Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тэорыя літ.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
80.16 Кб
Скачать

1А.Біяграфічны метад даследвання літаратуры— гэта спосаб вывучэння літаратуры, пры якім біяграфія і асоба пісьменніка разглядаюцца ў якасці вызначальных момантаў мастацкай творчасці.Упершыню найбольш поўна прымяніў біяграфічную метадалогію ў літаратуразнаўстве французскі вучоны Шарль Сент-Бёў (1804–1869) —Сент-Бёў адным з першых звярнуў увагу на адрозненні паміж літаратурна-крытычным і ўласна навуковым літаратуразнаўчым аналізам. У сваіх даследаваннях вучоны імкнуўся паказаць асаблівасці творчасці пісьменніка праз яго біяграфію. У «чыстым» выглядзе біяграфічны метад праіснаваў нядоўга. Своеасаблівае прымяненне ён знайшоў у метадалогіі буйнейшых заходнееўрапейскіх літаратуразнаўцаў ХІХ ст. І. Тэна і Г. Брандэса. І. Тэн лічыў Сент-Бёва сваім настаўнікам і адным з тых, хто падрыхтаваў культурнагістарычны метад. Г. Брандэс стварыў шэраг арыгінальных літаратурных партрэтаў-біяграфій пісьменнікаў (У. Шэкспіра, І.В. Гётэ, Вальтэра, Г. Іб- сана і некат. інш.), выкарыстоўваючы многае з метадалогіі Сент-Бёва.У беларускім літаратуразнаўстве 1920–1930-х гг. біяграфічная мета- далогія не мела значнага пашырэння.Сучаснае літаратуразнаўства таксама выкарыстоўвае біяграфічныя моманты пры разглядзе мастацкіх твораў, аднак яны пры гэтым не выступаюць у якасці прэвалюючых і дамінуючых у агульнай сістэме навуковага аналізу.

1Б. Мастацтва і другія формы сацыяльнай свядомасці.

Слова "мастацтва" шматзначнае. У асноўным ім імянуюцца вынікі і прадукты спецыфічнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне каштоўнасцей, якія ўздзейнічаюць у першую чаргу на пачуцці чалавека. Сюды ўключаюць часам і сам працэс стварэння мастацкіх каштоўнасцей.Пад мастацтвам разумеюць спецыфічную грамадскую з’яву, складаную сістэму якасцей і каштоўнасцей, у якой арганічна ўзаемазвязаны наступныя моманты: адлюстраванне і стварэнне рэчаіснасці, ці, дакладней, яе перастварэнне, а таксама пазнанне і ацэнка. яшчэ ў старажытнасці ў Грэцыі ўзнікла тэорыя мімезісу, г. зн. падражання, наследавання мастацтва прыродзе. У эстэтыцы хрысціянскага сярэднявечча мастацтва ўспрымалася як "боскае адкрыццё", а ў эпоху Адраджэння - як віртуозная імітацыя натуры чалавека. Тэарэтыкі класіцызму трактавалі сутнасць мастацтва як увасабленне "зграбнага" ў мастацкіх вобразах. Мастацтва, паводле І. Канта, - гэта "мэтазгодная дзейнасць без мэты". Гегель глядзеў на мастацтва як на з’яву, у якой увасабляецца ў адэкватнай пачуццёвай форме яго славутая "абсалютная ідэя" ("абсалютны дух").Л. Талстой разумеў мастацтва як "заражэнне" маральнымі ідэямі і думкамі, якое ажыццяўляецца праз пачуцці. Мастацтва як адна з форм сацыяльнай свядомасці, галін культуры і творчай дзейнасці людзей знаходзіцца ў цесных узаемасувязях з іншымі падобнымі з’явамі ў грамадстве — філасофіяй, навукай, этыкай і мараллю, міфалогіяй, рэлігіяй. Цесныя ўзаемадачыненні ў мастацтва з філасофіяй. Яны судакранаюцца на працягу ўсяго гістарычнага шляху развіцця мастацтва. Філасофская праблема сэнсу жыцця стала галоўным матывам вялікай колькасці твораў мастацтва, і асабліва літаратуры. У многім філасофская праблема ўзаемаадносін асобы і грамадства, вырашэння сацыяльных супярэчна- сцей — таксама вечная тэма сусветнага мастацтва. Часта мастацкія творы выступаюць у якасці важнейшых дакументаў для навуковага аналізу і абагульненняў. Так, напрыклад, «Іліяда» і «Адысея» выкарыстоўваюцца навукай у якасці крыніцы для вывучэння надзвычай аддаленага ад нас па часе антычнага грамадства. Творы вялікага французскага пісьменніка А. Бальзака нясуць у сабе багаты матэрыял для вывучэння эканомікі, палітычных і прававых адносін Францыі пер- шай паловы ХІХ ст.

2А. Культурна-гістарычны метад даследвання літаратуры.

ультурна-гістарычны напрамак. Мэта яго – аб’ектыўнае, навуковае даследаванне л-ры, аналагічнае даследаванням дакладных навук. Шлях –рознабаковае вывучэнне грамадска-гістарычных умоў, у якіх нараджаўся твор. Твор разглядаўся як прамое вобразнае адлюстраванне гэтых умоў. Заснавальнік напрамку франц. філосаф, крытык, мастацтвазнаўца, пісьменнік Іпаліт Тэн.Прымаў пад увагу вопыт Сент-Бёва, але падкрэсліваў ролю сацыяльнага пачатку. Прыроду чалавека разглядаў як “сустрэчу” фізіялагічнага, сацыяльнага і гістарычнага фактараў. Ён згрупаваў усю шматстайнасць знешняй адносна мастацтва рэчаіснасці ў тры фактары: “расу, асяроддзе,момант”. Пад “расай” ён разумеў фізіялагічны і псіхалагічны склад народа альбо групы блізкіх народаў, сацыяльна-бытавыя асаблівасці іх жыцця. Мала зменлівая ў стагоддзях асаблівасць. Пад “асяроддзем” – геаграфічныя асаблівасці, палітычныя ўмовы, часам – эканамічныя, стан духоўнага жыцця нацыі. Пад “момантам” – асаблівасці культурна-гістарычнага развіцця, традыцыі народа.  Геаграфічныя, гістарычныя, сацыяльныя фактары для нацыі тое ж, што для чалавека – месца жыхарства, выхаванне, сям’я. Прадстаўнікамі гэтага напрамку л-ра разглядалася як адлюстраванне ці выяўленне духоўнага жыцця грамадства, як вобразнае ўзнаўленне грамадскай свядомасці і ўвогуле духоўнай культуры свайго часу. Слабы бок: значэнне твора для свайго часу і тым больш для наступных эпох не разглядалася і не прымалася да ўвагі.

2Б. Вытокі вербальнага мастацтва. Літаратура- слоўна-вобразная мастацкая творчасць (вербальнае мастацтва). «літаратура» побач з азначэннем мастацтва слова ўжываецца таксама ў дачыненніда любых твораў чалавечай думкі, якія замацаваны ў пісьмовым слове і маюцьграмадскае значэнне. Раней жа мастацтва слова існавала перш за ўсё для слыху,для публічнага выканання і разглядалася як умелае, адмысловае ажыццяўленне«паэтычнага» дзеяння сродкамі асаблівай паэтычнай мовы («Паэтыка» Арыстоцеля,іншыя старажытныя і сярэдневяковыя эстэтычныя трактаты Захаду і Усходу). Літаратура як мастацтваслова ўзнікла на глебе вуснай народнай творчасці ў глыбокай старажытнасці – уперыяд фарміравання дзяржавы, якая  побач з усімі характэрнымі для яеінстытутамі парадзіла таксама і развітую форму пісьменнасці. Аднак першапачатковалітаратура не выдзялялася з пісьменнасці ў шырокім сэнсе слова. У старажытныхпомніках, такіх, напрыклад, як «Біблія», «Махабхарата», «Аповесць мінулыхчасоў», элементы славеснага мастацтва існуюць у непарыўным адзінстве зэлементамі міфалогіі, рэлігіі, начаткамі прыродазнаўчых і гуманітарных навук,маральнымі і практычнымі ўказаннямі, рознага роду інфармацыяй і г. д. Разам зтым сінкрэтычны характар ранніх літаратурных помнікаў ні ў якім разе недазваляе лічыць іх эстэтычна бескаштоўнымі, бо тая форма рэлігійна-міфалагічнайсвядомасці, якая адлюстравалася ў гэтых помніках, была па сваёй структурывельмі блізкай да мастацкай.

3А. Параўнальна-гістарычны метад даследвання літаратуры. Параўнальна-гістарычны метад — гэта навукова-метадалагічная канцэпцыя, з дапамогай якой шляхам параўнання выяўляецца агульнае і асаблівае ў літаратурных з’явах, дасягаецца пазнанне неаднолькавых гіс- тарычных этапаў развіцця адной і той жа з’явы ці двух розных суісную- чых з’яў. Параўнальна-гістарычная метадалогія — адна з разнавіднасцей на- вуковай тыпалогіі. узнік у канцы ХІХ ст. Значны ўклад у яго распрацоўку зрабілі расійскія літаратуразнаўцы А.Весялоўскі і В.Жырмунскі. (“Паэтыка сюжэтаў” А.Весялоўскага, даследуюцца фальклорныя сюжэты). Сутнасць у тым, што нейкая мастацкая з’ява вывучаецца на працягу значнага часавага адрэзку, прасочваецца яе эвалюцыя. Даследчык выходзіць на параўнанне. Метад дапамог выявіць падобнае і адрознае ў л-ры розных эпох, паказаць эвалюцыю жанравых форм, паэтычных сістэм, матываў і інш. Гэтым метадам кіраваўся М.Бахцін, паказваючы эвалюцыю рамана праз змену раманнага хранатопа ад антычнасці да эпохі Адраджэння. Аднак метад дзейсны пра вывучэнні вялікіх перыядаў літаратурнага развіцця. У беларускім літаратуразнаўстве параўнальна-гістарычны метад бя- рэ свой пачатак у працах М. Багдановіча. У 20–30-я гг. дадзеную метада- логію прымянялі І. Замоцін, М. Ларчанка, Ю. Пшыркоў. У пасляваенны час, і асабліва з канца 1950-х гг., да параўнальна-гістарычнага вывучэння літаратуры пачынаюць звяртацца практычна ўсе буйныя беларускія ву- чоныя. У выніку плённага выкарыстання навуковай тыпалогіі нашыя лі- таратуразнаўцы больш аб’ектыўна разабраліся ў асаблівасцях развіцця айчыннага мастацтва слова, удакладнілі яго перыядызацыю, паказалі асаблівасці выяўлення ў беларускай літаратуры еўрапейскіх і сусветных мастацкіх метадаў, стыляў, накірункаў і плыней, раскрылі ўзаемасувязі нацыянальнага прыгожага пісьменства з адпаведнымі з’явамі ў культуры іншых народаў.

3Б. Мастацкія магчымасці слова.Мастацкія магчымасці слова і мовы ў цэлым выяўляюцца ў наступных момантах.Па-першае, адной з галоўных крыніц вобразнасці мовы з’яўляецца іншасказальнасць слова, г. зн. выкарыстанне ў мове твораў мастацкай літаратуры слоў у пераносным значэнні.Па-другое, слоўная вобразнасць дасягаецца ў мастацкіх творах дзякуючы ўмеламу падбору аўтарам выяўленчых дэталей, прычым, іншы раз без выкарыстання нейкіх асаблівых сродкаў мовы (у прыватнасці, іншасказання), з абазначэннем таго, што адлюстроўваецца, звычайнымі, простымі моўнымі сродкамі.Па-трэцяе, мова можа аказацца вобразнай і тады, калі аўтар узнаўляе воблік таго, хто гаворыць, з дапамогай укладвання яму ў вусны нейкіх надзвычай спецыфічных слоў (тэрмінаў, дыялектызмаў, жарганізмаў, слоў-паразітаў і г. д.). Вобразныя магчымасці мовы якраз і вызначаюць рысы літаратуры як асаблівага віду мастацтва.Да патэнцыяльных вобразных магчымасцей слова і мовы ў цэлым дапасоўваецца ў творах мастацкай літаратуры і той фактар, што мова іх, як правіла, максімальна арганізаваная. Кожнае адценне, кожны нюанс у сапраўдным літаратурна-мастацкім творы валодае выразнасцю і важкасцю. Калі «звычайнае» выказванне можа быць перааформлена без нанясення страты яго зместу (аб адным і тым жа, як вядома, можна сказаць па-рознаму), дык для мастацкага твора ломка моўнай тканіны нярэдка аказваецца згубнай.У мастацтве слова вельмі важным з’яўляецца ашчадны адбор самых значных, найбольш выразных слоў і моўных канструкцый. Усё выпадковае і няпэўнае, усё нейтральнае, чаго шмат у звычайнай гутарковай мове, у літаратурна-мастацкім творы зводзіцца да мінімуму, а ў ідэале – да нуля. Пры гэтым у літаратуры выкарыстоўваюцца часам такія моўныя формы, якія цяжка, а то і зусім немагчыма ўявіць па-за мастацтвам. Аднак фармальныя адрозненні мастацкай мовы ад іншых яе відаў неабавязковыя. Часта бывае, што літаратурныя тэксты няўхільна прытрымліваюцца лексікі, семантыкі і сінтаксісу звычайнай мовы – вусна-размоўнай (дыялог у рэалістычных раманах) альбо пісьмовай (проза ў выглядзе запісаў і дзённікаў). Але і ў тых выпадках, калі мастацкая мова з’яўляецца на першы погляд быццам бы тоеснай «звычайным» выказванням, яна ўсё-роўна валодае максімальнай упарадкаванасцю і эстэтычнай дасканаласцю.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]