Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
планы по бел чыт.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
4.27 Mб
Скачать

Ход урока

І Арганізацыйны момант

Гульня «Што чуеш?»

Настаўнік. Раз-два-тры, у лес ляці!

В у ч а н ь. Прыляцеў.

Настаўнік. Якія гукі чуеш?

В у ч а н ь. Чую, як вожык тапоча.

(Дыялог паўтараецца з іншымі вучнямі, дзеці расказваюць, што ЯНЫ чуюць, як дрэвы шэпчуцца, як птушкі радасна спяваюць...)

II. Паведамленне тэмы ўрока

— Адгадайце загадку:

Рук не мае, а будаваць умее. (Птушка.)

Як вы думаеце, пра што мы будзем гаварыць? (Пра птушак.)

III. Новая тэма

— Сёння на уроку мы пазнаёмімся з апавяданнем пісьменніка Віталя Вольскага «Птушкі ў чэрвені» [1, с. 109—110].

IV. Чытанне тэксту настаўнікам

Бюро даведак: вусень — гусеница; крыўдзіць — обижать.

V. Чытанне тэксту вучнямі

  1. Чытанне «ланцужком» па адным сказе.

  2. Чытанне, знаходжанне ўрыўка да малюнка [1, с. 110].

3. Чытанне слабачытаючымі вучнямі слоў з папярэдняй іх раз- біўкай на склады (напрыклад: змаў-ка-юць пту-шы-ны-я і г. д).

Хвілінка адпачынку (пад музыку)

(Імітацыя рухаў.)

Вясеннія птушкі, жывёлы і мошкі,

Хутчэй на паляну: ляціце, вылазьце,

Паўзіце, скачыце. Паціху, патрошкі,

Усе акунайцеся ў цёплае шчасце.

Лаўчэй узбірайцеся ўверх па травінцы

I, нібы, арэлі, вы раскалышыце

Ўласную песню на мяккай галінцы.

М. Дукса

VI. Аналіз зместу твора

— Чаму замаўкаюць у лесе птушыныя спевы? Што носяць бзцькі ў свае гнёзды птушанятам? Ці лёгка ім? Колькі шкоднікаў знішчае адна сям'я шпакоў? Што яшчэ робяць птушкі? Што гэта значыць для раслін? Як мы павінны адносіцца да птушак? Што для гэтага рабіць?

VII. Развіццё хуткасці чытання моўчкі і ўслых

(Словы запісаны на дошцы.)

  • Прачытаць словы моўчкі. Услых назваць толькі назвы птушак: бяроза, варона, трава, галінка, галка, куст, верабей, лес, зязюля, суніцы, шпак, шпакоўня, бусел, камар, пліска, сябар, салавей, вусень, сініца, птушка, грак, дзеці, сарока...

  • Прачытаць яшчэ раз словы моўчкі, услых вымавіць толькі наз­вы птушак, якія зімуюць у нас (паказаць малюнкі).

VIII. Загадкі (паказваць малюнкі на адгадку)

Першая вясну нясе,

Сядзе, хвосцікам трасе.

Вунь сядзіць — вясна ўжо блізка.

Прыляцела, значыць — ... (пліска — трясогузка).

Чырвоная дзюба, чырвоныя пяты,

На лузе — цыбаты, а ў небе крылаты. (Бусел.)

Рана з поўдня прылятае,

Першы ён вясну вітае.

I штодзень, нібы дзівак,

Носіць толькі чорны фрак. (Грак.)

Ледзь вясна шчэ наступае —

Ен канцэрты пачынае.

Гучна льецца песня-свіст...

Як завецца той артыст? (Шпак.)

Не на дрэве, не ў кустах

Пасяліўся гэты птах —

Ён жыве ў полі, дзе прастораў болей.

К сонцу падьшаецца — песняй заліваецца. (Жаваранак.)

— Што можна сказаць пра гэтых птушак? (Пералётныя.)

IX. Актуалізацыя ведаў вучняў

  • Ці можна сказаць пра птушак, што яны карысныя? А як вы думаеце, ці дапамогуць яны старому чалавеку, які садзіў яблыні? Чым?

  • Прачытайце тэкст пра старога чалавека. Што ён рабіў?

  • Перакажыце, як Надзя прышывала гузік.

  • Прачытайце, як бабуля вучыла ўнучку прышываць гузік.