Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
планы по бел чыт.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
4.27 Mб
Скачать

III. Падвядзенне вынікаў урока.

  • Назавіце галоўных герояў казкі «Коцік Петрык і мышка».

  • Чаму вучыць гэтая казка?

  • Якая галоўная думка твора?

Варыянты дамашняга задання:

  1. падрыхтавацца да выразнага чытання казкі;

  2. падрыхтавацца да перадачы зместу казкі;

  3. падрыхтавацца да інсцэніравання казкі.

Тэма З.Верас “Сонца сеціць”,РАСЦІСЛАЎ БЕНЗЯРУК «ЛЯСНАЯ ГОСЦЯ»

Мэты:

  • выпрацоўваць выразнае чытанне, правільнае маўленне;

  • развіваць мысленне, узбагачаць слоўнік вучняў;

  • ствараць добрую эмацыянальную атмасферу, якая садзейнічала б раскрыццю лепшых якасцей вучняў, іх творчых здольнасцей.

Тып урока: урок-казка, Абсталяванне: магнітафон, малюнкі,

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Старонка эрудыта: крыжаванка (мал. 3).

  1. Як называецца лес, дзе растуць адны елачкі? (Ельнік.)

  2. Што абуваюць у моцны мароз? (Валёнкі.)

  3. Яна прыходзіць раз у год

I водзіць з намі карагод. Ей у пакоі не сядзіцца,

Цяпла і сонейка баіцца. (Снягурка.)

  1. Мастак ён, будаўнік,

Зімой відаць яго работу.

Кладзе дарогі напрамкі

I праз раку, і праз балоты.

(Мароз.)

— А зараз прачытайце па вер-тыкалі слова, якое атрымалася.

Ці здагадаліся, пра што мы будзем гаварыць на ўроку? — Правільна, пра елку.

II.Новая тэма

  • Што вы ведаеце пра елку? (Адказы дзяцей.)

  • А цяпер паслухайце, як елачка трапіла ў казку «Лясная госця», якую расказаў Расціслаў Бензярук [1, с. 55—57].

III. Чытанне тэксту настаўнікам

Бюро даведак:

пашкадавала — пожалела;

няхай — пусть;

каралі — бусы (пацеркі);

прапанавала — предложнла.

Хвілінка адпачынку (пад музыку)

Раз-два-тры-чатыры-пяць,

У ельнік мы пайшлі гуляць.

Ветрык ёлачкі хістае,

Шышкі на зямлю кідае.

Іх хоча з сабой узяць —

Раз-два-тры-чатыры-пяць. (Імітацыя рухаў.)

IV. Чытанне тэксту вучнямі

  1. Чытанне тэксту па частках і падбор загалоўкаў да іх. (I частка — «Лясная госця»; II частка — «Упрыгожванне ёлкі»; III частка — «Навагодні карагод».)

  2. Першую і другую часткі прачытаць па асобах, апускаючы словы аўтара.

  3. «Скачкі». Чытаць праз слова III частку.

V. Аналіз зместу твора

  • Як звалі лясную госцю? Калі і куды яна прыйшла да дзяцей? Куды дзеці яе запрасілі? Як стала адчуваць сябе госця? Чаму?

  • Што вырашылі зрабіць дзеці?

  • Чаго яшчэ захацела лясная прыгажуня?

  • Што зрабілі дзеці? Хто яшчэ прыйшоў да дзяцей і елачкі?Што рабілі дзеці? Які ў іх быў настрой?

  • Што рашыла рабіць елачка? Ці добра гэта?

  • Як вы разумееце выразы «лясная госця», «вадзіць карагод»?

VI. Актуалізацыя ведаў вучняў

  • Як вы думаеце. ці весела было елачцы з дзецьмі ў школе? А ці ўсім бывае так добра?

  • Давайце параўнаем елачку і коціка Петрыка, пра якога вы чыталі дома. Ці аднолькавы быў у іх настрой? Чаму? Як Петрык сябе адчуваў, калі ад яго збегла мышка?

  • Прачытайце, што хацеў зрабіць коцік Петрык.

  • Раскажыце, куды ён пайшоў і што там знайшоў.

  • Прачьттайце размову коціка і мышкі.

VII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

  • На якое свята завітала госця з лесу да дзяцей у школу?

  • Малайцы! Вы добра працавалі. Надышоў час заканчваць урок. Дзякуй за працу!

Дамашняе заданне

  1. Падрыхтаваць самастойна матэрыял пра іншыя святы, якія пры- ходзяць к людзям разам з Новым годам (можна зайсці ў бібліятэку).

  2. Прачытаць выразна апавяданне Р. Бензярука і адказаць на пытанні да тэксту [1, с. 57].

Тэма В.Жуковіч “Цудоўныя святы”, П.Сушко “Зіхатлівыя сняжынкі”

Мэта: развіваць уменне правільна чытаць па-беларуску з захаваннем фанетычных асаблівасцей мовы; развіваць уменне ствараць слоўныя замалёўкі, слоўныя партрэты ге-рояў твора; вучыць складаць партытуру паэтычнага твора; узбагачаць лексікон вучняў вобразнымі словамі і выра-замі, лексічным матэрыялам па тэме «Зіма».