- •1Б. Мастацтва і другія формы сацыяльнай свядомасці.
- •2А. Культурна-гістарычны метад даследвання літаратуры.
- •4А. Псіхалагічны метад даследвання літаратуры.
- •8А. «Новая крытыка» і яе методыка даследвання літаратуры.
- •8Б. Літаратура і міфалогія.
- •9А. Фенаменалагічная школа і яе методыка даследвання літаратуры.
- •10Б. Сацыялогія літаратуры.
- •11. А. Літаратуразнаўчая герменеўтыка і яе методыка даследвання літаратуры.
- •11. Б. Мастацка-эстэтычная вартасць літаратуры.
- •А. Структуралізм як метад даследвання літаратуры.
- •12. Б. Паэтыка твора.
- •А. Дэканструктывізм як метад даследвання літаратуры.
- •18. А. Пазнавальны аспект мастацтва.
- •20. А. Аксіялагічны аспект мастацтва.
11. Б. Мастацка-эстэтычная вартасць літаратуры.
Па-першае, мастацтва мае творчы характар. Творчасць — гэта ініцы-
ятыўная адухоўленая дзейнасць людзей дзеля захавання, перадачы і
ўзбагачэння напрацаваных народамі і чалавецтвам у цэлым каштоўнасцей. найбольш поўна творчыя імпульсы і здольнасці людзей рэалізуюцца ў сацыяльна важных сферах
дзейнасці: навуковай, вытворча-тэхнічнай, дзяржаўна-палітычнай, філасофскай і, вядома ж, мастацкай. Нездарма мастацтва імянуюць мастацкай творчасцю.Па-другое, мастацтва адносіцца да эстэтычных з’яў, г. зн. Выклікае такія эмоцыі і перажыванні, якія ў першую чаргу ўздзейнічаюць на пачуцці чалавека, а ўжо потым асэнсоўваюцца ім разумова. Сфера эстэтычнага надзвычай шырокая. Эстэтычнае прысутнічае ў прыродзе, асабовых і грамадскіх адносінах, але не выступае пры гэтым у якасці галоўнага і вызначальнага. У мастацтве ж эстэтычнае выходзіць на першы план, становіцца дамінуючым, набывае сваю сапраўдную паўнату і глыбіню.
Сувязь мастацтва са сферай эстэтычнага праяўляецца, па-першае, у
тым, што прадметам узнаўлення ў мастацкіх творах становіцца жыццё ў
яго эстэтычных якасцях і ўласцівасцях. Па-другое, сам матэрыял мастацкіх вобразаў мае пачуццёвы характар і апелюе перш за ўсё менавіта да эстэтычнага ўспрымання.
Мастацкія творы, што не ўспрымаюцца як эстэтычныя каштоўнасці, не
выконваюць важнейшую і галоўнейшую з ускладзеных на іх функцый.
А. Структуралізм як метад даследвання літаратуры.
Структуралізм у літаратуразнаўстве ўзнік на аснове лінгвістычнага
структуралізму, тэорыя якога была распрацавана Ф. дэ Сасюрам. Літара-
туразнаўцы-структуралісты імкнуліся да стварэння «марфалогіі» літаратуры, г. зн.
да пошуку агульных законаў і правіл пабудовы мастацкага твора. Пры гэтым, адзначым, імі, у адпаведнасці з часам, шырока выкарыстоўваліся сродкі семіётыкі, кібернетыкі і тэорыі інфармацыі.
Мастацкі твор, згодна з поглядамі структуралістаў, уяўляе сабой сістэму адносін, дзе ўсе элементы-складнікі набываюць пэўны сэнс толькі
ва ўзаемадзеянні. Асаблівую ўвагу структуралісты надавалі г. зв. «бінарным» парам ці парам-супрацьлегласцям — «верх-ніз», «жыццё-смерць»,
«свет-цемень» і інш. Аналіз мастацкага твора зводзіўся ў асноўным да ад-
шуквання гэтых пар.
Структуралісты разам з семіётыкамі прадстаўляюць сайентысцкі на-
кірунак у літаратуразнаўстве. Іх характарызуе пазітывісцкая ўпэўненасць
у тым, што ўсе загадкі і таямніцы мастацкай творчасці могуць быць навукова растлумачаны Наогул, лічаць яны, прынцыповай розніцы
паміж мастацкім і любым іншым тэкстам няма.
Структуралізм у літаратуразнаўстве ўяўляе сабой надзвычай склада-
ны комплекс ідэй і метадаў. У арбіце яго ўплыву знаходзіцца вялікая
колькасць розных школ, якія спецыялізуюцца на праблемах лінгвістыкі
тэксту, яго стылю (Р. Якабсан, М. Рыфатэр), займаюцца даследаваннем
глыбінных «ментальных» структур і іх мастацкім выражэннем (К. Леві-
Строс), пытаннямі «матываў» і сюжэтапабудовы (У. Проп, А.Ж. Грэй-
мас), вывучэннем сацыялогіі літаратуры (Ц. Тодараў) і яе міфалагічных
складнікаў (Н. Фрай).
Структуральную метадалогію ў той альбо іншай ступені распрацоў-
вала і выкарыстоўвала айчыннае (рускае савецкае) літаратуразнаўства.
Акрамя ўжо згаданага вышэй У. Пропа асаблівую цікавасць да яе праяў-
лялі яшчэ ў 1920–1930-я гг. такія вядомыя вучоныя, як Ю. Тынянаў і
Г. Гукоўскі. У другой палове ХХ ст. да структуралізму ў многім хіліліся
Ю. Лотман, Я. Меляцінскі, В. Іваноў, Б. Успенскі.
У сваім класічным варыянце структуралізм праіснаваў нядоўга — з
канца 1950-х па 1970-я гг. Яму на змену прыйшлі розныя тэкстацэнтрысц-
кія канцэпцыі, якія атрымалі агульную назву «постструктуралісцкіх».
