- •1.Уводзiны ў дисцыплiну «Гісторыя Беларусі”:прадмет, абʼект, функціі гісторыі.
- •2.Гистарычная перыядызацыя.
- •3.Каменны век на тэрыторыи Беларуси.
- •5.Жалезны век на тэрыторыи Беларуси.
- •6.Першыя дзяржавы-княствы на старажытнабеларуских землях
- •8.Рэлигия и культура Беларуси(9-13ст)
- •9. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •11. Знешняя палітыка вкл у 13-сярэдзіне 16ст.
- •15.Беларускае Адраджэнне:ф.Скарына,с.Будны.
- •16.Беларускае Адраджэнне:в.Цяпiнскi,м.Гусоускi
- •17.Люблиская уния.Утварэнне рп.Дзяржауна-прававое становишча вкл у складзе рп.
- •18.Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай
- •19.Канстытуцыя рп(1791).Други паздел рп.
- •20. Паўстанне пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •21.Трэцi падзел рп. Гiсторыка-прававая ацэнка падзелау рп.
- •13.Зблiжэнне вкл з Польшай.Крэуская унiя.
- •14.Вiленска-Радамская унiя I Гарадзельскi прывiлей.
- •10.Унутрыпалiтычнае развiццё вкл у канцы 13-cяр 16ст
- •7.Грамадска-палiтычны лад феадальных княствау Беларусi
- •22. Палітыка царызму на
- •23. Беларусь у вайне 1812г.
- •24. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове 19ст
- •26.Паустанне 1863-1864гг. На Беларусі. К. Каліноускі.
- •27. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. XIX ст. І асаблівасцііх правядзення на Беларусі
- •28. Фарміраванне палітычных партый і арганізацый у канцы XIX-пачатку XX стст.
- •37. Утварэнне бсср. І Усебеларускі зʼезд Саветау. Канстытуцыя ссрб.
- •41. Нэп: асаблівасці і характар яго ажыццяулення у бсср.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918гг.)
- •33.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Растаноука палiтычных сiл на Беларусi.
- •34.Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Устанаўленне савецкай улады
- •30.Рэвалюцыі 1905 — 1907 ггi яе падзеі на Беларусі
- •31.Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •44.Калектывізацыя сельскай гаспадаркi Беларусi.
- •54.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Аперацыя “Баграцiён»
- •62.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •50.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі
- •42. Палітыка беларусізацыі ў бсср. Яе вынікі.
- •51. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •52, 53. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. Падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі (1941-1944гг.)
- •56. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср (1945-1955гг.)
8.Рэлигия и культура Беларуси(9-13ст)
Найбольш яскравым праяўленнем стала прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства.Але першыя славянскія супольнасці, якія рассяліліся на Беларусі - крывічы, дрыгавічы і радзімічы, - вызнавалі язычніцкую рэлігію. Яны пакланяліся і пакланяюцца - сонцу, месяцу, агню, вадзе і інш. Еўропа перажыла два этапы хрысціянізацыі.1-пачынаецца з узнікнення хрысціянства да VII –VIII,2- IX – X.На Беларусь хрысціянства пачало пранікаць у IX ст. У Полацку з верай былі знаёмы і Рагвалод, і Рагнеда.Прыхільна ставіўся да хрысціянства сын Рагнеды - князь Ізяслаў. Летапісы згадваюць яго як першага князя-кніжніка, які "любіў і шанаваў манашы чын".Ужо ў канцы IX ст. у Полацку была пабудавана першая царква ў імя Багародзіцы, якая прыгадваецца летапісамі пад 1007 і 1158 гг. У гэтую царкву ў XI ст. былі перанесены мошчы невядомых святых.У сярэдзіне XI ст. быў пабудаваны вялікі саборны храм - Сафія. У XII ст. у самім Полацку было 8 храмаў, акрамя Сафіі і Багародзіцы, 3 царквы ў Гародні, па 1 у Віцебску, Менску, Наваградку, Ваўкавыску, Тураве і Пінску. Нельга забываць таксама этнічна і гістарычна звязаны з Беларуссю Смаленск, дзе ў гэты час было 7храмаў. З'явілася хрысціянскае выяўленчае мастацтва. Жывапісцы распісвалі па сырой тынкоўцы сцены сабораў, пісалі абразы. Полацкую Спаскую царкву распісаў мастак Кузьма з памочнікамі. Імя яго жонкі - Кузьміная - захавалася сярод надпісаў на адной са сцен гэтага храма.
Рана на Беларусі з'явілася пісьменнасць. Першым датаваным надпісам на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы з'яўляецца надпіс на пячатцы полацкага князя Ізяслава. Пісьмом пачалі карыстацца і простыя людзі. Найвыдатнейшым з'яўляецца надпіс на крыжы, які ў 1161 г. зрабіў полацкі майстар Лазар Богша па заказе Ефрасінні Полацкай. Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Аўрамія Смаленскага, Кліма Смаляціча, невядомага аутара "Слова пра паход Ігаравы".Найбольш знакамітым сярод іх быў Кірыла Тураўскі, якога яшчэ пры жыцці празвалі Златавустам. Добра ведаючы шматлікія мовы і чытаючы кнігі ў арыгіналах, Кірыла сам быў выдатным прамоўцаю і пісьменнікам. побытавая культура.Майстры-рамеснікі не проста выраблялі, напрыклад, прылады працы, але імкнуліся ўпрыгожыць іх. Такім чынам,культура старажытнай Беларусі вызначалася багатай гамай фарбаў.
9. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
Працэс стварэнняпачаўся у першай палове XIII ст. і закончыўся ў 50 - 70-я гг. XIV ст.
Прычыны ўтварэння ВКЛ:
-Пагроза знішчэння ўсходняга славянства і балтаў з паўночнага захаду крыжакамі, з паўднёвага усходу - татара-манголамі.
-Феадальная раздробленасць
-Саперніцтва паміж князямі племянных саюзаў балтаў.
Першым князем - выступіў літоўскі князь Міндоўг.
У сярэдзіне 40-х гг. Міндоўг церпіць няўдачу ў бітве з крыжакамі. Праціўнікі Міндоўга выганяюць яго з Літвы. Ён вымушаны з рэштай сваёй дружыны ўцякаць ў суседні Наваградак, дзе княжыць яго саюзнік Ізяслаў.Міндоуг прымае праваслаўе. З 1246 г. ён становіцца князем наваградскім. Міндоўг заваёўвае Літву.У 1253 г. ён прымае каталіцтва і карануецца ў Наваградку. Міндоўг стаў першым каралём на беларускай зямлі.На княжацкі пасад запрашаюць сына Міндоўга Войшалка,аддае сваё княжанне Раману.Войшалк забівае Рамана і вяртае страчаны пасад. У гэты час абвастраюцца адносіны паміж правадыром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Тут жа з'яўляецца жмудскі князь Трайнята.
Апошні полацкі князь з дынастыі Рагвалодавічаў - Брачыслаў. Потым стаў княжыць пляменнік Міндоўга Таўцівіл.
У пачатку XIV ст. у Віцебску княжыў Яраслаў Васількавіч. Ён выдаў сваю дачку замуж за літоўскага князя Альгерда і пасля смерці віцебскага князя Віцебская зямля была далучана да ВКЛ.
Найбольш буйныя беларускія землі - Полацкае і Віцебскае княствы - ўвайшлі ў склад дзяржавы.
Поўная назва дзяржавы - Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.Новае дзяржаўнае ўтварэнне ў Верхнім Панямонні са сталіцай у Наваградку спачатку называлася Літоўскае княства. Пасля аб'яднання з Полацкім і Віцебскім і далучэння іншых зямель, мелі назву "руськія", новая дзяржава атрымала назву "Вялікае княства Літоўскае і Рускае".
Пасля Грунвальдскай бітвы да княства была далучана Жамойція - заходняя частка сучаснай Літвы. Пасля гэтага да назвы дзяржавы было дададзена слова "Жамойцкае".
