Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История(ответы на экзамен)группа.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
103.26 Кб
Скачать

54. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

На шляху пераходу ад планвай сацыялiстычнай гаспадаркi да капiталiстычнай рыначнай эканомiкi зроблены крокi па стварэнню нарматыўна-прававой базы, рэфармаваннi адносiн уласнасцi, перабудове грашова-фiнансавай сiстэмы, рэарганiзацыi дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання. Пачатак гэтых рэформ на беларусi звязаны з адабрэннем Вярхоўным Саветам рэспублiкi ў канцы 1990 г. праграмы пераходу да рыначнай эканомiкi.Рэалiзацыя праграмы праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрацыйнага павышэння i вызвалення цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзаванага кiравання, бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэрыторыi СССР. Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падыходы да правядзення пераўтварэнняў – у аснову былi прыняты метады так званай «шокавай тэрапii». К 1994 г. правяддзенне рэформ дазволiла стварыць на Беларусi неабходны мiнiмум асноўных рыначных iнстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, зрабiць новую сiстэму эканомiкi, якая ў асноўным абапiраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым, беларускi рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне былых эканамiчных сувязей прывяло да абвальнага спаду вытворчасцi амаль на 50 % (у параўнаннi з канцом 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса беларускага рубля, крытычнаму стану ў забеспячэннi энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiжэнне жыццевага ўзроўня большасцi насельнiцтва, рост беспрацоўя, нарастанне iншых сацыяльных праблем. Мадэль рыначных рэформ метадам «шокавай тэрапii» пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзiдэнта РБ. Для пераадолення крызiсных з`яў i недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзеннi рыначных рэформ новым кiраўнiцтвам рэспублiкi былi распрацаваны «Асноўныя напрамкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця РБ на 1996—2000 гады». Сення ў рэспублiцы прыпынена далейшае падзенне вытворчасцi i забяспечаны некаторы рост прамысловай i сельскай гаспадаркi.

55.Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.

Росту аўтарытэту Беларусі садзейнічала тое, што з самага пачатку самастойнага выхаду на міжнародную арэну ў якасці базавых прынцыпаў знешняй палітыкі яна абрала бяз'ядзернасць і нейтралітэт. Рэспубліка заявіла аб гатоўнасці прытрымлівацца прынцыпаў Статута ААН, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і ўзятых міжнародных абавязацельстваў. У лютым 1992 г. Беларусь падпісала Хельсінскі Заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 1975 г., далучылася да шэрагу іншых міжнародных пагадненняў.

Міжнародная супольнасць адгукнулася на гэта хуткім прызнаннем Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. Па стане на 2011 г. Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з 168 дзяржавамі. У 50 з іх адкрыта 60 дыпламатычных прадстаўніцтваў, у тым ліку 48 пасольстваў, 7 генеральных консульстваў і 1 консульства. Акрамя гэтага, 11 адзяленняў пасольства Рэспублікі Беларусь дзейнічала ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, 1 адзяленне пасольства Рэспублікі Беларусь – у Германіі (у Бонне) і 1 – у Казахстане (Алмааты).

Зыходзячы з рэалій геапалітычнага становішча краіны, беларускае кіраўніцтва паклала ў аснову знешняй палітыкі дзяржавы прынцып шматвектарнасці, разумеючы яго як адсутнасць геаграфічных абмежаванняў у рабоце і ўдзяленне роўнай увагі ўсім рэгіёнам свету. Важнейшай задачай беларускай дыпламатыі з’яўляецца падтрыманне баланса паміж еўрапейскай і еўразійскай палітычнай і эканамічнай прасторамі. Рэспубліка Беларусь з’яўляецца паслядоўным прыхільнікам фарміравання шматпалярнай сістэмы міжнародных адносін, адлюстроўваючых шматвобразнасць сучаснага свету і ўлічваючай інтарэсы ўсіх дзяржаў планеты.

Асаблівае значэнне надавалася замацаванню партнёрства з Расіяй. Узаемныя палітыка-эканамічныя інтарэсы дзвюх дзяржаў прывялі да падпісання ў лютым 1995 г.Дагавора аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Ён стаў прававой асновай для заключэння шэрагу іншых пагадненняў.

Паступова ў развіцці інтэграцыйнага працэсу ўсё большую вагу стала набываць ідэя палітычнага яднання дзвюх краін. Яна знайшла адлюстраванне ў дагаворы ад 2 красавіка 1996 г. аб стварэнні Супольнасці Беларусі і Расіі. Дагавор прадугледжваў стварэнне Вышэйшага савета Супольнасці, прадастаўленне грамадзянам Беларусі і Расіі роўных правоў у адукацыі, працаўладкаванні, ахове здароўя, аплаце працы і г. д. Далейшае палітычнае збліжэнне дзяржаў было замацавана дагаворам аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі ад 2 красавіка 1997 г. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Палітычная накіраванасць інтэграцыі выклікала крытычную занепакоенасць часткі беларускага грамадства. Аднак у кантэксце заяў аб тым, што падпісаныя дакументы ўлічваюць інтарэсы абодвух бакоў, прадугледжваюць захаванне шырокай самастойнасці і не пагражаюць іх суверэнітэту, быў зроблены наступны крок: 8 снежня 1999 г. у Маскве прэзідэнты краін падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.У адпаведнасці з дагаворам былі створаны Вышэйшы дзяржаўны Савет і Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы, ўведзены пасады старшынь Саветаў і ўстаноўлены агульны бюджэт. Далейшае паглыбленне інтэграцыйнага працэсу беларускае кіраўніцтва звязвала з распрацоўкай праекта канстытуцыйнага акта Саюзнай дзяржавы, правядзеннем рэферэндуму ў абедзвюх дзяржавах, абраннем саюзнага парламента і фарміраваннем наднацыянальных органаў улады.

Шырокія міжнародныя сувязі Беларусі адкрываюць магчымасці вырашэння важных палітычных і эканамічных задач. На парадку дня стаяць пытанні далейшага ўмацавання пазіцый Беларусі ў Еўропе і сусветным супольніцтве, пераадолення пэўнай палітычнай і эканамічнай дыскрымінацыі ў краінах Еўрасаюза, прыцягненне замежных інвестыцый, каардынацыя дзеянняў з членамі СНД і краінамі-удзельніцамі Мытнага саюзу ў сферы мытнай палітыкі, узаемнага гандлю і гандлю з трэцімі краінамі, выкарыстанне вопыту замежных краін у вырашэнні праблем пераходу да рынкавай эканомікі, забеспячэнне эфектыўнага ўдзелу міжнародных структур у пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы і г. д. Эфектыўнасць знешнепалітычнай дзейнасці беларускага кіраўніцтва і надалей будзе вымярацца тым, наколькі яна садзейнічае вырашэнню ўнутраных праблем краіны і забяспечвае інтарэсы беларускага народа ў міжнародным супольніцтве.

56. Духоўнае і культурнае жыццё беларускага народа на мяжы ХХ – ХХІ ст. З сяр.80-х гг. У СССР пач. рэформа агульнаадук., праф. і выш. школы. Пры рэф-ні сістэмы адук. забяспеч. пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навуч-ня, пашыр. магч-цей для індывід. развіцця асобы.У школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыяліз. сяр. навуч. ўстановы – ліцэі і гімназіі.Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы: падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню.У 90-я гг. сталі дзейн. недзярж.навуч. установы, якія існуюць разам з дзярж. ўстановамі і ў якіх навуч. ажыцц-ца на платнай аснове. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, навуковыя школы.Нягледзячы на ўсе цяжкасці эканам. развіцця, у 2-ой пал.. 80-х – 90-я гг. плённа прац. пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў, паэты Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, і інш.Развів. тэатр.мастацтва. Кол-ць праф. тэатраў у Бел. павяліч. з 17 у 1985 г. да 21 у 1991 г.Вядомы рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, харэограф В. Елізар’еў, акцёры М. Яроменка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, і інш.Муз. маст-ва: вядомы кампаз-ры, кіраўнікі муз. калектываў і выканаўцы, як У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Роўда і інш. Шырокую папулярнасць у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр РБ пад кір-вам М. Фінберга.У цэнтры канцэртнай дзейнасці сёння знах-ца Бел. дзярж. філармонія і абласныя філармоніі. РБ мае высокапрафес. калектывы: Акадэмічны хор Нац. тэлерадыёкампаніі, Дзярж. акадэмічны сімф. аркестр ,харэагр. ансамбль “Харошкі” і інш. У апошнія гады ўтварыліся Дзярж. камерны хор, Мінскі аркестр дух. інструментаў “Няміга” і інш.З 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць “Славянскі базар”. Шырокую вядомасць, роўную “Славянскаму базару”, у апошнія гады набыў фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілёве. Кол-ць музеяу павяліч. са 111 у 1990 г. да 149 у 1996 г. :Нац.мастацкі музей РБ, Бялыніцкі мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, музей гісторыі ВАВ, Нац. музей гісторыі і культуры Бел., і інш.Выставачная дзейнасць: мастакі М. Савіцкагі, П. Дурчын, У. Стэльмашонак, інш.Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца зах-не помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У 1992 г. быў прыняты закон РБ “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.Вялікія рэстаўрац. работы ў канцы 80-х – 90-я гг. праводзіліся у Мірскім замку . Нясвіжу быў нададзены статус Нац. запаведніка РБ,быў створаны міжнар. фонд “Нясвіж”.Надзвыч. каштоўнасць для Бел. мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры. Апошнім часам праводзіліся таксама работы па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, і інш.