- •1Б. Мастацтва і другія формы сацыяльнай свядомасці.
- •2А. Культурна-гістарычны метад даследвання літаратуры.
- •4А. Псіхалагічны метад даследвання літаратуры.
- •8А. «Новая крытыка» і яе методыка даследвання літаратуры.
- •8Б. Літаратура і міфалогія.
- •9А. Фенаменалагічная школа і яе методыка даследвання літаратуры.
- •10Б. Сацыялогія літаратуры.
- •11. А. Літаратуразнаўчая герменеўтыка і яе методыка даследвання літаратуры.
- •А. Структуралізм як метад даследвання літаратуры.
- •11. Б. Мастацка-эстэтычная вартасць літаратуры.
- •12. Б. Паэтыка твора.
- •А. Дэканструктывізм як метад даследвання літаратуры.
- •18. А. Пазнавальны аспект мастацтва.
- •20. А. Аксіялагічны аспект мастацтва.
9А. Фенаменалагічная школа і яе методыка даследвання літаратуры.
Фенаменалагічная школа ў літаратуразнаўстве склалася першапачаткова ў Германіі ў 1920–1930-я гг. пад уздзеяннем ідэй Э. Гусерля і іншых філосафаў-фенаменолагаў. У літаральным сэнсе слова фенаменалогіяй імянуецца вучэнне аб феноменах — прадметах у пачуццёвым успрыманні. Вучоныя-фенаменолагі асноўнай рэальнасцю лі-
чаць не аб’ектыўны свет, а з’явы свядомасці альбо феномены.
У сувязі з тым, што менавіта суб’ектыўныя моманты найбольш фігуруюць пры разглядзе літаратурна-мастацкага твора, фенаменалагічная школа даволі часта называецца яшчэ і экзістэнцыяльна-фенаменалагічнай. У межах аналізуемай метадалогіі ў залежнасці ад таго, на чым канкрэтна засяроджваецца ўвага пры даследаванні, вылучаюць генетычную, тэматычную,анталагічную і некат. інш плыні.
Ля вытокаў літаратуразнаўчай фенаменалагічнай метадалогіі стаялі такія нямецкія вучоныя, як В. Конрад, М. Гейгер, А. Пергер і І. Пфайфер. Самай вядомай у фенаменалагічнай школе з’яўляецца жэнеўская група крытыкаў. Менавіта ў дачыненні да яе прадстаўнікоў найбольш часта ўжываецца тэрмін «крытыка свядомасці».
У гісторыі еўрапейскага літаратуразнаўства мелі месца спробы спалучэння фенаменалагічнай і структуралісцкай метадалогіі. Найбольш поўна гэта выявілася ў дзейнасці вядомага польска-нямецкага філосафа, эстэтыка і літаратуразнаўцы Рамана Інгардэна — аўтар працы «Літаратурны твор мастацтва» (1931).
9Б. Літаратура і фальклор.
І літаратура, і фальклор — віды слоўнай творчасці. Паходзячы з аднаго генетычнага кораня, літаратура і фальклор маюць даволі блізкую жанравую сістэму: так, і для фальклору і для літаратуры характэрны такія віды і жанры, як песня, балада, раманс, апавяданне, казка,легенда, паданне, анекдот, драма (народная) і некат. інш. Як бачна, прыведзеныя прыклады датычацца ўсіх трох родаў (эпасу, лірыкі і драмы), а таксама такога шматсастаўнога і аб’ёмістага міжродавага ўтварэння, як ліра-эпас.
Уздзеянне вуснай народнай творчасці на літаратуру (запазычанне
тэм, матываў, сюжэтаў, вобразаў) пачалося з самых ранніх стадый развіц-
ця і станаўлення апошняй. Прычым у тыя часы ў фальклоры была яшчэ надзвычай моцнай міфалагічная архаіка. Практычна кожная нацыянальная літаратура свету на стадыі свайго станаўлення зазнала дабратворны, плённы ўплыў вуснай народнай творчасці народа, на мове якога
яна стваралася. Уздзеянне вуснай народнай творчасці на літаратуру
адбываецца і сёння. Вядома, не ў такой ступені, як раней, аднак гэты пра-
цэс усё-роўна мае месца.
Сустракаецца і адваротная тэндэнцыя, калі літаратурныя творы аказ-
ваюць пэўнае ўздзеянне на вусную народную творчасць.
Пры ўсіх цесных сувязях і ўзаемадачыненнях ёсць паміж літаратурай
і фальклорам і даволі істотныя адрозненні. Яны «могуць быць апісаны на
аснове такіх супрацьпастаўленняў, у якіх адной з прыкмет фальклору
пастаўлена ў адпаведнасць супрацьлеглая прыкмета літаратуры.
Найбольш важная прыкмета, якая характарызуе фальклор у яго суп-
рацьпастаўленні літаратуры,— гэта прыкмета «вуснасці».
Наогул, паводле слушнай высновы А. Тапаркова, «апазіцыя «фальк-
лор — літаратура» асіметрычная: фальклор узнік да літаратуры і перша-
пачаткова ніяк не быў суаднесены з ёю, між тым літаратура з самага
свайго ўзнікнення так ці інакш суаднесена з фальклорам: яна альбо ары-
ентуецца на фальклор, альбо, наадварот, адштурхоўваецца ад яго, але ва
ўсякім выпадку ў мностве сваіх форм захоўвае сваю роднаснасць з ім.
Фальклор і спараджае літаратуру, і суіснуе з ёю, і супрацьстаіць ёй, і пра-
цягвае з ёю ўзаемадзейнічаць»
10. А. Рэцэптыўная крытыка і яе методыка даследвання літаратуры.
Рэцэптыўны падыход да мастацкага твора часам імянуюць яшчэ
«крытыкай чытацкіх рэакцый». Асноўныя ідэі рэцэптыўнай метадалогіі абагульніў і выклаў В. Ізер. Дадзены вучоны, як і дэканструктывісты, не прызнае ста-
більнасці тэкставага значэння. Але калі дэканструктывісты прычынай гэ-
тага лічаць шматзначнасць самога тэксту, дык рэцэптыўныя крытыкі
сцвярджаюць, што дадзеная нестабільнасць ідзе ад шматстайнасці чы-
тацкіх рэакцый на адзін і той жа тэкст. Наогул мастацкі тэкст — рэч да-
волі своеасаблівая. Ён даволі істотна адрозніваецца ад усіх астатніх відаў
тэксту. Адрозненне, у прыватнасці, заключаецца ў тым, што мастацкі
твор ёсць рэканструкцыя знаёмага свету ў незнаёмых формах. І гэтыя не-
знаёмыя формы надаюць тэксту «зацемненасць», якая ў сваю чаргу сты-
мулюе чытацкае ўяўленне і выклікае ў выніку вялікую колькасць чытац-
кіх рэакцый («прачытанняў»). І яшчэ адзін цікавы момант
у канцэпцыі рэцэптыўнай крытыкі: мастацкі тэкст (з усім яго складаным
напаўненнем) займае прамежкавую пазіцыю паміж светам рэальных рэ-
чаў і светам чытацкага вопыту; акт прачытання ёсць працэс, у якім чытач
імкнецца суаднесці вібруючую структуру тэксту з тым альбо іншым зна-
чэннем.
