Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэорыя літ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
80.16 Кб
Скачать

8А. «Новая крытыка» і яе методыка даследвання літаратуры.

«Новай крытыкай» называецца плынь у за-межнай крытыцы і літаратуразнаўстве ХХ ст., якая ўзнікла як рэакцыя на шэраг адмоўных момантаў у сацыяльна-гістарычным аналізе літаратуры, літаратуразнаўчым навуковым пазітывізме і імпрэсіяністычнай

крытыцы. Галоўную задачу «новая крытыка» бачыць у выяўленні канкрэтнага і адначасова ўсеагульнага сэнсу тэксту, значнасці метафар, параўнанняў і іншых тропаў. Літаратурна-мастацкі твор для яе прадстаўнікоў існуе як нешта надзвычай аб’ектыўнае, не звязананае з якімі-небудзь гістарычнымі і сацыяльнымі фактарамі і ўмовамі. Асаблівую ўвагу «новая крытыка» надае расшыфроўцы сімволікі тэксту, якая, згодна з К. Бёркам, адным з тэарэтыкаў дадзенага напрамку, адлюстроўвае глыбінныя матывы паводзін чалавека.

Вядучае месца ў распрацоўцы метадалогіі «новай крытыкі» належыць англічанам і паўночна-амерыканцам. Дж. Спінгарн(адзін з пачынальнікаў дадзенай метадалогіі, аўтар працы «Новая крытыка»,1911), Т. Эліёт, Дж. Рэнсам, А. Тэйт, К. Брукс, Р. Блэкмур і інш. Вельмі блізкая ў сваіх метадалагічных падыходах да канцэпцыі

англа-амерыканскай «новай крытыкі» кніга-падручнік «Тэорыя літарату-

ры» (1949) Рэнэ Уэлека і Осціна Уорэна.

Адметнай і спецыфічнай разнавіднасцю неакрытыкі з’яўляецца французская школа «новай крытыкі» («nowelle critique»). Да нацыянальных вытокаў яе неабходна аднесці ўзнікшую ў Францыі ў канцы ХІХ ст. методыку «эксплікацыі» тэксту. Найбольш значнымі прадстаўнікамі французскай «новай крытыкі» на раннім і сталым этапах яе развіцця з’яўляюцца Г. Башлар, Ж. Пуле, Ж. Рышар, Ж. Вебер.

У 1950–1960-я гг. у французскай «новай крытыцы» развіваецца адгалінаванне, якое арыентуецца на структурныя і семіятычныя спосабы даследавання. Найбольш яскрава яно выражана ў працах Р. Барта («Крытычныя вопыты», 1963; «Аб Расіне», 1963; «Крытыка і ісціна», 1966),Ц. Тодарава («Паэтыка», 1966), а таксама ў шэрагу даследаванняў А. Грэймаса і Ю. Крысцевай.

8Б. Літаратура і міфалогія.

Міфам звычайна называецца нешта прыдуманае, казачнае, тое, чаго не было ў рэальнасці.У Новы час міф стаў уяўляцца крыху інакш: гэта не любы вымысел,увасоблены ў мастацкай форме, а здабытак гістарычна аддаленых эпох,старажытнае народнае паданне аб багах і легендарных героях, аб паходжанні Сусвету і жыцця на Зямлі.І, нарэшце, на працягу апошняга стагоддзя ў навукова-гуманітарную

сферу ўвайшло такое разуменне міфа, у выніку якога міфалогія набыла статус надэпахальнай, трансгістарычнай формы грамадскай свядомасці.І для яе адпаведна характэрны асаблівы тып мыслення.

Многія архаічныя матывы, сюжэты, вобразы прыйшлі ў сусветную літаратуру праз антычнае пасрэдніцтва. З усталяваннем монатэістычных рэлігій пачала афармляцца ў самастойную плынь г. зв. біблейская міфалогія. Уласна біблейскія і евангельскія сюжэты і вобразы з цягам часу стала «прапісаліся» ў сусветнай літаратуры, у тым ліку і ў беларускай.У Новы час у еўрапейскіх краінах усталёўваецца г. зв. «другасная» міфалогія, у якой «атрымліваюць шырокае распаўсюджанне ... міфы утапічныя, адмаўляючыя мінулае і сучаснасць чалавецтва ў імя светлай, ідэальнай будучыні.Гэта рэнесансны міф аб бязмежных магчымасцях чалавека; картэзіянскі міф аб Розуме як аснове і прызванні чалавека, здольнага да канца пазнаць рэальнасць; ніцшэанскі міф аб «звышчалавеку»; марксісцкі міф аб пралетарыяце як пераўтваральніку свету і выратавальніку чалавецтва і інш. Як бы моцна ні ўплывала міфалогія на развіццё сусветнай літаратуры, яна ўсё-такі аж да самага канца ХIХ ст. ішла па шляху дэміфалагізацыі. У ХХ жа стагоддзі пачаўся адваротны працэс, аб чым сведчаць шматлікія творы многіх пісьменнікаў свету, прычым з самых розных краін і кантынентаў. Яскрава выяўлены міфалагізм — адна з прыкмет, якасцей і асаблівасцей развіцця ўсёй сусветнай літаратуры ХХ ст. М. Эпштэйн вылучае наступныя «радыкальныя» тыпы мастацкага міфалагізму ў сусветнай літаратуры ХХ ст.: 1. Стварэнне мастаком сваёй арыгінальнай сістэмы міфалагем. 2. Узнаўленне глыбінных міфа-сінкрэтычных структур мыслення, што павінна ўказваць на звышлагічную аснову быцця 3. Рэканструкцыя старажытных міфалагічных сюжэтаў, інтэрпрэтаваных з большай ці меншай доляй вольнага «асучаснівання». 4. Увядзенне асобных міфалагічных матываў ці персанажаў у тканіну рэалістычнага апавядання, узбагачэнне канкрэтна-гістарычных вобразаў універсальным сэнсам і аналогіяй. 5. Узнаўленне такіх фальклорных і этнічна самабытных пластоў нацыянальнага быцця і свядомасці, дзе яшчэ жывыя элементы

міфалагічнага светасузірання. 6. Прытчападобнасць, лірыка-філасофская медытацыя, арыентаваныя на першасныя, архетыпічныя канстанты чалавечага і прыроднага быцця:дом, хлеб, ачаг, дарога, вада, гара, дзяцінства, старасць, каханне, хвароба,смерць і г. д.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]