Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
планы по бел чыт.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
4.27 Mб
Скачать

VI. Аналіз зместу твора

— Што зрабіла зіма з палямі, лясамі, рэчкай? Як да гэтага аднёсся дзядуля? Чаму? Што рашыў ён зрабіць? Як? Што рабіў Лёнька? А дзя-дуля? Якпаводзілі сябе рыбы, калі адкрываліся «акенцы»? Зачытайце.

— Чаму радаваліся дзядуля з Лёнькам? Ці цяжка было ім прася-каць «акенцы»? Якую справу рабілі дзядуля з Лёнькам?

— Ці маглі б вы зрабіць так? Гульня «Дапамажы. Чабурашцы»

— Ведаеце, Лёнька напісаў ліст Чабурашцы. Чабурашка атрымаў пісьмо, але прачытаць яго не паспеў — зазваніў тэлефон. Калі ён адлучыўся на хвілінку, у пакой зайшла старая Шапакляк і пырс­пула чарнілам на пісьмо, пры гэтым некаторыя літары аказаліся залітымі. Дапамажыце Чабурашцы прачытаць пісьмо.

  • Аб чым пісаў Лёнька Чабурашцы?

  • Як вы лічыце, ці адобрыць рашэнне Лёнькі Чабурашка? А вы?

Дамашняе заданне

Падрыхтаваць выразнае чытанне і пераказ.

ТЭМА: ЯКУБ КОЛАС «ПЕСНЯ АБ ВЯСНЕ». ВАЛЕРЫЙ КАСТРУЧЫН «ВЯСНА ІДЗЕ “

Мэты:

  • выпрацоўваць навык выразнага чытання, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў прыметнікамі;

  • прыцягнуць увагу да змен, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам вясны, развіваць увагу;

> выхоўваць любоў да прыгажосці роднай прыроды. Тып урока: урок-гульня.

Абсшаляванне: магнітафон, малюнкі.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

— Вы дружныя і працавітыя. Будзьце заўсёды адзін за ўсіх і ўсе за аднаго (дзеці бяруць адзін аднаго за рукі).

II. Праверка дамашняга задання

Дзеці выразна чытаюць апавяданне «Плыві, рыбка» і пераказва-юць яго змест. Затым вучні выказваюць свае меркаванні: «Я буду рабіць так, як дзядуля з Лёнькам, таму што...»; «Я не буду рабіць так, як дзядуля з Лёнькам, таму што...»

— Зімой холадна. А ці заўсёды будзе так?

III. Паведамленне тэмы урока

Не званочак, а звініць.

Ног не мае, а бяжыць.

Як гарэза, скок ды скок.

Ён вясёлы... (ручаёк).

— Вы сустракаліся з ручайком, калі ішлі ў школу? Аб чым гэта гаворыць нам? (Прыйшла в ясна.)

— Сёння на уроку мы і пагаворым аб вясне.

IV. Новая тэма

— Пісьменнік Валерый Кастручын падгледзеў, як ішла вясна, і апісаў яе прыход. Ён хацеў, каб І вы ведалі. Слухайце [ 1, с. 75—77].

V. Чытанне твора В. Кастручына «Вясна ідзе» настаўнікам

Бюро даведак:

цымбалы — музычны інструмент (малюнак);

ацерабіўся — абтросся; набрыняў — набраўся вільгаці;

світка — адзежа;

дзяцельнік — дзікая канюшына (малюнак).

VI. Чытанне твора вучнямі

  1. Чытанне тэксту напаўтоласу.

  2. Чытанне і знаходжанне ўрыўка да малюнка [1, с. 76].

VII. Аналіз зместу твора

— Што пачало рабіць сонейка? Ручаі? Чорны грак? Сінічка? Дзяцел?

  • Што адбылося ад стуку дзятла?

  • Аб чым паведаміў мядзведзь?

  • Што здзівіла зайчыка? Што сталася з яго мамай?

  • Аб чым усё звініць і гукае?

VIII. Са скарбонкі народнага слова

— Растлумачце выраз: «Убачыў грака — вясну сустракай». Хвілінка адпачынку (пад музыку)

Гульня «Ручаёк»

Утвараецца «ручаёк» з вучняў. Дзеці бегаюць «змейкай», папера-менна імітуючы па камандзе настаўніка залівістае булькание, вясё­лы гоман ці грозны шум.

Дыхальная гімнастыка

Бег, бег ручаёк, ды зліўся з рэчкай, якая плауна цячэ, нетаропка. (Дзеці павольна падымаюць рукі ўверх — удых, а затым апускаюць уніз — выдых.)

  • Хто звінеў і гукаў: «Вясна ідзе-е-еі»? (Ручаёк.)

  • Як вы думаеце, ці хацела зіма ўступаць месца вясне? Каб быць упэўненым у адказе на гэта пытанне, прачытаем верш Якуба Коласа «Песня аб вясне» [ 1, с. 73—74].

IX. Чытанне верша настаўнікам

Бюро даведак:

кроены — ткацкі станок;

прывітаць — приветствовать.

X. Чытанне верша вучнямі

  1. Чытанне верша цалкам.

  2. Выразнае чытанне ўрыўка верша па асабістым выбары.

3. Знайсці сказы, якія чытаюцца гучна, ціха, хутка, павольна, і прачытаць іх з патрэбнай інтанацыяй.

XI. Аналіз зместу твора

  • Якой паказаў аўтар зіму? Вясну?

  • Якімі вы іх уяўляеце?

  • 3 чым параўноўвае аўтар ручаёк і сонца?

  • Якімі словамі паэт «ажыўляе» ручаёк, надае яму чалавечыя рысы? Зачытайце.

  • Як разумееце выраз: «А зіма аж пачарнела, годзе ёй тут крое­ны ткаць»?

XII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

  • Якая пара года наступіла?

  • Хто першы паведаміў аб гэтым?

  • Як аднесліся лясныя звяры да гэтай навіны?

  • Ці было вам цікава на ўроку?

  • Якія цяжкасці сустрэліся?

  • Вы малайцы. Працавалі добра, былі актыўнымі. Дзякуй за нрацу!

Дамашняе задание

Ппдрыхтаваць вьіразнае чытанне. Адказаць на пытанні, якія зме-шчпны ў падручніку [1, с. 74—75, 77—78].

Тэма А.Вольскі “Паводка”

Мэты:

  • выпрацоўваць навык выразнага чытання, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў прыметнікамі;

  • прыцягнуць увагу да змен, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам вясны, развіваць увагу;

> выхоўваць любоў да прыгажосці роднай прыроды. Тып урока: урок-гульня.

Абсшаляванне: магнітафон, малюнкі.