- •Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
- •Малітва кап’я мустанг
- •Малітва на абуджэнне
- •Ранішняя малітва
- •Малітва падчас пастою
- •Малітва на заканчэнне дня
- •Вячэрняя малітва
- •Як павінна выглядаць малітва?
- •Песня ўсякага стварэння
- •Стромкая сасна
- •Святая Імша
- •Якім чынам?
- •Святы апякун кап’я
- •Песня кап’я
- •“Радаснага даўцу любіць бог”
- •Гонар кап’я
- •Скарбніца кап’я
- •Гонар “куніцы”
- •Адзенне скаўта
- •Крыж на прысягу
- •Твае хлопцы
- •Цырымонія Клятвы Вернасці
- •Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў
- •Працаваць з табой, ... Як?
- •Быць хадзячым ідэалам
- •Малітва, каб рызыкаваць жыццём
- •Заахвоціць да бегу
- •Дапамога ў выбары шляху
- •Вызначыць этапы
- •Выкананне заданняў
- •Ганаровы Суд
- •Майстэрскія ўменні
- •Жыццё кап’я
- •Як да гэтага прыступіць?
- •10 Залатых умоў удалага паходу
- •Функцыя санітара
- •Функцыя майстра вузлоў
- •Функцыя санітара
- •Арганізацыя штодзённага жыцця
- •Піянерка
- •2. Будова макету
- •3. Складанне “карткі жэрдак”
- •Пелікан арганізуецца
- •Справаздача з экспедыцыі
- •На шляху
- •Як гуляць?
- •Спосабы барацьбы
- •Прышчэпкі для бялізны
- •Наезд дзікуноў
- •Вінчэсцер 73
- •Разведчыкі
- •Лодкі на Атлантыцы
- •Часовы план рэйду
- •Назаўтра
- •Бяспека
- •Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
- •Не ўпадаць у паніку
- •Сваю працу выконвае санітар
- •Спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:
- •Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах
- •Фізічная падрыхтоўка
- •Выбар месца
- •Выбар рыштунку
Як да гэтага прыступіць?
Лепш усяго карыстацца прыкладам.
Уявім сабе, што на пачатку чарговага цыклу праграма наступная:
6 студзеня: Рада Дружыны
13 студзеня: паход КК (кап’я кап’явых)
20 студзеня: сустрэча кап’я
27 студзеня: паход кап’я
6 і 7 лютага: паездка дружыны
Падчас Рады Дружыны твой дружыновы сказаў табе, што ў выхадныя 6 і 7 лютага кожнае кап’ё павінна прайсці па азімуту трасу ў 4 км за час, не даўжэйшы за паўтары гадзіны. Потым кожнае кап’ё павінна будзе зрабіць невялікую канструкцыю (напрыклад, драўляную лаўку са спінкай) не больш, чым за 3 гадзіны. Таксама неабходна прадугледзець чвэрць на чуванне, тэму ты ведаеш. Што зрабіць, каб падрыхтаваць тваё кап’ё да паездкі дружыны?
1
Трэба пачынаць ад агульнага плану сустрэчы з 20 студзеня, а паходу з 27 студзеня. Падрыхтоўка залежыць ад цябе і твайго вядучага, які трэба іменна для таго, каб дапамагчы табе. Канечне ў плане трэба прадугледзець падрыхтоўку асноўных заняткаў, якія будзеце рэалізоўваць падчас паездкі дружыны, як паход з компасам, піянерка, вячэрняя сустрэча са свячамі і г.д. і падрыхтоўку неабходнага начыння. Акрамя галоўных заняткаў ёсць яшчэ многа меншых заданняў і хутка дойдзеш да вываду, што працы хопіць усім.
Памятай, што кожнаму хлопцу ты павінен даць вельмі канкрэтнае заданне. Вось прыклад падзелу заданняў:
ПРАГРАМА |
АДКАЗНЫ |
ПАТРЭБНЫ РЫШТУНАК |
|
14:00 |
Сустрэча ў святліцы. Кароткая малітва. Прадстаўленне плану сходу. |
Літургіст |
Малітоўнік |
14:05 |
Карыстанне компасам і картай. Тлумачэнні і кароткія забавы |
Майстар арыентавання |
Карты + нагадаць усім, каб не забыліся сваіх компасаў |
14:50 |
Спяванне: вывучэнне новай песні. Паўтарыць 2 ужо вядомыя песні. |
Завадатар |
Нагадаць пра спеўнікі! |
15:05 |
Падвячорак |
Кухар |
Хлеб, шакалад |
15:25 |
Якаясьці гульня на апярэджанне |
Скаўт, які рыхтуецца на разведчыка |
Усё, што патрэбна для гульні |
15:40 |
Падрыхтоўка рыштунку для будучых заняткаў |
Кожны ў залежнасці ад функцыі |
|
16:15 |
Навядзенне парадку |
Усе |
|
16:20 |
Рада Кап’я |
Ты сам |
Твой нататнік кап’явога. Канспект Рады |
16:55 |
Евангелічная гадзіна |
Яе ты праводзіш сам + магчыма Літургіст прапануе табе некаторыя малітвы |
Святое Пісанне + план Евангелічнай гадзіны |
17:15 |
Развітанне: Да пабачэння! |
|
|
ПРАГРАМА |
АДКАЗНЫ |
ПАТРЭБНЫ РЫШТУНАК |
|
7:50 |
Сустрэча ля касцёла. Удзел у св. Імшы. Звязацца з ксяндзом, прапанаваць ксяндзу дапамогу ля Алтара |
Ты сам 2 міністранты, 2 лектары, (даць ім час на падрыхтоўку)
|
Малітоўнікі |
9:00 |
Паездка (на веласіпедах, машынай, аўтобусам) |
Твой вядучы |
Сумка з аптэчкай першай дапамогі |
9:30 |
Прыезд на месца і прыход на вызначанае месца (скрыжаванне дарогі). Паход з компасам, праведзены скаўтамі, якія рыхтуюць разведчыкаў |
2 скаўты |
Карты Нагадаць пра компасы! |
11:00 |
Канец паходу з компасам (ты павінен прадугледзець час на магчымыя памылкі). Кароткі перапынак на евангелічную гадзіну |
Ты сам |
Святое Пісанне і канспект гадзіны |
11:20 |
Працяг паходу. Праз наступныя 3 км кап’ё вядзе іншы хлопец (ужо не па азімуту, а дарогамі) |
Скаўт, які рыхтуецца на разведчыка |
|
12:05 |
Пастой на адпачынак. Прыгатаванне падсілку: сход галіны на вогнішча, распальванне і гатаванне |
Кухар і ўсё кап’ё |
Забеспячэнне, сапёрная лапатка для вогнішча |
12:50 |
Малітва перад ежай. Абед. Малітва пасля ежы |
Літургіст |
|
13:50 |
Адпачынак. Прыбіранне месца стаянкі |
|
|
14:20 |
Практыкаванні з піянеркі. Забавы для праверкі набытых уменняў |
Скаўт, які рыхтуецца на ступень цвіка |
Рыштунак, падрыхтаваны Піянерам |
15:50 |
Выхад да апошняга этапу паходу |
Паход вядзе адзін са скаўтаў |
|
16:40 |
Прыбыцце да месца.
Рада Кап’я.
Евангелічная гадзіна. |
Паход вядзе адзін з хлопцаў
Ты сам
Ты сам праводзіш яе + магчыма Літургіст прапануе некаторыя малітвы |
Канспект Рады. Твой асабісты нататнік Святое Пісанне + план Евангелічнай Гадзіны Малітвы, падрыхтаваныя Літургістам |
17:00 |
Вяртанне ў горад (на веласіпедах, машынай ці аўтобусам) |
Вядучы |
|
17:30 |
Канец паходу |
|
|
Падрыхтаваная такім чынам праграма дазваляе:
Даверыць кожнаму хлопцу, якое-небудзь канкрэтнае заданне, якія-небудзь абавязкі ў кап’і (нават калі гэта нешта простае ці звыклае). Тады ўсе хлопцы адчуваюць сябе патрэбнымі.
Давяраючы кожнаму хлопцу дробныя заданні, ва ўсіх галінах жыцця кап’я забяспечваеш сабе больш якасныя сходы. Таму што кожны будзе старацца дасягнуць лепшых вынікаў у сваім заданні, нават калі гэта будзе заданне сапраўды вельмі простае. Прыклад: вывучыць песню, падрыхтаваць чытанне да св. Імшы., малітву перад і пасля ежы, падрыхтаваць якія-небудзь маленькія, але цікавыя, тэхнічныя забавы і г.д. Усё гэта дазволіць пазбягаць шаблонаў, руціны, нуды і дазволіць, каб кожны хлопец адчуваў сябе адказным за сустрэчу ці паход!
Не забывацца пра важнае і істотнае, роўна як адносна праграмы, так і адносна рыштунку.
2
Пасля ўсталення праграмы ўжо можаш паведаміць кожнаму з хлопцаў, якая будзе яго роля ў запланаваных занятках і папрасіць, каб пачынаў рыхтавацца да яе. І так на спатканні 20 студзеня на Радзе Кап’я размеркаваць заданні на чарговым сходзе: выхадныя 27-28 студзеня. І так далей. Памятай, што гэтая сістэма патрабуе, каб ты заўсёды меў праграму, падрыхтаваную на два бліжэйшыя сходы кап’я (той, на якім уласна выбіраеш, а таксама той, пра які будзеш гаварыць на Радзе Кап’я).
Дзякуючы такому метаду лепш зможаш выканаць функцыю кап’явога, але ты павінен памятаць, што гэты метат патрабуе:
некалькі часу, каб усё абдумаць і добра ўсё арганізаваць,
сустрэчы з тваім вядучым, каб абмеркаваць з ім праграму,
добры нататнік (хроніку кап’явога).
3
Але падзел заданняў – гэта яшчэ не ўсё, бо роля кожнага шэфа таксама ў кантролі выканання заданняў. І так, перад паходам 27-га пазвані сваім хлопцам, каб упэўніцца, ці ўсё ў парадку, ці ўсё падрыхтавана.
Гэта для хлопцаў вельмі важна. Гэта будзе значыць для іх, што памятаеш пра іх, думаеш пра іх і цікавішся тым, што робяць!
Ты напэўна думаеш, што вельмі многа абавязкаў на тваю бедную галаву, але гэта толькі так вывглядае на паперы. Але ўбачыш, што на практыцы ўсё гэта не так складана і доўга. Важна, што гэта сістэма значна ўплывае на дасягненне ўзроўню якасці і актыўнасці ўсяго кап’я. Але ж не марудзь, пачынай!
Роля кап’явога ў наступным:
ВЫКЛІКАЦЬ ЖАДАННЕ,
СТВАРЫЦЬ УМОВЫ,
ПАДРЫХТАВАЦЬ ПЛАН,
АРГАНІЗОЎВАЦЬ АКЦЫІ,
КОЖНАМУ ДАВЕРЫЦЬ МІСІЮ,
ДАПАМАГЧЫ БЫЦЬ ПАТРЭБНЫМ, НЕАБХОДНЫМ,
СТВАРАЦЬ АТМАСФЕРУ РАДАСЦІ,
СЯБРОЎСТВА, ЦІШЫНІ,
ПОСПЕХУ
ДЛЯ ЗНАЁМСТВА СА СКАЎЦКІМ ПРАВАМ
І ЎВЯДЗЕННЯ Ў СЭРЦЫ ХЛОПЦАЎ
САМАГА ВАЖНАГА:
ПАНА ЕЗУСА ХРЫСТА.
Плануючы кожны наступны сход, можаш
карыстацца карткамі, падрыхтаванымі
наступным чынам:
ЧАС |
ПРАГРАМА |
АДКАЗНЫ |
ПАТРЭБНЫ РЫШТУНАК |
|
|
|
|
Такую таблічку можаш, напрыклад, намаляваць у сваім нататніку ці на асобных картках, якія будзеш падшываць у папку.
Э
лементы, якія ўваходзяць у склад тыповай сустрэчы:
ПРАГРАМА |
ЧАС |
Кароткая пачатковая малітва |
5 мін |
Кароткае знаёмства з праграмай сустрэчы, каб кожны з хлопцаў адчуваў сябе зацікаўленым і патрэбным. |
5 мін. |
... альбо Рада Кап’я (яна можа адбыцца на пачатку ці на заканчэнне сустрэчы) |
15-30 мін |
Евангелічная Гадзіна (можна правесці яе ў любы момант сустрэчы) |
15-20 мін |
Заняткі, падрыхтаваныя скаўтамі ў залежнасці ад іх функцыі і хлопцамі, якія рыхтуюць розныя задані на ступені |
120 мін |
Не забыцца пра перапынкі на адпачынак (гульні, спевы), таксама падрыхтаваныя адпаведна функцыям – завадатарам, які павінен кантраляваць іх правядзенне |
15-20 мін |
Рада Кап’я (калі не адбылася на пачатку) ці абмеркаванне заданняў на наступны сход |
5 мін |
Малітва на заканчэнне |
5 мін |
Э
лементы тыповага аднадзённага ПАХОДУ
ПРАГРАМА |
ЧАС |
Прыезд на месца Можна папрасіць аб дапамозе бацькоў, а лепей, каб вы самі справіліся: можна карыстацца грамадскім транспартам (цягнік, аўтобус), або вашымі веласіпедамі |
30 мін |
Заахвочваем да таго, каб прадугледзець час на св. Імшу. Лепш запланаваць яе на пачатку, чым у канцы паходу – хлопцы не будуць стомленыя. Добра будзе загадзя звязацца з ксяндзом. Прыйдзіце на Імшу своечасова! А лепш прыйдзіце загадзя, каб прапанаваць ксяндзу дапамогу пры алтары. (Іншы варыянт – Імша ва ўласнай парафіі перад паходам.) |
60 мін |
Заняткі да абеду Заняткі рыхтуюцца скаўтамі ў залежнасці ад іх функцыі, ці хлопцамі, якія рыхтуюць розныя заданні на ступені |
90 мін |
Абед Лепш прадугледзець якісьці гарачы падсілак, хоць і для яго прыгатавання трэба мець час, каб распаліць агонь, разагрэць стравы, а потым усё прыбраць пасля сябе. Пасля вас не павінна застацца ніякага следу. |
120 мін |
Заняткі пасля абеду Падрыхтоўка падобная да перадабедзенных заняткаў |
120 мін |
Рада Кап’я Падсумаванне паходу і падрыхтоўка наступнана сходу |
30 мін |
Евангелічная Гадзіна (яе можна правесці ў любы момант паходу) |
15-20 мін |
Вяртанне дадому |
30 мін |
Э
лементы тыповай ПАЕЗДКІ
(двухдзённага выезду)
ПРАГРАМА |
ЧАС |
СУБОТА Сустрэча (каля поўдня) Праверка рыштунку, абсталявання |
10 мін |
Прыезд на месца (гл: папярэдні план) |
30 мін |
Заняткі да абеду Заняткі рыхтуюць скаўты ў залежнасці ад іх функцыі ці хлопцы, якія рыхтуюць розныя заданні на ступені. Трэба прыбыць на месца стаянкі загадзя, калі яно ўжо вядома (трэба памятаць пра гэта, асабліва, калі заняткі адбываюцца па дарозе да месца стаянкі) |
60-120 мін (у залежнасці ад пары года) |
Разбіццё лагеру Раскладанне намёту, падрыхтоўка вогнішча, збіранне галля і хворасту |
30 мін |
Прыгатаванне падсілку. Вячэра |
90 мін |
Вогнішча кап’я. Вячэрняя малітва Усе ляжаць у спальнікай не пазней за 22 гадзіны. Пасля вячэрняй малітвы павінна быць поўная цішыня – Silentium Sacrum. |
45-60 мін |
НЯДЗЕЛЯ (гл. папярэдні план: “Элементы тыповага аднадзённага паходу” з той розніцай, што канечне св. Імша абавязковая)
Іншы варыянт гэтай праграмы, разлічваецца для выезду ў суботу раніцай і вяртанні ў нядзелю каля поўдня. |
|
Двухдзённы выезд не залежыць ад права
А З’ЯЎЛЯЕЦЦА ДОКАЗАМ ДАВЕРУ ТВАЙГО ДРУЖЫНОВАГА.
Каб ты змог паехаць у паездку адзін з тваімі хлопцамі, твой дружыновы павінен быць упэўненым, што:
маеш аўтарытэт сярод сваіх хлопцаў;
можа разлічваць на тваю тэхнічную кампетэнцыю, асабліва ў правілах бяспекі хлопцаў і ўсяго кап’я.
Перад кожным выездам ты павінен паказаць свайму дружыноваму падрабязны план і дакладны маршрут, які думаеш прайсці.
Месца стаянкі
Павінна быць выбрана загадзя. Трэба памятаць, што скаўт не нахабнік, які разбівае свой намёт на першым жа зручным для яго месцы і якому нават не прыйдзе ў галаву папрасіць дазволу ў гаспадара мясцовасці.
Памятай, што гаспадара павінен таксама запытаць, ці можна распаліць вогнішча. Твой дружыновы можа паказаць табе адпаведныя месцы для такой стаянкі. Таксама можаш разам са сваімі хлопцамі пашукаць такія месцы сам.
П
адсумаванне
Пасля кожнага сходу заўсёды трэба рабіць падсумаванне.
Увогуле рабіць яго трэба на Радзе Кап’я. Трэба звярнуць увагу на наступныя рэчы:
дзякуючы гэтаму выезду, ці ўсе хлопцы выканалі якія-небудзь заданні на ступень? Якія?
ці навучыліся мы якім-небудзь тэхнічным уменням?
што ўдалося?
што не ўдалося; чаму?
якая падчас стаянкі была атмасфера і які быў скаўцкі дух?
Кожны сход кап’я павінен быць:
Актыўным:
Не сядзім у святліцы! Галоўная ўмова – трэба рухацца! Усе бяруць удзел.
Цікавым:
Трэба запланаваць розныя заняткі, спевы, новыя гульні. Добра мець таксама дадатковыя заняткі ў рэзерве на выпадак, калі б здарылася штосьці непрадбачанае.
Мабілізуючым:
Кожны скаўт павінен падрыхтаваць сваё заданне, адчуваць сябе асабіста адказным за яго выкананне і павінен... выканаць яго!
