- •План-канспект урока
- •Ход урока:
- •Картка № 2 (6-7 балаў)
- •Картка № 3 (6-7 балаў)
- •Картка № 4 (6-7 балаў)
- •V. Дамашняе заданне/
- •Картка № 1 (7-8 балаў)
- •Картка № 2 (6-7 балаў)
- •Картка № 3 (6-7 балаў)
- •Картка № 4 (6-7 балаў)
- •Картка № б
- •Картка № в
- •Картка № г
- •Картка № 1 (7-8 балаў)
- •Картка № 2 (6-7 балаў)
- •Картка № 3 (6-7 балаў)
- •Картка № 4 (6-7 балаў)
Картка № 3 (6-7 балаў)
Ахарактарызуйце метады правядзення калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР.
Адказ 1. У заходніх абласцях БССР калектывізацыя праводзілася ў сціснутыя тэрміны і часта з ужываннем гвалту. Праводзілася палітыка па ліквідацыі кулацтва. Больш за 10 тыс. Заможных сялянскіх сем'яў выслалі ў Сібір. Не было адзіных крытэрыяў па вызначэнні кулацкіх гаспадарак. У такіх умовах было раскулачылі нямала сераднякоў. У пачатку 1950-х гг. калектывізацыя ў заходніх абласцях фактычна завяршылася.
Адказ 2. Для правядзення калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР ўжываліся часта гвалтоўныя метады. Калектывізацыя праводзілася ў сціснутыя тэрміны, Заможныя гаспадаркі былі ліквідаваныя. Звыш 10 тыс. Заможных сем'яў высланы ў Сібір і Казахстан. У афіцыйных дакументах такія гаспадаркі называліся кулацкімі.
Картка № 4 (6-7 балаў)
Як вы лічыце, чаму першую пасяўную кампанію на вызваленай ад акупацыі тэрыторыі БССР правялі пераважна жанчыны і падлеткі?
Адказ 1. За гады ВАВ СССР страціў 27 млн чалавек. На тэрыторыі БССР загінуў кожны трэці. Пераважна гэта былі мужчыны працаздольнага ўзросту. Аднаўляць гаспадарку трэба было, не хапала рабочых рук. Не хапала насення, моцна пацярпела жывёлагадоўля. Таму часта самі жанчыны запрагалі ў плуг.
Адказ 2. Першую пасяўную кампанію на вызваленай ад акупацыі тэрыторыі БССР правялі пераважна жанчыны і падлеткі, па-першае, таму што ўсё мужчынскае насельніцтва вярнулася дадому пасля вайны, многія ўпалі ў па полі бою, а па-другое - цяглавай сілай былі толькі коні, але іх не хапала, таму і даводзілася сеяць пераважна жанчынам і падлеткам.
Расказаць аднаму з вучняў об “ Сацыяльна – эканамічным аднаўленні краіны пасля вайны”.
Заслухаць паведамленні вучняў на тэмы: паведамленні аб дзейнасці П. К. Панамарэнкі, К. В. Кісялёва, А. А. Грамыкі;
ІІІ. Вывучэнне новай тэмы.
План
1. Асаблівасці ўнутрыпалітычнага жыцця ў БССР.
2. Месца камуністычнай партыі ў грамадска-палітычнай сістэме ў БССР.
3. Роля Саветаў дэпутатаў працоўных у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі.
4. Роля прафсаюзаў у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі.
5. Роля камсамола ў грамадска-палітычным жыцці.
6. Узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных канфесій.
(Пастаўленне вучнямі мэт урока гледзячы на план)
• вызначаць асаблівасці грамадскапалітычнага жыцця ў БССР у пасляваенныя гады;
• характарызаваць ролю Саветаў дэпутатаў працоўных у грамадскапалітычным жыцці рэспублікі;
• характарызаваць ролю дзейнасці гістарычных дзеячаў: П. К. Панамарэнкі, В. І. Казлова, А. А. Грамыкі;
• характарызаваць узаемаадносіны ўлады і рэлігійных канфесій
Настаўнік расказвае об асаблівасцях унутрыпалітычнага жыцця ў БССР.
Вучні запісваюць у сшыткі тлумачэння паняця рэпатрыяцыя.
Рэпатрыяцыя гэта вяртанне на радзіму ваеннапалонных,палонных, бежанцаў,перасяленцаў, якія апынуліся за яе межамі ў выніку вайны,з аднаўленнем іх у правах грамадзянства.
Самастойная праца вучняў з падручнікам, па картках.( клас дзеліцца на чатыры групы, кожная группа выконвае заданне на картачцы - на выкананне гэтага задання даецца 5 хвілін).
Картка № А
Якое займала месца камуністычнай партыя ў грамадска-палітычнай сістэме ў БССР.
Картка № Б
Ахарактарызуйце ролю Саветаў дэпутатаў працоўных у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі.
Картка № В
Ахарактарызуйце ролю прафсаюзаў у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі.
Картка № Г
Ахарактарызуйце ролю камсамола ў грамадска-палітычным жыцці.
ІV/ Падвядзенне вынікаў урока выстаўленне адзнак.
Рэфлексія
Мэта: стварэнне ўмоў для самааналізу дзейнасці вучняў
