- •§ 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
- •§ 2. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі, яго балцкі і славянскі этапы
- •§ 3. Узнікненне Беларусі: розныя падыходы і канцэпцыі. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “Чорная Русь”
- •1. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян
- •§ 2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі
- •§ 3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
- •§ 4. Барацьба супраць крыжакоў і татара-манголаў
- •§ 5. Культура. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях
- •Утварэнне вялікага княства літоўскага
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •§ 1. Асаблівасці дзяржаўнага і саслоўнага ладу Вялікага княства Літоўскага
- •§ 2. Эканамічнае развіццё беларускіх зямель. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян. Беларускі феадальны горад
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- •§ 1. Фарміраванне беларускай народнасці
- •§ 2. Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- •Люблінская унія. Утварэнне рэчы паспалітай § 1. Гістарычныя ўмовы Люблінскай уніі
- •§ 1. Беларускія землі ў грамадска-палітычным жыцці вкл
- •§ 2. Знешняя палітыка вялікакняскай улады вкл
- •§ 1. Грамадска-палітычны лад Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай
- •§ 2. Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі
- •Знешняя палітыка. Войны другой паловы XVI–XVIII ст.
- •Сацыяльна-эканамічнае становішча беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)
- •Паглыбленне палітычнага крызісу. Падзелы рэчы паспалітай
- •Культура беларусі (другая палова XVI – канец XVIII ст.)
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі
- •§ 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30–50-х гадоў XIX ст.
- •§ 1. Унутраная палітыка расійскага ўрада на Беларусі
- •§ 2. Крызіс прыгоннага ладу. Эканамічныя рэформы 30–50-х гадоў XIX ст.
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •§ 1. Асаблівасці культурнага развіцця Беларусі. Адукацыя і навука. Беларусазнаўства – частка славістыкі
- •§ 2. Літаратура. Музычна-тэатральная культура. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура
- •§ 1. Адмена прыгоннага права
- •§ 2. Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў
- •§ 3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. – першыя гады XX ст.
- •§ 4. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
§ 3. Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці
На пачатку ХІІ ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага княстваў.
Чаму распалася Старажытнаруская дзяржава?Таму ёсць некалькі прычын.Першая з іхзвязана з далейшым развіццём сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. Гэта рабіла ў новых умовах непатрэбнай адзіную дзяржаву, якая недастаткова ўлічвала асаблівасці княстваў і не стымулявала іх сацыяльна-эканамічнае развіццё. Лічылася, што княствы маглі самастойна і лепш вырашаць складаныя гаспадарчыя праблемы.Другая прычыназвязана з наяўнасцю крэпасцей і войска ў феадалаў, ростам іх ваеннай магутнасці, што стварала ілюзію магчымасці самастойна абараняць сваю тэрыторыю ад знешніх ворагаў і падаўляць выступленні залежных сялян. Апошняе нараджала яшчэ адну ілюзію – непатрэбнасць адзінай дзяржавы. На самой справе, развал Кіеўскай Русі, феадальная раздробленасць прывялі да 240 гадоў татара-мангольскага іга на рускіх землях.І, нарэшце, трэцяе, рост эканамічнай і ваеннай магутнасці мясцовых феадалаў нараджаў у іх асяроддзі сепаратысцкія настроі, імкненне да незалежнасці ад вялікага кіеўскага князя і поўнага самастойнага княжання. А безгранічны сепаратызм заўсёды і непазбежна вядзе да гібелі адзінай дзяржавы. Так здарылася і з Кіеўскай Руссю.
У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М. Ермаловіч лічыць, што раз’яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у ХІІІ ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з’явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феадальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель.
Тэндэнцыя да эканамічнага і палітычнага згуртавання назіралася ў межах Полацкай і Турава-Пінскай зямель. І хоць на тэрыторыі гэтых зямель узнік шэраг удзельных княстваў, іх князі часта дзейнічалі згуртавана. У пачатку ХІІІ ст. Турава-Пінская зямля ўсё больш і больш звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага – галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.
Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М. Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой “выпала гістарычная роля стаць у другой палове ХІІІ ст. ядром аб’яднання беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяржаву”. Вывад М. Ермаловіча аб тым, што “у сярэдзіне ХІІІ ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак”, а апошні “стаў асяродкам зараджэння новай дзяржаўнасці” з’яўляецца спрэчным, дыскусійным.
Якім жа было сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель?
Насельніцтва беларускіх зямель не было аднародным На адным полюсе феадальонага грамадства стаялі князі і баяры. Эканамічную аснову іх панавання і багацця складала ўласнасць на зямлю. Існавалі розныя формы феадальнага землеўладання:вотчыннае– валоданне зямлёй, сядзібай і сялянамі з правам продажу зямлі, раздзелу яе і перадачы ў спадчыну;памеснае– перадача зямлі ў часовае ўладанне за службу без права спадчыны;царкоўнаеіманастырскае– знаходжанне зямель ва ўласнасці царквы і манастыроў.
Клас феадалаў меў іерархію.На вяршыні піраміды знаходзіўся вялікі князь, ніжэй – князі-кіраўнікі асобных зямель, княстваў (“отчын”), яшчэ ніжэй – феадалы-уладальнікі вялікіх і малых памесцяў (баяры, дваране). Дробныя феадалы ішлі на службу да багацейшых і знатных, станавіліся іх васаламі і карысталіся іх заступніцтвам.
Феадалы карміліся за кошт сваіх вотчын. Вотчына ўключала замак феадала, абкружаны землянымі валамі і равамі, драўлянай сцяной, за якой размяшчаліся замкавыя пабудовы, а таксама падпарадкаваную феадалу вясковую акругу. Баярскія двары-замкі ўяўлялі сабой своеасаблівыя сталіцы мікраскапічных дзяржаў у дзяржаве. Уладара абслугоўвала залежная ад яго чэлядзь. Ён меў уласнае войска, з дапамогай якога ахоўваў сваё дабро і здзяёсняў уладу над сялянамі вясковай акругі. З уласным войскам феадал выступаў на вайну па патрабаванні князя ці мацнейшага феадала. Войска складалася са старэйшай дружыны вялікіх князёў і князёў буйных зямель, у якой служылі феадалы-баяры, і малодшай дружыны, з якой служылі баярскія і дваранскія дзеці, а таксама з войска феадалаў, якое ўключала ў сябе не толькі васальных баяр, але і служылых людзей, рамеснікаў і вольных сялян, што парвалі з абшчынай. Крыніцы называюць і гарадскія палкі, якія фарміраваліся па тысячах і дзяліліся на сотні.
Большую частку насельніцтва складалі сяляне. Сярод іх крыніцы называюцьсмердаў(найбольш шматлікая група феадальна залежных сялян),закупаў(часова несвабодныя людзі, якія трапілі ў даўгавую залежнасць за ўзятую пазыку (купу),халопаўірабоў(асабіста несвабоднае насельніцтва). Вядомы таксамарадовічы– сяляне, звязаныя з феадалам нейкімі абавязацельствамі (“радам”, адсюль словы “радзіцца”, “дамаўляцца”),ізгоі– сяляне, якія выйшлі з абшчыны, знаходзіліся на службе ў феадалаў і поўнасцю залежалі ад іх волі.
Асноўнай вытворчай адзінкай з’яўлялася гаспадарка адной сялянскай сям’і (“дым”, “рала”). Гаспадарча самастойныя сялянскія сем’і сяліліся невялікімі вёскамі, якія называліся “весямі”. Адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам некалькіх “весяў” было вялікае сяло – “пагост”. Жыллём служылі невялікія зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, у якіх палілася па-чорнаму.
Земляробчае насельніцтва арганізоўвалася ў абшчыны, якія называліся “вервь” ці “мир”. Абшчына аб’ядноўвала сем’і адной або некалькіх вёсак. Зямля з’яўлялася ўласнасцю абшчыны і перыядычна пераразмяркоўвалася паміж асобнымі сем’ямі. У абшчынным карыстанні заставаліся сенажаці, лугі, лясныя ўгоддзі, рэкі і азёры. Абшчыннікі былі звязаны паміж сабой кругавой парукай: разам адказвалі за здзейсненае на яе тэрыторыі злачынства, калі віноўнік невядомы, узнаўлялі страты, нанесеныя гаспадарцы або рэчы ўласніка. Абшчына была адным са сродкаў супраціўлення наступленню феадалаў на сялянскія землі і ўгоддзі. У працэсе эвалюцыі з абшчыны вылучаліся заможныя сялянскія гаспадаркі.
Асноўныя формы сялянскіх павіннасцей – аброкці “павоз” (аплата натурай часткі сялянскага прыбытку) іпаншчына (баршчына)(работа на барскім полі). Сяляне таксама працавалі на будаўніцтве гарадоў, замкаў, абарончых ліній, дарог. У час войнаў і феадальных міжусобіц яны аддавалі сваіх коней, абавязаны былі пастаўляць прадукты харчавання.
Большую частку неабходных для жыцця рэчаў сяляне рабілі самі. Яны пралі і ткалі, шылі адзенне і абутак, будавалі хаты, рабілі мэблю, посуд і г.д. Сыравінай для вытворчасці тканін, напрыклад, служылі шэрсць, лён і каноплі. Ткалі на гарызантальных ткацкіх станках.
Паралельна з падсечнай сістэмай земляробстваў лясной зоне існавала земляробства на адкрытых прасторах – у далінах, на лясных палянах і сухадольных лугах, а таксама на высахлых тарфяніках. Надзелы, якія апрацоўваліся, рана ці позна гублялі сваю ўрадлівасць і зарасталі пустазеллам. Іх пакідалі для аднаўлення натуральнай урадлівасці, каб выкарыстоўваць праз некаторы час. Такую сістэму земляробства называюцьпераложнай. Прымяняласядвухполлецітрохполле. Пры двухпольнай сістэме зямельны ўчастак дзялілі на дзве часткі. На адной з іх папераменна вырошчвалі яравыя і азімыя культуры, другая ж знаходзілася пад папарам, г.зн. адпачывала. Пры трохпольнай сістэме участак дзялілі на тры часткі: адну засявалі яравымі, другую – азімымі, а трэцюю адводзілі пад папар.
Нягледзячы на прастату, даступнасць і адносную эфектыўнасць падсечнай і пераложнай сістэм земляробства, уласцівыя ім недахопы (хуткае спусташэнне зямлі, неабходнасць падрыхтоўкі новых палёў, пастаянныя перасяленні і г.д.) вызначалі неабходнасць пераводу земляробства да апрацоўкі стараворных, акультураных зямель. Гэты перавод здзяйсняўся ва ўмовах рэгулярнага ўнясення ў глебу арганічных угнаенняў (гною). У сістэме земляробства рашаючае значэнне набыла папарная збожжавая сістэма з двухпольным ці трохпольным севазваротам. Сеялі жыта, пшаніцу, авёс, ячмень, проса, грэчку, гарох, лён, каноплі.
Асаблівасцю развіцця жывёлагадоўлі было тое, што да канца І тысячагоддзя н.э. зацвердзілася стойлавае ўтрыманне жывёлы. Паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва і бортніцтва ігралі падначаленую ролю.
Поспехі, дасягнутыя ў сельскагаспадарчай вытворчасці, стварылі ўмовы для аддзялення рамяства і гандлю ад земляробства. Месцам канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады.
Пад 862 г. летапіс упамінае Полацк, пад 980 г. – Тураў. Апавядаючы пра падзеі ХІ ст., летапісы паведамляюць аб існаванні яшчэ 12 гарадоў: Брэста, Віцебска, Мінска, Заслаўя, Браслава, Оршы, Пінска, Друцка, Лагойска, Лукомля і інш. Падзеі ХІІ ст. пакінулі ў летапісах успаміны яшчэ пра 17 гарадоў: Слуцк, Барысаў, Гародня, Клецк, Камянец, Мсціслаўе, Крычаў, Гомель, Рагачоў, Брагін, Мозыр, Чачэрск і інш. У ХІІІ ст., паводле пісьмовых крыніц, існавалі таксама Рэчыца, Нясвіж, Новагародак, Слонім, Ваўкавыск, Капыль, Кобрын і інш. У ХІV ст. становяцца вядомымі Магілёў, Ліда, Быхаў, Свіслач і інш.
Пісьмовыя крыніцы і археалагічныя матэрыялы, на думку Э.М. Загарульскага, сведчаць аб тым, што ўзнікненне гарадоў звязана са славянскім этапам у гісторыі Беларусі. У аснове большасці гарадоў ляжалі такія феадальныя паселішчы, як феадальны і княжацкі замак або пагранічная крэпасць, ваенна-адміністрацыйны і фінансава-адміністрацыйны цэнтр акругі, феадальная сядзіба. У замку ці каля яго сяліліся рамеснікі і гандляры, бо феадалы з’яўляліся заказчыкамі і спажыўцамі іх прадукцыі. Па меры павелічэння ўдзельнай вагі гэтай катэгорыі людзей паселішча ператваралася ў горад.
Акрамя замка ці пагранічнай крэпасці (магутных абарончых збудаванняў), існавання рамяства і гандлю, для горада ранняга сярэдневечча былі характэрнымі дастаткова вялікая плошча ўмацаванай часткі паселішча (ад 1 да 10 га), радыяльная альбо веерападобная сетка вуліц, якія зыходзіліся да гарадскіх варот, элементы добраўпарадкавання (брук (часта вуліцы масціліся дрэвам, дрэнажная сістэма), наяўнасць рынка, які размяшчаўся каля гарадскіх варот, а таксама манументальных культавых і свецкіх пабудоў (каменныя цэрквы, княжацкія палацы).
Цэнтральная ўмацаваная частка горада называлася дзяцінцам. Гэта – арыстакратычная частка горада, дзе пераважна сяліліся феадалы (князь, дружына, баяры), заможнае купецтва, белае духавенства. Побач з дзяцінцам размяшчаўся, як правіла, неўмацаванырамесніцка-гандлёвы пасад. З часам узнікалі знешнія ўмацаванні (Пінск) ці ўмацаванні ў частцы пасады (Новагародак). Насельніцтва большасці гарадоў складала ад 1 да 3 тыс. чалавек.
У гарадах існавалі некалькі дзесяткаў відаў розных рамёстваў. Развіты былі металаапрацоўка, дрэваапрацоўка, ганчарная і гарбарная справы, разьба па косці. У буйных гарадах ювеліры валодалі майстэрствам зерні і эмалі, выраблялі складаныя і дарагія ўпрыгожанні з золата і серабра. У Полацку была наладжана вытворчасць шкляных упрыгожанняў, бранзалетаў, якія карысталіся вялікім попытам гараджанак. Гарадскія жыхары занімаліся таксама земляробствам, жывёлагадоўляй, садаводствам і рыбалоўствам, паляваннем.
Развіваўся гандаль. Археалагічныя даследаванні выявілі ў заходніх землях Русі прадметы візантыйскай, заходнееўрапейскай і ўсходняй вытворчасці. З Візантыі ў спецыяльных гліняных пасудзінах – амфарах – прывозілі віно і аліўкавы алей, пастаўляліся таксама з гэтай краіны каштоўны посуд і прадметы хрысціянскага культу. Фаянсавы посуд іранскай вытворчасці знойдзены ў Новагародку і Лукомлі. У Ваўкавыску знойдзены вырабы з косці паўднёва-германскай вытворчасці, а ў Мінску – касцяная разная лыжачка для прычасця французскай вытворчасці. З Заходняй Русі ў суседнія краіны вывозіліся зерне, футра, скура, воск. Вядома аб існаванні ў Кіеве полацкага гандлёвага двара. Сведчаннем развітога гандлю з’яўляюцца знаходкі манет, сярэбраных грашовых злепкаў, якімі аплочваліся буйныя таварныя партыі. Гандляры ўзмацняліся эканамічна і палітычна, стваралі свае аб’яднанні – “братчыны”.