца з заданьняў рознай формы, інструкцыю трэба пісаць ля кожнага заданьня.
Заданьні закрытай формы. Інструкцыя да такіх заданьняў гучыць так: адзначце правільны варыянт ( калі складаецца з заданьня закрытай формы, з выбарам аднаго правільнага адказу ці адзначце правільныя варыянты (калі складаецца з заданьня закрытай формы з выбарам некалькіх правільных адказаў. Уласна заданьне таксама складаецца з 2-х частак: пытальная частка (мае сьцьвярджальную фармулёўку) і варыянты адказаў. У ЦТ – 5 . У школьнай практыцы ад 3 да 7. Няправільныя адказы называюцца дыстрактары. Яны павінны быць вельмі падобнымі на правільныя адказы. У якасьці дыстрактараў абіраюцца ці тыповыя памылкі вучняў ці выключэньні.
Заданьні закрытай формы могуць мець фасэт і фасэтам вызначаецца пераменны элемент фармулёўкі, але варыянты адказаў павінны быць такія, якія б задавальнялі адзін пераменны элемент і другі.
Заданьні адкрытай формы: 2 віды:
Заданьне на свабоднае выкладаньне.
Заданьні на дапаўненьні (трэба напісаць ад 1 да 3 слоў)
Заданьні на свабоднае выкладаньне можна выкарыстоўваць, калі яго будзе правяраць чалавек. Калі тэставае заданьне будзе правяраць машына, заданьняў на свабоднае выкладаньне быць ня можа (нельга запрагамаваць усе магчымыя варыянты адказу)
У заданьнях на дапаўнеьне вучням трэба дапісаць ад 1 да 3 слоў
Інструкцыя да заданьняў адкрытай формы фармулюецца так: дапоўніце выказваньне або ўпішыце правільныя варыянты адказу.
Фармулёўка заданьня адкрытай формы павінна мець сьвярджальную форму. Калі ўпісваем правільны варыянт адказу, тэставае заданьне пераўтвараецца ў звычайны апавядальны сказ.
Заданьні на ўстанаўленьне адпаведнасьці – гэта такія заданьні, якія складаюцца зь дзьвюх слупкоў, колькасьць элементаў з правага слупка павінна быць большай у параўнаньні з элементамі левага слупка, тады пошук адпаведнага адказу ня будзе аўтаматычным.
Левы слупок – слупок пытаньняў, правы – слупок адказаў.
У заданьнях на ўстанаўленьне адпаведнасьці некаторыя элементы, якія ўключаны ў слупок адказаў могуць не зьяўляцца адпаведнікамі элементам са слупка пытаньняў, але калі такое адбываецца інструкцыя да заданьня павінна мець удакладненьне. Звычайная інструкцыя гучыць так: “устанавіце адпаведнасьць паміж элементамі 2-х слупкоў”. Інструкцыя з удакладненьнем “устанавіце адпаведнасьць паміж элементамі 2-х слупкоў”, памятайце, што ня ўсе варыянты адказаў з правага слупка могуць быць адпаведнікамі элементам левага слупка.
Адпаведнасьць паміж слупкамі нельга выяўляць з дапамогай стрэлачак, без маляваньня.
У заданьнях на ўстанаўленьне адпаведнасьці павінна быць мейсца для ўпісваньня правільных адказаў.
Заданьне на ўстанаўленьне правільнай пасьлядоўнасьці.
Такія заданьні ня вельмі пашыраны на ўроках вылкаданьня мовы (любой мовы), іх толькі можна выкарыстоўваць на занятках прысьвечаных словаўтварэньню, калі дзецям трэба вызначыць у якой пасьлядоўнасьці ідуць элементы словаўтваральнага ланцужка.
Інструкцыя для такіх заданьняў гучыць так: “устанавіце (вызначце) правільную пасьлядоўнасьць, далей – фармулёўка заданьня – элементы ў… дзе маюць наступную пасьлядоўнасьць, далей услупок пазначаюцца элементы. Для кожнага элемента зьлева памяшчаецца пусты чатырохкутнік, у ім дзеці будуць упісваць лічбу, якая зьяўляецца нумарам элемента ў прапанаванай пасьлядоўнасьці.
