- •Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
- •Малітва кап’я мустанг
- •Малітва на абуджэнне
- •Ранішняя малітва
- •Малітва падчас пастою
- •Малітва на заканчэнне дня
- •Вячэрняя малітва
- •Як павінна выглядаць малітва?
- •Песня ўсякага стварэння
- •Стромкая сасна
- •Святая Імша
- •Якім чынам?
- •Святы апякун кап’я
- •Песня кап’я
- •“Радаснага даўцу любіць бог”
- •Гонар кап’я
- •Скарбніца кап’я
- •Гонар “куніцы”
- •Адзенне скаўта
- •Крыж на прысягу
- •Твае хлопцы
- •Цырымонія Клятвы Вернасці
- •Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў
- •Працаваць з табой, ... Як?
- •Быць хадзячым ідэалам
- •Малітва, каб рызыкаваць жыццём
- •Заахвоціць да бегу
- •Дапамога ў выбары шляху
- •Вызначыць этапы
- •Выкананне заданняў
- •Ганаровы Суд
- •Майстэрскія ўменні
- •Жыццё кап’я
- •Як да гэтага прыступіць?
- •10 Залатых умоў удалага паходу
- •Функцыя санітара
- •Функцыя майстра вузлоў
- •Функцыя санітара
- •Арганізацыя штодзённага жыцця
- •Піянерка
- •2. Будова макету
- •3. Складанне “карткі жэрдак”
- •Пелікан арганізуецца
- •Справаздача з экспедыцыі
- •На шляху
- •Як гуляць?
- •Спосабы барацьбы
- •Прышчэпкі для бялізны
- •Наезд дзікуноў
- •Вінчэсцер 73
- •Разведчыкі
- •Лодкі на Атлантыцы
- •Часовы план рэйду
- •Назаўтра
- •Бяспека
- •Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
- •Не ўпадаць у паніку
- •Сваю працу выконвае санітар
- •Спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:
- •Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах
- •Фізічная падрыхтоўка
- •Выбар месца
- •Выбар рыштунку
Твае хлопцы
В
ывучыць сваіх хлопцаў
У тваім кап’і каля васьмі вельмі розных хлопцаў. Ці думаў ты пра тое, што твае адносіны да іх не могуць быць аднолькавымі і што ты павінен узяць пад увагу той факт, што кожны з іх мае іншы характар? Развіццё кожнага з іх таксама будзе праходзіць па-рознаму, у залежнасці ад яго магчымасцей, здольнасцей і тэмпераменту. Таму цярпліва прыгледзься да іх, потым прызначыш ім функцыі, даверыш канкрэтны абавязак ці прапануеш выкананне якога-небудзь задання.
Каб спадабацца ім, прызвычаіцца і ўвогуле нармальна абумовіць жыццё тваіх скаўтаў, варта наведаць іх дома. Калі подйдзеш да свайго скаўта, звярні ўвагу на парадак у яго пакоі, ці засцелена яго пасцель, ці чытае, калі так, то якія кніжкі, а можа, збірае дыскі DVD, ці ёсць у яго пакоі крыж, а можа, ён не мае свайго пакою і спіць з чацвёра братамі, можа, распешчаны адзіночка...
Дзякуючы гэтаму, лепш зразумееш паводзіны тваіх хлопцаў і будзеш лепей ведаць, як пакіраваць іх развіццём. Ты ж не можаш патрабаваць ад хлопца нічога, пакуль не зразумееш яго і не палюбіш.
РАЗУМЕЦЬ, ЛЮБІЦЬ, ПАТРАБАВАЦЬ,
гэта тры асноўныя словы, цесна звязаныя паміж сабой.
Каб памятаць пра развіццё кожнага хлопца, можаш карыстацца падказкамі, узор якіх знойдзеш на наступных старонках.
___________________________________________________________________
“ лепей бачыць сэрцам, таму што найважнейшым
з’яўляецца нябачным для вачэй
Антуан дэ Сент-Экзюперы
(Ліс Малому Прынцу)
Твае хлопцы поўныя энергіі
Можаш даручыць ім важнае заданне, спадзеючыся,
справяцца з дэталямі. Гэта будучыя шэфы.
Твае хлопцы – “навічкі”
Нямнога мучэнняў, яны ж павінны ўсяму навучыцца. Не пакідай іх адных, але і не давай ім заданняў самых няўдзячных. Цярпліва вучы іх, паступова, паволі. Калі зробяць памылку, не злуйся на іх – дазволь ім самім
зразумець яе і выправіць.
Калі трэба, будзь крытычным, але ніколі не шкадуй слоў заахвочвання і пахвалы.
Твае хлопцы поўныя добрай волі
Яны верныя, лагодныя, але не заўсёды ўмеюць
З усім справіцца самі. Вызначы канкрэтныя заданні
для іх і дакладна растлумач ім усе дэталі.
Індывідуальная
картка
Прозвішча:
Імя: Дата
нараджэння: Месца
нараджэння:
Месца
жыхарства:
Тэлефон:
Дата
хросту: Дата бежмавання: Дата
першай камуніі:
Дзе
працуе тата:
Дзе
прцуе мама:
Родныя:
Школа: Клас: Час
заканчэння заняткаў у школе:
Іншыя
заняткі:
Парафія:
Пробашч:
Скаўцкае
развіццё
Прыняцце
да ваўчкоў, дата:
1-я
зорка: 2-я зорка:
Адзнакі
ваўчка:
Прыняцце
ў дружыну, дата:
Стаў
Ахвотнікам:
Прысяга: Дата:
Разведчык:
Цвік:
Уменні:
Майстэрскія
ўменні:
Этапы развіцця
ЯК АРЫЕНТАВАЦЦА -
ЖЫЦЦЁ СКАЎТА СКЛАДАЕЦЦА З МНОСТВА ЭТАПАЎ
Хлопец, які прыходзіць у дружыну становіцца “кандыдатам”, незалежна ад таго, быў ён раней ваўчком ці не.
На пачатку, на некалькіх спатканнях і выхадах на мясцовасць глядзіць і назірае, вывучае кап’ё знутры. Час назірання непазбежны для яго, каб змог зрабіць высновы: ці ўключацца, ці адмовіцца.
Калі ж хоча гэтага, просіць кап’явога ці дружыновага стаць ахвотнікам.
Калі Ганаровы Суд убачыць, што ўжо гатовы, дапускае яго да прынясення Клятвы Вернасці табе. З той хвіліны хлопец становіцца ахвотнікам (да хвіліны складання Скаўцкай Прысягі) і можа насіць скаўцкі мундзір (ваўчкі захоўваюць свой берэт ваўчка са значкамі аж да хвіліны складання Прысягі).
Хлопец павінен прынесці Клятву Вернасці паміж 1 і 3 месяцамі з часу прыняцця ў дружыну, але для тых хлопцаў, якія раней былі ваўчкамі, час чакання можа быць карацейшым, таму што яны ўжо ведаюць, што такое скаўтынг і ўжо маюць пэўныя веды.
Ахвотнік выражае “ахвоту” скласці Скаўцкую Прысягу. У яго падрыхтоўцы дапамагае кап’явы, астатнія члены кап’я і душпастыр. Калі ахвотнік вырашыць, што ўжо гатовы скласці Прысягу, просіць дазволу ў Ганаровага Суда. Ганаровы Суд дае згоду: размова ідзе пра тое, каб дружына поўнасцю паверыла хлопцу, які хоча стаць скаўтам.
Пасля складання Прысягі хлопец становіцца скаўтам і займае сваё месца ў кап’і. Каб добра ў ім трымацца, выконвае пэўную функцыю і выконвае чарговыя заданні на ступень разведчыка (змешчаныя у кніжачцы “Цяпер твой рух”).
Час здабывання разведчыка не павінен трываць больш за 12 – 18 месяцаў ад моманту прыходу ў дружыну (з першага сходу).
Скаўт, які ўжо мае ступень разведчыка, пачына спецыялізавацца ў пэўных галінах, выпрацоўваючы ўменні. Перад усім пачынае выконваць заданні на ступень цвіка. Спіс неабходных заданняў для гэтай ступені знаходзіцца ў кніжачцы “Кап’ё разлічвае на цябе”.
Час здабывання цвіка не павінен перавышаць 18 месяцаў.
Пасля атрымання ступені цвіка скаўт робіць далейшыя крокі – здабывае адно ці некалькі майстэрскіх уменняў, дзякуючы якім, калі пакіне дружыну, зможа заняць лепшае месца ў камандзе маладых вандроўнікаў.
ЯК БАЧЫШ, У ДРУЖЫНЕ НЕЛЬГА СПІЦЬ: ЗАЎСЁДЫ ІДЗЕ НАПЕРАД!
НЕ ЗАБЫВАЙСЯ, ШТО НЕ ІДЗЕШ АДЗІН, АЛЕ РАЗАМ З ТАБОЙ ІДУЦЬ АСТАТНІЯ СКАЎТЫ; КАЛІ Ж АДЗІН З ВАС АДСТАНЕ ЦІ АДВЕРНЕЦЦА – ЗАТРЫМАЕ ЎВЕСЬ МАРШ.
ТАК НАПЕРАД – І ТЫ ТАКСАМА!
Каманда
маладых
вандроўнікаў
Майстэрскія
ўменні
Ц
вік
12 -18
месяцаў
Уменні
Разведчык
12 – 18
Прысяга месяцаў
Ахвотнік 1 – 3
месяцы
Першы 1 – 3
сход месяцы
С
лова да кап’явых
___________________________________________________________________
”Прашу вас, кап’явыя, каб вы самі стваралі коп’і:
каб кожным скаўтам вы займаліся асабіста і з кожнага з іх вы зрабілі
спраўнага хлопца. Таму што не мае сэнсу такое кап’ё, у якім ёсць толькі
адзін ці два выбітных хлопцы, а рэшта – такія, якія немнога значаць. Пастарайцеся, каб у вашыых коп’ях усе былі на ўзроўні. Каб дасягнуць гэтага, важны ваш прыклад: бо вашы скаўты будуць рабіць тое ж, што і вы будзеце рабіць.
...Пакажыце, што самі можаце здабываць уменні і без вялікіх слоў дасягнеце таго, што вашы хлопцы пойдуць за вашым прыкладам і за вашай радай.
Але памятайце, што вы павінны ісці ўперадзе і задаваць тэмп гэтага руху, а не пхаць усё ззаду.
Бадэн-Паўэл
П
рыняцце новых
ДУХ КАП’Я АБАВЯЗВАЕ ДА ТАГО, КАБ ДОБРА ПРЫМАЦЬ НАВІЧКОЎ!
Можна ўявіць сабе ваўчка, занепакоенага тым, які з мілай і цёплай каманды пераходзіць у дружыну, дзе ўжо няма ветлівых ваўчкоў, а толькі “бывалыя вандроўнікі”. Канечне здараецца, штоваўчок задзірае нос, лічыць сябе самым мудрым. Але ў такім выпадку найгоршай рэакцыяй было б тлумачэнне з дапамогай заўваг і каментарыяў, што ён яшчэ жаўтароты верабей. Гэта было б тым больш неразумна, што гэта шкодзіць жаўтароціку і кап’ю! Таму што кап’ё, якое б так рэагавала, паказала б недахоп уяўлення і выставіла б сябе не ў лепшым свеце.
Новапрыбылы ваўчок патрабуе двух рэчаў:
Ведаць, што набытыя ў камандзе ўменні будуць патрэбныя ў кап’і.
Сяброў, з якімі стварылі б трывалую і салідарную банду.
Першая рэч, пра якую варта сказаць новапрыбыламу, гэта канечне ж планы і намеры кап’я на бліжэйшае будучае, праграму дзейнасці, а таксама тое, што кап’ю ён вельмі патрэбны.
Часам, як ужо пісалася, наш ваўчок паводзіць сябе так, быццам валодае ўсімі розумамі. Аднак замест таго, каб прыбягаць да неразумных і некарысных спосабаў, можна новага папрасіць, каб падчас кароткай гульні паказаў, што зможа перадаць (напрыклад, рукамі) навіну азбукай Морзе, адначасова паказваючы яму, што астатнія члены кап’я таксама ведаюць гэты алфавіт і што ён сам хутка зможа вывучыць усе таямніцы гэтага цікавага спосабу паразумення адно аднаго... Гэта больш скаўсткі спосаб усвядоміць навічку, якое яго месца, а для членаў кап’я гэта будзе экзамен, які патрабуе большых намаганняў.
Кожны першы кантакт з новай асобай вельмі важны, а калі гаварыць пра прыняцце новага чальца ў кап’ё, ні адзін сяброўскі жэст не лішні!
Чаму б у зручным момант не ахвяраваць яму ад сэрца які-небудзь маленькі “скаўцкі” падарунак (які, напрыклад, зробіце самі)?
Калі новы раней не быў ваўчком, то напэўна не ведае азбукі Морзе, хаця напэўна мае якія-небудзь уменні ў якой-небудзь справе. Можа, займаецца спортам, музыкай, мадэліраваннем, фатаграфіяй... Калі так, то гэта трэба хутка заўважыць і старацца выкарыстаць, каб ён адчуў сябе патрэбным.
Усё ж такі навічок чаканы ў кап’і, каб ён змог удзельнічаць са сваімі ўменнямі ў скаўцкай прыгодзе. Такім спосабам хутка стане патрэбным і адказным.
А
пякун
У некаторых дружынах практыкуецца звычай апекавацца над новымі. Кожны навічок знаходзіцца “пад крылом” старэйшага скаўта кап’я, які яму дапамагае аж да Клятвы Вернасці.
Апякун падказвае новаму, як весці асабістую хроніку: від нататніку, дзе запісваецца ўсё, чаму ахвотнік навучыўся ў кап’і (гл.: “Кніжачка ахвотніка”). Сустракаецца з ім перад сходам кап’я, або паміж сходамі, дапамагае яму выканаць кандыдацкія заданні.
Гэтая сістэма дапамагае хлопцам лепш пазнаёміцца, акрамя таго, новы хутчэй асвойвае ўсё неабходнае, а старэйшы вучыцца быць адказным.
З
аданні на ахвотніка
Кожная сустрэча, і канечне кожны выхад кап’я ў мясцовасць павінны быць магчымасцю для выканання заданняў на ахвотніка. Навічок павінен стаць ахвотнікам (прынесці Клятву Вернасці) не пазней за 3 месяцы ад першага сходу, а ваўчок, які ўжо ведае розныя рэчы – не пазней за 4 – 6 тыдняў.
Калі навічок гатовы стаць ахвотнікам, прыносіць Клятву Вернасці.
К
лятва Вернасці
УРУЧЭННЕ МУНДЗІРУ
Хлопцы носяць скаўцкі мундзір ад дня цырымоніі Клятвы Вернасці. Ён абазначае жаданне стаць скаўтам у поўным значэнні гэтага слова. Ён таксама становіцца дадатковым стымулам для хуткага выканання кандыдацкіх заданняў.
На цырымоніі хлопец атрымлівае стужку колеру кап’я і хустку. Кандыдат прыходзіць ужо апрануты ў мундзір з раней нашытымі нашыўкамі.
Змена кап’явога канечне ж не ўплывае на нашэнне мундзіраў членамі кап’я. У канцы цырымоніі прызначэння новага кап’явога, Клятву Вернасці прыносяць разам усе ўдзельнікі кап’я.
