- •1.Уводзiны ў дисцыплiну «Гісторыя Беларусі”:прадмет, абʼект, функціі гісторыі.
- •2.Гистарычная перыядызацыя.
- •3.Каменны век на тэрыторыи Беларуси.
- •5.Жалезны век на тэрыторыи Беларуси.
- •6.Першыя дзяржавы-княствы на старажытнабеларуских землях
- •8.Рэлигия и культура Беларуси(9-13ст)
- •9. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •11. Знешняя палітыка вкл у 13-сярэдзіне 16ст.
- •15.Беларускае Адраджэнне:ф.Скарына,с.Будны.
- •16.Беларускае Адраджэнне:в.Цяпiнскi,м.Гусоускi
- •17.Люблиская уния.Утварэнне рп.Дзяржауна-прававое становишча вкл у складзе рп.
- •18.Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай
- •19.Канстытуцыя рп(1791).Други паздел рп.
- •20. Паўстанне пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •21.Трэцi падзел рп. Гiсторыка-прававая ацэнка падзелау рп.
- •13.Зблiжэнне вкл з Польшай.Крэуская унiя.
- •14.Вiленска-Радамская унiя I Гарадзельскi прывiлей.
- •10.Унутрыпалiтычнае развiццё вкл у канцы 13-cяр 16ст
- •7.Грамадска-палiтычны лад феадальных княствау Беларусi
- •22. Палітыка царызму на
- •23. Беларусь у вайне 1812г.
- •24. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове 19ст
- •26.Паустанне 1863-1864гг. На Беларусі. К. Каліноускі.
- •27. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. XIX ст. І асаблівасцііх правядзення на Беларусі
- •28. Фарміраванне палітычных партый і арганізацый у канцы XIX-пачатку XX стст.
- •37. Утварэнне бсср. І Усебеларускі зʼезд Саветау. Канстытуцыя ссрб.
- •41. Нэп: асаблівасці і характар яго ажыццяулення у бсср.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918гг.)
- •33.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Растаноука палiтычных сiл на Беларусi.
- •34.Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Устанаўленне савецкай улады
- •30.Рэвалюцыі 1905 — 1907 ггi яе падзеі на Беларусі
- •31.Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •44.Калектывізацыя сельскай гаспадаркi Беларусi.
- •54.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Аперацыя “Баграцiён»
- •62.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •50.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі
- •42. Палітыка беларусізацыі ў бсср. Яе вынікі.
- •51. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •52, 53. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. Падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі (1941-1944гг.)
- •56. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср (1945-1955гг.)
62.Культура Беларусі на сучасным этапе
Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця, абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці рэспублікі, а таксама эканамічны крызіс вызначылі кірунак развіцця культуры Беларусі.
Сярэднія школы рэспублікі перайшлі на новыя праграмы навучання, на падручнікі, складзеныя беларускімі аўтарамі. Адчыніліся ліцэі, гімназіі, каледжы.
У 1990 г. у свеце шырока адзначалася 500-годдзе з дня нараджэння беларускага асветніка і першадрукара Ф.Скарыны. Гэтаму юбілею была прысвечана святочная цырымонія ў Парыжы ў штаб-кватэры ЮНЕСКА. Адноўлены ў памяці народа імёны выдатных беларускіх вучоных гісторыкаў У. Ігнатоўскага, пяру якога належыць "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі", В. Ластоўскага, які яшчэ ў 1910 г. надрукаваў упершыню на беларускай мове "Кароткую гісторыю Беларусі", М. Доўнар-Запольскага і інш.
Усё больш моцны ўплыў на свядомасць беларускага народа аказваюць пісьменнікі. Высокай грамадзянскай пазіцыяй вылучаюцца творы В. Быкава, Н. Гілевіча.
У 1993 г. у рэспубліцы налічвалася 23 тэатры. У ліпні 1989 г. упершыню пад адкрытым небам у двары Траецкага прадмесця ў Мінску была пастаўлена опера У. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха".
Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў "Мінская вясна", "Славянскі базар", "Віцебская восень", "Беларуская сакавіца" і інш.
У сучасным выяўленчым мастацтве Беларусі выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі "Арттворчасць", "Вітанова", "Жыльбея", "Верхні горад" і інш. З'явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі. Яе найбольш таленавітыя прадстаўнікі - В. Шаранговіч, М. Купава, А. Кашкурэвіч і інш.
50.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі
22 чэрвеня 1941 г.
Удар групы армій "Цэнтр" прынялі на сябе арміі Заходняй асобай ваеннай акругі. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці.Кіжаватаў загінуў як герой. 7 атак, адна за другой, адбіла застава пагранатрада на чале з лейтэнантам Усавым. Лейтэнанта 5 разоў ранілі, але ён працягваў кіраваць боем. Лейтэнант В. Усаў пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Штаб абароны ўзначаліў капітан Зубачоў і палкавы камісар Фамін. Ім давялося абараняць цэнтральную частку крэпасці. Абаронай Усходняга форту кіраваў маёр Гаўрылаў.
Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Стойка трымалі абарону 64-я, 100-я, 108-я стралковыя дывізіі. Сілы былі няроўныя, і 28 чэрвеня нямецкія танкі прарвалі абарону, уварваліся ў Мінск. У акружэнні праціўніка аказаліся 11 баяздольных злучэнняў. Гэта пазбавіла магчымасці стрымліваць націск праціўніка ў цэнтральнай частцы Беларусі.
Адступаючы на ўсход, часці ЧА працягвалі весці цяжкія абарончыя баі. У пачатку ліпеня арганізуецца лінія абароны па Заходняй Дзвіне і Дняпры.Каля тыдня цягнуліся баі за
Віцебск. 23 дні савецкія войскі стрымлівалі націск танкавай групы ў р-не Магілёва. Больш месяца ішлі баі за Гомель. Толькі 19 жніўня цаной вялікіх страт гітлераўцам удалося захапіць горад.
У канцы жніўня была акупіравана ўся тэрыторыя Беларусі. Адказнасць за гэта нясуць перш за ўсё Сталін і яго бліжэйшае акружэнне. Але ўсю віну несправядліва ўсклалі на кіраўніцтва Заходнім фронтам. Яго камандуючы Д. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.
Прычыны няўдач у пачатковы перыяд вайны:
-Да пачатку вайны праціўнік меў колькасную і якасную перавагу ў жывой сіле, артылерыі, разведвальнай інфармацыі.-На Германію працавала большасць краін Заходняй Еўропы, і ў яе была перавага ў матэрыяльных сродках вядзення вайны.-Нямецкая армія была добра падрыхтаваная, поўнасцю ўкамплектаваная і аснашчаная навейшай тэхнікай, мела вопыт сучаснай вайны.
