- •1.Уводзiны ў дисцыплiну «Гісторыя Беларусі”:прадмет, абʼект, функціі гісторыі.
- •2.Гистарычная перыядызацыя.
- •3.Каменны век на тэрыторыи Беларуси.
- •5.Жалезны век на тэрыторыи Беларуси.
- •6.Першыя дзяржавы-княствы на старажытнабеларуских землях
- •8.Рэлигия и культура Беларуси(9-13ст)
- •9. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •11. Знешняя палітыка вкл у 13-сярэдзіне 16ст.
- •15.Беларускае Адраджэнне:ф.Скарына,с.Будны.
- •16.Беларускае Адраджэнне:в.Цяпiнскi,м.Гусоускi
- •17.Люблиская уния.Утварэнне рп.Дзяржауна-прававое становишча вкл у складзе рп.
- •18.Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай
- •19.Канстытуцыя рп(1791).Други паздел рп.
- •20. Паўстанне пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •21.Трэцi падзел рп. Гiсторыка-прававая ацэнка падзелау рп.
- •13.Зблiжэнне вкл з Польшай.Крэуская унiя.
- •14.Вiленска-Радамская унiя I Гарадзельскi прывiлей.
- •10.Унутрыпалiтычнае развiццё вкл у канцы 13-cяр 16ст
- •7.Грамадска-палiтычны лад феадальных княствау Беларусi
- •22. Палітыка царызму на
- •23. Беларусь у вайне 1812г.
- •24. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове 19ст
- •26.Паустанне 1863-1864гг. На Беларусі. К. Каліноускі.
- •27. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. XIX ст. І асаблівасцііх правядзення на Беларусі
- •28. Фарміраванне палітычных партый і арганізацый у канцы XIX-пачатку XX стст.
- •37. Утварэнне бсср. І Усебеларускі зʼезд Саветау. Канстытуцыя ссрб.
- •41. Нэп: асаблівасці і характар яго ажыццяулення у бсср.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918гг.)
- •33.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Растаноука палiтычных сiл на Беларусi.
- •34.Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Устанаўленне савецкай улады
- •30.Рэвалюцыі 1905 — 1907 ггi яе падзеі на Беларусі
- •31.Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •44.Калектывізацыя сельскай гаспадаркi Беларусi.
- •54.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Аперацыя “Баграцiён»
- •62.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •50.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі
- •42. Палітыка беларусізацыі ў бсср. Яе вынікі.
- •51. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •52, 53. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. Падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі (1941-1944гг.)
- •56. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср (1945-1955гг.)
11. Знешняя палітыка вкл у 13-сярэдзіне 16ст.
Знешняя палiтыка ВКЛ не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве. Унiя з Польшчай (1385), нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася «вялiкая вайна» памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам – з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена. У XIV—XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся. З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi – Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўднёвыя межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Беларускiя землi 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. Пазней татарскiя ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усходняй палiтыкi. З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны – завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы (вылучылiся два цэнтры аб`яднання зямель былой Старажытнаруская дзяржавы – ВКЛ i Маскоўская дзяржава), -- асаблiвасцi вырашэння канфесiйнага пытання ў ВКЛ, наступ каталiцызму падштурхнулi беларускiх феадалаў да пераходу пад уладу Масквы. Канфрантацыя памiж маскоўскай дзяржавай i ВКЛ неаднаразова прыводзiла да войн (1492—1494, 1500—1503, 1507—1508, 1512—1522, 1534—1537). Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV—XV стст. – гэта барацьба супраць крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) i татарскiмi ханствамi (Залатой Ардой, Вялiкай Ардой, Крымскiм ханствам) i пашырэнне сваей тэрыторыi, у канцы XV—XVI стст. – галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкурэнтная барацьба з мацнеючай маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i вымушала яго да больш цеснага саюза з Польшчай.
15.Беларускае Адраджэнне:ф.Скарына,с.Будны.
Эпоха Адраджэння на Беларусі - ў асноўным XVI - першая палова XVII ст. - час уздыму рамяства, росту гарадоў і складання ўнутранага рынку, станаўлення і развіцця беларускай мовы, нацыянальнай пісьменнасці, літаратуры, грамадска-палітычнай думкі і ўвогуле беларускай культуры. У гэты перыяд выдаваліся першыя буквары, граматычныя слоўнікі, былі створаны выдатныя помнікі грамадска-прававой думкі - Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. Вядомымі дзеячамі эпохі Адраджэння на Беларусі былі Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і інш.
Найбольш значнай з'явай у духоўнай культуры Беларусі першай паловы XVI ст. стала ўзнікненне беларускага кнігадрукавання, першага сярод усходніх славян. Заснавальнікам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання стаў вучоны і пісьменнік, доктар філасофіі і медыцыны з горада Полацка Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551). Першыя яго кнігі выйшлі ў Празе ў 1517 - 1519 гг. Надрукаваны 23 кнігі Бібліі на беларускай мове. У 1522 г. Ф.Скарына вярнуўся ў Вільню, заснаваў друкарню і выдаў тут яшчэ дзве кнігі - "Малая падарожная кніжыца" і "Апостал". Гэта былі першыя кнігі, выпушчаныя у першай друкарні, заснаванай на тэрыторыі Беларусі. Кнігі Скарыны адрасаваліся перш за ўсё свецкаму чытачу. Скарынавы кнігі ўяўляюць выключную з'яву як паводле колькасці змешчаных у іх гравюр, так і паводле выключнай тэхнікі выканання. Усіх ілюстрацый 51. Гэта гравюры, партрэты, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі. Кнігі Скарыны шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету.
Прадаўжальнікам культурна-асветніцкіх традыцый Скарыны стаў Сымон Будны - царкоўны, грамадска-палітычны дзеяч. У 1562 г. у Нясвіжы ён стварыў друкарню, у якой была выдадзена славутая праца Буднага "Катэхізіс" - першая беларускамоўная кніга на тэрыторыі Беларусі.
