- •1.Уводзiны ў дисцыплiну «Гісторыя Беларусі”:прадмет, абʼект, функціі гісторыі.
- •2.Гистарычная перыядызацыя.
- •3.Каменны век на тэрыторыи Беларуси.
- •5.Жалезны век на тэрыторыи Беларуси.
- •6.Першыя дзяржавы-княствы на старажытнабеларуских землях
- •8.Рэлигия и культура Беларуси(9-13ст)
- •9. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •11. Знешняя палітыка вкл у 13-сярэдзіне 16ст.
- •15.Беларускае Адраджэнне:ф.Скарына,с.Будны.
- •16.Беларускае Адраджэнне:в.Цяпiнскi,м.Гусоускi
- •17.Люблиская уния.Утварэнне рп.Дзяржауна-прававое становишча вкл у складзе рп.
- •18.Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай
- •19.Канстытуцыя рп(1791).Други паздел рп.
- •20. Паўстанне пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •21.Трэцi падзел рп. Гiсторыка-прававая ацэнка падзелау рп.
- •13.Зблiжэнне вкл з Польшай.Крэуская унiя.
- •14.Вiленска-Радамская унiя I Гарадзельскi прывiлей.
- •10.Унутрыпалiтычнае развiццё вкл у канцы 13-cяр 16ст
- •7.Грамадска-палiтычны лад феадальных княствау Беларусi
- •22. Палітыка царызму на
- •23. Беларусь у вайне 1812г.
- •24. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове 19ст
- •26.Паустанне 1863-1864гг. На Беларусі. К. Каліноускі.
- •27. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. XIX ст. І асаблівасцііх правядзення на Беларусі
- •28. Фарміраванне палітычных партый і арганізацый у канцы XIX-пачатку XX стст.
- •37. Утварэнне бсср. І Усебеларускі зʼезд Саветау. Канстытуцыя ссрб.
- •41. Нэп: асаблівасці і характар яго ажыццяулення у бсср.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918гг.)
- •33.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Растаноука палiтычных сiл на Беларусi.
- •34.Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Устанаўленне савецкай улады
- •30.Рэвалюцыі 1905 — 1907 ггi яе падзеі на Беларусі
- •31.Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •44.Калектывізацыя сельскай гаспадаркi Беларусi.
- •54.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Аперацыя “Баграцiён»
- •62.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •50.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі
- •42. Палітыка беларусізацыі ў бсср. Яе вынікі.
- •51. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •52, 53. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. Падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі (1941-1944гг.)
- •56. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср (1945-1955гг.)
20. Паўстанне пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
Паўстанне 1794 года ў Польшчы, Беларусі і Літве або Польскае паўстанне 1794 года — узброенае выступленне супраць расійскай акупацыі і прускай інтэрвенцыі, за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і за ажыццяўленне пастановаў Чатырохгадовага сойму. Пачалося паўстанне 24 сакавіка 1794 г. У гэты дзень на Рыначнай плошчы Кракава быў аглошаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Яму даручалася сфарміраваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай —Вышэйшую народную раду (утворана 21 мая). Яшчэ раней былі ўтвораны некаторыя мясцовыя органы кіравання, а таксама Вышэйшая Народная рада Вялікага Княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага.
7 мая Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал,якімкасаваласяпрыгоннае права, але без надзяленнясялянзямлёй.
Народная рада выдала пастанову (14 чэрвеня 1794) абаднаўленнііерархііправаслаўнайцарквы ў РэчыПаспалітай, якая згодна з пастановайПінскайправаслаўнайкангрэгацыі 1791 г. абвяшчаласянезалежнай ад замежнайцарквы.
ЗаклікіКасцюшкі да простага народа выклікалінедаверсялян і сабатажпамешчыкаў.
У сялян Рэчы Паспалітай на працягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомых барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожным звароце да народа стараўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.
Пачатковы ваенны поспех паўстання дастаткова хутка стрыманы расійскімі войскамі, паўстанне было падаўлена на ўсходніх землях Рэчы Паспалітай (ВКЛ), а пасля ваеннага выступлення Прусіі стратэгічнае становішча паўстання стала безнадзейным.
У кастрычніку — лістападзе 1794 г. войскі паўстанцаў пацярпелі шэраг паражэнняў, цяжка паранены Касцюшка трапіў у палон.
Начальнікам узброеных сіл 12 кастрычніка 1794 г. Вышэйшы Савет прызначыў замест Касцюшкі яго земляка ўраджэнца Беларусі Томаша Ваўжэцкага, аднак ні па аўтарытэту, ні па ваенным здольнасцям ён не мог нават блізка параўнацца з Касцюшкам.
4 лістапада войскі пад камандаваннем А. Суворава авалодалі ўмацаваным прыгарадам Варшавы Прагай, пасля чаго кароль Рэчы Паспалітай і яго прыхільнікі настаялі на капітуляцыі Варшавы.
За паспяховае падаўленне паўстання А. Сувораў атрымаў ва ўзнагароду ва ўласнасць з Берасцейскай эканоміі 13 тыс. 279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын), а ўсяго на Беларусі і ў Літве было раздадзена рускім памешчыкам з 1772 па 1796 г. каля мільёна прыгонных сялян.
Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.
Пасля далучэння да Расійскай імперыі тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага была падзелена на тры адміністрацыйныя часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільні, Гародні і Коўні. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Троцкі, гарадзенскай — Наваградскі, Слонімскі, Ваўкавыскі, Берасцейскі (а таксама некалькі валасцей), ковенскай — Вількамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні засноўвалася вярхоўнае праўленне літоўскага генерал-губернатара для ўсіх трох частак.
Вярхоўнае праўленне складалася з чатырох аддзяленняў: казённага, крымінальнага, грамадзянскага і эканамічнага.
У тым жа 1795 г. былі ўнесены змяненні ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне і замест трох частак былі ўтвораны Віленская і Слонімская губерніі.
Паражэнне паўстання 1794 г. было непазбежным, бо яго не падтрымалі шырокія масы сялянства, слабай аказалася буржуазія, а шляхецка-буржуазны блок, які кіраваў паўстаннем, імкнуўся да таго, каб не дапусціць рэвалюцыйнага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, сабатаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада, падрывалі сілы паўстання.
