Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
terminology_for_students.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
76.8 Кб
Скачать

Лекцыя 10. Спецыяльная лексіка беларускай мовы (тэрміналогія)

Паводле сферы выкарыстання лексіка беларускай мовы падзяляецца на агульнаўжывальную і абмежаванага выкарыстання. У склад лексікі абмежаванага выкарыстання звычайна ўключаюць дыялектныя, спецыяльныя і жаргонныя словы. У сваю чаргу, спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналогію і прафесіяналізмы.

Гістарычныя вытокі фармавання беларускай тэрміналогіі

Пры аналізе фармавання тэрміналогіі неабходна паслядоўна размяжоўваць (1) працэс натуральнага папаўнення тэрміналагічнай лексікі ў ходзе развіцця пэўных галін навукі і (2) ўласна тэрміналагічную работу па ўпарадкаванні гэтай лексікі. Натуральнае папаўненне тэрміналагічнай лексікі неаддзельна ад умоў развіцця і функцыянавання нацыянальнай мовы. Паколькі беларуская мова характарызуецца працягласцю і перарывістасцю яе гістарычнага развіцця, то ёсць падставы сцвярджаць, што натуральнае фармаванне беларускай тэрміналогіі таксама з'яўляецца працяглым, але перарывістым.

Тэрміналагічная лексіка старабеларускай мовы XIV – першай паловы XVII стагоддзяў развівалася і функцыянавала вельмі актыўна ў сувязі з выкарыстаннем яе ва ўсіх сферах дзяржаўнай, гаспадарчай, грамадскай, культурна-асветніцкай і іншай дзейнасці, паколькі юрыдычна і фактычна старажытная беларуская мова была ў той час дзяржаўнай мовай ВКЛ. У выніку ў ёй была выпрацавана багатая і разгалінаваная сістэма тэрміналагічных сродкаў, якая адлюстроўвала асноўныя напрамкі гаспадарчага, грамадскага, культурна-навуковага жыцця: грамадска-палітычная і юрыдычная, сельскагаспадарчая, промыславая (тэрміналагічная лексіка промыслаў), гандлёвая, вайсковая, а таксама мовазнаўчая, матэматычная, астранамічная і інш.

У прыватнасці, фармаванне грамадска-палітычнай і юрыдычнай старажытнай беларускай лексікі было найбольш раннім і інтэнсіўным у выніку яе выкарыстання ў дзяржаўных, судовых установах, у знешніх дзяржаўных і гандлёвых сувязях ВКЛ. Каля 10% ад усёй колькасці юрыдычных і справаводчых тэрмінаў старабеларускай мовы складаюць запазычанні з польскай і іншых заходнееўрапейскіх моў, а таксама з лацінскай (часта праз польскую): авантюра, акт, апеляция, вага, грунт (аснова, падстава), декретъ, конституция, коштъ, мандатъ, пляцъ, рахунокъ, скарбникъ, скарбовый, скарга і інш.

Актыўнае фармаванне гандлёвай старажытнай беларускай лексікі адбывалася з XV стагоддзя разам з бурным развіццём гарадоў з іх рамеснай і гандлёвай дзейнасцю, узнікненнем буйных мясцовых рынкаў, цэнтрамі якіх былі Мінск (па-тагачаснаму Менск, Менеск) Брэст, Віцебск. Асноўную частку гандлёвай тэрміналогіі складае спрадвечная лексіка, каля 40% якой адносіцца да аг/усх/слав. перыяду: грошъ, золотникъ, купецъ, купити, купля, локоть, мена, мерка, мехъ, мыто, перекупъ, номерное, прибытокъ, продавати і інш. Каля 60% спрадвечнай гандлёвай тэрміналогіі складаюць тэрміны, утвораныя на старабеларускай моўнай аснове, і значная частка гэтых тэрмінаў з прычыны гістарычных умоў з'яўляецца агульнай з украінскай, польскай, чэшскай гандлёвай тэрміналогіяй XV— XVII стст.: гандель, глякъ, клетка, крама, коштъ, купованне, речи, рынок, стадола, танный, уздоймом, уторговати і г. д.

Вайсковая тэрміналогія старажытнай беларускай мовы інтэнсіўна развівалася ў выніку таго, што, знаходзячыся ў геаграфічным цэнтры Еўропы, насельніцтву Беларусі даводзілася браць удзел у найважнейшых ваенных падзеях XIV – XVIII ст. Сфармаваная старажытнабеларуская ваенная тэрміналогія адлюстроўвала даволі высокі ўзровень развіцця вайсковай справы таго часу. Найбольш значную ў колькасных адносінах частку ваеннай тэрміналогіі старабеларускай мовы складаюць тэрміны перыяду ўсходнеславянскага моўнага адзінства: конный, начинье, щитоноша; зброя стрельчая, рукавицы панцеровые.

Другую ў колькасных адносінах частку тэрмінаў перыяду ўсходнеславянскага моўнага адзінства складаюць ваенныя найменні іншамоўнага паходжання, якія ўвайшлі ў старабеларускую мову ў XIV—XVIII стст., яны складаюць каля 50%: алябарда, гвардия, гетманъ, гусаръ, дракгония, жолнеръ, капалинъ, капитанъ, мождчеръ, оркганки, пуклеръ, райтаръ, рота, сагайдакъ і інш.).

Мовазнаўчая тэрміналогія. Развіццё мовазнаўчай думкі ў Беларусі і выхад першых граматык былі звязаны не толькі з патрэбамі вывучэння царкоўнаславянскай і старабеларускай моў, але і з грамадска-палітычнымі працэсамі таго часу. На тэрыторыі Беларусі як цэнтры ўсходнеславянскай культуры ў XVI—XVII стст. у процідзеянне езуіцкім калегіям, якія культывавалі лацінскую і польскую мовы, шырока распаўсюдзіліся праваслаўныя брацкія вучылішчы і школы. Для гэтых вучылішч і школ патрабаваліся дапаможнікі. З мэтай вывучэння беларускай мовы былі апублікаваны першыя граматыкі і іншая лінгвістычная літаратура.

Важным этапам развіцця беларускай тэрміналагічнай лексікі з'яўляецца ўведзены Францыскам Скарынай у шырокую практыку кніжнікаў спосаб тлумачэння слоў з дапамогай глос на «боцех» выдадзеных кніг.

Побач з пашырэннем тлумачэння слоў з дапамогай глос у канцы XVI ст. з'яўляюцца так званыя «прыточнікі», або гласарыі, якія прыкладаліся да царкоўных кніг. Яны таксама змяшчаюць некаторую колькасць тэрмінаў. Вялікае значэнне для развіцця беларускай тэрміналогіі маюць створаны ў 1596 г. Лаўрэнціем Зізаніем першы славяна-беларускі слоўнік і «Лексіконь словеноросский...» Памвы Бярынды (1627). Значная частка змешчаных у іх тэрмінаў захавалася да нашага часу і складае ўстойлівае ядро беларускай тэрміналогіі: байка, будаванье, бытие, вапно, выхованье, грошы, жниво, зброя, истина, мова, небязпечность, особа, оборонца, паша, потреба, пытанье, сведомость, скарбъ, скарга, утискъ, якость і інш.

К канцу XVI ст. у сувязі з тым, што Беларусь у выніку Люблінскай уніі апынулася ў складзе РП, пачынаецца актыўная паланізацыя беларускага і ўкраінскага насельніцтва ВКЛ, у прыватнасці, адкрытая паланізацыя школы. БМ паступова страчвае сваю шматфункцыянальнасць, выцясняецца польскай і лацінскай з афіцыйнай сферы.

Пералічаныя вышэй групы старажытнабеларускай тэрміналагічнай лексікі атрымалі ў сучаснай беларускай лінгвістыцы даволі падрабязны аналіз, чаго зусім нельга сказаць, як гэта ні парадаксальна, аб большасці галін сучаснай тэрміналогіі, якая ў беларускім мовазнаўстве не толькі не вывучалася, але і не атрымлівала сістэмнага ўпарадкавання і выкарыстання. Апошняе безумоўна звязана з абмежаваннем функцый БМ у сферах дзяржаўнага, грамадска-палітычнага, навуковага, эканамічнага жыцця, у выніку чаго на мэтанакіраванае развіццё і ўпарадкаванне тэрміналогіі многіх галін навукі, тэхнікі накладвалася маўклівая забарона, яно “не заахвочвалася”, адпаведныя тэрміналагічныя слоўнікі не выдаваліся і г.д.

Такія экстралінгвістычныя фактары, як забарона беларускай мовы, Варшаўскім сеймам у 1696 годзе і пазней забарона яе царскім урадам Расіі, якія выклікалі больш чым стагодні перапынак у развіцці пісьмовай традыцыі старажытнабеларускай і сучаснай беларускай мовы, адмоўна ўздзейнічалі на пераемнасць развіцця лексікі беларускай мовы.

Відавочна, што ў найбольшай ступені адмоўна ўздзейнічаў перапынак функцыянавання беларускай мовы ў пісьмовай форме на фармаванне тэрміналогіі, паколькі замацаванне тэрмінаў адбываецца перш за ўсё ў пісьмовых тэкстах. Тым не менш, аналіз тэрміналагічнай лексікі старажытна­беларускага пісьменства і сучаснай тэрміналогіі канкрэтных галін выяўляе відавочную сувязь, што назіраецца нават пры самым першапачатковым супастаўленні. У старажытнабеларускіх словах мы без цяжкасцяў пазнаем сучасныя тэрміны адпаведных галін.

Аднак будучы забароненай у пісьмовай форме і ў афіцыйна-дзелавой сферы, беларуская мова не перастала развівацца ў жывой народнай гаворцы, захоўваючы сваю сістэму сродкаў і выпрацоўваючы новыя адзінкі, выкарыстаныя пазней у тэрміналагічным значэнні.

Доказам непарыўнай сувязі тэрміналогіі з лексічнай сістэмай мовы на сучасным этапе яе развіцця з’яўляецца тое, што, як паказвае практыка працы над тэрміналагічнымі слоўнікамі сучаснай беларускай мовы, аб’ектыўных складанасцяў для перадачы ўсіх намінацый і паняццяў сучасных навук у беларускай мове не існуе, хоць у большасці галін навукі і тэхнікі сістэматычная распрацоўка беларускай тэрміналогіі не праводзілася.

Т.ч., аб’ектыўна моўных абмежаванняў для развіцця і выкарыстання беларускай тэрміналогіі не існуе. Аднак існуюць іншыя, пераважна суб’ектыўныя абмежаванні. Гэта недастатковае валоданне беларускай мовай некаторымі вучонымі, выкладчыкамі, служачымі, праблемы папаўнення тэрміналагічнага фонду ў сувязі з развіццём адпаведных галін дзейнасці, пытанні моўнай палітыкі і інш.

Відавочна, што менавіта моўная палітыка дзяржавы вызначае “запатрабаванасць” ці “незапатрабаванасць” нац. тэрміналогіі ў адпаведнасці з (не)выкарыстаннем нац. мовы ў дзяржаўных органах, у навуцы, выкладанні, эканамічным і грамадска-палітычным жыцці, як відавочна і тое, што сучасная моўная палітыка недастаткова садзейнічае запатрабаванасці беларускай мовы і тэрміналогіі.

У сучаснай бел. тэрміналогіі ўжо існуе пласт тэрмінаў, якія пры сваёй адпаведнасці зместу паняццяў, рэалій і заканамернасцям сучаснай БМ успрымаюцца як штучныя (часам ацэньваюцца носьбітамі мовы як недарэчныя, “смешныя”) толькі з-за таго, што звязваюцца ў свядомасці з “ненавуковым” ці “недзелавым” стылем, бо практыкі выкарыстання ў навуковым і дзелавым стылях не маюць. Асацыяцыя толькі з агульнаўжывальным, часта нават толькі з размоўна-бытавым стылямі і выклікае іх непрымальнасць, “смешнасць”.

Аднак: камп’ютар: чэшс. Počítač, серб. Рачунар, славен. Računalnik, макед. Сметач, венг. Számítógép, лат. Dators, харв. Računalo, фр. ordinateur, ісп. ordenador і computador.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]