Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кніга капявога.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
995.84 Кб
Скачать

Майстэрскія ўменні

Гэтыя ўменні больш патрабавальныя, іх могуць здабыць толькі тыя скаўты, якія ўжо атрымалі ступень цвіка.

П

оспехі кап’я

Ніжэй змешчана таблічка поспехаў твайго кап’я. Яе запаўненне пакажа табе, на якім этапе з’яўляецца тваё кап’ё.

АХВОТНІК

ПРЫСЯГА

РАЗВЕДЧЫК

ЦВІК

УМЕННІ*

Кап’явы

Вядучы

Трэці

Чацвёрты

Пяты

Шосты

Сёмы

Восьмы

* Колькасць здабытых уменняў можаш абазначаць рыскамі. У астатніх рубрыках можаш проста ставіць крыжыкі.

раздзел 4

Жыццё кап’я

П

раграма

Жывучасць кап’я залежыць ад яго пастаянных заняткаў. Каб пазнаёміцца і пасябраваць трэба сустракацца не менш, чым 3 разы ў месяц. Гэта абсалютны мінімум, а лепей сустракацца раз на тыдзень, можна выбраць адны выхадныя ў месяц, які добра правесці іх з уласнай сям’ёй. Сходы кап’я могуць мець розныя формы: ад сустрэчы, да паходу і двухдзённай паездкі. Сустрэча, як паказвае назва, некалькігадзіннае спатканне кап’я, напрыклад, паблізу святліцы. Сустрэч павінна быць адносна мала. Таму кап’ё павінна жыць перад усім паходамі, а калі так, то двухдзённымі выездамі (стаянкамі)!

Паход – гэта аднадзённае выхад у мясцовасць. Паездка аднак – гэта высшая школа язды.

Не кожнае кап’ё можа ездзіць у паездкі (двухдзённыя выезды). Бо гэта патрабуе ад кап’я добрай арганізацыі, дысцыпліны, адказнасці і спрыту, а дружыновы павінен быць перакананым, што кап’ё дапаможа сабе, нават у небяспечнай сітуацыі.

Акрамя таго двухдзённы выезд не з’яўляецца належным правам, гэта доказ даверу твайго дружыновага.

Паходаў павінна быць у кап’я як мага больш.

У кожнай нармальнай дружыне сходы ў кап’і павінны пераплятацца са сходамі ўсёй дружыны. Таму сходы кап’я таксама служаць для таго, каб падрыхтавацца да другіх. Дзякуючы гэтаму тваё кап’ё не выпадзе з гульні і заўсёды будзе ўтрымліваць сваё месца.

Увесь год працы дружыны падзелены на цыклы. Адзін цыкл працягваецца 7-8 тыдняў. Наогул працоўны год пачынаецца Ганаровым Судом у канцы летняга лагера. Ганаровы Суд замыкае працоўны год і адразу адкрывае наступны.

На Ганаровым Судзе дружыновы разам з кап’явымі акрэсліваюць мэты, якія б хацелі дасягнуць асобныя коп’і.

Наступным крокам з’яўляецца Рада Дружыны, падчас якой аналізуюцца спосабы рэалізацыі мэтаў (напрыклад, як праводзіць сустрэчы і паходы ў мясцовасць, каб пад канец цыклу пабудаваць драўляную вежу).

Далей адбываюцца сходы коп’яў, заканчэннем якіх з’яўляецца выезд дружыны ў канцы цыклу. Летам коп’і выязджаюць на летнік, які з’яўляецца падсумаваннем усяго года.

Я

к скласці праграму працы кап’я?

Мэты праграмы:

Даць магчымасць кожнаму хлопцу рабіць поспехі ў выкананні чарговых заданняў на ступені і здабыванні чарговых уменняў.

Давяраць хлопцам сапраўдныя і адказныя абавязкі, звязаныя з іх функцыямі: кожны хлопец павінен адчуваць сябе неабходным кап’ю, не можа адчуваць сябе “выпадковым турыстам”, які трымае рукі ў кішэні. На сустрэчы, паходы, паездкі кап’я можаш смела даручыць яму падрыхтоўку кароткай гульні, забавы (5-10 мін.), звязанай з яго функцыяй.

Штораз больш згуртаваць кап’ё; развіваючы ў хлопцах скаўцкі дух.

Падрыхтоўваць кап’ё да таго, каб магло браць удзел у гульнях і перамагаць... падчас паходаў і паездак усёй дружыны.