Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры история.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
117.81 Кб
Скачать

31.Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі

Прычыны аграрнай рэформы:

1.рэформа 1861 г. не прывяла да вырашэння аграрнага пытання, што садзейнічала наспяванню і развіццю першай расійскай рэвалюцыі;

2.гаспадарка сялян заставалася адсталай, паўпрыгонніцкай;

3.унутраны рынак заставаўся абмежаваным.

Сталыпінская рэформа - буржуазная рэформа сялянскага надзельнага землеўладання ў Расіі ў 1906 - 1907 г. Рэформа атрымала імя міністра ўнутраных спраў, старшыні Савета Міністраў Пятра Сталыпіна, аўтара, ініцыятара і кіраўніко. Мэты:

-забяспечыць умовы шпаркага развіцця эканомікі краіны;

-разбіць агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа сельскай буржуазіі з ліку заможнага сялянства, прыцягнуць яго на бок царскага ўрада і такім чынам паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху.

Сродкі дасягнення мэт рэформы:

-Разбурэнне сялянскай абшчыны і перадача зямлі ў асабістую сялянскую ўласнасць.

-Стварэнне хутароў і водрубаў

-Перасяленне беззямельных і малазямельных сялян у Сібір і іншыя ўскраінныя раёны імперыі.

На Беларусі быў створаны спецыяльны фонд для рускіх перасяленцаў. Рэформа дапамагла росту сельскагаспадарчай вытворчасці. К 1913 г. Беларусь стала буйнейшым раёнам вырошчвання бульбы. Узраслі пасевы лёну, збожжавых культур.

На думку Сталыпіна рэформа на Беларусі павінна была аслабіць і выціснуць буйных землеўладальнікаў польскага паходжання. Для гэтага ён і выбары ў земства разлічваў праводзіць па нацыянальнай прыкмеце з розным падыходам да палякаў і рускіх. Класавая пазіцыя буйных землеўладальнікаў выявілася адразу: яны аб'ядналіся супраць Сталыпіна.Сталыпінская рэформа была арганічна звязана з рэформай 1861 г. і з'яўлялася яе працягам.Яна ўзмацніла вясковую буржуазію, пашырыла магчымасці для развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы, але так і не вырашыла аграрнага пытання, не змагла прадухіліць выспяванне новай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Сталыпінская аграрная рэформа была спынена першай сусветнай вайной і затым устанаўленнем савецкай улады.

43.Індустрыялізацыя БССР- стварэнне буйной вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і калектывізацыя, аб'яднанне індывідуальных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі .

Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці. Яно было звязана з развіццём лёгкой прамысловасці. 3 улікам гэтай асаблівасці асноўная частка грашовых сродкаў укладалася ў развіццё харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну і мінеральную сыравіну.

У 1928—1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі (пяцігодка), згодна з якім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў.1928—1932 г былі пабудаваны і ўведзены ў строй швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі.

На працягу другой і трэцяй пяцігодак (1933—1937, 1938—1941 гг.) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Гомельскім шкляным і Крычаўскім цэментным,

Магілёўскімі трубаліцейным і аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам, Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі. Беларусь паступова ператваралася ў індустрыяльную краіну з дзяржаўнай формай уласнасці на сродкі вытворчасці. Тут па-ранейшаму пераважала лёгкая прамысловасць. Індустрыялізацыя праводзілася па прапанове Сталіна вельмі хуткімі тэмпамі пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гады». Гэта патрабавала значных сродкаў, якія вырашана было адшукаць за кошт эканоміі, зберажэння, выкарыстання працоўнага энтузіязму, а таксама правядзення суцэльнай калектывізацыі на вёсцы.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]