- •Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
- •Малітва кап’я мустанг
- •Малітва на абуджэнне
- •Ранішняя малітва
- •Малітва падчас пастою
- •Малітва на заканчэнне дня
- •Вячэрняя малітва
- •Як павінна выглядаць малітва?
- •Песня ўсякага стварэння
- •Стромкая сасна
- •Святая Імша
- •Якім чынам?
- •Святы апякун кап’я
- •Песня кап’я
- •“Радаснага даўцу любіць бог”
- •Гонар кап’я
- •Скарбніца кап’я
- •Гонар “куніцы”
- •Адзенне скаўта
- •Крыж на прысягу
- •Твае хлопцы
- •Цырымонія Клятвы Вернасці
- •Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў
- •Працаваць з табой, ... Як?
- •Быць хадзячым ідэалам
- •Малітва, каб рызыкаваць жыццём
- •Заахвоціць да бегу
- •Дапамога ў выбары шляху
- •Вызначыць этапы
- •Выкананне заданняў
- •Ганаровы Суд
- •Майстэрскія ўменні
- •Жыццё кап’я
- •Як да гэтага прыступіць?
- •10 Залатых умоў удалага паходу
- •Функцыя санітара
- •Функцыя майстра вузлоў
- •Функцыя санітара
- •Арганізацыя штодзённага жыцця
- •Піянерка
- •2. Будова макету
- •3. Складанне “карткі жэрдак”
- •Пелікан арганізуецца
- •Справаздача з экспедыцыі
- •На шляху
- •Як гуляць?
- •Спосабы барацьбы
- •Прышчэпкі для бялізны
- •Наезд дзікуноў
- •Вінчэсцер 73
- •Разведчыкі
- •Лодкі на Атлантыцы
- •Часовы план рэйду
- •Назаўтра
- •Бяспека
- •Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
- •Не ўпадаць у паніку
- •Сваю працу выконвае санітар
- •Спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:
- •Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах
- •Фізічная падрыхтоўка
- •Выбар месца
- •Выбар рыштунку
Стромкая сасна
Пане Езу, учыні, каб мы былі такія ж стромкія, як сасна,
Якая імкнецца да неба.
Каб наша шчырасць была як сок пажыўны,
Які ўзносіцца ўгору і ажыўляе.
Каб нашы душы былі чыстымі, як крыніца,
Якая ўтвараецца з іскрыстага белага снегу.
Каб наша воля была цвёрдай, як граніт.
І каб усё наша жыццё, на ўсіх шляхах
Ты, Пане, быў сябрам нашых вандровак.
І каб крыж, які стаіць на раскрыжаванні дарог,
Быў для нас, як спатканне з сябрам,
І каб так было заўсёды...
Падчас малітвы можаце карыстацца гатовымі тэкстамі малітваў або скласці самім.
Можаце таксама карыстацца малітоўнікамі, якія, напэўна, складае літургіст кап’я, ці мшалам. Можаце таксама маліцца, спяваючы псальмы, рэлігійныя песні, скаўцкія малітвы.
Святая Імша
Калі кап’ё арганізуе спатканне ці паход у нядзелю, то абавязкова павінна ўзяць удзел у святой Імшы.
Каб падрыхтавацца да яе, некаторыя коп’і за некалькі дзён раней сустракаюцца з душпастырам, які тлумачыць ім і дапамагае зразумець асобныя фрагменты Імшы, што аблегчыць перажыванне Эўхарыстыі. Гэта таксама добрая магчымасць сустрэчы з ксяндзом.
Калі збіраецеся пайсці ў касцёл у іншай парафіі (напрыклад, падчас двухднёвай стаянкі), старайцеся прыйсці за некалькі хвілін раней перад святой Імшой, бо можаце ксяндзу прапанаваць сваю дапамогу ў літургічнай службе. Акрамя таго, пра будучы візіт варта папярэдзіць яго за некалькі дзён раней.
У касцёле не стойце дзесьці ззаду, але як мага бліжэй алтара, каб найлепш удзельнічаць у святой Імшы.
Калі тваё кап’ё рыхтуе святую Імшу...
Выберы двух міністрантаў алтару.
Выберы двух міністрантаў святла.
Выберы лектараў для:
першага чытання
псальму
другога чытання (калі такое ёсць)
малітвы вернікаў
перад св. Імшой заахвоць іх, каб паўтарылі ўголас свае чытанні, псальм...
Падрыхтуй наступныя спевы (таксама адпаведнікі на лацінскай мове на выпадак, калі св. Імша будзе на гэтай мове):
Песня на ўваход.
Пане, змілуйся над намі! Kyrie (можа дэкламавацца).
Хвала! Gloria – у нядзелю (таксама можа дэкламавацца).
рэфрэн псальму.
Аллелюя (за выключэннем вялікага посту, калі спяваем Хвала Табе, Слова Божае).
Веру ў Бога... /Credo.
Рэфрэн малітвы вернікаў (Выслухай нас Пане).
песня на Ахвяраванне.
Святы, Святы... /Sanctus (можна дэкламаваць).
Ойча наш / Pater Noster (часта дэкламуецца).
Баранку Божы /Agnus Dei (можа дэкламавацца).
песня на камунію.
Песня на заканчэнне (напрыклад, скаўцкая малітва).
Можаш прадбачыць падрыхтоўку малітвы вернікаў.
Імша з кап’ём у звычайныя дні
Кап’ё Зубр мела звычай сустракацца на св. Імшы кожную сераду ў парафіяльным касцёле. Гэта была добрая падстава для рэлігійных спатканняў, якія ў большай ступені дапамаглі ў яднанні кап’я. Многа іншых коп’яў разам ходзяць у касцёл у вызначаны дзень тыдня, дапамагаючы па магчымасці ля алтара. Заахвочваю да таго ж і ваша кап’ё, бо сустракаючыся разам вакол агульнага Айца, разумеем, што мы – браты.
Слухаць і разумець Слова Божае:
Евангелічная Гадзіна
Каб аблегчыць хлопцам адкрыццё і пазнанне Бога, добра часам задумвацца над урыўкам з Евангелля, напрыклад, на тым, які чытаўся ў бліжэйшую нядзелю.
