Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кніга капявога.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
995.84 Кб
Скачать

Арганізацыя штодзённага жыцця

Твой вядучы павінен клапаціцца пра тое, каб на летніку ўсё “круцілася”, нават калі ты адсутнічаеш. Урэшце вядучы замяшчае цябе заўсёды, калі ты на Радзе Дружыны. Каб жыццё кап’я праходзіла нармальна, трэба выконваць пэўныя супольныя службы:

Кухня і снаражэнне:

Распаліць агонь, ісці па снаражэнне, прыгатаваць ежу так, каб было своечасова гатова, памыць, пачысціць і спарадкаваць кухню пасля кожнага прыёму ежы.

Драўніна і вада:

Падрыхтаваць запас сухой драўніны (у месцы, захаваным ад вільгаці), каб заўсёды была пад рукой, для рознага віду вогнішчаў (для кухні, вячэрнягя вогнішча), а асабліва, што важна, раніцай для прыгатавання снедання.

Трэба памятаць, што трэба падрыхтаваць розныя віды дрэва – маленькія галінкі на распалку, невялікія палачкі для інтэнсіўнага агню (каб пагрэць ваду), вялікія палкі і калодкі, каб падтрымліваць агонь даўжэй. Перад усім трэба дбаць пра тое, каб дрэва было сухім. Што да вады – трэба памятаць, каб бідоны былі напоўненыя, каб ніколі не было недахопу пітнай вады.

Мыццё куханнага начыння:

Трэба запомніць тое, каб мыць начынне адразу ж пасля прыёму ежы і ставіць на свае месцы.

У паходным жыцці гэтыя рэчы вельмі важкія. Тут можна абапірацца на дабравольных ахвотнікаў, але лепш, каб вядучы дакладна ўсталяваў чарговасць мыцця: дзякуючы гэтаму, усе будуць справядліва ўдзельнічаць у жыцці кап’я. Нельга дапускаць, каб посуд мыла адна і тая ж асоба, але гэтым павінна займацца ўсё кап’ё. Калі для мыцця прызначаюцца два хлопцы, адзін з іх павінен быць больш дасведчаным скаўтам. Дзякуючы гэтаму, адзін будзе вучыцца ў другога.

Перад выездам вядучы павінен падрыхтаваць план вахтаў і вывесіць яго ў гняздзе кап’я. Такі план мог бы выглядаць, напрыклад, так:

КУХНЯ І РЫШТУНАК

ДРАЎНІНА І ВАДА

МЫЦЦЁ

1/05

Петр і Яцэк

Эміль і Том

Лука і Міхал

2/05

3/05

Стыль

Стыль – гэта спосаб дзеяння кап’я падчас яго разнастайных лагерных заданняў. Гэта справа ўнутраная, але ўяўляе сабой выразны адбітак усяго, што хлопцы перажываюць унутры. Паглядзім на некалькі асобных момантаў лагернага дня.

Пабудка: Пад’ём павінен заўсёды быць хуткім, нельга яго расцягваць, працягваць ляжаць у спальніку. Першым устае кап’явы і адразу ж заахвочвае ўсіх пайсці па яго слядах, а робіць гэта з усмешкай... Кухар разам з хлопцам-дабравольцам гатуюць снеданне ў той час, калі рэшта весела “разрухаецца” з дапамогай “майстра гімнастыкі” кап’я ці кагосьці іншага, хто якраз падрыхтаваў штосьці на гэты выпадак, каб не “плысці па цячэнні!”

Туалет: Усе мыюцца да поясу і робяць гэта па тваім прыкладзе. Мыемся халоднай вадой... потым расціраемся! Гэта хутка абуджае і выклікае добры настрой, добрае самаадчуванне на ўвесь дзень!

Прыбіранне: Нічога не можа быць раскідана! Спальнік складаем у мяшэчак, а асабістыя рэчы заўсёды павінны знаходзіцца на сваім месцы, ці ў заплечніку – шкарпэткі не валяюцца забытыя дзесьці ў траве, а на зямлі не ляжаць паперкі! Намёт заўсёды прыбраны, праветраны, бакі падкасаныя...

Звароты: Заўсёды поўныя энергіі! Кап’ё на зварот з усмешкамі выбягае і становіцца! Вокліч кап’я гучны і чысты. Падобна з воклічам “Будзь гатовы!” Мундзір просты, без усякіх “дадаткаў” – нават калі холадна, не апранаем гольфаў, не заматваем шалікі вакол шыі. Скаўцкі стыль – гэта таксама ўшаноўванне цырыманіялу.

Падмацаванні: Павінны заўсёды гатавацца своечасова. Гэта не вельмі лёгка і патрабуе ад цябе і твайго вядучага пастаяннай увагі. Трэба памятаць, што трэба прадугледжваць час (бывае вельмі доўгі) на прыгатаванне! Ад добрага харчавання поўнасцю залежыць добрае самаадчуванне тваіх хлопцаў: нельга ж патрабаваць ад іх вялікіх вышыняў, калі маюць пустыя страўнікі. Але і нельга карміць іх абы-чым! Праца кухара заснавана перад усім на прыгатаванні добрай, смачнай ежы, добра пададзенага на добра накрыты стол. Бо вельмі важны спосаб падачы падмацавання. Дбай пра тое, каб не стале заўсёды быў свежы абрус ці цырата.

Вялікай дапамогай можа быць кухарская кніжка і ўласцівыя кулінарныя парады ці кніжачка “Кухня турыстаў”.

Дзейнасць: Найважнейшай справай з’яўляецца клопат пра высокую маральнасць тваіх хлопцаў і духу перамогі. У спаборніцтвах, гульнях і іншых выпадках хлопцы павінны прыкласці ўсе сілы. А не зробяць гэтага без твайго прыкладу, калі сам не зможаш іх заахвоціць і павесці за сабой. У сувязі з гэтым, не шкадуючы часу, растлумач ім усё, увядзі іх у план дзейнасці, раздай ім заданні і г.д. Дзякуючы гэтаму адчуюць, што правядзенне “акцыі” залежыць непасрэдна ад іх. Асабліва гэта важна падчас Вялікай Гульні!

Вячэрнія вогнішчы: Гэта час адпачынку і радасці. Павінны быць добра падрыхтаваныя, а перад усім – добра праведзеныя. Гэта значыць, што павінны быць цікавымі, змястоўнымі, праведзеныя ў цікавай форме. Таму гэта не робіцца без падрыхтоўкі. Трэба навучыцца. Таму ты павінен навучыць сваіх хлопцаў жывому ўдзельніцтву ў вогнішчах, навучыць іх, як сябе паводзіць, спяваць, а калі трэба – уменню маўчаць!

Малітвы: Яны вызначаюць рытм дня лагера: ранішняя малітва, Анёл Панскі, вячэрняя малітва, малітва перад і пасля ежы. Малітвы нельга бяздумна адмаўляць. Пачынаем ад стараннага знаку крыжа і хвіліны цішыні, каб кожны мог сабрацца. Молімся – значыць “уваходзім”, “паглыбляемся” ў самога сябе, каб там сустрэць Бога (гл. “Кніжачка ахвотніка”, Вячэрняя Малітва).

Sacrum Silencium – ці начная “святая цішыня”: Павінна безумоўна захоўвацца пасля таго, як усе палеглі ў ложкі. Гэта жалезнае правіла і не падлягае абмеркаванню!

Л

етнік

ГЭТА ВЯЛІКАЯ ПРЫГОДА ГОДА. УСЁ, ШТО БЫЛО ЎЖО СКАЗАНА ПРА АРГАНІЗАЦЫЮ, СТЫЛЬ І ПАДРЫХТОЎКУ МАЁВАЙ ПАЕЗДКІ, АДНОСІЦЦА ТАКСАМА І ДА ЛЕТНЯГА ЛАГЕРУ. ПРЫГЛЕДЗІМСЯ АДНАК БЛІЖЭЙ ДА НЕКАТОРЫХ ІСТОТНЫХ СПРАЎ.