- •Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
- •Малітва кап’я мустанг
- •Малітва на абуджэнне
- •Ранішняя малітва
- •Малітва падчас пастою
- •Малітва на заканчэнне дня
- •Вячэрняя малітва
- •Як павінна выглядаць малітва?
- •Песня ўсякага стварэння
- •Стромкая сасна
- •Святая Імша
- •Якім чынам?
- •Святы апякун кап’я
- •Песня кап’я
- •“Радаснага даўцу любіць бог”
- •Гонар кап’я
- •Скарбніца кап’я
- •Гонар “куніцы”
- •Адзенне скаўта
- •Крыж на прысягу
- •Твае хлопцы
- •Цырымонія Клятвы Вернасці
- •Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў
- •Працаваць з табой, ... Як?
- •Быць хадзячым ідэалам
- •Малітва, каб рызыкаваць жыццём
- •Заахвоціць да бегу
- •Дапамога ў выбары шляху
- •Вызначыць этапы
- •Выкананне заданняў
- •Ганаровы Суд
- •Майстэрскія ўменні
- •Жыццё кап’я
- •Як да гэтага прыступіць?
- •10 Залатых умоў удалага паходу
- •Функцыя санітара
- •Функцыя майстра вузлоў
- •Функцыя санітара
- •Арганізацыя штодзённага жыцця
- •Піянерка
- •2. Будова макету
- •3. Складанне “карткі жэрдак”
- •Пелікан арганізуецца
- •Справаздача з экспедыцыі
- •На шляху
- •Як гуляць?
- •Спосабы барацьбы
- •Прышчэпкі для бялізны
- •Наезд дзікуноў
- •Вінчэсцер 73
- •Разведчыкі
- •Лодкі на Атлантыцы
- •Часовы план рэйду
- •Назаўтра
- •Бяспека
- •Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
- •Не ўпадаць у паніку
- •Сваю працу выконвае санітар
- •Спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:
- •Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах
- •Фізічная падрыхтоўка
- •Выбар месца
- •Выбар рыштунку
Як павінна выглядаць малітва?
Гэта штосьці вельмі асабістае, у першую чаргу, гэта наш індывідуальны кантакт з Богам.
Аднак, калі малітва супольная, а так і ёсць у кап’і, можна сабе ў ёй дапамагчы, паўтараючы ці чытаючы тэкст якой-небудзь малітвы ці спяваючы якую-небудзь песню. Канечне можна адмовіць “Ойча наш”, таму што гэта найпрыгажэйшая малітва, якой нас навучыў Езус Хрыстус, але яе можна адмовіць толькі з умовай, што будзем маліцца свядома.
Можна таксама прапанаваць самастойна складзеныя малітвы, больш асабістыя. Можаш паспабаваць скласці іх сам ці папрасіць аб гэтым кагосьці іншага. Калі аб гэтым папярэдзіш яго загадзя, то ён будзе мець час на падрыхтоўку прыгожай малітвы.
?Як маліцца?
Быць тут, з Табой, Пане, і гэтага дастаткова.
Закрыць вочы майго цела.
Закрыць вочы маёй душы.
І нерухома, у маўчанні,
Звярнуцца да Цябе, прысутнага тут, звернутага да мяне.
Прысутнічаць ля Цябе, бясконца Прысутным.
Згаджаюся на тое, Пане, каб нічога не чуць,
нічога не бачыць,
нічога не слухаць.
Выкінуць усе думкі,
Усе выявы.
Гэтым вечарам,
Каб спаткацца з Табой. Без перашкод.
У цішыні веры.
Перад Табой, Пане.
Але я, Пане, не адзін.
Ужо не магу быць адзін.
Бо я – натоўп, Пане.
Бо ўва мне людзі.
Якіх сустрэў.
Яны ўвайшлі ў мяне,
ува мне пасяліліся,
непакоілі мяне,
займалі мяне,
захапілі мяне.
І я згадзіўся, Пане, каб засталіся тут,
каб маглі падмацавацца і адпачыць.
І цяпер, прыходзячы да Цябе, Пане,
Прыходжу разам з імі.
Звяртаючыся да Цябе, да Цябе таксама іх звяртаю .
Гэта я,
гэта яны
Перад Табой, Пане. Michel Quoist
Схема малітвы: А П П А П
А... як Адарацыя... час Божай славы, Божай дабрыні і Яго любові да нас...
Напрыклад: Хвала Табе, Пане ці Будзь блаславёны, Пане... за пастой, за яго прыгажосць, за дождж, якога чакалі земляробы... за сяброўства, якая яднае нас.
Прыклад пахвальнай малітвы:
Песня ўсякага стварэння
Найвышэйшы Божа, усемагутны, добры Пане,
Хвалім Цябе, Табе хвала, чэсць і ўсякае блаславенне,
прызначанае толькі Табе, Пане Божа Найвышэйшы;
бо ніадзін чалавек не годны вымавіць Твайго імені.
Няхай будзе праслаўлены Пан мой і ўсякае Яго стварэнне,
Няхай будзе праслаўлены за сонца, якое дае нам дзень
і святло,
якое вельмі прыгожае і свеціць вялікім бляскам.
Яно – сімвал Цябе, Найвышэйшы Божа.
Няхай будзе праслаўлены Пан мой,
За месяц і за зоркі на небе,
Ясныя, прыгожыя, бясцэнныя.
Будзь праслаўлены, Пане, за вецер.
Будзь праслаўлены за хмары, за чыстае неба
і за любое надвор’е, якім падтрымліваеш кожнае стварэнне.
Будзь праслаўлены за ваду, якая так патрэбна,
і хоць ціхая, усё ж чыстая і бясцэнная.
Будзь праслаўлены,Пане, за агонь,
Якім распальваеш ноч. За тое, што ён прыгожы, вясёлы, магутны і моцны.
Будзь праслаўлены, Пане, за нашу Зямлю, па якой ходзім,
Якая нас насычае і дае цудоўныя плады, шматкаляровыя кветкі і травы.
Будзь праслаўлены, Пане, за тых, якія прабачаюць
З любові да Цябе, якія клапоцяцца і церпяць.
Няхай будуць блаславёныя тыя, хто ахоўвае спакой,
Бо яны будуць узнагароджаны Табой, Божа Найвышэйшы.
Будзь блаславёны за смерць нашага цела,
Ад якой не захавана ніводнае стварэнне.
Бяда тым, хто памірае ў цяжкім граху!
Блаславёныя тыя, якіх забярэш у згодзе з Табой,
Бо іх ужо другая смерць не чакае і не пашкодзіць.
Хваліце і праслаўляйце Пана, служыце Яму з вялікай пакорай.
Св. Францыск з Асізі
П... як Прабач мяне...
Просім у Цябе прабачэння за ўсе нашыя правіны, за ўсё, што ў нас было дрэннае. Богу падабаецца, калі молімся ўласнымі словамі, але таксама можна адмовіць вядомыя малітвы, напрыклад:
Акт жалю: Ах, жалею за маю злосць толькі для Тваёй любові, будзь літасцівы да мяне грэшнага, для Цябе прабачаю бліжняму, ці літургічная: Спавядаюся Богу ўсемагутнаму...
П... як Просьба...
Напрыклад: Пане, падтрымай наша кап’ё і ўчыні, каб усё больш узрастала ў братэрстве. Пане, учыні, каб мы ў заўтрашняй Вялікай Гульні зрабілі ўсё, што найлепшае... Цябе просім... Пане, апякуйся над хворым...
А...як Аддаць сябе Пану Богу...
Мы павінны аддаць Богу ўсё, што маем... і чаго не маем, таму што Бог даверыў нам усё гэта, каб дало плён.
Можна ў некалькіх сказах успомніць пра ўсе здарэнні, шчаслівыя і нешчаслівыя, якія хацелі б ахвяраваць Богу.
Ахвяруем Табе, Божа, усе ўчынкі сённяшняга дня, ахвяруем Табе добры настрой, які мелі падчас апошняга вогнішча...
Таксама аддаём Пану Богу ўсе падзеі, якія нас чакаюць, радасныя і цяжкія.
Аддаём Табе, Ойча, Вялікую Гульню, асабліва давяраем Табе дух нашага кап’я...
П... як Пастанова...
Гэта значыць, што даём канкрэтнае абяцанне. Гэта могуць быць як “адчувальныя” справы, так і духоўныя пастановы.
