- •1.Уводзiны ў дисцыплiну «Гісторыя Беларусі”:прадмет, абʼект, функціі гісторыі.
- •2.Гистарычная перыядызацыя.
- •3.Каменны век на тэрыторыи Беларуси.
- •5.Жалезны век на тэрыторыи Беларуси.
- •6.Першыя дзяржавы-княствы на старажытнабеларуских землях
- •8.Рэлигия и культура Беларуси(9-13ст)
- •9. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •11. Знешняя палітыка вкл у 13-сярэдзіне 16ст.
- •15.Беларускае Адраджэнне:ф.Скарына,с.Будны.
- •16.Беларускае Адраджэнне:в.Цяпiнскi,м.Гусоускi
- •17.Люблиская уния.Утварэнне рп.Дзяржауна-прававое становишча вкл у складзе рп.
- •18.Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай
- •19.Канстытуцыя рп(1791).Други паздел рп.
- •20. Паўстанне пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •21.Трэцi падзел рп. Гiсторыка-прававая ацэнка падзелау рп.
- •13.Зблiжэнне вкл з Польшай.Крэуская унiя.
- •14.Вiленска-Радамская унiя I Гарадзельскi прывiлей.
- •10.Унутрыпалiтычнае развiццё вкл у канцы 13-cяр 16ст
- •7.Грамадска-палiтычны лад феадальных княствау Беларусi
- •22. Палітыка царызму на
- •23. Беларусь у вайне 1812г.
- •24. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове 19ст
- •26.Паустанне 1863-1864гг. На Беларусі. К. Каліноускі.
- •27. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. XIX ст. І асаблівасцііх правядзення на Беларусі
- •28. Фарміраванне палітычных партый і арганізацый у канцы XIX-пачатку XX стст.
- •37. Утварэнне бсср. І Усебеларускі зʼезд Саветау. Канстытуцыя ссрб.
- •41. Нэп: асаблівасці і характар яго ажыццяулення у бсср.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918гг.)
- •33.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Растаноука палiтычных сiл на Беларусi.
- •34.Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Устанаўленне савецкай улады
- •30.Рэвалюцыі 1905 — 1907 ггi яе падзеі на Беларусі
- •31.Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •44.Калектывізацыя сельскай гаспадаркi Беларусi.
- •54.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Аперацыя “Баграцiён»
- •62.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •50.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі
- •42. Палітыка беларусізацыі ў бсср. Яе вынікі.
- •51. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •52, 53. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. Падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі (1941-1944гг.)
- •56. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср (1945-1955гг.)
18.Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай
У 1721 г. закончылася Паўночная вайна. На тэрыторыі РП усталяваўся мір. У РП узмацнілася ўлада магнацкіх колаў, пашырылася шляхецкая анархія. РП мела ў 60-я гг. усяго 16 тыс. войска, ў той час як у Расіі было 350 тыс, Аўстрыі - 280, Прусіі - 200 тыс. Магнаты РП мелі свае прыватныя войскі, якія былі узброеныя лепш, чым войскі дзяржавы. Шляхта трапіла ў залежнасць ад магнатаў. Вялікія даходы некалькіх магнацкіх сем'яў - Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх - ніколькі не садзейнічалі павелічэнню багацця краіны. Каталіцтва стала пануючай канфесіяй ва ўсёй краіне. Вышэйшае ўніяцкае духавенства пачало рэфармаваць сваю царкву, набліжаючы яе да каталіцкай. Праваслаўных вернікаў засталося мала. У пачатку XVIII ст. дзейнічала толькі адна праваслаўная епархія – беларуская.Яна была падпарадкавана Расійскай імперыі, і гэта яшчэ больш пагаршала становішча праваслаўных. У РП інаверцы не маглі займаць якія-небудзь пасады.
Са смерцю караля Аўгуста III пачалася новая выбарчая кампанія. У барацьбу ўключыліся магнаты. Рашаючую ролю ў гэтай барацьбе адыгралі Чартарыйскія. Яны выставілі прэтэндэнтам Станіслава Аўгуста Панятоўскага. За трон змагаліся: віленскі ваявода Караль Радзівіл, вялікі літоўскі гетман Масальскі, генерал літоўскіх войскаў Міхал Агінскі. Усе яны шукалі падтрымку ў суседніх дзяржаў: Чартарыйскія і Масальскія - у Расіі, Патоцкія і Радзівілы - у Францыі і Прусіі. У выніку барацьбы на трон быў узведзены Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Кароль сумесна з Чартарыйскімі спрабуе правесці рэформы. Гэта выклікала незадаволенасць з боку Расіі і Прусіі, якіх больш задавальняў слабы сусед.
Да падзелу Рэчы Паспалітай прывёў шэраг прычын, асноўныя з якіх: анархія ўнутры самой краіны і агрэсія з боку суседніх дзяржаў.
У жніўні 1772 г. у Пецярбургу была падпісана канвенцыя аб першым падзеле Рэчы Паспалітайпаміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй.
Пасля першага падзелу да Расіі была далучана ўсходняя частка Беларусі да рэк Заходняя Дзвіна, Друць, Днепр.
19.Канстытуцыя рп(1791).Други паздел рп.
Канстытуцыя 3 мая 1791 г, асноўны закон Рэчы Паспалітай, прыняты Чатырохгадовым соймам 1788-1791 гг. у Варшаве. Аўтары - Г.Калантай, С.Малахоўскі, кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, І.Патоцкі і іншыя. Абвясціла суверэннасць РП як унітарнай дзяржавы, ліквідавала падзел на Карону і ВКЛ.
Канстытуцыя складалася з 11 артыкулаў. Першы тычыўся рэлігіі, тры наступныя вызначалі стан шляхецтва, мяшчанства і сялянства, астатнія - месца і ўзаемнае размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад.
Другі падзел адбыўся ў 1793 г. паміж Расіяй і Прусіяй. У адказ у 1794 пачалося паўстанне на чале з Тадэвушам Касцюшкам. Т. Касцюшка нарадзіўся на Берасцейшчыне.У 1784 г. вярнуўся на Радзіму, уключыўся ў нацыянальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Т. Касцюшка з'яўляецца нацыянальным героем Польшчы і ЗША.
Паўстанне ахапіла не толькі тэрыторыю Польшчы, але і Літвы, Беларусі. На тэрыторыі Беларусі для яго было характэрна ўжыванне партызанска-дыверсійнай формы барацьбы. Ствараліся атрады, якія вялі партызанскія дзеянні ў тыле расійскага войска. Якуб Ясінскі - кіраўнік паўстання на Беларусі, загінуў пры абароне Варшавы. Мэтай паўстання было нацыянальнае вызваленне і захаванне дзяржаўнай незалежнасці РП. 10 кастрычніка 1794 г. войскі Суворава па заказе Кацярыны II рушылі на тэрыторыю РП у сувязі з неабходнасцю зрабіць перашкоду для ўплыву французскай буржуазнай рэвалюцыі. Яны нанеслі паражэнне паўстанцам і захапілі у палон Касцюшку. Паўстанне скончылася.
Пасля другога Расія анексавала цэнтральную частку Беларусі па лініі Браслаў - Паставы - Мір – Пінск.
