- •1.Уводзiны ў дисцыплiну «Гісторыя Беларусі”:прадмет, абʼект, функціі гісторыі.
- •2.Гистарычная перыядызацыя.
- •3.Каменны век на тэрыторыи Беларуси.
- •5.Жалезны век на тэрыторыи Беларуси.
- •6.Першыя дзяржавы-княствы на старажытнабеларуских землях
- •8.Рэлигия и культура Беларуси(9-13ст)
- •9. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага
- •11. Знешняя палітыка вкл у 13-сярэдзіне 16ст.
- •15.Беларускае Адраджэнне:ф.Скарына,с.Будны.
- •16.Беларускае Адраджэнне:в.Цяпiнскi,м.Гусоускi
- •17.Люблиская уния.Утварэнне рп.Дзяржауна-прававое становишча вкл у складзе рп.
- •18.Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай
- •19.Канстытуцыя рп(1791).Други паздел рп.
- •20. Паўстанне пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі
- •21.Трэцi падзел рп. Гiсторыка-прававая ацэнка падзелау рп.
- •13.Зблiжэнне вкл з Польшай.Крэуская унiя.
- •14.Вiленска-Радамская унiя I Гарадзельскi прывiлей.
- •10.Унутрыпалiтычнае развiццё вкл у канцы 13-cяр 16ст
- •7.Грамадска-палiтычны лад феадальных княствау Беларусi
- •22. Палітыка царызму на
- •23. Беларусь у вайне 1812г.
- •24. Грамадска-палітычны рух на Беларусі у першай палове 19ст
- •26.Паустанне 1863-1864гг. На Беларусі. К. Каліноускі.
- •27. Буржуазныя рэформы 60-х – 80-х гг. XIX ст. І асаблівасцііх правядзення на Беларусі
- •28. Фарміраванне палітычных партый і арганізацый у канцы XIX-пачатку XX стст.
- •37. Утварэнне бсср. І Усебеларускі зʼезд Саветау. Канстытуцыя ссрб.
- •41. Нэп: асаблівасці і характар яго ажыццяулення у бсср.
- •32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны (1914-1918гг.)
- •33.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Растаноука палiтычных сiл на Беларусi.
- •34.Кастрычніцкія падзеі 1917 г. На Беларусі. Устанаўленне савецкай улады
- •30.Рэвалюцыі 1905 — 1907 ггi яе падзеі на Беларусі
- •31.Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
- •44.Калектывізацыя сельскай гаспадаркi Беларусi.
- •54.Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Аперацыя “Баграцiён»
- •62.Культура Беларусі на сучасным этапе
- •50.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Баі на тэрыторыі Беларусі
- •42. Палітыка беларусізацыі ў бсср. Яе вынікі.
- •51. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
- •52, 53. Партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі. Падпольная барацьба на тэрыторыі Беларусі (1941-1944гг.)
- •56. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі бсср (1945-1955гг.)
22. Палітыка царызму на
беларускіх землях (канец 18першая палова 19стст).
У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.
3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы.
Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.
На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання.
Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў.
У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні.
Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.
Расійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.
У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з'яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў.
На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма.
Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.
Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.
Першым крокам у гэтым напрамку з'явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.
Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.
23. Беларусь у вайне 1812г.
У чэрвені 1812 г. 600-тысячная армія французскага імператара Наполеона Бонапарта ўступіла ў межы Расійскай імперыі, распачаўшы баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусь Першапачаткова французскі бок планаваў разграміць рускія арміі ў прыгранічных баях, спыніцца ў Вільні і вымусіць расійскага імператара Аляксандра I пайсці на зак-лючэнне міру. Аднак гэты план не ажыццявіўся. Рускія арміі (1-я — генералаМ. Барклая дэ Толі, штаб знаходзіўся ў Вільні, 2-я — генералаЯ. Баграціёна, штаб — у Ваўкавыску), адступіў-шы, аб'ядналіся пад Смаленскам. Разбіць іх на тэрыторыі Беларусі не ўдалося. У абарончых баях пад Полацкам вызначыўся адзін з лепшых кавалерыйскіх генералаў рускай арміі Я. Кульнёў, атрад якога атрымаў перамогу над французскімі войскамі. Смярот-на паранены ядром, генерал загадаў перад смерцю зняць з сябе мундзір з баявымі ўзнагародамі, каб праціўнік не даведаўся аб такой буйной страце. Пад Магілёвам значныя сілы француз-скай арміі скаваў корпус генерала М. Раеўскага. Прыкладам гераізму для салдат стаў учынак самога генерала, які разам з двума непаўналетнімі сынамі падняў сваіх воінаў у атаку. Зразумеўшы, што план маланкавага разгрому расійскай арміі праваліўся, Напалеон схіляўся да думкі закончыць бая-выя дзеянні ў Віцебску і пачаць тут мірныя перагаворы з Аляксандрам I.
Аднак французская армія магла захаваць сваю баяздольнасць толькі рухаючыся наперад. А наперадзе былі Барадзінская бітва ў жніўні 1812 г., захоп Масквы і ад-ступленне з яе. Кіраўніцтва рускай арміяй у гэты час ажыц-цяўляў фельдмаршал М. Кутузаў. Пад яго камандаваннем пачалося выгнанне французскіх захопнікаў. У час адступлення французскай арміі восенню 1812 г. бая-выя дзеянні другі раз пракаціліся па беларускай зямлі. Ра-шаючая бітва адбылася пад Барысавам каля вёскі Студзёнкі. Тут пры пераправе цераз Бярэзіну на другі бераг трапіла толькі 1/10частка «Вялікай арміі» Напалеона.
