- •1.Уводзiны ў дисцыплiну «Гісторыя Беларусі”:прадмет, абʼект, функціі гісторыі.
- •2.Гистарычная перыядызацыя.
- •3.Каменны век на тэрыторыи Беларуси.
- •5.Жалезны век на тэрыторыи Беларуси.
- •6.Першыя дзяржавы-княствы на старажытнабеларуских землях
- •8.Рэлигия и культура Беларуси(9-13ст)
- •9. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •11. Знешняя палітыка вкл у 13-сярэдзіне 16ст.
- •15.Беларускае Адраджэнне:ф.Скарына,с.Будны.
- •16.Беларускае Адраджэнне:в.Цяпiнскi,м.Гусоускi
- •17.Люблиская уния.Утварэнне рп.Дзяржауна-прававое становишча вкл у складзе рп.
- •18.Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай
- •19.Канстытуцыя рп(1791).Други паздел рп.
- •20. Паўстанне пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •21.Трэцi падзел рп. Гiсторыка-прававая ацэнка падзелау рп.
- •13.Зблiжэнне вкл з Польшай.Крэуская унiя.
- •14.Вiленска-Радамская унiя I Гарадзельскi прывiлей.
- •10.Унутрыпалiтычнае развiццё вкл у канцы 13-cяр 16ст
- •7.Грамадска-палiтычны лад феадальных княствау Беларусi
- •22. Палітыка царызму на
- •23. Беларусь у вайне 1812г.
- •24. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове 19ст
- •26.Паустанне 1863-1864гг. На Беларусі. К. Каліноускі.
- •27. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. XIX ст. І асаблівасцііх правядзення на Беларусі
- •28. Фарміраванне палітычных партый і арганізацый у канцы XIX-пачатку XX стст.
- •37. Утварэнне бсср. І Усебеларускі зʼезд Саветау. Канстытуцыя ссрб.
- •41. Нэп: асаблівасці і характар яго ажыццяулення у бсср.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918гг.)
- •33.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Растаноука палiтычных сiл на Беларусi.
- •34.Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Устанаўленне савецкай улады
- •30.Рэвалюцыі 1905 — 1907 ггi яе падзеі на Беларусі
- •31.Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •44.Калектывізацыя сельскай гаспадаркi Беларусi.
- •54.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Аперацыя “Баграцiён»
- •62.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •50.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі
- •42. Палітыка беларусізацыі ў бсср. Яе вынікі.
- •51. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •52, 53. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. Падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі (1941-1944гг.)
- •56. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср (1945-1955гг.)
24. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове 19ст
Ліквідацыя дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у цэлым і Вялікага княства Літоўскага ў прыватнасці, перадавыя французскія і ўвогуле заходнееўрапейскія ідэі, падзеі вайны 1812 г. аказалі вялікі ўплыў на развіццё грамадскай думкі Беларусі. Шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь аб'ядноўваліся ў гурткі і таварыствы для выпрацоўкі і дасягнення сваіх сацыяльных і нацыянальных ідэалаў. Яны былі ідэйна і часта арганізацыйна звязаны з грамадскім рухам у Польшчы. А мэтай рэвалюцыйнага руху ў Польшчы было адраджэнне перш за ўсё польскай дзяржаўнасці, лёс Вялікага княства Літоўскага палякаў мала хваляваў. Больш таго, польскія рэвалюцыянеры марылі аб адраджэнні Польшчы не ў межах Каралеўства Польскага, а Рэчы Паспалітай.
У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта - Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота - было створана "Таварыства філаматаў" (аматараў навук), якое мела аддзяленні (філіялы) у Свіслацкай гімназіі, Полацкім піярскім вучылішчы і іншых навучальных установах. Яны прапагандавалі сярод навучэнцаў і насельніцтва ідэі роўнасці і свабоды. На Беларусі жылі і дзейнічалі ў складзе раскватараваных тут расійскіх войскаў многія дзекабрысты - М.М. Мураўёў, А.А. Бястужаў (Марлінскі), К.Г. Ігельстром, С.І. Трусаў і інш. У 1823г быў распрацаваны так званы бабруйскі план паўстання: арышт цара і яго світы ў час агляду войскаў у Бабруйскай крэпасці, але з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў у кіраўніцтве дзекабрысцкімі арганізацыямі не быў ажыццёўлены. 24 снежня 1825 г. таварыства "Ваенныя сябры" сарвала цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю І у Асобным літоўскім корпусе, размешчаным на Беласточчыне. У лютым 1826 г. дзекабрысты Палтаўскага палка спрабавалі захапіць Бабруйскую крэпасць. Гэтыя першыя рэвалюцыянеры хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці.
У сярэдзіне 20-х гадоў тайныя таварыствы на Беларусі былі разгромлены.
Рэвалюцыя 1830 г. у Францыі ўскалыхнула Еўропу і нанесла моцны ўдар па сістэме Свяшчэннага Саюза, аплотам якога былі дзяржавы, што падзялілі Рэч Паспалітую. Мікалай I спрабаваў арганізаваць контррэвалюцыйную інтэрвенцыю спачатку ў Францыю, потым у Бельгію, якая дабілася незалежнасці ад Нідэрландскага каралеўства. Гэта падштурхнула да адкрытага выступлення польскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў. У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося вызваленчае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Хутка яно ахапіла ўсё Царства Польскае.
Вясной 1831 г. у руках паўстаўшых аказаўся шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася тут у многім стыхійна, хоць і існаваў Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўлены ваяваць без вырашэння сваіх сацыяльных праблем. У той жа час царскія ўлады абяцалі ім вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой аб'яднаныя паўстанцкія сілы края разам з прысланым у дапамогу польскім корпусам не змаглі дасягнуць перамогі над царскімі войскамі. Усяго за зброю ўзяліся 15-19 тыс. чалавек. Легендай засталася ў гісторыі дзейнасць маладой шляхцянкі Эміліі Плятэр, якая ўзначаліла паўстанцкі атрад у некалькі тысяч ваяроў.
