Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
планы по бел чыт.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
4.27 Mб
Скачать

У Р О К 1

АЛЕСЬ БАДАК «МАЛЕНЬКІ ЧАЛАВЕК У ВЯЛІКІМ СВЕЦЕ»,

Мэты:

  • развіваць маўленне, механізм чытання па-беларуску;

  • імкнуцца акрэсліць асаблівасці беларускай мовы;

  • выхоўваць любоў да Радзімы, роднага краю.

Тып урока: урок-падарожжа.

Абсталяванне: магнітафон, касеты, карта, глобус.

ХОД УРОКА

I. Арганізацыйны момант

Гучыць музыка да слоў песні «Мой край беларускі» (сл. А. Ставера).

— Мы з вамі нездарма пачалі наш першы ўрок з праслухоўвання гэтай песні. Скажыце, аб чым у ёй спяваюць? (Адказы дзяцей.)

— А дзе мы з вамі жывём? (Адказы дзяцей.)

— Правільна, мы жывём у Беларусі, і яна з'яўляецца нашай Радзімай.

II. Гукавая размінка

Дзінь-дзінь-дзінь! Дзінь-дзінь-дзень!

Дзінькаў дожджык цэлы дзень!

Чыстагаворка (звярнуць увагу на чытанне слоў з дз):

Не хапае апельсіна, — кажа Дзіна, Дзіна, Дзіна.

— Знік адзін, адзін самы лепшы апельсін.

Уздыхнуў Цімошка: — Можа з'ела кошка?

III. Аб'яўленне тэмы ўрока

  • Як вы думаеце, аб чым будзе ісці гутарка на ўроку, над чым мы будзем працаваць? (Адказы дзяцей.)

  • Так, мы будзем гаварыць пра нашу Радзіму, пра людзей, якія жывуць на гэтай зямлі, — гэта значыць пра нас і нашых блізкіх. Наша праца будзе цікавай, таму што мы адправімся ў падарожжа па нашай краіне.

III. Праца над рашэннем пастаўленай праблемы, атрыманне выніку

1. Гутарка аб Беларуси

(На дошцы з'яўляецца карта Беларусі, на стале — глобус.)

— Перад вамі глобус — макет планеты Зямля, які паменшаны ў шмат разоў, а вось тут (паказаць на глобусе і карце) — наша сінявокая Беларусь. Паглядзіце, якая яна маленькая, і тут жывём мы з вамі. Гэта — наша Радзіма. А як яна называецца? (Беларусь.)

  • Тады мы з вамі хто? (Беларусы)

  • А як будуць называць сябе дзяўчынкі? (Беларусачкі.)

А хлопчыкі? (Беларусы.)

IV. Чытанне твора Алеся Бадака «Маленькі чалавек у вялікім свеце»

— Мае маленькія сябры, паслухайце апавяданне пісьменніка Алеся Бадака «Маленькі чалавек у вялікім свеце». Аўтар запрашае вас разам з ім у падарожжа. Можна, нават, заплюшчыць вочкі і ўважліва слухаць мяне. (Настаўнік чытае тэкст падручніка.) [1, с. 3—5]

Бюро даведак:

напэўна — наверное;

цацка — игрушка;

нехта — кто-то;

навокал — вокруг;

прыгожае — красивое.

Музычная пауза (гучыць спакойная музыка)

Дзеці паказваюць, што бачылі ў час падарожжа, як дрэвы ў бары цягнулі свае галінкі да сонца, ляцелі птушкі над рэчкай,бегалі дзеці на стадыёне.

V. Праца па змесце твора

1. Чытанне тэксту вучнямі «ланцужком».

  • Рабяты, дык дзе ж вы жывяце?

  • Што ў вашым разуменні ўяўляе сабою дом?

  • Ці можа быць вашым домам другі горад, веска?

  • Што вы бачыце навокал сябе? Каму гэта ўсё належыць?

  • Як разумееце выраз: «...агульная. Наша»?

  • А якую агульную назву можна даць усяму, што нас акружае? (Радзіма.)

  • Як завецца наша Радзіма?

  • Як называюць людзей, якія жывуць у Беларусі?

2. Выбарачнае чытанне тэксту.

— Прачытаць тлумачэнні аўтара на наступныя пытанні:

а) Што такое дом?

б) Што яшчэ з'яўляецца тваім домам?

в) Чым з'яўляецца для ўсіх лес? Рэчка?

г) Прачытаць паясненні аўтара аб Радзіме.

  • 3 даўніх часоў месца, дзе жылі нашы продкі, бацькі, называюць Бацькаўшчынай, а месца, дзе жывём мы, — Айчынай альбо краінай.

  • Што агульнае ў гэтых словах? ЦІ можна гэтыя словы аднесці да тэмы нашага урока?

VI. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

  • Грамадзянамі якой дзяржавы мы з'яўляемся?

  • Хто мы па нацыянальнасці?

  • Як мы павінны адносіцца да сваей Радзімы?

  • Якое пачуццё выклікала ў вас праца на уроку?

  • Што хацелі б пачуць яшчэ?

  • Ці цяжка было працаваць?

  • Вы вельмі добра працавалі. Дзякуй за працу.

Дамашняе заданне с. 3-5

Урок № 2

Тэма: Алесь Бадак “Беларусачка”. Мікола Маляўка “Я – белару маленькі”.

Мэты:

  • развіваць маўленне, механізм чытання па-беларуску;

  • імкнуцца падкрэсліць асаблівасці беларускай мовы;

  • выхоўваць любоў да Радзімы, роднага краю.

Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Гукавая размінка чытанне слоў з літарай г.

1. Павольна прачытай скорагаворку. Дакладна вымаўляй кожны гук.

Так і сяк, наўскасяк

Скача грак кракавяк.

Скача так з грачыхаю,

Што шпак ад пылу чыхае. (В. Вітка)

2. Прачытай пацешку. Старанна вымаўляй гукі. На бярозе рак,

У рачулцы грак,

Пад канапай крот.

А ў норцы кот.

3.Прачытай пірамідку слоў.

Гульня

Г гайдала Галку, прыгаварвала:

— Галка-Галя, не ганяй галубоў у галубятні, не грызі гарбузікаў. Гэй-гоп-гуленькі! Гэй-гоп-гусанькі!

Гена, Грыша, Груня, Гэля гулялі ў гарадкі. Глядзяць — Г гайдае Галку, гукаюць:

  • Гэй, Г, пагуляй з намі ў гарадкі.

Г кінула гайдаць Галку:

  • Гушкайся, Галка, сама. Я нагуляю ў гарадкі. Галка-гультайка ў гвалт:

  • Г, гайдай Галку.

Галка галёкала. А Г бегла да Гены, Грышы, Груні, Гэлі. Гуртам за горадам гулялі ў гарадкі.

Паводле У. Ліпскага

  1. Праверка дамашняга задання

Чытанне апавядання “Маленькі чалавек у вялікім свеце”

  1. Работа над вершам Алеся Бадака “Беларусачка” і Міколы Маляўкі “Я бларус маленькі”.

  2. Бюро даведак. (слоўнк)

6. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

7. Дамашняе заданне с.6-7

УРОК 3

Тэма АРТУР ВОЛЬСКІ «РАДЗІМА». ЛЕАНІД ПРАНЧАК «ДАРАГАЯ БЕЛАРУСЬ»

Мэты:

  • вучыць выразнаму чытанню;

  • развіваць маўленне;

> выхоўваць лгобоў да Радзімы. Тып урока: урок-падарожжа.

Абсталяванне: магнітафон, карта Беларусі, малюнкі.

ХОД УРОКА

I. Актывізацыя ўвагі. Матывацыя

— Паглядзіце адзін на аднаго, усміхніцеся.

II. Артыкуляцыйная гімнастыка

Лю-лю-лю — беларускі край люблю,

Ля-ля-ля — гэта родная зямля,

На-на-на — бо ў свеце яна адна.

1.Добры

Прыемнага ___________

Вялікі ____________

Добрай ____________

Прабачце, ____________

Смачна

Шчаслівай ______________

Словы-памочнікі: есці, дзень, калі ласка, ночы, апетыту, дзякуй, дарогі.

2. Прачытай верш. Дапоўні яго недастаючым словам.

За качкай ходзяць —

Качаняты,

А за гускай —

Гусяняты,

За кароваю —

Бычок,

А за свінкай —

3.

4. Прачытай уважліва.

Ветлівая Хрунька

Бабуліна Хрунька ўсім, каго сустрэне ў двары, прамаўляе: "Хру-хру!" Гэтак яна вітаецца. І на яе прывітанне куры радасна адказваюць:

  • Куд-кудахІ А пеўні весела спяваюць:

  • Ку-ка-рэ-ку!

Гусі ківаюць галавой і гучна крычаць:

— Га-га-га!

Усе бабуліну Хруньку паважа-юць, кажуць:

— Глядзіце, якая яна ветлівая, хоць і свінка.

5. Прачытай прыказкі. Растлумач іх сэнс.

Гара з гарою не сходзяцца, а чалавек з чалавекам сыйдуцца.

Добрая слава даражэйшая за багацце.

За двума зайцамі пагонішся — ніводнага не зловіш.

Легка пасварыцца, цяжэй памірыцца.

III. Паўтарэнне вывучанага

— Успомніце, пра што мы з вамі гаварылі на мінулым уроку. Прачытайце з тэксту, які рыхтавалі дома, урывак аб тым, як аўтар апісвае Радзіму, яе назву, піша пра людзей, якія жывуць у Беларусі.

IV. Новая тэма

  • Мы зноў адпраўляемся ў падарожжа па карце нашай Радзімы на чароўным караблі. Закрыйце вочкі, голавы пакладзіце на рукі і ўважліва слухайце. (Гучыць ціхая музыка.)

  • Наш карабель ляціць над зялёнымі лясамі, сінявокімі рэкамі, вёскамі і гарадамі, але наперадзе мы бачым вялікі горад, і наш кара­бель пайшоў на пасадку. Падыміце голавы. Паглядзіце на малюнкі. Хто з вас здагадаўся, куды мы прыляцелі? (У Мінск.)

— Што вы ведаеце пра Мінск? (Сталіца Беларусь.)

— Далей знаёміцца з бязмежнымі прасторамі нашай Радзімы будзем па вершы беларускага пісьменніка Артура Вольскага «Радзіма» [1, с. 8].

(Настаўнік чытае верш на памяць.)

Бюро даведак: спякотны — жаркий; лагодны — добродушный.

  1. Чытанне вучнямі верша напаўголасу (гудзенне).

  2. Аналіз твора.

  • Якая наша Радзіма? (Адказы дзяцей)

  • Пацвердзіце гэта словамі з тэксту верша.

  • З чым параўноўвае аўтар Радзіму?

  • Што з’яўляецца самым галоўным для нашай краіны?

Фізкультхвілінка.

  • Мы працавалі з вамі і крышку стаміліся. Настаў час адпачыць, а адпачываць мы будзем на лузе. Пяшчотна дзьме ветрык у твар (дзеці плаўна машуць рукамі перад тварам), ціха хістаецца на лузе трава (рухі ўправа-ўлева, падняўшы рукі ўгору), мы весела бегаемпа лузе ўздагон за ветрыкам, убачылі прыгожую квеку, спыніліся, прыселі, удыхаем яе прыгожы пах. Раптам прыляцеў на луг бусел,стаў на адну нагу, і мы за ім, ён на другую і мы за ім. Прыгожую бабачку спугнулі з кветкі, яна палязела, мы на ўдагон:

  • Прабач, бабачка!

  • Бабачка на кветку села, амы ціха на свае месцы.

  1. Падрыхтоўка да чытання верша Леаніда Пранчанка “Дарагая Беларусь”

  • Якія карціны за час нашага адпачынку вы сабе ўявілі?

  • Ці здаўся прыгожы дуб?

  • Ці можна назваць луг, лес, поле адным словам?

  • Чыя гэта зямля?(Беларуская)

  • Якія вашы адносіны да яе?

  • З вамі згаджаецца і аўтар верша “Дарагая Беларусь”

  1. Чытанне верша настаўнікам.

Бюро даведак:

крыляць – махать крыльямі, взлетать.

спрадвечны – ізвечный, вековечный.

  1. Чытанне вучнямі

  2. Праца па змесце твора.

  3. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.

  4. Дамашняе заданне:

Вывучыць верш “Дарагая Беларусь” на памяць.

Урок № 4

Тэма раздзела: Звініць званок вясёлы – ён кліча на ўрок..

Тэма ўрока:

Мар’ян Дукса. Развітанне з летам. Артур Вольскі. Зазвініць званок. (с.16-17)

Мэта:

  • вучыць чытаць па-беларуску цэлымі словамі;

  • развіваць навыкі звязнай мовы, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;

  • выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.

Ход урока