Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
планы по бел чыт.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
4.27 Mб
Скачать

VII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Якім чалавекам быў гаспадар? Ці можа ён зрабіць дрэнна? Чаму?

  • Што вам спадабалася на ўроку? Ці не сумавалі?

  • Вы працавалі добра. Дзякуй за працу!

VIII. Дамашняе задание

1 Падрыхтаваць выразнае чытанне тэксту.

2. Закончыць разважанне: «Калі ў мяне згубіцца сабачка, я пай-ду яго шукаць, таму што...»; «Калі ў мяне згубіцца сабачка, я не найду яго шукаць, таму што...»

УРОК 23

ТЭМА: МІХАСЬ ЧАРОТ «ВЯСЕННЯЯ РАНІЦА». ЗОСЬКА ВЕРАС «ПРЫЙШЛА ВЯСНА

Мэты:

  • адпрацоўваць выразнае чытанне, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

  • прывучаць назіраць за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам вясны; развіваць навыкі аўдзіравання, увагу;

> выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды, патрэбу ў адкрыцці новага.

Тып урока: урок-паведамленне.

Ход урока

І. Аріянізацыйны момант

Гукавая размінка

На-на-на — наступае вясна,

Ну-ну-ну — чакаем мы вясну,

Ны-ны-ны — сумна без вясны.

IІ. Паведамленне тэмы ўрока

— Пра што гаворыцца ў чыстагаворцы?

- А пра што мы будзем гаварыць? (Пра надыход вясны.)

ІІІ. Новая тэма

У прыродзе бывае тры вясны — вясна святла, вясна вады, вясна зялёнай травы. Вось мы і пазнаёмімся з імі, а дапаможа нам у гэтым апявяданне Зоські Верас «Прыйшла вясна» [1, с. 87—90].

ІV. Чытанне твора 3. Верас «Прыйшла вясна» настаўнікам

Бюро даведак:

дакучаў — надоедал; адпілоўваць — отрезать; маркотна — печально; ляшчына — орешник;

агрэст — крыжовник;

адрына — холодное здание для хранения кормов, инвентаря.

V. Чытанне твора вучнямі

  1. Чытанне «ланцужком» (па абзацу).

  2. Чытанне і знаходжанне ўрыўка, які адпавядае малюнку [ 1, с. 88].

  3. Работа ў трупах: чытанне па частках; складанне плана.

VI. Аналіз зместу твора

— Як свяціла сонейка? Што адбывалася з лалямі і сенажацямі ад гэтага? Куды пабег Янка? Што ён там убачыў? Для чаго так рабіў баць-ка? Аб чым запытаў бацька сына? Што засмуціла хлопчыка? Як супа-коіў яго бацька? Аб чым успомніў Янка? Якое надвор'е было ў нзступ-ныя дні? Калі нарэшце выглянула сонейка, што адбылося навокал? Хвілінка адпачынку (пад музыку)

Гульня-імітацыя «Вясна»

Сонейка пускае свае вясёлыя промні.

Вецер гойдае галінкі дрэў.

На рэчцы крыгаход.

Ідзе дожджык.

У небе заиграла вясёлка.

Ветрык патыхае.

Птушкі ляцяць з выраю.

Паузе вусень.

Птушаняты просядь есці.

VII. Чытанне верша М. Чарота «Вясенняя раніца” настаўнікам

  • Калі сонца выглянула з-за хмар? Як вы думаеце, які настрой стаў у Янкі? Чаму радаваўся хлопчык?

  • А ведаеце, дзеці, такі ж настрой быў і ў паэта Міхася Чарота ў сонечную веснавую раніцу, і ён напісаў верш «Вясенняя раніца», які я зараз вам прачытаю [1, с. 86].

VIII. Чытанне верша вучнямі

1. Самастойнае чытанне.

2. «Хованкі». Знаходжанне ў вершы слоў з пэўнай прыметай(пачынаюцца на літару а —аконца; складаюцца з двух складоў —дзеткі; з націскам у канцы слова — уставаць і г. д.).

IX. Аналіз твора

— 3 якім пачуццём аўтар піша пра надыход вясны? Якія прыкметы вясны паэт перадаў у вершы?

— Як вы разумееце выраз: «Заглянула сонца ў вочкі»?

X. Актуалізацыя ведаў вучняў

- Што раіць паэт зрабіць дзецям? (Уставаць, прачнуцца.)

- Для чаго? (Каб парадавацца надыходу вясны.)

- А калі прачынаюцца? (Раніцай.)

  • Што робяць звычайна раніцай? (Гатуюць ежу, дзеці ідуць у школу, дарослыя — на работу, ходзяць у магазін.)

  • Чакайце, а калі згубілася Жулька? (Калі пайшла з гаспада-ром у магазін.)

  • Прачытайце аб гэтым. Раскажыце, як адчуваў сябе гаспадар, калі Жулька паехала ў тралейбусе?

Прачытайце, як адбылася сустрэча Жулькі з гаспадаром.

XI. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

  • Што можна сказаць пра тры вясны? Як вы зразумелі вясну святла? Вясну вады?Вясну зялёнай травы? (Вясной сонца свеціць Ааскава і цёпленька, многа вады ад растаўйіага снега, пачынае расці траўка, вельмі жаданая пасля зімы.)

  • Мае маленькія сябры, вы вельмі добра працавалі. Што даведасяся новага?

Дзякуй за працу!