Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
terminology_for_students.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
76.8 Кб
Скачать

Тэндэнцыі сучаснага тэрмінаўтварэння

На ўзроўні словаўтварэння гэта тэндэнцыя выяўляецца найперш у:

(1) пашыраным выкарыстанні ўласцівых для БМ суфіксаў замест запазычаных з рускай мовы суфіксаў -ірава-; -ем-, -ім-; -цель-; -ушч- (-юшч-), -ашч- (яшч-):

-им-, -ем-, -ущ-, -ющ- → -льн- (калі тэрмін абазначае пэўную якасць), -ан- (калі аб'ект знаходзіцца ў працэсе аперацыі):

  • разрешимая задача вырашальная задача

спрямляемая кривая → выпрастальная крывая

возрастающая функция → нарастальная функцыя

соизмеримый → сувымерны

пранікальны, распазнавальны, сціскальны, дапушчальны, сумяшчальны

  • интерполируемый – інтэрпаляваны

-ирова- -ава-, -ява-

дэфармаваць, праграмаваць, дубляваць

-тель- -льнік-, -нік-

награвальнік, засцерагальнік, разбуральнік, глушыльнік, аслабляльнік, праяўляльнік, узмацняльнік

2) высокая ступень сінанімічнасці тэрмінаў: стойкасць устойлівасць, знешні — вонкавы — знадворны, назапашванне —накапленне, раскладанне разлажэнне — распад, утрыманне — змяшчэнне, араматычныя вуглевадароды — водарныя вуглевадароды, адбіццё — адлюстраванне і г. д.

3) тэндэнцыя павелічэння шматслоўных тэрміналагічных намінацый. Названая з'ява характэрна для тэрмінасістэм усіх сучасных нацыянальных моў, хоць яна і ўступае ў супярэчнасць з прынцыпамі эканоміі моўных сродкаў і з патрабаваннямі да тэрміна. Аналіз тэрміналогіі ў мовах з больш працяглай функцыянальнай традыцыяй (англійскай, французскай) паказвае, што свядомая тэрміналагічная работа па стварэнні аднаслоўных тэрмінаў праводзіцца там значна больш паслядоўна і паспяхова, што даволі часта служыць шырокаму распаўсюджанню англамоўных тэрмінаў у іншых мовах.

Спосабы перакладу дзеепрыметнікаў з РМ на БМ:

1) Суфіксальны (форма дзеепрыметніка, уласцівая бм):

у беларускіх дзеепрыметніках няма суфіксаў -уч (-юч), -ач (-яч), -ом (-ем, -ім), -ш (-уш). Ёсць суфіксы -ан (-ен), -л, -н, -т. Пры іх выкарыстанні заўважаецца наступная тэндэнцыя: -ем → -ан (помещаемый → змешчаны); -ш → -л (высохший → ссохлы, умерший → памерлы).

обслуживающий персонал = абслуговы персанал, определяющие факторы = вызначальныя фактары

2) Змена часціны мовы:

назоўнік (будущее человечества → будучыня чалавецтва),

прыметнiк (воображаемый сюжет → уяўны сюжэт),

дзеяслоў (загоревшийся костер ярко светил → вогнішча загарэлася ды ярка свяціла),

развіты прыдатак (витамины, стимулирующие активность → вітаміны-стымулятары актыўнасці).

3) Сінанімічны: сложившиеся обстоятельства → дадзеныя абставіны.

4) Інверсія (перастаноўка слоў) + змена часціны мовы: стимулирующий аппарат → апарат стымулявання (суб’ект + назоўнік у Р. скл.).

5) Змена сінтаксічнай канструкцыі: на дзеепрыслоўны зварот:

Выполнивший работу студент сдал ее преподавателю. = Выканаўшы працу, студэнт здаў яе выкладчыку.

6) Даданы сказ (ужываецца толькі тады, калі папярэднія не спрацоўваюць!):

стол, стоявший в углу → стол, што стаяў у куце (“што” – даданая частка адносіцца да неадушаўлёнага назоўніка!);

мальчик, стоявший в углу → хлопчык, які стаяў у куце / смотрящий вперед → той, хто глядзіць наперад (“які” (паперадзе назоўнік) ці “хто” (паперадзе займеннік) – даданая частка адносіцца да адушаўлёнага назоўніка!).

9

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]