- •Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
- •Малітва кап’я мустанг
- •Малітва на абуджэнне
- •Ранішняя малітва
- •Малітва падчас пастою
- •Малітва на заканчэнне дня
- •Вячэрняя малітва
- •Як павінна выглядаць малітва?
- •Песня ўсякага стварэння
- •Стромкая сасна
- •Святая Імша
- •Якім чынам?
- •Святы апякун кап’я
- •Песня кап’я
- •“Радаснага даўцу любіць бог”
- •Гонар кап’я
- •Скарбніца кап’я
- •Гонар “куніцы”
- •Адзенне скаўта
- •Крыж на прысягу
- •Твае хлопцы
- •Цырымонія Клятвы Вернасці
- •Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў
- •Працаваць з табой, ... Як?
- •Быць хадзячым ідэалам
- •Малітва, каб рызыкаваць жыццём
- •Заахвоціць да бегу
- •Дапамога ў выбары шляху
- •Вызначыць этапы
- •Выкананне заданняў
- •Ганаровы Суд
- •Майстэрскія ўменні
- •Жыццё кап’я
- •Як да гэтага прыступіць?
- •10 Залатых умоў удалага паходу
- •Функцыя санітара
- •Функцыя майстра вузлоў
- •Функцыя санітара
- •Арганізацыя штодзённага жыцця
- •Піянерка
- •2. Будова макету
- •3. Складанне “карткі жэрдак”
- •Пелікан арганізуецца
- •Справаздача з экспедыцыі
- •На шляху
- •Як гуляць?
- •Спосабы барацьбы
- •Прышчэпкі для бялізны
- •Наезд дзікуноў
- •Вінчэсцер 73
- •Разведчыкі
- •Лодкі на Атлантыцы
- •Часовы план рэйду
- •Назаўтра
- •Бяспека
- •Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
- •Не ўпадаць у паніку
- •Сваю працу выконвае санітар
- •Спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:
- •Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах
- •Фізічная падрыхтоўка
- •Выбар месца
- •Выбар рыштунку
УСТУП
Сябра Кап’явы,
Калі калісьці запыталі Бадэна-Паўэла, якую функцыю ён выбраў бы для сябе, калі б не быў шэфам сусветнага скаўтынгу, той адказаў: “Калі б сёння я мог выбраць для сябе месца ў гэтым руху, выбраў бы функцыю кап’явога”.
Гэта значыць, што Бадэн-Паўэл лічыў гэтую функцыю найлепшай. Сёння ты яе выконваеш, цяпер ты на чале, кіруеш статкам, і калі ціха ці бура на моры, ты павінен утрымаць курс і правесці сваю каманду да бяспечнага порту…
Гэта твой вялікі жыццёвы шанец. На табе ляжыць вялікая адказнасць, але адчуеш таксама і вялікую радасць.
Мэтай гэтай кніжачкі з’яўляецца дапамога табе ў гэтым заданні простым і зручным спосабам наколькі гэта магчыма.
Бяры руль!
Кіраўнік Скаўтаў
раздзел 1
Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
Прэса штодзённа корміць нас порцыяй навінаў пра катастрофы, войны, гвалтноўныя акты. Наркотыкі, вайна, злачынствы, знішчэнне навакольнага свету – усё гэта часта з’яўляецца на першых старонках газет. Насамрэч гэта выглядзіць так, быццам адбываецца рэкламаванне зла… Напэўна кожны хацеў бы, каб свет быў лепшы. Можа быць, нават хацеў бы змагацца за тое, каб на свеце было больш спакою, справядлівасці, братэрства.
Але што зрабіць? З чаго пачаць? Заданне здаецца такім вялізным, што нават немагчымым…
Тваё кап’ё для таго, каб змагацца ў гэтай барацьбе! Можа, кап’ё – дапамога табе і тваім хлопцам рэалізаваць гэтыя жаданні, на вашу думку канечне.
Ты адказны за некаторых хлопцаў, бо маеш адпаведную кваліфікацыю ў чалавечым і духоўным плане. Таму пастарайся стварыць моцны і таварыскі калектыў. Пачні ад таго, каб паміж вамі панавалі братэрскія пачуцці. Не забывайцеся пра пастаяннае ўдасканаленне сваіх тэхнічных уменняў, а таксама чалавечых цнотаў. Мейце вялікія сэрцы! Мейце вялікія прагненні, вялікія мары, вялікія ідэалы! Слухайце Божае Слова – яно заўсёды з’яўляецца найлепшым дарадцам.
Святы Айцец, Ян Павел ІІ, сказаў у спецыяльнай прамове да Правадырак і Скаўтаў Еўропы: “Быць хрысціянінам – значыць нястомна служыць будаванню спакою і еднасці ў Касцёле і свеце. Асабліва для вас гэта значыць працаваць у вашай вялікай сям’і Скаўтаў, у якой вы – браты і сёстры, карыстаецеся вашай спецыяльнай педагогікай, жывяце запаведдзю любові, як кажа Езус: “няхай усе ведаюць, што з’яўляецеся вучнямі маімі” (Ян 13, 35).
Ствараючы скаўцкае кап’ё, удзельнічаеш у перамене свету, робіш яго лепшым. Дзякуючы тваёй функцыі, можаш многае зрабіць…, намнога больш, чым думаеш…
Тваё кап’ё – сапраўдная супольнасць – супольнасць, на тваю думку, якая кіруецца ўласнымі прынцыпамі, мае свае цяжкасці, радасці і засмучэнні.
С
тварэнне
кап’я – гэта найлепшы спосаб рэалізацыі
тваіх мараў і вялікіх надзей. Стварыць
кап’ё – гэта зрабіць, каб сярод людзей
запанавалі спакой і прыязнасць, каб
кожны мог цешыцца жыццём. Пачні ад
рэалізацыі гэтага мужчынскага задання
сярод тваіх хлопцаў.
Найлепшай дарогай да шчасця з’яўляецца тая, якая дазваляе даць шчасце іншым. Пастарайцеся жыць так, каб пакінуць гэты свет лепшым, чым сустрэўся вам пры з’яўленні на свет, і калі прыйдзе гадзіна смерці, памерці шчаслівымі і перакананымі ў тым, што не змарнавалі часу, што паступалі лепш, чым можна.
Апошнія словы Бадэна-Паўэла перад смерцю, скіраваныя да скаўтаў.
Калі глядзіш на вас, хочацца сказаць тое, што казалася пра першыя хрысціянскія абшчыны: “Паглядзіце, як яны любяць адзін аднаго”. Ваша братэрская еднасць павінна быць знакам для іншых. Знакам для іншых коп’яў у звязе, знакам для аднакласнікаў, знакам для ўсіх, якія сустракаюцца з вамі, знакам для ўсёй чалавечай сям’і, што можна жыць у спакоі і любіць адзін аднаго як браты.
Кап’ё не замыкаецца ў сабе. Яно створана, каб служыць. Не заглядайцеся ў сябе. Старайцеся змяняць навакольны свет праз Вашыя Штодзённыя Добрыя Учынкі, добразычлівасць Вашых думак, добры гумар і поўную ўсмешак веру!
Стаць скаўтам
Скаўт валодае пяццю рысамі, якія нельга аддзяляць адну ад другой:
1Стараецца жыць поўным здароўя
Скаўт займаецца спортам, праводзіць жыццё на чыстым паветры, і не страшыць яго вецер, дождж, снег ці спёка. Трэніруецца, каб быць у форме і каб быць заўсёды гатовым (дэвіз: Чувай!, Semper Parati!)... Развівае сваю моц, свае мышцы, а таксама спрыт і хуткасць.
Клапоціцца пра асабістую гігіену, пра сваё цела, хаця і не з’яўляецца яго нявольнікам. Яго задавальняе простая ежа. Есць тое, што даюць, не крыўляецца... для піцця яму дастаткова чыстай вады... Разумее, што алкаголь і папіросы непатрэбныя, каб даказаць, што ён – мужчына... але толькі шкодныя для здароўя.
Шануе сваё цела і пануе над ім. Зможаш таксама панаваць над сваім сексуальным інстынктам: ведае, што ён звязаны з любоўю і дарам жыцця.
Вядзе ўраўнаважанае жыццё, дзе знаходзіць час на сон і адпачынак, бо ўвесь час нельга жыць у тэмпе спаборніцтва. Аднак часу не марнуе, не любіць ленавацца і гультаявацць. Энэргія... Ветлівасць... Поўная форма...
2Цвёрда ідзе па зямлі
Скаўт, нават калі марыць і мае шмат розных ідэй, перш за ўсё чалавек справы. Прыстасоўваецца да жыцця на прыродзе, карыстаючыся тэхнікамі, якімі авалодаў. Мае практычны вопыт, зможа сабе дапамагчы.
Лётае ў аблоках?
Можа быць, але цвёрда ідзе па зямлі...
3Мае характар...
Жыццё скаўта не заўсёды лёгкае. Часта патрабуе намагання. Праца над сабой звязана з вынікамі трывання ва ўласных абмежаваннях... Скаўтынг – гэта школа волі, вытрываласці, адвагі, заўзятасці. Скаўт не слабак і не баязлівец... А калі яго адвага здзіўляе, можа быць сціплым і не быць занадта паважным. Усмешка і добры гумар з’яўляюцца жалезным правілам у кожнай сітуацыі.
Мець характар? Канечне... але – добры характар.
4Заўсёды гатовы дапамагчы
“Чувай!” – гэта не проста дэвіз, гэта стыль жыцця! Скаўт разумее, што гэта яго пакліканне, пра што нагадвае 3 пункт Права. Да гэтага даходзіць практыкаванне Штодзённага Добрага Учынку, каб служба стала сапраўды натуральным рэфлексам...
5Яго спадарожнік Езус Хрыстус
... як для пілігрымаў з Эмаўса (Лук 24, 13-35)... Скаўт пазнае сэнс жыцця праз хараство прыроды, дзякуючы адчуванню прыязнасці ў кап’і, дзякуючы хвілінам малітвы і медытацыі, якія напаўняюць яго жыццё, і дзякуючы магчымасці пастаяннага кантакту са святаром-душпастырам. Дзякуючы ўсяму гэтаму скаўт разумее, што ідзе за Тым, хто Дарога, Праўда і Жыццё – і гэтае адкрыццё становіцца вялікай радасцю ў яго жыцці.
раздзел 2
ТВАЁ КАП’Ё
Пяць пальцаў
Ян, адзін з маіх кап’явых, меў звычай запісваць пасля кожнага выхаду ўсё, на што звярнуў увагу. Гэта адзін з яго нататкаў, з 19 кастрычніка 2006 года.
19 кастрычніка 2006,
З
адумваюся,
як мае хлопцы вытрымліваюсць адзін
аднаго на працягу года! Кожны ж мае іншы
характар.
Я цаку, які далучыўся да нас апошнім, 12 гадоў, твар усеяны вяснушкамі і нос дакладна як ражок. Што за рот! Увесь час смяецца і стварае ўражанне, быццам абдумвае які-небудзь нумар!
П ятрусь прыйшоў да нас з грамады ваўчкоў. Трошкі нясмелы. Умее захоўваць таямніцу. Звычайна яго не чуваць, але калі патрэбны мне, заўсёды на месцы.
М ацвею 13 гадоў. Ужо раз быў на летніку. Яшчэ не мае ступені разведчыка, але гэта толькі пытанне некалькіх дзён. У кап'і інтэлектуал, і гэта бачна не толькі па яго акулярах! Вучыцца ўжо ў першым класе гімназіі, многа разважае і думае, часам занадта многа.
Г рэсь такі тып, якому «ўсё адно»! «Па мне хоць патоп». Каб яго зрушыць з месца, трэба трактар… але як зрушыцца, то ўжо ідзе! Не трэба дадаваць, што ў школе такі самы… і што не мае яшчэ ступені разведчыка!
К уба вышэйшы за ўсіх. Сапраўдная жардзіна! Маючы 15 гадоў носіць абутак 44 памеру. Ніколі не ведае, куды падзець ногі. Вельмі спраўны, дакладны і ўпэўнены ў сабе. Ужо трэці год у кап’і. Мае ступень разведчыка, спраўнасць санітара, знаўцы вузлоў і вандроўніка.
С тасік – гэта тып асілка, які… заўсёды спявае. Крэпкі як малы бычок, мае чорныя валасы. Зухаваты… асобліва на думку Грэська, якога лічыць цюхцяем! Разведчык. Спраўнасць дзюдаіста, завадатара і… літургіста!
Л ука мой вядучы. Крыху маўклівы, не вельмі любіць, калі яго вяртаюць назад. Часта іскрыць, асабліва на лініі Лука – малы Антэк, які час ад часу паводзіць сябе, як дакучлівая муха. Лука цудоўна іграе на дудцы і на аргане. Вельмі блізкі да цвіка.
Т акое маё кап'ё. Наш сённяшні паход быў апошні… Не лёгка быць аднадушнымі ўвесь год, напэўна гэта не будзе мёдам. Але калі хочацца выйграць летнік, трэба трымацца разам, як пяць пальцаў адной рукі.
Еднасць кап’я
НЕ ГЛЕДЗЯЧЫ НА РОЗНЫ ЎЗРОСТ, ХАРАКТАР,
УЗРОВЕНЬ АДУКАЦЫІ, АСЯРОДДЗЯ,
З ЯКОГА ПАХОДЗЯЦЬ ЯГО ХЛОПЦЫ,
ПЕРШЫМ ЗАДАННЕМ КАП’ЯВОГА
З’ЯЎЛЯЕЦЦА ПРАЦА НАД ЕДНАСЦЮ ГЭТАЙ ГРУПЫ.
КАЛІ РАЗМАЎЛЯЕШ СА СТАРЭЙШЫМІ,
ЯКІЯ ЎЖО ПАКІНУЛІ ЗВЯЗ,
АМАЛЬ КОЖНЫ СЦВЯРДЖАЕ, ШТО
ІХ НАЙБОЛЬШ ВЫЗНАЧАЛІ
Ў СКАЎЦКІМ ЖЫЦЦІ,
ДУХ І АТМАСФЕРА Ў КАП’І.
БОЛЬШ ТРЫВАЛАЕ СЯБРОЎСТВА
ІСНУЕ ТОЛЬКІ Ў КАП’І.
ТАМУ ШТО КАП’Ё ТОЛЬКІ ТАДЫ, КАЛІ ГРУПА СПАЯНАЯ,
МОЖА ЗАЙСЦІ ДАЛЁКА,
ПЕРААДОЛЕЦЬ УСЕ ПЕРАШКОДЫ,
ВЫТРЫМАЦЬ УСЕ ВЫПРАБАВАННІ!
СПАЯНАЕ КАП’Ё – ГЭТА КАП’Ё НЕПЕРАМОЖНАЕ.
Права, якое стварае еднасць
Павага да скаўцкага права – асноўнае правіла. Перад усім хлопцы не запісваюцца ў футбольны ці турыстычны клуб. Скаўты, прыносячы Прысягу, даюць слова, што будуць шанаваць скаўцкае права. Еднасць узнікае тады, калі ўсе ведаюць тыя ж самыя правілы, прыносячы такую ж прысягу.
Права дае адказ на ўсе праблемы і дапамагае вырашаць іх. Усмешка і спеў у хвіліны выпрабаванняў, паслушэнства, калі ўзнікае жаданне наракання, вернасць, ветлівасць, гатоўнасць служыць, спачуванне праблемам іншых – усё гэта прыводзіць да спаянасці. Калі якая-небудзь група хлопцаў становіцца кап’ём, то толькі таму, што адносіцца да правілаў гульні як да законаў, якія не падлягаюць абмеркаванню і аднолькавыя для ўсіх. Гэтыя законы – гэта скаўцкае права.
Таму першая рэч, якую неабходна зрабіць, - гэта вывучыць тэкст права на памяць.
Каб запомніць, яго можна разам паўтараць уголас у пачатку сходу, Рады Кап’я ці перад вячэрняй малітвай... бо права для скаўта асноўнае. Айцец Севін, які быў добрым знаўцам хлапечай душы, склаў права так, каб яно магло служыць вячэрнім рахункам сумлення.
Аднак толькі ведаць права недастаткова, яго трэба яшчэ прымяняць і захоўваць у жыцці кап’я.
? Як?
1Не дапускаць паводзінаў, якія ідуць у разрэз з правам
На пляцоўцы, будучы спартыўным суддзёй, калі ўбачыш парушэнне, свішчаш, спыняеш гульню, голасна сцвярджаеш, што якое-небудзь правіла парушана. Разам з хлопцамі вырашаеце, як гэта можна паправіць, што трэба зрабіць і толькі тады гульня – скаўцкая гульня, можа ўзнавіцца.
І менавіта такім чынам, крок за крокам, разам пераадольваючы чарговыя перашкоды, пачняце прымяняць права і шанаваць яго.
2Дапамагаць хлопцам разумець сэнс кожнага пункту права.
Табе ў гэтым дапамогуць кніжачкі для ступеняў. Каментары права пададзены ахвотнікам у “Кніжачцы ахвотніка”, скаўтам, якія працуюць на ступень разведчыка, у кніжцы “Кап’ё чакае твайго руху”, а для цвіка – у кніжцы “Кап’ё разлічвае на цябе”.
Дадзены каментар паходзіць з кніжкі Міхеля Мену “Быць скаўтам... гэта прыгода”.
1Скаўт дбае пра свой гонар, каб заслужыць давер.
Вандруючы на самалёце, рызыкуем, але давяраем пілоту – мы перакананыя, што ведае сваю прафесію і не дапусціць да таго, каб наша жыццё падверглася небяспецы. Падобна, калі павінны даверыцца ўменням хірурга. Калі б мы ніколі не давяралі навакольным людзям, жыццё стала б невыносным.
Скаўт можа мець 36 розных недахопаў, але не можа быць сцяжком на ветры! Мы можам быць упэўнены ў тым, што калі дасць слова, то вытрымае яго, што б ні здарылася. Для яго гэта справа гонару.
2Скаўт паважае сваю радзіму, бацькоў, начальнікаў і падначаленых.
Супрацьлегласцю павагі з’яўляюцца падман, адгаворкі, здрада. Каб Айчына мела будучыню, сям’я – шчасце, а спартыўная каманда – шанец на перамогу, абавязковая вера ў добрасумленнасць кожнага з яе чальцоў. Няшчырасць заўсёды і ўсюды прыносяць няшчасце.
У сваім кап’і і штодзённым жыцці скаўт – хтосьці надзейны, нават калі з гэтай прычыны павінен быў шмат цярпець ці нават памерці! Можна разлічваць на яго з закрытымі вачыма. Зможа адрозніць, што белае, а што чорнае, што такое адвага, а што такое баязлівасць. З ім можна будаваць Касцёл, пераможную камандц, сям’ю.
3Скаўт пакліканы да службы бліжняму і яго збаўленню
Калі ў якога-небудзь народа ці ў якой-небудзь хрысціянскай супольнасці народзіцца прынцып, які можна ахарактарызаваць як “кожны за сябе”, то можам быць упэўнены, што яны блізкія да непазбежнага ўпадку, да якога прыводзяць хатнія войны ці нянавісць.
То “кожны за сябе” на пачатку можа нават бавіцца, але вынік заўсёды будзе вельмі балесны!
Але час ад часу, калі са справай рыцарскага духа на хмурным небе крыху праяснілася, таксама існуюць людзі, для якіх шчасцем з’яўляецца шчасце іншых. Памятаючы прыпавесць пра добрага Самарыцяніна (Лк 10, 30-37), ведаем, што адзін жэст часам можа ўратаваць нешчаслівага чалавека ад роспачы. Для іх гэта пакліканне і можна думаць, што менавіта для гэтага створаны - падобна як урачы, якія лечаць хворых.
Скаўты належаць да гэтай катэгорыі людзей. Яны сярод тых, хто на сваёй дарозе сеюць радасць жыцця.
4Скаўт – прыяцель для ўсіх і брат для кожнага іншага скаўта.
Скаўты могуць не быць сябрамі, якіх аб’яднаў выпадак, каб разам перажыць якую-небудзь прыгоду. Яны браты, якія належаць да адной сям’і і аднаго племені. Яны браты, якія разм працуюць, каб змяніць свет... у лепшы бок.
Каб быць здольным да адкрытай на ўсіх прыязнасці... трэба пачаць ад жыцця ў братэрстве са сваімі блізкімі. Гэта больш эфектыўна, чым пустыя прамовы пра роўнасць і салідарнасць.
У 1920 годзе тысячы скаўтаў з усіх краін Еўропы сустрэліся на Джамбары ў Лондане. Яны хацелі пахаваць нянавісць і пачціць братэрскае паяднанне пасля страшнай вайны, у якой удзельнічалі іх бацькі. Сёння на ўсёй зямлі скаўцкае братэрства з’яўляецца фундаментам лепшага свету.
5Скаўт ветлівы і сапраўдны рыцар
Існуюць такія “спосабы” служэння, як тыя, якія ствараюць уражанне, быццам асоба, якая служыць, адчувае прыемнасць у служэнні. Саступіць месца пажылой асобе, павіншуеш маму з нагоды яе імянінаў, дапамагчы святару ў катэхэзе – гэта для кожнага адкрытага хлопца нармальныя рэчы.
Ёсць і іншыя дробныя рэчы, якія нічога не каштуюць, невялікія жэсты, якія з’яўляюцца знакам любові. Гэта такія маленькія неспадзяванкі, якія ў сто разоў павялічваюць якое-небудзь служэнне. Кветачка, схаваная дзесьці ўнутры падарунка, паштовая картка, якую вышлем земляробу з падзякай за тое, што дазволіў нам паставіць намёт на сваім полі – у такіх справах скаўт непараўнаны.
Не заўсёды маем магчымасць уратавання каманды падводнай лодкі, якая пацярпела катастрофу. Аднак, калі ўмее бачыць, то кожны дзень можам зрабіць штосьці добрае. Можна, напрыклад, ачысціць доступ да вадапою ў гаспадарцы, каля якога мы разбілі свой лагер, адбудаваць знішчаную прыдарожную каплічку і аздобіць яе кветкамі, прабраць паваленае на дарозе дрэва, паправіць пашкоджаны плот, далікатна памыць начынне, калі мама пайшла ў магазін ці ўстаць раней на 5 мінут і пачысціць абутак хлопцам з твайго кап’я.
6Скаўт бачыць у прыродзе Божую справу, шануе расліны і звяроў.
Скаўт належыць да тых людзей, якія любяць глядзець у неба, засеянае мільёнамі зорак, ці падглядаць са схованкі за аленем, які вядзе сваіх аленяў да вадапою. Менавіта адтуль бярэ свой пачатак схільнасць да паходнага жыцця ў дзікай мясцовасці. Яго прыцягваюць горы, пакрытыя снегам, захапляюць азёры з хвалямі, у якіх адбіваюцца промні сонца, поўны захаплення цудоўнай музыкай вады, якая шуміць у бліжэйшай крыніцы ў скальным разломе.
Скаўт зможа захаваць цішыню, павольна хадзіць, спыняцца.
Калі маем уражлівыя на прыгажосць вочы, калі маем вушы, якія любяць гармонію, калі мы замілаваныя прасторай і нас захапляе яе велічыня, то не знаходзімся далёка ад таго, каб усюды бачыць прысутнасць Бога. Менавіта праз гэтыя знакі Бог любіць, каб Яго любілі.
7Скаўт дысцыплінаваны, кожнае заданне выконвае сумленна і да канца.
Некалькі гадоў таму, на адным нафтавым заводзе, дзе працавала 30 працаўнікоў, адным з абавязкаў было вельмі выразнае правіла: “Паленне забаронена”. Але адзін з іх напэўна падумаў, што правілы прыроды яго не датычацца і насуперак забароне, запаліў папяросу.
Выбух быў такі вялікі, што яго было чуваць на адлегласці 15 кіламетраў... а пахавальнае бюро мела мноства працы.
8Скаўт пануе над сабой, усміхаецца і спявае ў клопатах
Скаўт глядзіць на цяжкасці, як на штосьці нармальнае. Яго настрой не змяняецца ў залежнасці ад надвор’я. Не баіцца ні дажджу, ні холаду, ні сонца. Скаўтынг – школа “ніякай панікі”.
Вучыцца быць халаднакроўным у сітуацыях, калі іншыя страчваюць раўнавагу.
Дзякуючы гэтаму скаўт глядзіць трэзва і далёка. Жыццё людзей часта залежала ад таго, што хтосьці ўмеў захоўваць спакой і быць халаднакроўным.
9Скаўт гаспадарлівы і клапоціцца пра дабро іншых.
Аэробус – еўрапейскі самалёт, у будоўлі якога працавалі тысячы інжынераў і рабочых – атрымаў важныя пазіцыі на сусветным паветраным рынку, а цэны на яго былі на 25 % ніжэйшыя за канкурэнтаў. Эканоміка, ці клопат пра фінансавы дабрабыт, - крыніца поспеху як ў самастойнай дзейнасці, так і ў дзейнасці прадпрыемстваў. Марнатраўства– гэта “капрыз дзяцей і багачоў”, а, верагодна, нават і грэх, бо з’яўляецца рэзультатам пагарды працай бацькоў і ў пэўнай меры з’яўляецца абразай для тых, хто не мае сродкаў на задавальненне самых элементарных патрэб.
Марнатраўства выклікае пратэст сярод бедных і хутка можа стаць крыніцай нянавісці. Яно з’яўляецца рысай бяздумных людзей.
Але скаўт ашчадны. На летніку дбае пра свой рыштунак.
Ніколі нічога не кідае на зямлю. Можа паклапаціцца пра свой намёт. Гэта пытанне стылю.
І таксама паступае ў жыцці.
10Скаўт чысты ў думках, мове і ўчынках.
У школе з колькасцю 500 вучняў можна знайсці ўсё – багатую гаму паводзінаў і характараў! мудрацы тыя, хто заўсёды ведае больш, чым настаўнікі, крыкунамі з’яўляюцца тыя, хто не выносіць ніякага супраціўлення, ёсць і вызваленцы, для якіх не існуе ніякіх прыярытэтаў. Не трэба і гаварыць, што не з’яўляюцца ўзорамі для наследавання.
Гэты “малы свет” – мініяцюра вялікага свету. Чысціня ў ім не модная. Як паўсюль, так і тут, снуюць выключныя грубіяны, а таксама эксгібіцыяністы і сексуальныя “здабытчыкі”. Важным пунктам для іх з’яўляюцца СМІ, у якіх жанчына – гэта жывёла, сексуальны аб’ект, які існуе толькі для таго, каб даставіць асалоду мужчыне, які мае больш правоў. СМІ, такім чынам, нарошчваюць эратычны бізнес, які прыносіць вялікія грошы. Вельмі выразна бачна, якія наступствы такіх неўтаймаваных адносін да сэксу: сужэнствы, якія распадаюцца праз некалькі месяцаў, незлічоныя разбітыя сем’і, армія нешчаслівых і адзінокіх людзей.
Што датычыцца моды, то скаўт, дзякуй Богу, належыць да тых, хто адносіцца да яе з іроніяй. Ён не авечка, якая бяздумна і слепа ідзе за баранам.
Сексуальнасць – гэта штосьці натуральнае і не трэба яе баяцца. Аднак, калі ты з’яўляешся чалавекам, а не, напрыклад, сабакам, то трэба навучыцца кантраляваць свае імпульсы і інстынкты. Сексуальнасць – адна з найбольш дынамічных і ажыўчых сіл нашай натуры, бо ўсё ж такі дзякуючы ёй жыццё працягваецца! Менавіта таму трэба ўмець панаваць над ёй.
Малады чалавек, які марыць пра вялікае каханне, які не страціў галавы і не даў авалодаць сваімі пачуццямі, ведае, што мае вялікі шанец спаткацца з той, з якой хацеў бы спяваць гімн на хвалу жыцця. Калі будзе хадзіць па гарах, а не па далінах – прыгнуты да зямлі, як па дне якога-небудзь каналу, у які цякуць нечыстоты.
! Калі шануе права і жыве ў згодзе з ім, то быццам бы будуецца на скале. Вось для разважання тэкст айца Севіна... каб змагчы пабудаваць кап’ё на скале...
Каб добра яго зразумець, перш прачытай Евангелле паводле св. Мацвея 7, 24-29.
“З кім бы я мог параўнаць скаўта, які прыходзіць да мяне і абяцае служыць мне і захоўваць маё права, – кажа Пан. Ён нагадвае дасведчанага следапыта, які раскладвае свой намёт на ўзгорку, у закрытым ад ветру месцы. Вакол намёту выкопвае равочак і, калі пачынаецца моцны дождж, а ручаі выходзяць з берагоў, калі моцны вецер дзьме, што аж усё трашчыць, намёт стаіць моцна, бо пастаўлены мудра, на правільным месцы. Але кагосьці, хто хацеў бы стаць скаўтам, але не хацеў служыць мне і выконваць майго права, таго параўнаў бы з навічком, які намёт ставіць на пяску, на самым дне даліны; калі пачнецца дождж, вецер будзе вырываць мачты, намёт кладзецца на зямлю і плавае ў вадзе ці ў балоце. Таксама і з кожным скаўтам, які не абапіраецца на мяне, не выконвае важных для ўсіх правілаў. Шанаваць права, жыць згодна з правам... будаваць на скале...”.
Дарога да сапраўднай любові вядзе праз пашану да бліжняга. Не ўжываюцца словы, якія ўжываліся бы сярод знаёмых, не робіць жэстаў, якія маглі б засмуціць маладую душу дзяўчыны. Чысціня – сіла, цнота... мужчыны.
Атмасфера...
Скаўт вясёлы. Кап’ё складаецца з хлопцаў, поўных запалу, якія любяць смяяцца, спяваць і час ад часу чыніць пір, поўны радасці і смеху. Можаце наталіцца смехам уволю, з умовай, што гэта будзе заўсёды з шанаваннем скаўцкага права. Еднасць ствараецца таксама падчас забавы, у атмасферы добрага настрою і весялосці.
Еднасць вакол кап’явога
Вакол цябе ўзнікае еднасць, ты ствараеш дух кап’я.
Ці
жывеш сам паводле Скаўцкага Права?
Згодна з Прысягай? Сам ці з’яўляешся
скаўтам, сапраўдным скаўтам? Калі так,
то хлопцы табе павераць і пойдуць за
Табой.
Ці паслядоўна, не зацягваючы, выконваеш заданні на наступныя ступені? Здабываеш адзнакі і спраўнасці? Калі так, тады хлопцы пойдуць за табой.
Ці дбаеш пра свой мундзір? Ён дагледжаны? Можа, нашыўкі нядбайна прышытыя? Ці прыходзіш на сход у мундзіры? Калі так, то хлопцы пойдуць за табой.
Ты энергічны і поўны запалу? Ці хутчэй пасіўны і сонны?
Ці спяваеш і ўсміхаешся? Ці, можа, хутчэй марудзіш у любым выпадку? Памятай, тваё кап’ё хутка перайме ад цябе рысы твайго характару. Асоба кап’явога вельмі ўплывае на фарміраванне асобаў кап’я.
10таямніц кап’явога:
Будзь настолькі адважны, каб не баяцца сказаць тое ж самае шмат разоў.
Мудры, калі штосьці скажа, сем разоў укусіць сябе за язык. Кап’явы сем разоў прадумае гнеўныя словы, пасля іх прамовіць, а потым замоўкне.
Калі твае хлопцы будуць здзіўляцца табе, то будзеш для іх жывым указальнікам, за якім пойдуць.
Калі памылішся, скажы гэта ўголас.
У цяжкіх выпадках толькі першы крок сапраўды цяжкі.
Ёсць толькі два магчымыя віды душы: такія, якія цягнуць за сабой, і такія, якія трэба цягнуць.
Каб твая душа была заўсёды прыбраная ў найпрыгажэйшыя шаты – шаты асвячаючай ласкі.
Калі ў кап’і адбываецца нешта дрэннае, то на ¼ гэта розныя прычыны, а на ¾ гэта віна кап’явога.
Найлепшы шэф той, хто зможа зрабіць так, як хацелася б яго хлопцам.
Кап’явы павінен быць валадаром над сабой і слугой сваіх братоў.
Уся таямніца твайго поспеху заключаецца ў гэтых дзесяці пунктах.
Як браты ў свайго Айца
“Кожны скаўт брат кожнага іншага скаўта”, – так кажа скаўцкае права.
Хутка станеш братам – значыць, будзеш мець таго ж самага айца. Ці думаў пра гэта?
Гэты адзіны айцец, да якога ўсе звяртаемся, - канечне наш Айцец Нябесны. Гэта вакол Яго і дзякуючы Яму ствараецца наша еднасць. Павінен дапамагчы сваім хлопцам усвядоміць сабе гэты факт.
Еднасць вакол Айца можа ўзнікнуць рознымі спосабамі. Бог сярод нас не толькі пад час малітвы. Успомні выраз з Евангеля: “Бо дзе двое або трое сабраліся ў імя маё, я сярод іх”, - сказаў Хрыстос (Мц. 18, 20).
Хрыстос з вамі ва ўсіх вашых справах і ўсіх працах кап’я. Ён з вамі, калі маршыруеце, калі сгінаецеся пад цяжарам заплечніка, калі ўсміхаецеся, калі бавіцеся і калі спяваеце. Заўсёды з вамі тады, калі паміж вамі адбываецца штосьці добрае і прыгожае – бо гэта знак Яго прысутнасці сярод вас.
Ёсць хвіліны асаблівыя, прывілеяваныя, хвіліны, калі трэба затрымацца і памаліцца.
У жыцці скаўтаў ёсць час на малітвы, якія вызначаюць рытм дня: ранішняя малітва, малітва перад ежай і пасля ежы, малітва Анёл Панскі, вячэрняя малітва... Гэта моманты і выпадкі сустрэч з Езусам, хвіліны, у якіх знойдзем Яго ў малітве, каб Яго папрасіць, акб нас натхніў Святым Духам.
