Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры история.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
117.81 Кб
Скачать

44.Калектывізацыя сельскай гаспадаркi Беларусi.

Суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі была звязана з масавым і хуткім аб'яднаннем дробных індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы). 3 лета 1929 сталі паскорана і прымусова стварацца калгасы, дзе праца ацэньвалася вельмі нізка і аплачвалі яе не грашыма, а прадуктамі па колькасці адпрацаваных дзён. Тых, хто не жадаў запісвацца ў калгасы, прылічвалі да кулакоў і праводзілі раскулачванне, што выклікала масавае нездавальненне сялян.

Тых, хто выступаў супраць ужывання прымусовых метадаў пры правядзенні калектывізацыі, абвінавачвалі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак. Так, быў абвінавачаны народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў, які выступаў за прынцыпы добраахвотнасці і паслядоўнасці ў правядзенні калектывізацыі.

Для стварэння калгасаў у вёску з горада былі накіраваны рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі (у Беларусі іх было больш за 600 чалавек). Для забеспячэння калгасаў тэхнікай былі створаны машынна-трактарныя станцыі (МТС), а пры іх палітычныя аддзелы (палітаддзелы), якія строга праводзілі лінію камуністычнай партыі на ажыццяўленне суцэльнай калектывізацыі ў вёсцы. Першая МТС была створана ў Койданаве (цяперашні Дзяржынск).

Вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі

Вынікам правядзення індустрыялізацыі і суцэльнай калектывізацыі стала стварэнне сучаснай на той момант матэрыяльна-тэхнічнай базы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, што забяспечыла будаўніцтва новага сацыялістычнага ладу ў БССР. Шляхам велізарнага напружання сіл была пабудавана моцная індустрыяльная база, павялічылася колькасць гарадоў і гарадскога насельніцтва, палепшыліся матэрыяльныя ўмовы жыцця, быў дасягнуты высокі ўзровень адукацыі, навукі, культуры. У эканоміцы ўсталявалася адзіная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці.

54.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Аперацыя “Баграцiён»

23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап ВАВ- поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі."Баграціён":

Лінія фронту ў Беларусі ўяўляла сабой выступ. Гэты выступ атрымаў назву "Беларускі балкон".Ен прыкрываў галоўныя напрамкі - усходне-прускі і варшава-берлінскі. Па берагах рэк - Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Нёмана - былі падрыхтаваны і абарончыя рубяжы, гарады Віцебск, Магілёў, Полацк, Мінск, Орша, Бабруйск, Барысаў аб'яўлены крэпасцямі, якія не належаць здачы. Лінію абароны назвалі "Фатэрлянд" ("Айчына").

Для ажыццяўлення плана аперацыі "Баграціён" прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.

Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі.

Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій "Цэнтр".

23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступлення. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск.

Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня.

Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў.К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]