Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
планы по бел чыт.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
4.27 Mб
Скачать

XII. Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ твораў 3. Верас «Прыйшла вясна» і М. Чарота «Вясенняя раніца».

УРОК 24

ТЭМА: КАНСТАНЦІН УШЫНСКІ «ПЧОЛКІ I ВЯСНА»

Мэты:

выпрацоўваць выразнае чытанне, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

пашыраць кругагляд, развіваць уменне працаваць у трупах, памяць, выхоўваць дапытлівасць, беражлівыя адносіны да роднай прыроды.

Тып урока: урок-казка.

Абсталнванне: магнітафон, малюнкі.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

У зялёнай спадніцы ідзе маладзіца,

Дзе яна ступае, там зямля ажывае. (Вясна.)

II. Праверка дамашняга задання

  • Вось і раскажыце, дзеці, як прыходзіць вясна да людзей. Пацвердзіце свае вывады словамі з верша М. Чарота «Вясенняя раніца».

  • Перакажыце размову бацькі з сынам аб прыходзе вясны ў апавяданні 3. Верас «Прыйшла вясна».

  • Прачытайце аб зменах у прыродзе з надыходам вясны.

Дыхальная гімнастыка

  • Прыгрэла сонейка, абудзіла прыроду. Прачнулася зямля, па-цягнулася, уздыхнула: «Як доўга я спала!» (Дзеці пацягваюцца — удых, апускаюць рукі — выдых.)

  • Нарэшце зямля прачнулася канчаткова, І ад яе цяпла І святла прачнуліся і мошкі, і жучкі, і насякомыя:

Далека лятаюць малодкі,

Мёд збіраюць салодкі. (Пчолы.)

III. Новая тэма

  • Як вы думаеце, пра што мы будзем гаварыць на ўроку? (Пра пчол.)

  • Пра пчолак і вясну. Пра іх напісаў апавяданне вядомы рускі педагог Канстанцін Ушынскі, яно называецца «Пчолкі і вяс­на» [ 1, с. 92—94].

IV. Чытанне казкі «Пчолкі і вясна» настаўнікам

Бюро даведак: сціплая — скромная;

водар — аромат.

V. Чытанне казкі вучнямі

  1. «Бінарнае» чытанне. (Звярнуць увагу на вымаўленне гукаў Ы,[р].)

  2. «Галава і хвост». Настаўнік пачынае чытаць сказ, дзеці хутка яго знаходзяць і дачытваюць разам.

3. Работа ў трупах (чытанне па частках):

1-я трупа — прачытаць першую частку, даць загаловак; 2-я трупа — прачытаць другую частку па ролях, даць загаловак; 3-я група — прачытаць трэцюю частку, зрабіць вывад, даць загаловак.

Хвілінка адпачынку (пад музыку)

Практыкаванні для ўмацавання мускулаў шыі, спіны, ног: прыся-данні, нахілы ўперад, назад, управа, улева.

VI. Аналіз зместу твора

  • Што адбылося ў прыродзе з надыходам вясны?

  • Што зрабіла пчолка?

  • Да каго спачатку паляцелі пчолкі? Па што?

  • Чаму яблынька не змагла накарміць пчолак? А вішанька?

  • Калі запрасіла вішанька пчолак да сябе?

  • Што вымушаны былі зрабіць пчолкі?

  • Хто ж выратаваў пчолак ад голаду?

  • Які настрой стаў у пчолак?

  • Назавіце тып казкі.

VII. Гульня «Жылі-былі насякомыя»

— Знайдзіце і прачытайце толькі назвы насякомых (мал. 6).

Мал.

Праца над вершамі В.Віткі «Вялікдзень”, М. Чарняўскага “Ці рака, ці рака?”

VIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

  • Хто накарміў пчолак? Якая ад іх карысць? Што робяць пчолы?

  • Вы не стаміліся? Што вы яшчэ хацелі б пачуць?

  • Вы добра працавалі. Дзякуй за працу!

  1. Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ твора К. Ушынскага “Пчолкі і вясна».

ТЭМА: ВАСІЛЬ ХОМЧАНКА «ТРЫ КАСКІ»

Мэты:

  • выпрацоўваць выразнае чытанне, развіваць актыўную творчую дзейнасць;

  • фарміраваць уменні абгрунтоўваць свае думкі, рабіць вывады; развіваць лагічнае мыслен не;

  • выхоўваць павагу да герояў вайны, патрыятызм, гатоўнасць стаць на абарону сваёй Радзімы; выхоўваць павагу да людзей працы, праца-вітасць.

Тып урока: урок-разважанне.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, каскі (калі ёсць такая магчымасць).