Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История(ответы на экзамен)группа.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
103.26 Кб
Скачать

25.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў першай палове хіх ст.

На пачатку ХІХ ст. у Расійскай імперыі па-ранейшаму панавала феадальна-прыгонніцкая сістэма.Галоўнай галіной гаспадаркі на бел.землях з’яўлялася ворыўнае земляробства, якое вялося на аснове прыгонніцтва з выкарыстаннем трохпольнай сістэмы. У першыя дзесяцігоддзі ХІХ ст. на гаспадарчае развіццё маёнткаў бел.памешчыкаў вызначальны ўплыў аказала кан’юнктура цэн на збожжа ў Заходняй Еўропе.Хуткае развіццё капіталізму ў эканоміцы Еўропы суправаджалася ростам колькасці насельніцтва і адпаведна павелічэннем попыту і росту цэнаў на збожжа.У першай палове ХІХ ст. адбываецца спецыялізацыя сельскай гаспадаркі асобных рэгіёнаў Беларусі. Ва ўсіх губернях была развіта вытворчасць збожжавых культур. Шырока развівалася вінакурэнне.Аднак істотных змен у арганізацыі с/г вытворчасці не было.Эк.развіццё ў першай палове ХІХ ст. сведчыла, што спалучэнне прыгоннай працы з патрабаваннямі ўнутранага і знешняга рынкаў магло прынесці толькі часовыя прыбыткі.эк.магчымасці феадальна-прыгонніцкай сістэмы былі вычарпаны, а формы яе арганізацыі і спосабы вядзення гаспадаркі не маглі канкурыраваць з капіталістычным спосабам вытворчасці.

26. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Прамысловы пераварот, яго вынікі і асаблівасці ў Беларусі.

Адмена прыгоннага права і буржуаз рэформы паскорылі развіцце капіталістычных адносін у экан Беларусі. Храналаг. рамкі прамысл. перавароту ў Расіі: мяжа 30-40-х-мяжа 70-80-х гг. 19 ст. Не такімі рэзкімі былі перамены ў с/г. У Расіі феад. адносіны на вёсцы сталі тормазам у развіцці капіталізму. Сельск. г-ка ў Расіі развівалася па прускаму шляху. Панаванне памешчыцкага землеўладання для Беларусі было ўласцівай рысай. Менавіта памешчыцкія гаспадаркі былі галоўнымі пастаўшчыкамі прад-цыі на мясцовы, усерасійскі і заходне-еўрап. рынкі. У 60-70-я гг. 19 ст. с/г Беларусі спец-ся на вытворчасці збожжа. Паступленне ў 80-я гг. на заходне-еўрап. рынак больш таннага і якаснага збожжа з Паўн. Амерыкі, Аргенціны і Аўстраліі выклікала рэзкае падзенне цэн на яго. У выніку таварная спецыялізацыя с/г пераарыен-ся на вытворчасць мяса-малочнай прад-цыі. павысілася значэнне вырошчвання таксама тэхнічных культур і бульбы. Прасочвалася пэўная рэгіянальная спецыялізацыя с/г у Беларусі. Адметнай рысай прамысловасці Беларусі 2-ой паловы 19 ст. была яе шматукладнасць – суіснаванне характэрных для феадалізма рамесных майстэрэнь, для пераходн. стадыі капіталізму – мануфактур і капіталістычных прадпрыемстваў(фабрык і заводаў). Пры гэтым на Беларусі пераважалі дробныя і сярэднія фабрыкі і заводы(колькасць працоўных – 50 чал.). Буйных прадпрыемстваў, дзе працавала 500 чал. і болей, было вельмі мала. У 1900 г. іх было толькі 9. Пасля рэформы павяліч кол-ць дробных капіт. прадп., быў пераход ад мануф. да фабрыкі, ад ручной працы да машыннай. Узрасла тэх. асгашчанасць. к 90 м 19 ст у Б. звяршыўся прам. пераварот. сфарміраваліся классы буржуазіі і наемных рабочых. склалася галіновая структура прадпр. дрэваапрацоўваючая, папярова-кардонная, тытунёвая, будаўнічая, тэкстыльная, сіліатна-керамічная, шкляная