Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мэтодыка выкладаньня беларускай мовы.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
35.94 Кб
Скачать

Дацэнт Саніковіч І.М. Ірына Міхайлаўна

Irinasanikovitch@tut.by

www.adu.by

Мэтодыка выкладаньня бел. Мовы як навука й дысцыпліна

Мэтодыка выкладаньня беларускай мовы – гэта педагагічная практыкаарыентаваная навука, якая вызначае мэты, зьмест, прынцыпы, мэтады, прыёмы й формы навучаньня.

Прадметам мэтодыкі выкладаньня беларускай мовы зьяўляецца працэс навучаньня школьнікаў мове, зыходзячы з гэтага асноўнымі мэтамі мэтодыкі зьяўляюцца:

  1. Вызначэньне мэтаў, задач і зьместу навучаньня беларускай мове ў школе;

  2. Высьвятленьне заканамернасьцяў засваеньня мовы й вызначэньне на гэтай аснове прынцыпаў навучаньня.

  3. Пошук і распрацоўка найбольш эфэктыўных мэтадаў, прыёмаў і арганізацыйных формаў навучаньня

  4. Вывучэньне мэтадычнай спадчыны й навуковае асэнсаваньне перадавога педагагічнага досьведу.

Мэтодыка выкладаньня бел. Мовы апэруе наступнымі фундамэнтальнымі паняткамі й катэгорыямі:

  1. Мэты моўнай адукацыі

  2. Зьмест моўнай адукацыі

  3. Заканамернасьці авалоданьня мовай

  4. Прынцыпы навучаньня

  5. Мэтады, прыёмы й формы навучаньня

  6. Адукацыйныя тэхналёгіі

1. Мэты моўнай адукацыі – дакладнае вызначэньне мэтаў практычнай адукацыі дазваляе эфэктыўна арганізаваць навучальны працэс. Асноўная стратэгічная мэта – гэта фармаваньне моўнай асобы. Пад гэтым разумеецца наступнае:

А) Авалоданьне школьнікамі мовай як сродкам зносін і як сродкам спазнаньня сьвету

Б) Інтэлектуальнае разьвіцьцё дзяцей

В) Выхаваньне нацыянальна сьвядомай асобы

Пры вывучэньні канкрэтных разьдзелаў і тэм школьнага курсу мовы ставяцца тактычныя мэты. З тактычнымі мэтамі можна пазнаёміцца ў праграме.

2. Зьмест моўнай адукацыі складаецца з трох элементаў:

А) Лінгвістычныя зьвесткі

Б) Моўныя й маўленчыя артаграфічныя ўменьні й навыкі

В) Спосабы дзейнасьці, якімі павінны авалодаць вучні ў працэсе знаёмства з мовай як сыстэмай.

3. Заканамернасьці авалоданьня мовай. Заканамернасьць – гэта аб’ектыўна існуючая сувязь зьяў, якая вызначае асноўную лінію любога разьвіцьця. Заканамернасьці засваеньня мовы – гэта залежнасьць авалоданьня мовай ад ступені разьвіцьця маўленчай сыстэмы чалавека, яго інтэлекту, памяці, псыхалягічных асаблівасьцяў, уменьне доўгі час канцэнтраваць увагу на чым-небудзь.

4. Прынцыпы навучаньня. З заканамернасьцяў засваеньня мовы вынікаюць прынцыпы. Прынцыпы навучаньня – гэта тэарэтычныя палажэньні, кіруючыся якімі настаўнік мэтанакіравана арганізуе вучэбную дзейнасьць школьнікаў.

Прынцыпы бываюць агульнадыдактычнымі (гл. Падручнік Пэдагогікі),

Прыватна мэтадычныя прынцыпы – вылучаюць асаблівасьці мэтодыкі выкладаньня беларускай мовы (прынцыпы характэрныя для ўсяго працэсу выкладаньня бел. Мовы й ёсьць спэцыфічныя, характэрныя для пэўнага разьдзелу мовы (для разьдзелу фанэтыка, артаэпія прынцып выкладаньня матэрыялу на сынтаксыччнай аснове не зьяўляецца характэрнай асаблівасьцю)

  1. Мэтады, прыёмы й формы навучаньня.

Мэтад навучаньня – гэта спосаб узаемадзеяньня настаўніка й вучня, які накіраваны на дасягненьне пэўнай дыдактычнай мэты. Прыём навучаньня – прыватны сродак рэалізацыі таго ці іншага мэтаду. На сёньняшні дзень добрага разьмежаваньня паняткаў мэтад і прыём няма. Існуе шырокі панятак мэтад і вузкі мэтад

Форма навучаньня – гэта спосаб дзейнасьці настаўніка й вучняў, які абмежаваны пэўным часам. Самая распаўсюджаная форма – урок, складаецца з 45 хвілін. У ВНУ існуе большая разнастайнасьць формаў: лекцыйныя заняткі, сэмінарскія, практычныя, лябараторныя (для факультэтаў негуманітарнай накіраванасьці), залікі, іспыты. У апошні час формы навучаньня зьмяняюцца. Дзякуючы інтэрнэту ўзьнікаюць новыя формы навучаньня

  1. Адукацыйныя тэхналёгіі. Усе пералічыныя паняткі складаюць сутнасьць адукацыйнай тэхналёгіі, адукацыйныя тэхналёгіі – гэта практычная рэалізацыя прагрэсыўных канцэпцый навучаньня.