Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кніга капявога.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
995.84 Кб
Скачать

Скарбніца кап’я

Як паказвае назва, гэта прыгожая і незвычайная кніга – у ёй не запісваецца абы-што. У ёй запісваюцца вялікія здарэнні, важныя моманты з жыцця кап’я – дата абяцання кожнага з хлопцаў, прызначэння новага кап’явога, перамогі ў гульні – словам усе важныя і ўрачыстыя хвіліны, а таксама выключныя здарэнні, напрыклад, спатканне з якой-небудзь незвычайнай асобай. Калі кап’ё сустракаецца з біскупам дыяцэзіі ці з начальнікам скаўтаў, можна папрасіць гэтых асоб, каб падпісаліся ў Скарбніцы кап’я. Няўдала яе называюць “хронікай”, але, як сам бачыш, гэта вельмі бедная назва для таго, чым з’яўляецца кніга для кап’я.

Скарбніца – гонар кап’я...

Гонар “куніцы”

У адным з коп’яў, які называўся “КУНІЦА” быў такі звычай: пасля закончанай Вялікай Гульні кап’явы, хочучы аказаць прыхільнасць пераможцам, ахвяроўваў раней выкананую разьбой па дрэве фігурку куніцы з акацыі, самы малодшы з кап’я казаў такія словы: “Куніца ганарыцца, што нарэшце знайшла годнага праціўніка”.

Хоць гэта камусьці магло паказацца дзіўным, звычай гэты меў сваё прымяненне з даўніх часоў, калі ўзнікала кап’ё.

Вось старая асець, выбраная для святліцы пяццю хлопцамі, апантанымі марамі пра скаўцкую прыгоду, якая была страшэнна засмечана і завалена рознымі рэчамі. Там ляжалі разнастайная старызна і мноства гнілых дошак. У цэнтры, сярод гэтага беспарадку расла маладая акацыя. Дошкі, хлам і смецце былі адсунутыя, а дрэва акацыі – адкрытае. Цяпер асець стала базай кап’я.

Былі тут лаўкі, стол, паліцы...

Аднойчы ў суботу, калі хлопцы ўвайшлі ў святліцу, убачылі ўсё перавернутае да гары нагамі. Пасля пэўнага высілку хлопцы прывялі базу ў належны стан. Але вечарам Куба, які пазней стаў кап’явым, вельмі непакоіўся і пайшоў да асеці раніцай у нядзелю. На жаль, зноў убачыў там страшэнны непарадак. Але ж хто там быў. Нядзельнай ноччу хлопцы сталі на варту. У засадзе яны назіралі за сваёй святліцай... і вось апоўначы... з’явілася куніца...

Хлопцы! Гэта куніца аказала нам гонар сваёй прысутнасцю!” – закрычаў Куба. Калі спалоханы звер, уцякаючы, перавярнуў некалькі прадметаў, Антэк – самы малады з хлопцаў – дадаў: “Яна проста хацела нам даць зразумець, што цешыцца з таго, што нарэшце знайшла годных праціўнікаў”. Звер уцёк і з таго часу яго ніколі не бачылі. Але тады было вырашана, што ён будзе татэмам кап’я, а з галінкі акацыі будуць выразацца фігуркі куніцы.

Г

азетка кап’я

Калі кап’ё вырашае рэдагаваць і друкаваць уласнае перыядычнае выданне, аказваецца гэта цудоўная прыгода. Яна патрабуе шэраг падрыхтовак і дакладнай арганізацыі, ад фатографа да галоўнага рэдактара, не забываючыся пра выдаўцоў (якія робяць ксеракопіі, друкуюць на камп’ютары), адміністратара (які займаецца падпіскай, высылкай па пошце).

А яшчэ гэта вялікае прадпрыемства, бо калі пачнецца, то трэба выдаваць газетку рэгулярна і заўсёды мець штосьці цікавае для аповеду.

Не паддаецца сумненню, што газетка зацікавіць даўнейшых чальцоў кап’я, іх сваякоў, бацькоў скаўтаў і нават іншыя коп’і. Акрамя таго, дзякуючы газетцы, адчувальна можа ўзрасці рэпутацыя твайго кап’я.

Некаторыя артыкулы, асабліва ўдалыя, можна высылаць у “Гняздо”.

Калі ваша газетка будзе паспяховай, чаму не арганізаваць з яе дапамогай якусьці акцыю, выклік, дзякуючы якім можна, напрыклад, распаўсюдзіць ідэю скаўтынгу, дапамагчы стварэнню мноства новых коп’яў.

Кап’ё святкуе

БЫЛО Б ВЕЛЬМІ ДОБРА, КАБ КОЖНАЕ КАП’Ё

ЯКІМ-НЕБУДЗЬ АСАБЛІВЫМ СПОСАБАМ СВЯТКАВАЛА НЕКАТОРЫЯ ПАДЗЕІ,

ХАЦЯ Б ДЛЯ ТАГО, КАБ ПАКАЗАЦЬ СВАЮ АСАБЛІВАСЦЬ,

УЛАСНЫ ХАРАКТАР. КАНЕЧНЕ СКАЎЦКАЕ СВЯТА

ТАКСАМА ПАВІННА ПЕРАЖЫВАЦЦА Ў СКАЎЦКІМ ДУХУ:

ПРОСТА І ЦЁПЛА!

У кожным кап’і адзначаюцца два віды святаў:

  • свята кап’я – дзень святога апекуна кап’я ці іншая важная падзея (напрыклад, Дзень Братэрскай Думкі, Дзень Малітваў за ФСЕ – Звеставанне НМП);

  • свята асобных членаў кап’я – імяніны і дзень народзінаў кожнага скаўта з кап’я.

Побач размяшчаем каляндар, які можаш запоўніць, каб нічога не забыцца. Можаш у ім пазначыць таксама найважнейшыя сходы кап’я, звязу, даты канікулаў, адпачынку і г.д.

Студзень

Люты

Сакавік

Красавік

Май

Чэрвень

Ліпень

Жнівень

Верасень

Кастрычнік

Лістапад

Снежань

М ундзір

КАНЕЧНЕ, НЕ АДЗЕННЕ УПРЫГОЖВАЕ ЧАЛАВЕКА... ТЫМ НЕ МЕНШ МУНДЗІР – НАЙБОЛЬШ БАЧНЫ ЗНЕШНІ ЗНАК ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ ДА СКАЎЦКАЙ СЯМ’І; ГЭТА АДЗНАКА ЕДНАСЦІ КАП’Я І АДНАЗНАЧНА ПАКАЗВАЕ, ШТО ПЕРАД САБОЙ БАЧЫМ СКАЎТА, А ДАКЛАДНЕЙ – СКАЎТА, ЯКІ НАЛЕЖЫЦЬ ВЯЛІКАЙ СЯМ’І СКАЎТАЎ ЕЎРОПЫ.

Н

екалькі памылковых паняццяў пра мундзір

Вось некалькі пачутых меркаванняў і заўваг:

_ __________________________________________________________________

Хіба не разумееш, што буду шпацыраваць у кароткіх штанах? У маім узросце! Паказваць мае валасатыя ногі ўсяму гораду? Заўсёды іду на сход у доўгіх штанах, а кароткія апранаю толькі тады, калі прыходжу на месца”.

___________________________________________________________________

Мы вырашылі, што на вялікія імрэзы апранаем вайсковыя. Гэта вельмі практычна, акрамя таго гэта традыцыя звязу...”

___________________________________________________________________

“Берэт? Гэта безнадзейна... Мы ходзім з голымі галовамі...”

На скрыжаванні дарог сустракаем кап’ё “Зубр”, які вяртаецца з двухдзённага лагера. Адзін з хлопцаў апрануты ў фіялкавы світэр, іншы – у чырвона-шэрую куртачку маркі “Adidas”, яшчэ адзін – у зялёную майку з надпісам “Fun-tastic...”

Усе ці амаль усе колеры сабраныя ў адным кап’і...

___________________________________________________________________

У 1 Пцімскім Звязе ёсць такая традыцыя, калі кожны скаўт пасля Прысягі носіць ружанец, прычэплены да левага пагону”.

___________________________________________________________________

Каб абазначыць сваю сувязь з верай, мы вырашылі, што на хустцы, ззаду, будзе вышыты абраз св. Юрыя”.

Гэтыя меркаванні не патрабуюць каментару, каб зразумець, што недахоп пашаны да цырыманіялу можа прывесці да дзіўных рэчаў і можа зрабіць так, што найважнейшае ў абмундзіраванні знікне.

А ў абмундзіраванні найважнейшым з’яўляецца тое, што мундзіры падобныя адзін да другога. Нарэшце на радзіме Бадэна-Паўэла мундзір называецца “уніформай” ці “агульная форма” (уні-форма).

Вернасць і лаяльнасць

Твой мундзір – гэта не ўбранне. Ён таксама не з’яўляецца знакам таго, што належыш да 1 Кракаўскага Звязу, як быццам бы ён самы прыгожы і векавы.

Твой мундзір – знак таго, што з’яўляешся скаўтам, які належыць да вялікай сям’і Скаўтаў Еўропы.

Маеш гонар належаць да руху, які мае доўгую гісторыю. Яго справу стваралі тысячы хлопцаў, якія належалі яму да цябе. Сёння карыстаешся іх пасвячэннем, іх адвагай, на якіх будуецца рэпутацыя гэтага руху.

Мундзір гэтага руху не належыць табе, не належыць кап’явому, не належыць звязу. Гэты муундзір з’яўляецца сімвалам гісторыі, сімвалам ідэалу, якія перавышаюць цябе, тваё кап’ё, твой звяз.

Ты павінен ганарыцца гэтым.

Гэты гонар ты павінен аказваць праз шанаванне мундзіру, такога мундзіру, які вывучыў праз цырыманіял. Нічога акрамя гэтага. Рознага тыпу дадаткі і фантазіі памылковыя, нават калі б былі вынікам вельмі добрай інтэнцыі.

Пашана да цырыманіялу і нашэння мундзіру з’яўляюцца адзнакай таго, як шануеш скаўцкае права. Шанаваць мундзір – значыць быць лаяльным да скаўцкага руху і яго шэфаў (пункт 2 Скаўцкага Права).

З

нак ідэалу

Мундзір – знак для іншых скаўтаў, якія належаць Федэрацыі Скаўтаў Еўропы:

стужкі колераў кап’я, колер хусткі, нашыўка звязу, герб харугвы – гэта знакі садружнасці, да якой належыш;

адзнакі ступеняў і ўменняў з’яўляюцца доказам тваіх уменняў і кампетэнцыі.

Але мундзір перад усім знак для ўсіх, хто не з’яўляецца скаўтамі:

Cкаўцкі крыж, прыколаты да берэту і прышыты на грудзі, - знак нашай веры; доказам нашага хрысціянскага занятку, знакам нашага ідэалу,

Расшпілены каўнер, заказаныя рукавы, дынамічная постаць – гэта знак таго, што мы заўсёды гатовыя,

Усмешка на вуснах у любой сітуацыі, адкрытасць і прыязнасць для людзей – гэта знак таго, што сапраўды з’яўляемся прыяцелямі для ўсіх.

Твае знешнія прыметы прыналежнасці сведчаць, што ты заўсёды гатовы служыць іншым, таму што праз сваю Прысягу ты вырашыў ісці шляхамі Езуса Хрыста. Не старайся паказаць штосьці іншае. Пастарайся, захоўваючы вернасць і лаяльнасць, быць для ўсіх жывым прыкладам ідэалу.

П

равілы цырыманіялу

ГЭТА ПРАВІЛЫ, УСТАЛЯВАНЫЯ ЦЫРЫМАНІЯЛАМ СКАЎТАЎ ЕЎРОПЫ.

СТАРАЙСЯ РАЗАМ СА СВАІМІ ХЛОПЦАМІ ДАКЛАДНА ІХ ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ.