- •Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
- •Малітва кап’я мустанг
- •Малітва на абуджэнне
- •Ранішняя малітва
- •Малітва падчас пастою
- •Малітва на заканчэнне дня
- •Вячэрняя малітва
- •Як павінна выглядаць малітва?
- •Песня ўсякага стварэння
- •Стромкая сасна
- •Святая Імша
- •Якім чынам?
- •Святы апякун кап’я
- •Песня кап’я
- •“Радаснага даўцу любіць бог”
- •Гонар кап’я
- •Скарбніца кап’я
- •Гонар “куніцы”
- •Адзенне скаўта
- •Крыж на прысягу
- •Твае хлопцы
- •Цырымонія Клятвы Вернасці
- •Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў
- •Працаваць з табой, ... Як?
- •Быць хадзячым ідэалам
- •Малітва, каб рызыкаваць жыццём
- •Заахвоціць да бегу
- •Дапамога ў выбары шляху
- •Вызначыць этапы
- •Выкананне заданняў
- •Ганаровы Суд
- •Майстэрскія ўменні
- •Жыццё кап’я
- •Як да гэтага прыступіць?
- •10 Залатых умоў удалага паходу
- •Функцыя санітара
- •Функцыя майстра вузлоў
- •Функцыя санітара
- •Арганізацыя штодзённага жыцця
- •Піянерка
- •2. Будова макету
- •3. Складанне “карткі жэрдак”
- •Пелікан арганізуецца
- •Справаздача з экспедыцыі
- •На шляху
- •Як гуляць?
- •Спосабы барацьбы
- •Прышчэпкі для бялізны
- •Наезд дзікуноў
- •Вінчэсцер 73
- •Разведчыкі
- •Лодкі на Атлантыцы
- •Часовы план рэйду
- •Назаўтра
- •Бяспека
- •Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
- •Не ўпадаць у паніку
- •Сваю працу выконвае санітар
- •Спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:
- •Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах
- •Фізічная падрыхтоўка
- •Выбар месца
- •Выбар рыштунку
Адзенне скаўта
Берэт, бэжавая кашуля з доўгімі рукавамі – закасанымі (!) і апошнім верхнім гузікам адшпіленым (!); кароткія (!), цёмна-сінія вельветавыя штаны (да калена – калена адкрытае), цёмна-сіні свэтр (пад шыю – не зашпільваецца), які не ўкладаецца ў штаны. Каўнер кашулі не павінен выступаць над світрам.
Акрамя таго ў большасці раёнаў нашага краю ў зімовы перыяд бывае зімна, таму дазваляеццца насіць доўгія штруксавыя штаны ад 1 лістапада да 1 мая.
Крыж на прысягу
Металічны васьміканцовы крыж з ліліяй, упісаны ў
кола з ініцыяламі ФСЕ, уручаецца падчас прынясення
Прысягі, носіцца на берэце над левай скроняй
(яго трэба пышываць шэрай ці срэбранай ніткай, каб лепш
прылягаў да берэту і мацней трымаўся).
Крыж ФСЕ з тканіны,
які прышываецца да
кішэні мундзіру
Чырвоны васьміканцовы крыж св. Яна Ерузалемскага,
з ліліяй на фоне такога ж колеру, як і адзенне
(бэжавае ці цёмна-сіняе). Носіцца, пачынаючы
ад нашэння мундзіру (пасля Клятвы Вернасці),
з боку сэрца, па цэнтру левай кішэні кашулі (паміж
двума складкамі кішэні) і – тым жа самым месцы
на свэтры.
Колеры кап’я (стужкі)
Дзве стужкі даўжынёй 15 см, шырынёй 1,5 см колераў кап’я, прымацаваныя пад левым пагонам ці ў падобным месцы на свэтры. Уручаюцца кап’явым падчас Клятвы Вернасці.
Адзнакі ступеняў
Іх носяць на левым рукаве кашулі, непасрэдна пад колерамі кап’я. Яны прызнаюцца звязовым. Адзнака па чарзе пасля набыцця новай ступені замяшчае папярэднюю:
разведчык – лілія напалову белая, напалову зялёная;
цвік – лілія напалову белая, напалову чырвоная,
Абодва абазначэнні з міжнародным дэвізам на лацінскай мове “Semper parati” (“Заўсёды гатовы” з лацінскага).
Адзнакі ўменняў
Носяца на правым рукаве кашулі,
у парадку іх здабывання, што з часам
стварае “сцяну”. Іх не нашываюць перад
пошукам ступені разведчыка. Уменне санітара
размяшчаецца на левым рукаве.
Адзнакі майстэрскіх уменняў
Гэта металічныя значкі, якія носяцца над левай кішэняй. Іх можна атрымаць па выкананні заданняў на ступень цвіка.
Кап’явы
Мае дзве белыя стужкі, завязаныя па абодвух баках складак левай кішэні кашулі (ці з боку сэрца). Стужкі маюць даўжыню каля 7 см і шырыню 2 см. Абедзьве стужкі як бы “акрыляюць” нашыўку з крыжам ФСЕ. Падобна размешчаюцца стужкі на свэтры. Таксама носіцца і абвязаны на хустцы белы шнур.
Вядучы
Ад пачатку выканання гэтай функцыі носіць белую стужку, вертыкальна прышытую пасярэдзіне левай кішэні (так, каб яна праходзіла “пад” нашыўкай з крыжам ФСЕ зверху ўніз). Няма абраду прызначэння вядучага.
Функцыі
Кожны чалец кап’я выконвае якую-небудзь функцыю. Нашыўка выканай функцыі носіцца над нашыўкай з назвай арганізацыі. Ні адна адзнака не носіцца пасля выканання абавязку.
Назва арганізацыі
Цёмна-сіняя нашыўка з жоўта-залатым надпісам прышываецца на ўзроўні правай кішэні кашулі і ў аналагічным месцы на свэтры. Над нашыўкай арганізацыі трэба нашыць мініяцюрны сцяг Беларусі.
Нашыўка звязу
На цёмна-сінім фоне жоўтымі літарамі вышываецца нумар звязу (няцотны для скаўтаў, цотны для скаўтак), назва горада і арганізацыі ці назва звязу (апякун).
Нашыўка звязу носіцца непасрэдна над прышытым рукавом.
Герб харугвы
Яго носяць на правым плячы непасрэдна пад нашыўкай звязу.
Хустка
Трохкутная колеру кап’я. Надзяваецца на каўнер кашулі (апошні гузік адшпілены).
Скураны пярсцёнак для хусткі
Тройчы скручаны, выкананы са скуранога раменьчыка.
Скураны рэмень з металічнай спражкай ФСЕ
Металічная спражка, пафарбаваная пад старую бронзу з адзнакамі руху.
раздзел 3
