Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
планы по бел чыт.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
4.27 Mб
Скачать

III. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік прапануе вучням адгарнуць с. 46 падручніка.

  • Прачытайце загаловак.

  • Як вы разумееце яго сэнс?

— Як з'явіліся прыкметы? Паразважайце.

— Якія прыкметы вы ведаеце?

  • Ш выкарыстоўваеце вы прыкметы ў жыцці? Раскажыце.

  • Прачытайце прыкметы пра восень і растлумачце. як вы іх разумееце.

  • Якія прыкметы падыходзяць да вывучаных на уроку твораў?

Дамашняе задание: вывучыць на памяць верш Якуба Ко-ласа «Адлёт жураўлёў».

Тэма: УЛАД3ІМІР ЯГОЎД3ІК ВОСЕНЬ НА ПАРОЗЕ”

Мэты:

выпрацоўваць выразнае чытанне, пашыраць слоунікавы запас вучняў;

развіваць логіку, вучыць абгрунтоуваць думку;

развівацъ памяць, мысленне, творчыя здольнасці вучняў;

прывіваць любоў да роднай прыроды.

Тып урока: урок-гульня.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Залаціста, жоўта ў лесе

Гэтай слаўнаю парой.

Куст рабіны гронкі звeciў,

Як аблітыя зарой.

  1. Паведамленне тэмы ўрока

— Скажыце, калі гэта бывае?

— А чым славіцца восень?

— Калі мы з Baмі завяли гутарку аб восені, то як вы думаеце, аб чым мы будзем гаварыць на ўроку? (Адказы дзяцей.)

— Правільна, але не толькі аб восені, а яшчэ i аб тых, хто крыльцы мае, у неба ўзлятае, ад ранку да змяркання ix чуем шчабятанне. Аб кім гэта?

— Што адбываецца у жыцці некаторых птушак восенню?

III. Новая тэма

— Вось як аб гэтым пiшa Уладзімір Ягоўдзік у сваім апавяданні «Восень на парозе» .

IV. Чытанне тэксту настаўнікам

Бюро даведак:

вырай — цёплы край, куды ляцяць птушкі на зімy;

пліска — невялічкая птушка з атрада вераб'іных (трясогузка);

самотныя — сумныя, адзінокія, журботныя (печальные).

Шмат-лі-ка-е

Ня-бліз-ку-ю

Ад-ля-та-юць

Вы-праў-ля-юц-ца

Даж-джы-ла

Дзесь-ці

Цінь-ка-юць

V. Чытанне тэксту вучнямі

1. Чытанне камбінаванае (настаўнік — вучні хорам).

2. Чытанне «ланцужком».

VI. Аналіз твора

— Якое было надвор'е? Якія восеньскія прыкметы апісваюцца ў тэксце? Прачытайце.

— Куды збіраюцца птушкі? Чаму?

— Якія птушкі першымі адлятаюць у вырай? А хто потым? Хто ў канцы верасня?

— Які настрой выклікае ў вас гэты твор?

  1. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

— Што адбываецца ў жыцці птушак восенню? Чаму?

— Што вы хацелі б ведаць яшчэ? Што вас зацікавіла?

— 3 вамі было прыемна працаваць. Дзякуй за працу!

  1. Дамашняе заданне с. 33

Тэма: Матэрыял для чытання: Васіль Сухамлінскі. «Чаму Волечка не сарвала кветку».

Мэта: развіваць умение правільна чытаць па-беларуску з захаваннем фанетычных асаблівасцей мовы, выкарыстоўваць прыёмы выразнага чытання; выпрацоў-ваць умение ўзнаўляць змест твора блізка да тэксту па апорных словах; фарміраваць умение выказваць уласныя адносіны да дзеючых асоб, іх учынкаў; удак-ладняць слоўнікавы запас вучняў.

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

2 .Сам. Чытанне

I. Праца з мастацкім творам.

1. Чытанне твора настаўнікам.

2. Праверка першаснага ўспрымання твора.

— Ці спадабалася вам дзяўчынка Во­лечка? Чаму?

3. Падрыхтоука да чытання апавядання вучнямі.

Акцэнтуацыйныя практыкаванні:

занесці РУКІ

Практыкаванні на пераадоленне цяжкасцей пры чытанні:

пер-ша-клас-ні-ца

на пя-лёс-тач-ку

у кро-пель-цы

ча-рбў-ну-ю

бла-кіт-на-е

за-гля-дзё-ла-ся

пра-цяг-ну-ла

4. Самастойнае чытанне.

— Прачытайце ўважліва твор і адкажыце на пытанне «Чаму Волечка не сарвала кветку?».

5. Аналіз апавядання.

  • Чаму Волечка не сарвала кветку?

  • Ці правільна яна паступіла? Адказы абгрунтуйце.

  • Як бы вы павялі сябе ў такой сітуацыі? Паразважайце.

  • Чаму вучыць гэта апавяданне?

6. Другое чытанне апавядання вучнямі (падрыхтоука да выбарачнага чы- тання).

7. Выбарачнае чытанне.

  • Куды ішла першакласніца Волечка раніцай? Зачытайце.

  • Што яна ўбачыла каля дарогі? Зачытайце.

  • Пацвердзіце словамі тэксту, чаму Волечка не сарвала кветку.

  • Разгледзьце малюнак пасля тэксту. Якія радкі яму адпавядаюць?

  • Знайдзіце ў тэксце і прачытайце самыя важныя, на вашу думку, словы і выразы. Настаўнік запісвае адзначаныя словы і выразы на дошцы.

  1. Падрабязнае ўзнаўленне зместу тво­ра (абавязкова выкарыстаць важныя сло­вы і выразы, якія запісаны на дошцы).

  2. Узнаўленне апавядання ад імя 1-й асобы (калектыўна)*.

— Уявіце, што гісторыя, апісаная ў творы, адбылася з вамі. Вам вельмі хочацца расказачь яе сваім сябрам.

— Як называв аўтар сваю гераіню?

— Якія словы вы будзеце ўжываць замест слоў Волечка, яна?

10. Чытанне твора сам сабе*.

Мэта — падрыхтавацца да выразнага чытання.

11. Выразнае чытанне*.