Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мэтодыка выкладаньня беларускай мовы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
35.94 Кб
Скачать

Сувязь курсу мэтодыкі выкладаньня мовы зь іншымі гуманітарнымі дысцыплінамі

Тэарэтычнымі асновамі выкладаньня мовы зьяўляюцца:

  1. Філязофія (тэёрыя спазнаньня, мова як сродак адлюстраваньня сьвету)

  2. Лёгіка (дасьледуе спосабы разважаньня (індуктыўнае (прыклады аналілзуюцца, а потым робіцца выснова), дэдуктыўнае разважаньне (спачатку фармулюецца агульнае палажэньне (напрыклад, артаграфічнае правіла), потым прыводзяцца прыклады, якія ілюструюць гэтае палажэньне). Дэдуктыўны й індуктыўныя мэтады адлюстроўваюцца ў падручніках, дзе тэарэтычны лінгвістычны матэрыял можа ўводзіцца індуктыўным шляхам ці дэдуктыўным. й пабудовы думкі)

  3. Лінгвістыка

  4. Педагогіка

  5. Псыхалёгія

  6. Рыторыка

Педагогіка – гэта навука пра выхаваньне й навучаньне, у ёй разглядаюцца заканамернасьці працэсаў навучаньня, прынцыпы, мэтады, прыёмы й арганізацыйныя формы навучаньня.

Псыхалёгія. Асновай зьяўляецца ўзроставая й пэдагагічная псыхалёгія. Узроставая псыхалёгія раскрывае псыхалягічныя асаблівасьці дашкольніка, малодшага школьніка, падлетка й юнака (асаблівасьці мысьленьня, памяці, успрыманьня, уяўленьня, педагагічная псыхалёгія дасьледуе працэс фармаваньня пазнавальнай дзейнасьці, працэс засваеньня ведаў і фармаваньне ўменьняў і навыкаў, а таксама дасьледуе працэс фармаваньня розных бакоў асобы вучня.

Мэтодыку вывучаць зь 19 ст.

Рыторыка. Кантактаўтваральныя сродкі (мы вывучалі)

Мова зьяўляецца асноўнай часткай духоўнай культуры, зьяўляецца этнічнай прыкметай нацыі. Мова лічыцца сродкам ідэнтыфікацыі асобы чалавека. Мова таксама сродак выхаваньня нац. Самасьвядомасьці. З дапамогай мовы адбываецца далучэньне да сусьветнай культуры. Звычайна чалавек знаёміцца са сусьветнымі здабыткамі ў перакладзе на яго роднай мове.

Добрае валоданьне роднай мовай дапамагае вучням набываць пасьпяхова веды па іншых прадметах. Бел мова – гэта ня толькі прадмет – гэта яшчэ й сродак навучаньня.

На ўроках бел. Мовы вырашаюцца асноўныя задачы:

  1. Адукацыйна-практычная задача

  2. Разьвіцьцёвая задача

  3. Выхаваўчая задача

Адукацыйна-практчыная задача зьвязана з набыцьцём ведаў пра сыстэму мовы й з фармаваньнем практычных уменьняў і навыкаў.

Разьвіцьцёвая задача зьвязана з разьвіцьём інтэлектуальных здольнасьцяў дзяцей (аналітыка-сынтэтычная дзейнасьць, уважлівасьць, уменьне канцэнтраваць увагу, уменьне працаваць індывідуальна й калектыўна.

Выхаваўчая задача зьвязана з выхаваньнем эстэтычнага густу й з выхаваньнем нейкіх чалавечых якасьцяў.

Агульна-дыдактычныя прынцыпы:

  1. Прынцып навуковасьці

  2. Прынцып сыстэмнасьці й пасьлядоўнасьці

  3. Прынцып сьвядомасьці й актыўнасьці

  4. Прынцып даступнасьці

  5. Прынцып трываласьці (устойлівае замацаваньне матэрыялу)

  6. Прынцып нагляднасьці

  7. Прынцып пераемнасьці й перспэктыўнасьці.

  8. Прынцып сувязі тэёрыі з практыкай.

  9. Прынцып уліку індывідуальнай асаблівасьці

  10. Прынцып адзінства вывучаньня разьвіцьця й выхаваньня.

  11. Прынцып станоўчага эмацыйнага фону.

Прыватныя мэтадычныя прынцыпы навучаньня бел. Мовы:

Прафэсар Федарэнка

  1. Прынцып увагі да матэрыі мовы

Для практычнага авалоданьня мовы слыхавы апарат з мэтай выпрацоўкі артыкуляцыйных і інтанацыйных навыкаў.

  1. Прынцып разуменьня моўных значэньняў

У практыку ўводзіцца лексычнае й граматычнае значэньне

Носьбіт мовы ведае лексычнае значэньне, але можа не ўяўляць граматычнага значэньня.

  1. Прынцып ацэнкі выразнасьці мовы. Прадугледжвае разуменьне вучнямі ня толькі сэнсу слоў і выказваньняў, але й эмацыйных адценьняў экспрэсыі.

  2. Прынцып каардынацыі вуснай і пісьмовай мовы. Вуснае маўленьне апераджае пісьмовае маўленьне. Пісьмовае разьвіваецца на аснове вуснага маўленьня.

  3. Прынцып паступовага паскарэньня тэмпу навучаньня. Чым лепш разьвіты маўленчыя навыкі, тым хутчэй засвойваецца вучэбны прадмет.

У апошнія гады ў мэтодыцы выкладаньня бел. Мовы былі сфармуляваны іншыя прынцыпы:

  1. Тэкстацэнтрычны прынцып (большасьць практыкаваньняў у падручніках па бел. Мове ўяўляюць сабой тэкст. Гэта дазваляе праілюстраваць асаблівасьці фунцыянаваньня моўных адзінак у маўленьні

  2. Прынцып функцыянальнай накіраванасьці навучаньня. Ён заключаецца ў асэнсаваньні ролі моўных адзінак у маўленьні

У мове няма нічога выпадковага й няма моўных адзінак, якія б не былі для яе важнымі.

Кантрольная адфодкана

Булгак – дзеепрыметнік і Зязюльчыны сьлёзы

Волк –

Даўгатовіч Дзеепрыметнік і Зязюльчыны сьлёзы

Мацкевіч Дзеепрыметнік і Зязюльчыны сьлёзы

Сімановіч Дзеепрыметнік і Зязюльчыны сьлёзы

Хадатовіч Дзеепрыслоўе Абеліск

ХКР прывесьці на дзень завочніка. Будзе залік

Метады навучаньня бел. Мовы:

  1. Пазнавальныя мэтады:

  • Тлумачальныя мэтады;

  • Эўрыстычныя мэтады;

Тлумачальныя мэтады:

  • Лекцыя

  • Паведамленьне настаўніка

  • Лекцыя не шырока выкарыстоўваецца ў школьнай практыцы.

У школе пад лекцыяй разумеецца разгорнутае выказваньне настаўніка ад 20 да 35 хвілін.

У якасьці лекцыйнай можа быць узята тэма, якая прадугледжвае азнаямленьне з навуковымі зьвесткамі агульнага, унівэрсальнага характару (веды, якія дапамогуць вучням арыентавацца ў наступным вучэбным матэрыяле. (Мова як сродак зносін…)

У лекцыі больш адмоўных бакой чым станоўчых (пасыўнасьць вучняў). Вучні дрэнна пішуць, ня могуць хутка пісаць, на сучасным этапе лекцыя ў чыстым выглядзе амаль не выкарыстоўваецца.

  • Тлумачэньне ці паведамленьне настаўніка зьвязана з тлумачэньнем новай тэмы.

Часьцей за ўсё тлумачэньне суправаджаецца аналізам моўных прыкладаў

Эўрыстычны мэтад:

  • Эўрыстычная гутарка складаецца з сыстэмы пытаньняў, адказ на якія падводзіць вучняў да фармулёўкі лінгвістычнага правіла. Эўрыстычная гутарка як правіла выкарыстоўваецца ў комплексе з другім эўрыстычным мэтадам, які называецца аналіз лінгвістычнай зьявы. Пытаньні эўрыстычнай гутаркі павінны быць зьвязаны з моўным матэрыялам. Гэты лінгвістычны матэрыял ці зьмяшчаецца на дошцы ці ёсьць у падручніку ў выглядзе практыкаваньня. У лінгвістычны матэрыял, які аналізуецца падчас эўрыстычнай гутаркі не ўключаюцца выключэньні з правіла, таму што яны “разбураюць” існуючую заканамернасьць. Інфармацыя аб выключэньні ўводзіцца пазьней.

  • Чытаньне навучальнага матэрыялу ў падручніку.

На ўроках чытаньне падручніка як мэтад ня трэба выкарыстоўваць як першы мэтад тлумачэньня новага матэрыялу. Зрокавае ўспрыманьне матэрыялу. Чытаньне падручніка заўсёды павінна быць мэтанакіраваным. Гэта значыць, дзеці павінны ведаць для чаго яны чытаюць тэарытычны матэрыял, што яны павінны ў ім знайсьці.  Перад чытаньне падручніка дзецям патрэбна задаць пытаньні, адказ на якія павінны знайсьці падчас знаёмства з тэарэтычным матэрыялам.