- •Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
- •Малітва кап’я мустанг
- •Малітва на абуджэнне
- •Ранішняя малітва
- •Малітва падчас пастою
- •Малітва на заканчэнне дня
- •Вячэрняя малітва
- •Як павінна выглядаць малітва?
- •Песня ўсякага стварэння
- •Стромкая сасна
- •Святая Імша
- •Якім чынам?
- •Святы апякун кап’я
- •Песня кап’я
- •“Радаснага даўцу любіць бог”
- •Гонар кап’я
- •Скарбніца кап’я
- •Гонар “куніцы”
- •Адзенне скаўта
- •Крыж на прысягу
- •Твае хлопцы
- •Цырымонія Клятвы Вернасці
- •Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў
- •Працаваць з табой, ... Як?
- •Быць хадзячым ідэалам
- •Малітва, каб рызыкаваць жыццём
- •Заахвоціць да бегу
- •Дапамога ў выбары шляху
- •Вызначыць этапы
- •Выкананне заданняў
- •Ганаровы Суд
- •Майстэрскія ўменні
- •Жыццё кап’я
- •Як да гэтага прыступіць?
- •10 Залатых умоў удалага паходу
- •Функцыя санітара
- •Функцыя майстра вузлоў
- •Функцыя санітара
- •Арганізацыя штодзённага жыцця
- •Піянерка
- •2. Будова макету
- •3. Складанне “карткі жэрдак”
- •Пелікан арганізуецца
- •Справаздача з экспедыцыі
- •На шляху
- •Як гуляць?
- •Спосабы барацьбы
- •Прышчэпкі для бялізны
- •Наезд дзікуноў
- •Вінчэсцер 73
- •Разведчыкі
- •Лодкі на Атлантыцы
- •Часовы план рэйду
- •Назаўтра
- •Бяспека
- •Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
- •Не ўпадаць у паніку
- •Сваю працу выконвае санітар
- •Спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:
- •Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах
- •Фізічная падрыхтоўка
- •Выбар месца
- •Выбар рыштунку
Песня кап’я
Тваё кап’ё павінна спяваць, таму што спеў – гэта штосьці фантастычнае. Няхай ваш завадатар пастараецца ў кожным выпадку навучыць вас спяваць новую песню!
“Радаснага даўцу любіць бог”
Песняй кап’я можа быць якаясьці прыгожая песня, якая вам усім падабаецца і якую штораз любіце спяваць. Але гэта можа быць песня, якую напісаў хтосьці з вас, калі не музыку, то хаця б словы, бо ваша песня павінна быць пра ваша кап’ё, расказваць пра вас саміх. Яна павінна расказваць пра гісторыю вашага кап’я, справы і, можа быць, пра вашыя паражэнні. Яна павінна быць вясёлай, дасціпнай, але напоўненай зместам, таму што гэта песня скаўтаў. Пазбягайце двухсэнсоўных слоў і мелодый, якія б маглі перашкодзіць людзям разумець і палюбіць скаўцкі дух.
Сцяжок кап’я
Хлопцы прыходзяць у кап’ё і адыходзяць ад яго, а кап’ё заўсёды трывае ў часе. Адзін кап’явы адыходзіць, прыходзіць новы і прымае эстафету. У эстафеце на апошніх метрах перад зменай бягун з палачкай яшчэ некаторы час бяжыць разам са зменным, а толькі потым перадае яму палачку.
Падобна і з кап’явым, які, адыходзячы з кап’я, перадае палачку свайму наступніку. Гэтай палачкай з’яўляецца дрэўка са сцяжком – “носьбітам” сімвалу і гісторыі. Таму што сцяжок мае сваю гісторыю – гэта гісторыя кап’я, яго чарговых этапаў і прыгод. Розныя эмблемы, нашыўкі, стужкі нагадваюць яе ўсім. Дзякуючы ім, сцяжок становіцца бачным і вельмі канкрэтным знакам традыцый кап’я. Таму знаходзіцца ва ўладанні кап’явога, які адказвае за яго і паважаецца ўсімі. Сцяжок – гэта знак еднасці кап’я. Не толькі еднасці яго тагачасных чальцоў, але і ўсіх, якія “стваралі” кап’ё раней і тых, якія будуць у ім пазней.
Дружа Кап’явы, ганарыся сваім сцяжком і шануй яго: ніколі не дазваляй, каб сцяжок ляжаў на зямлі, каб валяўся абы-дзе! Забыцца сцяжок ці згубіць яго – гэта ганьба для кап’я!
Сцяжок прымацоўваецца да дрэўка, якое таксама не можа быць абы-якой палкай. Яно павінна быць простым, з карой, не вельмі тонкім – адным словам: салідным. Вышыня 160 см, а таўшчыня каля 4 см.
Гонар кап’я
!Шануй твой сцяжок, таму што ён прадстаўляе тваё кап’ё.
Твой сцяжок будзе заўсёды чысты, таму што з’яўляецца тваім гонарам.
Твой сцяжок змесціш у бачным месцы падчас Рады Кап’я, таму што ён прадстаўляе колеры і дасягненні кап’я.
Бяры свой сцяжок на ўсе сходы кап’я.
Упрыгожыш свой сцяжок асаблівым знакам пасля кожнай чарговай справы твайго кап’я.
Твой сцяжок на летніку змесціш у бачным месцы лагера твайго кап’я, таму што ён акрэслівае тваю тэрыторыю і яе межы.
Растлумачыш сэнс твайго сцяжка кожнаму новапрынятаму ў кап’ё.
Будзеш шанаваць твой сцяжок нават тады, калі ўжо стане старым, таму што ён нясе гісторыю вашай працы і радасці.
Калі заменіш твой сцяжок на новы, будзеш яго старанна захоўваць.
Перадаш твой сцяжок свайму пераемніку – новаму кап’явому.
Фрагмент са Скарбніцы кап’я Воўк
Калі салютуеш, правай рукой трымаеш сцяжок уздоўж цела, а салютуеш левай далонню, якую трэба трымаць паралельна дрэўку.
На Przeistoczenie (падчас св. Імшы), пасля таго, як укленчыш, нахіляеш сцяжок уперад.
Стылізацыя
На здымку, а яшчэ лепей у прыродзе назірай за рухамі звяроў і пастарайся адкрыць іх у стылізаваным малюнку. Трэба паклапаціцца пра тое, каб захаваць галоўныя прапорцыі (сілуэт, галава, хвост...), на якія пазней нанясеш дэталі. Можаш зрабіць сілуэт звера з дроту, які потым зможаш “упрыгожыць” (з дапамогай паперы, клею і г.д.)
Стылізацыя – гэта спрашчэнне контураў і формаў, вынікам якой часта з’яўляецца ўласная інтэрпрэтацыя, уласнае бачанне “намаляванага” аб’екту. Паглядзі на прыведзеныя прыклады аленя і льва: назіранне і накід з натуры з’яўляюцца пунктам адпраўлення. Потым з дапамогай уяўлення і спрыту паўстануць розныя версіі і інтэрпрэтацыі на гэтую тэму, у залежнасці, напрыклад, ад фальклору і культуры, з якіх паходзім: ёсць прыклады з Балканаў, Лапландыі, Афрыкі і ўзоры, запазычаныя з сярэднявечнай геральдыкі.
Магчыма ёсць і іншыя прыклады і ўзоры. А цяпер твая чарга: спрабуй стварыць уласны, непаўторны “стыль” татэму твайго кап’я.
Выгляд сцяжка
Правільныя памеры:
Вышыня 25 см і даўжыня 40 см.
Каб накідаць закончаны вастрадугі сцяжок, трэба: цыркулем намаляваць два паўкруга з радыусам, роўным адлегласці АВ так, каб яны перасякаліся ў пункце С, які ляжыць у палове адлегласці АВ. Далей двойчы малюнак перанесці на тканіну, на забываючы пра тое, што ў другі раз малюнак трэба перавярнуць. Трэба таксама памятаць, што паміж абодвума контурамі трэба пакінуць дастаткова шырокую прастору, дзе выражуцца чатырохкутрыя адтуліны.
Вось што з гэтага вынікае.
Пасля таго, як сшыеш дзве паловы тканіны, атрымаецца “рукаво” з адтулінамі, у якіх можна будзе ўмацаваць дрэўка.
Выкананне
Выберы моцнае палатно, тоўстае і добра прафарбаванае (каб пасля першага мыцця яно не паліняла ці яго адваротныя бакі не зафарбаваліся паміж сабой). Абмяжуйся двума афіцыйнымі колерамі кап’я, таксама для вырабу сілуэту жывёлы (з таго ж матэрыялу, з якога будзе выкананы контур сцяжка). Аднак жа калі іначай не атрымаецца, можаш дадаць трэці колер: чорны ці белы (напрыклад, для выдзялення дэталяў).
Сілуэт татэму можна вышыць ці выразаць з матэрыялу, а потым прышыць. У іншым выпадку трэба зрабіць гэта вельмі старанна, быць уважлівым, каб берагі не абтрапаліся (можна, напрыклад, падкласці матэрыял перад тым, як прышыць). Мы бачылі сцяжкі, на якіх татэм быў са скуры або якія мелі элементы з футра. Гэта лёгка зрабіць, таму што футра ці скуру дастаткова прыклеіць, але трэба памятаць, што гэтыя матэрыялы не вадаадпорныя і таму адмаўляемся ад іх прымянення. Сілуэт татэму па правілу павінен быць звернуты ў бок дрэўка.
Колеры кап’я
Кожнае кап’ё мае свае колеры, звязаныя з яго татэмам.
З моманту прынясення Клятвы Вернасці Кап’явому кожны хлопец носіць стужкі колераў кап’я, прычэпленыя пад левым пагонам мундзіру. Стужка завязваецца так, каб дзве стужкі даўжынёй каля 30 см прыкладваліся адна да адной і складаліся напалову. Колер фону сцяжка з’яўляецца колерам верхняй стужкі, а колер абшыўкі і сілуэту жывёлы з’яўляецца колерам ніжняй стужкі.
Традыцыі кап’я
ТРАДЫЦЫЯ КАП’Я – ГЭТА ЗВЫЧАІ, ЯКІЯ ЎЗНІКАЮЦЬ І ПЕРАЖЫВАЮЦЦА ПАДЧАС СПАТКАННЯЎ КАП’Я.
СЛОВА “ТРАДЫЦЫЯ” ПАХОДЗІЦЬ АД ЛАЦІНСКАГА “TRADERE”,
ШТО АБАЗНАЧАЕ “ПЕРАКАЗВАЦЬ”. ТРАДЫЦЫЯ БУДЗЕ ПЕРАКАЗВАЦЦА НА ПРАЦЯГУ ЎСЯГО ЧАСУ ІСНАВАННЯ КАП’Я. ТРАДЫЦЫЯ МОЖА МЕЦЬ НАВАТ СВАЕ ТАЯМНІЦЫ, ЯКІХ НЕ ВЫНОСЯЦЬ ВОНКІ І НЕ ПРАДАЮЦЬ ІНШЫМ КОП’ЯМ...
Гісторыя
Вельмі важна, каб хлопец, які адказвае за Скарбніцу кап’я ці хтосьці прызначаны на захавальніка традыцыі, апісваў найважнейшыя падзеі з жыцця кап’я, яго вялікія перамогі і сорамныя паражэнні, каб новыя чальцы разумелі, якую спадчыну яны атрымліваюць.
Вядома, што калісьці кап’ё “Казярог” было пераіменаваа на кап’ё “Мядзведзь”, таму што большасць старых членаў “Казярога” адышла, не пераказаўшы малодным традыцый кап’я. Назва “Казярог” для гэтых хлопцаў нічога не значыла, таму яны вырашылі ўсё пачаць з самага пачатку, у новым кап’і.
Аднак, калі б маладыя скаўты адчулі сябе спадчыннікамі мінулага кап’я, напэўна мелі б многа ідэй для таго, каб быць больш годнымі чальцамі менавіта таго кап’я, бо палюбілі б яго. Прынялі б у спадчыну ўсё, што ты як кап’явы зрабіў для свайго кап’я.
Гэтая спадчына дапаможа ім ісці далей, будзе паказваць ім накірунак далейшага шляху.
