- •Прадмова
- •Для студэнтаў завочнай формы навучання
- •Тэма 3 раннефеадальнае права на тэрыторыі беларусі
- •Утварэнне і развіццё вялікага княства літоўскага. Яго грамадскія і дзяржаўныя інстытуты
- •Тэма 5 уніі вялікага княства літоўскага
- •Тэма 6 феадальнае права на беларусі (XIV – XVI стст.): крыніцы і асноўныя рысы
- •Тэма 9 падзелы рэчы паспалітай
- •Тэма 10 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі
- •Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны
- •Тэма 11 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі (другая пал. Хiх – пач. Хх ст.)
- •Тэма 12
- •Тэма 13
- •Тэма 14
- •Тэма 15 беларуская сср у гады другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.): уз’яднанне заходняй беларусі з бсср.
- •Лекцый: 2 гадзіны
- •Тэма 16 дзяржава і права беларускай сср ва ўмовах аднаўлення народнай гаспадаркі. Знешнепалітычная дзейнасць (1945 – 1953 гг.)
- •Тэма 17
- •Тэма 18
- •Падручнікі, дапаможнікі, хрэстаматыі
- •Крыніцы
- •Літаратура на замежных мовах
- •Праблематыка курсавых работ
- •Метадычныя рэкамендацыі
- •Пытанні па гісторыі дзяржавы і права беларусі
- •Беларускі інстытут правазнаўства гісторыя дзяржавы і права беларусі
Тэма 14
ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ ІІ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ: ПРАВАВЫ СТАТУС (1921 – 1939 гг.)
Кантралюемая самастойная работа: 2 гадзіны
Рыжскі мірны дагавор як юрыдычная аснова ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад II Рэчы Паспалітай.
Характарыстыка зместу асноўных дзяржаўна-прававых інстытутаў па Канстытуцыі ад 17 сакавіка 1921 г. Вышэйшыя і мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання. Выбарчыя правы, прававое становішча грамадзян Заходняй Беларусі. Змены канстытуцыйнага ладу пры ўсталяванні рэжыму «санацыі» Ю. Піл-судскага. Канстытуцыя ад 23 красавіка 1935 г. і абмежаванне правоў беларускага насельніцтва.
Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Тэма 15 беларуская сср у гады другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.): уз’яднанне заходняй беларусі з бсср.
ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА (1941 – 1945 гг.)
Лекцый: 2 гадзіны
Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны
Міжнародныя адносіны СССР і Германіі ў 1930-ых гг., дамоўленасці паміж дзяржавамі і агульныя інтарэсы. Пакт Рыбентропа – Молатава ад 23 жніўня 1939 г., размеркаванне тэрыторый сфер уплыву, палітычныя наступствы для Польшчы і Беларусі. Гітлераўская агрэсія супраць Польшчы і пачатак другой сусветнай вайны. Уступленне войск Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Беларусі 17 верасня 1939 г. Утварэнне часовых органаў кіравання ў Заходняй Беларусі. Іх структура і дзейнасць.
Фарміраванне Народнага (Нацыянальнага) сходу Заходняй Беларусі. Змест прынятых ім заканадаўчых актаў. Прыняцце Заходняй Беларусі ў склад СССР і БССР. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа: утварэнне абласцей, раёнаў і сельсаветаў. Устанаўленне органаў савецкай улады ў заходніх абласцях БССР.
Дагавор СССР з Германіяй ад 23 верасня 1939 г., яго змест. Дагавор СССР з Літоўскай Рэспублікай ад 10 кастрычніка 1939 г. і перадача Віленскага краю ў яе склад.
Вераломны напад гітлераўскай Германіі на СССР. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі ў першыя месяцы вайны. Савецкія органы ўлады і кіравання ў перыяд вайны. Дзяржаўны Камітэт Абароны СССР. Яго кампетэнцыя. Права. Змены ў крымінальным, працоўным і шлюбна-сямейным праве.
Акупацыйная ўлада на тэрыторыі Беларусі. Ваенны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Сістэма органаў акупацыйнага кіравання. Прававое становішча беларускага народа. Антыфашысцкая барацьба. Перамога над Германіяй.
Тэма 16 дзяржава і права беларускай сср ва ўмовах аднаўлення народнай гаспадаркі. Знешнепалітычная дзейнасць (1945 – 1953 гг.)
Лекцый: 2 гадзіны
Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны
Аднаўленне органаў дзяржаўнай улады і народнай гаспадаркі Беларускай ССР. Заканчэнне сацыяльна-эканамічных пера-ўтварэнняў у заходніх абласцях рэспублікі.
Міжнародны аўтарытэт СССР і БССР як пераможцаў фашызму. Стварэнне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пашырэнне суверэнітэту БССР на падставе закона ад 01.02.1944 г. «Аб прадастаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў ў галіне знешніх зносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Наркамата замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі Наркамат». Вынікі Ялцінскай канферэнцыі. Канферэнцыя ААН у Сан-Францыска (красавік 1945 г.). Удзел у працы Генеральнай Асамблеі ААН, МАП, ЮНЭСКА і інш., удзел у шматбаковых перамовах і развіцці міжнароднага права. Здзяйсненне дыпламатычных зносін праз органы Саюза ССР.
Рашэнні Патсдамскай канферэнцыі і інтарэсы СССР, іх уплыў на перадачу тэрыторыі Беласточчыны Польскай Народнай Рэспубліцы. Тэрытарыяльныя страты рэспублікі.
Змены ў сістэме кіравання замежнымі справамі. Змены ў сістэме органаў улады і кіравання. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання: Вярхоўны Савет і яго Прэзідыум. Савет Народных Камісараў – Савет Міністраў рэспублікі. Іх дзейнасць. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады. Іх кампетэнцыя. Дзейнасць органаў міліцыі, пракуратуры і суда.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.
