Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Мет_бел_мовы.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
166.91 Кб
Скачать

14. Асаблівасці чытання і аналізу казак, апавяданняў.

Педагагічнае значэнне казак. вучаць працавітасці, сціпласці, ветлівасці, справядлівасці, мужнасці, высмейваюць, асуджаюць несправядлівасць, сквапнасць, дапамагае лепш уявіць жыццё народа , сродак развіцця мовы вучняў. Азнаямленне вучняў з казкай як жанрам знаёмяцца з асаблівасцямі казкі як жанру (фабулу, ідэю, персанажы,чарадзейнасць, выдумка,мары пра тое, чаго няма ў жыцці, але што хочацца мець), кампазіцыйнай асаблівасцю (зачын, паўторы, канцоўка), моўныя асаблівасці казак Віды працы: Гутарка з мэтай праверкі першага ўспрымання ўсведамленне яе вобразаў, раскрыцця маральнай ідэі ў ёй, аднак не варта тут гаварыць ім, што казка — гэта выдумка. Першае чытанне Добра, калі першы раз настаўнік не чытае, а расказвае казку, магнітафон ці прайгравальнік, Праверка Чытанне казкі вучнямі па частках і разбор кожнай часткі (дапаможа ім лепш зразумець змест і разабрацца ў кампазіцыі і мове казкі). павінны зразумець пададзеныя ў ёй вобразы. спачатку казка аналізуецца, як рэалістычнае апавяданне: дапамагчы вучням успрыняць канкрэтны змест, правільна ўявіць сабе развіццё сюжэта, матывы паводзін персанажаў, іх узаемаадносіны. Есць казкі, у якіх шмат дзіўнага, неверагоднага. выявіць, на што накіраваны чарадзейныя сілы (хто іх выкарыстоўвае і для чаго, як яны дапамагаюць героям казкі?). Працуючы з казкай любога віду, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і ўчынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя словы і выразы: поле чыстае (інверсію): расла дзяўчынка і вырасла, вучыць сказавай манеры яе перадачы. Паказаць у ёй супрацьпастаўленні (кантрасты): злосная мачыха і добрая падчарыца. Каз персанажы маюць рэзка акрэсленыя хар-р: апісанне адзення, абутку мужыка і пана ў казцы малявання. Абагульняльная гутарка, якая падрыхтуе вучняўда расказвання казкі, дапаможа ім зрабіць вывад, Чытанне казкі па ролях. Чытанне казкі сам сабе з заданнем падрыхтавацца да вуснага Складанне плана з дапамогаю настаўніка, падбор загалоўкаў і падрыхтоўка да расказвання казкі. Расказванне казкі вучнямі блізка да тэктсту. Дзеці таксама вучацца расказваць казку падрабязна, блізка да тэксту, з выкарыстаннем вобразных слоў, вы-разаў, паўтораў, вершаваных уставак, з захаваннем сказавай інтанацыі, зачыну, канцоўкі. Затым настаўнік высвятляе, чым казка падабаецца дзецям, што блізка іх жыццёваму вопыту, прапануе вы-значыць, чым падобнае апавяданне Уся работа над гэтай казкай вядзецца, як над рэалі-стычным апавяданнем, без тлумачэння, што такога ў жыцці не бывае.

Чытанне апавяданняў. Праводзяцца ўсе асноўныя віды заняткаў: 1. Падрыхтоучая работа 2.Чытанне 3. Гутарка 4. Работа з тэкстам 5. Складанне плана 6. Пераказ тэксту 7. Заключная гутарка 8. Падр да выр чыт.

Падрыхт работа не павінна быць працяглаю. Не трэба пераказваць змест апавядання – зніжае цікавасць вучняў. Кароткім паведамленнем падрыхтаваць вучняў да ўспрымання твора, стварыць пэўны настрой.