Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кніга капявога.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
995.84 Кб
Скачать

Функцыя майстра вузлоў

Час: 25 мін. Вядучы: Грэсь.

Тэма: Ратаўнічы вузел, васьмёрка, выблінка, рыбацкі.

Гульня (правядзенне):

Скаўты знаходзяцца на базе, якая знаходзіцца ў маладняку. Вакол базы вызначаны віртуальны перыметр роўны 100 м, на якім размешчаны галоўныя геаграфічныя напрамкі (Пн, Пдз, У, З, ПнУ, ПдЗ, ПдУ, ПнЗ). Вядучы кожнаму дае напрамак, куды трэба дайсці і дае знак “старту”. У тых месцах знаходзяцца назвы вузлоў, якія скаўты павінны паказаць вядучаму, вярнуўшыся назад.

ФУНКЦЫЯ СІГНАЛЬШЧЫКА

Час: 20 мін. Вядучы: Юзік.

Тэма: Трэнінг хуткага і дакладнага прачытання дадзенай інфармацыі візуальнай азбукай Морзе.

Гульня (правядзенне):

У кожнага са скаўтаў ёсць каля 15 адкапіяваных картаграфічных сімвалаў. Вядучы з дапамогай візуальнай азбукі Морзе паказвае назвы толькі сямі з гэтых сімвалаў. Хлопцы размешчаныя вакол вядучага на адлегласці ад яго і паміж сабой. З хвіліны чытання інфармацыі хлопцы ручкай ставяць значок ля сімвалу, які быў прачытаны. Перамагае той, хто лепш намалюе свваю карту.

Функцыя санітара

Час: 30 мін. Вядучы: Томка.

Тэма: Накладанне павязкі на руку і костку.

Гульня (правядзенне):

Скаўты збіраюцца ў пачатку шырокай лясной дарогі, кожны з компасам у руках. Па абодвух баках дарогі размешчана пэўная лічба навіны (на адлегласці адна ад другой). Вядучы дае кожнаму скаўту розны склад азімутаў. Яны вылічаны так, каб кожны скаўт прайшоў ад пункту да пункту зігзагам (можа вяртацца). Па камандзе скаўты ідуць па сваіх азімутах. Ля кожнай навіны павінны паклікаць вядучага, каб яму паказаць выкананне павязкі, напісанай у запісцы. Вядучы дае бал за добра выкананую павязку і другі, калі ідзе па вызначаным азімуце.

Гэта прыклад сходу кап’я, падчас якога скаўты могуць здабыць асноўныя веды з арыентавання ў мясцовасці. Далей можна прапанаваць кап’ю (прасля паказу праекту Твайму дружыноваму) выкарыстанне гэтых уменняў у рэчаіснасці, г.зн. у сапраўднай мясцовасці: рэйд кап’я на кароткую дыстанцыю, складанне правільнага плану маршрута і/ці тапаграфічнага плану паходу. А можа, у які-небудзь дзень (чаму не) можна афіцыяльна аб’явіць пра бег на арыентаванне.

Памятайце пра ЗМЕСТ!!! Каб гульня была не толькі тэхнічным выкананнем даручэнняў, але каб мела “душу”. Ужывайце як мага больш фантазіі!

І так гульня майстра арыентавання падчас паходу, які датычыцца Першай Дапамогі (гл. вышэй) магла б выглядаць такім чынам:

“... у сібірскім лесе разбіўся самалёт з навуковай экспедыцыяй на борце. Пошукавыя каманды вырушаюць на дапамогу. Дакладнае месца падзення машыны невядома, але можна вызначыць прыблізны абшар: самалёт Ан 28 знікнуў з экранаў радару ў месцы, адзначаным на карце...”

Каб вывучыць новыя гульні, трэба звярнуцца да адпаведных кніжак з бібліятэчкі дружыны ці кап’я. Шмат ідэй гулняў знойдзеш у розных кніжках прыгод. Запісвайце вашы цікавыя ідэі кароткіх гульняў. Напэўна вам гэта ўдасца. А можа, некаторыя з іх будуць апублікаваныя ў скаўцкім выданні?

Б

яспека

КАЛІ АРГАНІЗУЕШ СА СВАІМ КАП’ЁМ

ПАХОД ЦІ ПАЕЗДКУ,

ТЫ ПАВІНЕН АСАБЛІВА КЛАПАЦІЦЦА ПРА:

ГІГІЕНУ,

ЗДАРОЎЕ,

БЯСПЕКУ

ТВАІХ ХЛОПЦАЎ.

ПАКОЛЬКІ МОЖАШ ДОБРА ПАДРЫХТАВАЦЬ

СВАЁ КАП’Ё ДА ПАХОДАЎ І ПРЫГОД, НЕЛЬГА

ЗАБЫВАЦЦА НА ТРЫ ПУНКТЫ Ў ТВАІХ

СПРАВАХ І АКЦЫЯХ. УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙ

НІЖЭЙ ПРЫВЕДЗЕНЫЯ ЗАЎВАГІ І ПАРАДЫ.

КАЛІ БУДЗЕШ ІМІ КАРЫСТАЦЦА, ТО МОЖАШ

ЦЕШЫЦЦА РАДАСЦЮ ПРЫГОДЫ І МОЖАШ

РАБІЦЬ ГЭТА СПАКОЙНА І ВЕСЦІ СВАЁ КАП’Ё

ЯК КАП’ЯВЫ, УПЭЎНЕНЫ І АДКАЗНЫ.

c

1Гігіена цела

Сярод тваіх хлопцаў напэўна ёсць адзін ці два, якім не хапае жадання, а часамі і адвагі, каб пазбавіцца ад “выгадаванага бруду”. Ты павінен абавязкова ведаць, што такога тыпу паводзіны не рэдкасць сярод хлопцаў скаўцкага ўзросту.

Аднак трэба іх выхоўваць: ты павінен іх схіліць да таго, каб штодзённа мыліся і каб шчыра гэта рабілі. Таксама пасля заканчэння якога-небудзь задання, якое патрабавала вялікай фізічнай актыўнасці. Трэба загадзя прадугледзець адпаведны час на туалет. Уласным прыкладам і намаганнямі ты павінен заахвоціць хлоцаў і прызвычаіць да таго, каб дбалі пра гігіену свайго цела і чысціню свайго адзення.

Пра гігіену трэба клапаціцца 24 гадзіны ў суткі. Ітак, перад сном трэба апранаць чыстую начную бялізну. Не можаш дапусціць да таго, каб хлопец клаўся ў спальнік у бялізне, у якой прахадзіў увесь дзень!

2Прыстасавацца да надвор’я

Калі цёпла, трэба многа піць, г.зн. у адпаведнай колькасці (вада, соль). Крыніцай солі звычайна з’яўляецца сушаная садавіна (чарнасліў, разынкі, яклыкі). Горцы, ідучы ў горы заўсёды бяруць іх з сабой. Дзякуючы простым рэчам - берэт, хустка – засцеражэшся ад сонечнага ўдару.

Калі зімна: ты павінен пільнаваць, каб кожны хлопец меў адпаведнае адзенне. Тры тонкія світры, кашулі лепш, чым адзін тоўсты світэр.

Трэба звяртаць увагу на ўсе часткі цела, якія найбольш падвяргаюцца атмасферным умовам, холаду і марозу: вушы, рукі, ногі, нос. Трэба памятаць пра рукавічкі, цёплыя боты, адпаведным галаўным уборы. Нельга дапускаць, каб былі мокрымі ногі, калі холадна. Пры нізкіх тэмпературах гэта вельмі небяспечна.

Калі мокра: калі чакаецца дождж, трэба памятаць пра адпаведнае сховішча. Трэба таксама мець сухое адзенне, якое можна будзе пераапрануцца пасля заканчэння маршу, паходу (добра насіць яго ў водаадпорных пласцікавых пакетах).

3Сон

Даўжыня рэгенерацыйнага сну розная для розных людзей і залежыць ад узросту і індывідуальных рысаў. Не ўсім патрэбны аднолькавы час на сон: ты павінен гэта ведаць і браць пад увагу, ведучы кап’ё. Канечне, нельга спрыяць таму, каб хлоцы вылежваліся, позна ўставалі, ты павінен забяспечыць хлопцаў адпаведным часам на сон, адпаведным часам на аднаўленне сіл, асабліва на летніку. Летнік – гэта месца адпачынку і месцам радасці. Нельга дапускаць, каб лагер стаў “лагерам працы” праз рэжым і суровую дысцыпліну. Ты павінен быць вельмі чуйным у гэтым пытанні, звяртаць увагу на сваіх самых маленькіх, новых хлопцаў, якія ўступілі ў тваё кап’ё.

Пэўны час на адпачынак можна прадугледзець пасля абеду. Ноччу ўсе павінны спаць гарантавана мінімум 9 гадзін.

4Мыццё

Ты павінен пільнаваць, каб пасля кожнага падсілку кожны памыў начынне, міскі і г.д.

Начынне агульнага ўжытку таксама павінна быць памыта і адразу ж пасля прыёму ежы.

Для лепшай арганізацыі трэба памятаць, каб падчас сілкавання падагрэць ваду для мыцця. І таксама пасля ежы трэба памыць начынне ў падрыхтаванай для гэтага вадзе. Выліваць брудную ваду трэба згодна з правіламі гігіены. Ваду трэба выліваць у такім месцы і такім чынам, каб не прывабліваць насякомых і звяроў.

5Туалет

Трэба пільнаваць, каб туалет зрабіць у адасобленым месцы, на адлегласці ад гнязда кап’я, зручным для ўсіх, добра распланаваным. Калі хочаш, каб ім карысталіся ўсе, мусіш зрабіць яе правільна, згодна з правіламі будавання такіх будынкаў. Падлога не павінна быць вельмі мелкай ці вельмі глыбокай. Павінен быць задуманы так, каб пасля шторазовага выкарыстання яго можна было прыкрыць невялікай жменяй зямлі. Трэба сачыць, каб штодзённа прадызенфікаваць яго. Туалетная папера павінна захоўвацца ў сухім месцы, трэба захоўваць яе ад дажджу і вільгаці. Пра ўсе такога роду дробязі трэба падумаць яшчэ перад прыездам на месца!

Туалет толькі тады будзе выкарыстоўвацца хлопцамі, калі будзе пабудаваны згодна з гэтымі правіламі.

6Кантакт з дзікімі звярамі

Шаленства:

Дзікім звярам, якія падыходзяць да чалавека, нельга поўнасцю давяраць. Калі які-небудзь невядомы звер укусіць, трэба падазраваць яго на шаленства, і гэта будзе галоўным доказам таго, што ён шалёны, чым таго, што здаровы. У Беларусі шмат рэгіёнаў з распаўсюджаным шаленствам. Ты павінен сказаць пра гэта сваім хлопцам. У выпадку ўкусу, драпіны кіпцюрамі, трэба адразу ж звярнуцца да ўрача.

Насякомыя:

Камары і павукі: у аптэчцы кап’я трэба мець спецыяльныя мазі ад усякіх укусаў насякомых.

Кляшчы: укус кляшча наогул бясшкодны, але трэба яго выняць з цела. Часам, хаця і рэдка, у месцы ўкусу на скуры з’явіцца ружовая пляма, якія павялічваецца. Гэтага не трэба баяцца і адразу ж ляцець да ўрача.

Восы, пчолы, шэршні: укус гэтых насякомых увогуле няшкодны, дастаткова памазаць укушанае месца маззю. Аднак ты павінен памятаць, што ў некаторых хлопцаў можа ўзнікнуць алергічная рэакцыя, але ж самі павінны ведаць пра прычыны хвалявання.

Сабакі:

У выпадку ўкушэння чужога сабакі, ты павінен падумаць пра тое, што сабака можа быць шалёны. Таму ўкушанае месца трэба прадызенфікаваць і як мага хутчэй звярнуцца да ўрача.

Змеі:

Акрамя гадзюк іншыя змеі, якія жывуць у нас, неядавітыя. Аднак, калі ўкусіць гадзюка, часта першая рэакцыя – гэта паніка. Трэба памятаць пра гэта і пазбягаць такой рэакцыі, таму што кроў у той час цячэ хутчэй, і тым самым атрута хутчэй распаўсюджваецца па ўсім арганізме. Чалавеку, якога ўкусіла гадзюка, трэба легчы. Не трэба рабіць нічога ў гэтым месцы і вакол месца ўкусу (не смактаць, не выразаць, не рабіць нават уколу з сывараткай). Ахвяры не трэба рухацца, але і не трэба яе пакідаць адну. Як мага хутчэй прывядзі ўрача.

7Вада

Пасля таго, як напоўніце свае бідоны і банкі вадой, трэба ўпэўніцца, ці гэтая вада прыдатная да піцця. Не дазваляй хлопцам піць ваду, у якой няўпэўнены. Калі занядбаць пра гэта, наступствы могуць быць вельмі сур’ёзныя.

П

равілы бяспекі

ПЕРШАЙ І САМАЙ ВАЖНАЙ АДКАЗНАСЦЮ КАП’ЯВОГА ПЕРАД ХЛОПЦАМІ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ІХ БЯСПЕКА. ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ ТРЭБА ВЕДАЦЬ УСІМ І БЕСПЯРЭЧНА ІХ ЗАХОЎВАЦЬ. НЯШЧАСНЫЯ ВЫПАДКІ НЕ ЗДАРАЮЦЦА ТОЛЬКІ З ІНШЫМІ, А ТАМУ ТРЭБА РАБІЦЬ УСЁ, КАБ ІХ АПЯРЭДЗІЦЬ!

1Перамяшчэнне

МНОГА ЦЯЖКІХ ВЫПАДКАЎ ЗДАРАЕЦЦА РЭГУЛЯРНА, АСАБЛІВА З ПЕШЫМІ, ЯКІЯ ПЕРАМЯШЧАЮЦЦА ЎЗДОЎЖ ДАРОГ АБЫ-ЯК І БЕЗ ЗАХАВАННЯ ЎСЯКІХ ПРАВІЛАЎ. МУСІШ БЫЦЬ ПРАДБАЧЛІВЫМ, КАБ НІКОЛІ НЕ ДАЙШЛО ДА ВЫПАДКУ.

Пешая экспедыцыя: Разам з кап’ём ствараеш невялікую групу. Трэба ісці насустрач дарожнаму руху (па левым баку дарогі). Кап’ё ідзе ўздоўж дарогі заўсёды адзін за адным, не па парах. Старайся пазбягаць маршу вечарам, на змярканні і ноччу, калі бачнасць на дарозе вельмі слабая. Калі вымушаны да гэтага, захоўвай павышаную асцярожнасць, ужывай светлавыя сігналы – белае святло ў галаве групы, чырвонае – у канцы. Падчас пастою не затрымлівайцеся на дарозе! Адыдзіце ад яе!

На веласіпедах: Перад выездам трэба абавязкова праверыць спраўнасць усіх веласіпедаў. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на тармазы і светлавыя сігналы. Калі хлопцы вязуць заплечнікі, прымацаваныя да багажніка, трэба праверыць, ці добра яны ўмацаваныя, каб іх цяжар быў раўнаважны і каб ніводзін шнурок ці раменьчык не ўкруціўся ў кола. Едзем адзін за адным. Нельга згаджацца на розныя гонкі, напрыклад, на з’ездзе з горкі. Калі кап’ё падарожнічае на веласіпедах, павінна быць вельмі дысцыплінаваным.

Аўта-стоп: строга забаронены.

Цягніком ці аўтобусам: Вы павінны быць узорам парадку і добрага выхавання. Кап’явы павінен загадаць хлопцам быць на месцах і паводзіць сябе так, як належыць скаўтам. Перад адпраўленнем правер, ці не занадта цяжкія заплечнікі ў хлопцаў. Трэба браць як мага меней рэчаў.

2Паходы, стаянкі, экспедыцыі, рэйды твайго кап’я

ТВОЙ ДРУЖЫНОВЫ АКАЗАЎ ТАБЕ ДАВЕР І ЗГАДЗІЎСЯ ПУСЦІЦЬ ЦЯБЕ АДНАГО З ТВАІМ КАП’ЁМ. НЕ МОЖАШ АШУКАЦЬ ЯГО ДАВЕРУ, МУСІШ ЗАХАВАЦЬ АБАВЯЗКОВЫЯ ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ.

Купацца забараняецца. Правілы тут ясныя, іх ведае твой дружыновы і толькі ён можа дазволіць купацца з захаваннем усіх правілаў бяспекі. Адно выключэнне – гэта купанне ў агульнадаступным месцы, пад наглядам ратаўнікоў.

Падчас заняткаў кап’я, асабліва ў мясцовасці, ты павінен мець пастаянную магчымасць звязацца з дружыновым (тэлефон, магчымасць радыёсувязі).

Твой санітар заўсёды мае пры сабе адпаведныя нумары тэлефонаў – хуткай дапамогі і г.д.

Трэба абавязкова захоўваць усе правілы бяспекі: падчас перамяшчэння, раскладання вогнішча, падчас стаянкі...

Спелеалогія, уваходжанне ў пячоры, каменаломні, гроты, вяровачная лесвіца, вяровачныя спускі і г.д. недазволеныя падчас сходаў, арганізаваных кап’ём. Калі ж заняткі такога тыпу вас цікавяць, звярніся да дружыновага. Разам з ім напэўна вырашыш, якім спосабам можна іх правесці ў прысутнасці і пад апекай кваліфікаванага інструктара.

Калі дружыновы вызначыў табе маршрут маршу, месца пастою, месца сустрэчы... ты павінен беспярэчна гэтым карыстацца. Не можаш нічога змяняць з таго, што ўжо запланавана, перад выхадам у дарогу (пункт 1 Скаўцкага Права).

3Агонь

Не дазваляй скаўтам паліць вогнішча ў недазволеным месцы. У тых месцах, дзе часта здараюцца лясныя пажары, павінен падпарадкоўвацца патрабаванням улады.

Можаш паліць толькі тую драўніну, на спальванне якога атрымаеш дазвол і канечне ж у дазволеным і прызначаным да гэтага месцы.

Калі збіраеш лагер, загадзя павінен упэўніцца, ці поўнасцю загасла вогнішча. Трэба праверыць гэта дакладна, месца палення трэба абавязкова заліць вадой.

4Не ўзарванае

У некаторых рэгіёнах, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны праходзілі баі, у зямлі засталіся не ўзарваныя снарады, якія па-ранейшаму з’яўляюцца вельмі небяспечнымі. У сувязі з гэтым у некаторых мясцовасцях нельга паліць вогнішчаў. Калі вы знойдзеце не ўзарваны снарад, ні ў якім разе нельга яго рухаць, а хлопцам нельга нават дакранацца да яго. Ты павінен абавязкова паведаміць пра знаходку свайму дружыноваму, а калі яго няма з вамі, то паведаміць у міліцыю. Даючы інфармацыю, ты павінен дакладна акрэсліць месца, дзе знаходзіцца снарад. Памятай, што ў некаторых мясцовасцях знаходкі гранатаў, бомб не з’яўляюцца рэдкасцю...

5Аптэчка кап’я

Вельмі важна, каб аптэчка прымянялася ў любых відах заняткаў, якія праводзіць кап’ё (гл. “Карта Функцыі” – Санітар).

6Калі здарыўся няшчасны выпадак

Калі здарыцца няшчасце, то тады роля кап’явога найважнейшая. Але каб паспяхова дзейнічаць, ты павінен перад усім:

захоўваць спакой і не панікаваць;

выканаць усё, у той чарговасці, якая пададзена ніжэй:

АБАРАНІЦЬ

месца выпадку

ахвяраў

ратаўніка (ці сябе)

ПАВЕДАМІЦЬ

Пераказаная звестка павінна быць як мага больш дакладнай.

Перадаць дакладны стан ахвяры.

Не ўпадаць у паніку.

Ведаць, каму трэба паведаміць.

РАТАВАЦЬ

Сачыць, каб стан ахвяры не пагоршыўся.

Не паказваць экстрымала, ці кагосьці, які сам робіць усё, прычым нічога пра гэта не ведае.

Не быць “ганарыстым”.

Памятаць пра правіла primum non nocere ці “не нашкодзь”.

ГЭТЫЯ ТРЫ СПРАВЫ МОЖНА ЗАПОМНІЦЬ З ДАПАМОГАЙ ФОРМУЛЫ: “АбаПаРа” (... ДЗЕЙНІЧАЦЬ!)

У канцы ўсіх паведамленняў і даручэнняў трэба задацца мэтай, каб шмат часу ў кап’і прысвяціць праблемам здароўя, гігіены і бяспекі. Гэта важна, таму што перш за ўсё кап’явы адказны за сваіх хлопцаў.

Можаш паглыбіць свае веды па гэтых пытаннях, рыхтуючыся да экзамену па аказанню першай дапамогі. Дзякуючы здабытым на курсах ведам, набярэшся ўменняў, дзякуючы якім зможаш пазбегнуць самых небяспечных памылак у надзвычай важнай галіне.

Пажарная служба 101

Міліцыя 102

Хуткая дапамога 103

SOS з мабільнага тэлефона 112

П

адзеі,

па якіх сумуе кожнае кап’ё

В

еснавая паездка

У ПАЧАТКУ МАЯ ЗВЫЧАЙНА ЁСЦЬ НЕКАЛЬКІ ВЕСНАВЫХ ДЗЁН, ЯКІЯ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ІДЭАЛЬНЫМ ВЫПАДКАМ ДЛЯ ВЫЕЗДУ Ў ДАЎЖЭЙШУЮ ПАЕЗДКУ. ЧАСТА ГЭТА ПЕРШЫ “ВЕСНАВЫ” ДОЎГІ ВЫЕЗД КАП’Я Ў НОВЫМ ГОДЗЕ. АД ПРАВЯДЗЕННЯ ГЭТАГА МІНІ-ЛАГЕРА ЧАСАМ ЗАЛЕЖЫЦЬ ПРАВЯДЗЕННЕ ЛЕТНІКА. ТУТ ЗНОЙДЗЕШ ПАРУ ПАРАДАЎ, ЯКІЯ БУДУЦЬ АДПРАЎНЫМІ ПУНКТАМІ, КАБ ПРАВЕРЫЦЬ, ЦІ ТЫ НА ПРАВІЛЬНЫМ ШЛЯХУ.

Падрыхтоўка:

раздаць ролі перад выездам

Кап’явы не павінен адзін рабіць усё, але павінен дбаць, каб кожны хлопец мог таксама штосьці зрабіць. Усе павінны мець для падрыхтоўкі якія-небудзь заданні, залежна ад функцый і абавязкаў. Вось некалькі прыкладаў:

Піянер – адказны за абсталяванне; рыхтуе лагерны рыштунак: сапёрныя лапаткі, пілы, сякеркі і г.д. Правярае, ці ўсё абазначана (назва ці колеры кап’я), пачышчана, навострана, змазана, складзена ў пэўным парадку. На лагер таксама вазьмі сродкі захавання рыштунку.

Хлопец, які займаецца “лёгкім” рыштункам кап’я – займаецца між іншым намётам кап’я. Няхай асабліва паклапоціцца пра тое, каб кап’ю хапіла мачтаў, калкоў і няхай паклапаціцца аб інструментах для рамонту намёту.

Майстар вузлоў – дбае пра належны стан усіх вяровак, вяровачак, шнуроў і шнуркоў.

Кухар – апякуецца над абсталяваннем кухні: каструлямі, патэльнямі, міскамі, бідонамі, а таксама – напрыклад, прыправамі, кухарскай кніжкай кап’я і г.д.

Санітар – заўсёды прыносіць аптэчку, дбае пра яе змест і папаўняе абсталяваннем, якога не хапае, лякарствамі, флаконамі з перакісам вадароду, спіртам.

Майстар арыентавання – у сваёй торбе носіць усе патрэбныя карты рэгіёну і ваколіц, куды выязджаеце.

Завадатар – павінен падрыхтаваць цэлы стос добрых забаў і гульняў для выкарыстання хлопцамі з кап’я, а таксама ідэі для аднаго ці двух вячэрніх вогнішчаў.

Літургіст – заўсёды мае малітоўнік і касцёльны спеўнік. Прыдумвае новыя малітвы перад і пасля ежы, якія будуць адмаўляцца кап’ём падчас выправы.

Іншыя хлопцы могуць выканаць асобныя заданні, звязаныя з праграмай паездкі.

ПРЫКЛАД:

Сігнальшчык – калі прадугледжана якая-небудзь гульня з сувяззю.

Майстар гімнастыкі – арганізуе спартыўныя гульні для разагрэву хлопцаў кап’я.

Такі падзел існуе пастаянна, на працягу года, але падчас даўжэйшага выезду сапраўдны абавязковы, каб кжны хлопец выконваў свае функцыі і свой абавязак (калі ён яму прызначаны)!