- •Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
- •Малітва кап’я мустанг
- •Малітва на абуджэнне
- •Ранішняя малітва
- •Малітва падчас пастою
- •Малітва на заканчэнне дня
- •Вячэрняя малітва
- •Як павінна выглядаць малітва?
- •Песня ўсякага стварэння
- •Стромкая сасна
- •Святая Імша
- •Якім чынам?
- •Святы апякун кап’я
- •Песня кап’я
- •“Радаснага даўцу любіць бог”
- •Гонар кап’я
- •Скарбніца кап’я
- •Гонар “куніцы”
- •Адзенне скаўта
- •Крыж на прысягу
- •Твае хлопцы
- •Цырымонія Клятвы Вернасці
- •Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў
- •Працаваць з табой, ... Як?
- •Быць хадзячым ідэалам
- •Малітва, каб рызыкаваць жыццём
- •Заахвоціць да бегу
- •Дапамога ў выбары шляху
- •Вызначыць этапы
- •Выкананне заданняў
- •Ганаровы Суд
- •Майстэрскія ўменні
- •Жыццё кап’я
- •Як да гэтага прыступіць?
- •10 Залатых умоў удалага паходу
- •Функцыя санітара
- •Функцыя майстра вузлоў
- •Функцыя санітара
- •Арганізацыя штодзённага жыцця
- •Піянерка
- •2. Будова макету
- •3. Складанне “карткі жэрдак”
- •Пелікан арганізуецца
- •Справаздача з экспедыцыі
- •На шляху
- •Як гуляць?
- •Спосабы барацьбы
- •Прышчэпкі для бялізны
- •Наезд дзікуноў
- •Вінчэсцер 73
- •Разведчыкі
- •Лодкі на Атлантыцы
- •Часовы план рэйду
- •Назаўтра
- •Бяспека
- •Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
- •Не ўпадаць у паніку
- •Сваю працу выконвае санітар
- •Спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:
- •Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах
- •Фізічная падрыхтоўка
- •Выбар месца
- •Выбар рыштунку
Заахвоціць да бегу
Першым тваім заданнем з’яўляецца заахвочванне скаўтаў да ўдзелу ў спаборніцтвах:
усвядоміць, што для служэння трэба пастаянна развівацца так, як абяцалі падчас сваёй Прысягі,
ахопліваць вядзенне ў гэтым бегу – праходзячы заданні на ступень цвіка, здабываючы ўменні і майстэрскія ўменні.
Дапамога ў выбары шляху
Кожнаму хлопцу ты павінен дапамагчы вырашыць, якія дадатковыя заданні выбраць, гледзячы на яго перавагі, здольнасці, часовыя магчымасці і высілкі, якія павінен укласці, каб узбагаціць сваю асобу. Твой дружыновы дапаможа табе парадай у гэтым выбары.
Вызначыць этапы
На кожнай сустрэчы ці выйсці ў мясцовасць вырашы з хлопцам, якія абавязковыя і дадатковыя заданні ён павінен падрыхтаваць на наступным сходзе, пачынаючы, наколькі гэта магчыма, з жоўтых заданняў, пераходзячы да зялёных і чырвоных (гэтая чарговасць пажаданая, але яе можна змяніць, гледзячы на праграму сходу і перавагі хлопца). Важна, каб хлопец выконваў праходзіў наступныя этапы і каб кожнае выйсце было выпадкам для дасягнення поспехаў.
Будзь уважлівы, каб заданні не залічваліся па правілах школьных заняткаў ці школьных адказаў – вы не ў школе, а ты не настаўнік.
Рыхтуючы план спаткання, выхаду ці стаянкі (гл. раздзел “Жыццё кап’я”), пастарайся запланаваць кожнаму хлопцу заданні, якія б адпавядалі заданням на ступень: распаліць агонь, правесці кап’ё з дапамогай карты і компасу, вывучыць песні і г.д.
Такім спосабам хлопцы пройдуць чарговыя задані, нават не ведаючы пра гэта. Проста ўдзельнічаючы ў скаўцкім жыцці. Маючы на ўвазе схему поспехаў, размешчаных у падраздзеле “Этапы развіцця” (гл. малюнак), трэба памятаць, што кожны з хлопцаў павінен выканаць 3-4 катэгорыі заданняў за квартал (абавязковыя вымаганні + дадатковыя вымаганні). Як ведаем, кожная ступень складаецца з 15 катэгорый заданняў. Ведаючы, колькі будзе спатканняў, выхадаў, двухдзённых выездаў (стаянак), уключаючы летнік, можна без праблем здабыць разведчыка на працягу года. Ідучы ў такім тэмпе, трэба залічваць адну катэгорыю ў месяц, што цалкам магчыма, ва ўсякім разе з умовай, што добра падрыхтуеш і арганізуеш спатканні, выхады і стаянкі кап’я.
Выкананне заданняў
Добра выкананае заданне ахвотніка, а таксама заданне на ступень разведчыка залічвае (падпісвае) кап’явы. Выкананне заданняў на цвіка правярае дружыновы ці яго намеснік, калі сам кап’явы яшчэ не здабыў ступені цвіка.
Кап’явы залічвае ўсе заданні, нават духоўныя і рэлігійныя. Таму што ты адказваеш за поспехі хлопцаў ва ўсіх галінах. Душпастыр, твой дружыновы і намеснікі для таго, каб дапамагчы табе ў выпадку, калі ты ў якой-небудзь карэгорыі будзеш адчуваць сябе няўпэўнена. Таму не саромейся прасіць іх аб дапамозе і парадзе.
Калі хтосьці з тваіх хлопцаў падчас якога-небудзь выезду дакажа свае ўменні, то адразу ж пасля вяртання дадому занатуй гэта ў дзённіку кап’явога, ці ў адпаведнай рубрыцы табліц, якія знойдзеш у наступнай частцы раздзелу.
Час ад часу ты павінен падсумаваць з кожным хлопцам іх вынікі, каб поўнасцю арыентавацца, на якім яны этапе, на якім месцы на шляху поспехаў. Запоўні і падпішы яго картку заданняў, карыстаючыся нататкамі са свайго дзённіка. Такім чынам, будзе ведаць, на якім ён этапе цяпер.
