- •Прадмова
- •Для студэнтаў завочнай формы навучання
- •Тэма 3 раннефеадальнае права на тэрыторыі беларусі
- •Утварэнне і развіццё вялікага княства літоўскага. Яго грамадскія і дзяржаўныя інстытуты
- •Тэма 5 уніі вялікага княства літоўскага
- •Тэма 6 феадальнае права на беларусі (XIV – XVI стст.): крыніцы і асноўныя рысы
- •Тэма 9 падзелы рэчы паспалітай
- •Тэма 10 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі
- •Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны
- •Тэма 11 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі (другая пал. Хiх – пач. Хх ст.)
- •Тэма 12
- •Тэма 13
- •Тэма 14
- •Тэма 15 беларуская сср у гады другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.): уз’яднанне заходняй беларусі з бсср.
- •Лекцый: 2 гадзіны
- •Тэма 16 дзяржава і права беларускай сср ва ўмовах аднаўлення народнай гаспадаркі. Знешнепалітычная дзейнасць (1945 – 1953 гг.)
- •Тэма 17
- •Тэма 18
- •Падручнікі, дапаможнікі, хрэстаматыі
- •Крыніцы
- •Літаратура на замежных мовах
- •Праблематыка курсавых работ
- •Метадычныя рэкамендацыі
- •Пытанні па гісторыі дзяржавы і права беларусі
- •Беларускі інстытут правазнаўства гісторыя дзяржавы і права беларусі
Тэма 11 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі (другая пал. Хiх – пач. Хх ст.)
Лекцый: 4 гадзіны
Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны
Аграрная рэформа 1861 г. і механізм яе рэалізацыі на Беларусі. Афіцыйны пачатак падрыхтоўкі рэформы на тэрыторыі Беларусі. Маніфест 19 лютага 1861 г., Палажэнні аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгону, Палажэнні Мясцовыя, інш. заканадаўствы. Характарыстыка новага статуса сялянства. Адрозненне ўмоў рэформы для сялян Беларусі. Рэакцыя сялянства.
Паўстанне 1863 г. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага: мэта, лозунг, органы кіравання. Уплыў паўстання на змены ўмоў рэформы для Беларусі: у мясцовым кіраванні, органах сялянскага самакіравання.
Судовая рэформа 1864 г., яе характар. Асноўны змест заканадаўчых актаў ад 20 лістапада 1864 г.: « Учреждение судебных установлений», «Устав уголовного судопроизводства», «Устав гражданского судопроизводства», «Устав о наказаниях, назначаемых мировыми судьями», а таксама «Временных правил об устройстве мировых судебных учреждений» 1871 г.
Прынцыпы правядзення судовай рэформы 1864 г. Новыя прынцыпы судовага працэсу. Новыя судовыя інстытуты: прысяжных засядацеляў, прысяжных павераных, міравой юстыцыі, інстанцыйнасць судовай сістэмы. Асаблівасці судовай рэформы ў Беларусі пры ўвядзенні міравой юстыцыі, мясцовых і агульных судоў. Фарміраванне і юрысдыкцыя міравых, акружных судоў і судовых палат. Абмежаванне буржуазных рыс рэформы ў Беларусі.
Контррэформы, іх накіраванасць, характарыстыка асноўных законаў: 1866 г.,1871 г., 1872 г., 1878 – 1879 гг., 1881 г., 1889 г.
Земская рэформа 1864 г.: асноўная характарыстыка, яе асаблівасці і тэрміны правядзення ў Беларусі. Новае Палажэнне аб земствах ад 12 ліпеня 1890 г., яго асноўныя ідэі. Спробы ўвядзення земстваў у Беларусі ў 1903 г., «Палажэнне аб кіраванні земскай гаспадаркай ў заходніх губернях» ад 2 красавіка 1903 г., у 1906 –1908 гг., правядзенне земскай рэформы ў 1911 г. – Закон «О западных земствах» ад 14 сакавіка 1911 г. Асаблівасці фарміравання і кампетэнцыя земскіх сходаў і ўпраў.
Рэформа гарадскога самакіравання. Характарыстыка «Палажэнняў» ад 16 чэрвеня 1870 г. і 1892 г. Фарміраванне і кампетэнцыя распарадчых і выканаўчых органаў.
Права ў парэформенны час у Беларусі. Асноўныя рысы цывільнага і сямейнага права; адміністрацыйнае і крымінальнае права.
Юрыдычная адукацыя ў XIX ст.: Віленскі універсітэт, Нежынскі ліцэй, Варшаўскі, Кіеўскі (св. Уладзіміра), Пецярбургскі універсітэты.
Палітыка- прававыя погляды Іг. Даніловіча, Фр. Малеўскага, Фр. Савіча, К. Каліноўскага, Фр. Багушэвіча, Іг. Грынявіцкага, А. Гурыновіча.
Тэма 12
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД І ПРАВА НА БЕЛАРУСІ
Ў ПЕРЫЯД РЭВАЛЮЦЫЙНЫХ ПЕРАМЕН
І НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНАГА САМАВЫЗНАЧЭННЯ БЕЛАРУСІ (1917 – 1921 гг.)
Лекцый: 4 гадзіны
Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны
Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі і Беларусі. Мэты і задачы беларускага палітычнага руху ў дзяржаўным самавызначэнні Беларусі. Рашэнні І з’езда беларускіх нацыянальных арганізацый (25 – 27 сакавіка 1917 г.) аб накірунках пабудовы ўласнай дзяржаўнасці.
Трохуладдзе на Беларусі: Камітэт грамадскага парадку і бяспекі Часовага ўрада; Саветы рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў; кіраўніцтва Заходняга фронту (ваеннага камандавання). Ацэнка іх дзейнасці. ІІ з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый (8 – 10 ліпеня 1917 г.) і падрыхтоўка Усебеларускага з’езда, рашэнні аб дзяржаўным войску.
Усталяванне савецкай улады. Кампетэнцыя абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту, яго Прэзідыума і Савета Народных Камісараў. Пазіцыі іх лідэраў па дзяржаўнаму будаўніцтву на Беларусі.
Усебеларускі з’езд (кангрэс): падставы склікання і рашэнні (снежань 1917 г.). Прычыны разгону з’езда бальшавікамі. Дзейнасць Рады Усебеларускага з’езда і яе выканаўчага камітэта па ўтварэнні нацыянальнай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Змест устаўных грамат. Дзейнасць Народнага сакратарыята.
Акупацыя нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі. Узаемаадносіны паміж дзяржаўнымі органамі БНР і нямецкімі акупацыйнымі ўладамі.
Брэсцкі мірны дагавор і Беларусь. Яго прававы змест, стаўленне да этнічных, палітычных і дзяржаўных інтарэсаў Беларусі.
Ануляванне Савецкай Расіяй Брэсцкага мірнага дагавора (18 лістапада 1918 г.). Аднаўленне савецкай улады на вызваленай ад нямецкіх акупантаў тэрыторыі Беларусі. Скліканне І з’езда КП(б)Б. Абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Бела-русі (ССРБ). Склад і кампетэнцыя ўрада.
Змест Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ССРБ. І Усебеларускі з’езд Саветаў і яго дэкларацыі. Канстытуцыя ССРБ 1919 г. і яе змест. Кампетэнцыя органаў улады і кіравання.
Утварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел ССР): ваенна-палітычныя прычыны. Органы ўлады і кіравання. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел. Скасаванне ЛітБел ССР. Польска-савецкая вайна.
Другое абвяшчэнне Беларускай ССР. Прававая характарыстыка Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт БССР. Змест суверэнных правоў рэспублікі.
ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў. Змены ў дзяржаўна-прававых інстытутах. Дапаўненні да Канстытуцыі 1919г.
Заключэнне Рыжскага мірнага дагавора паміж Савецкай Расіяй і Польшчай (18 сакавіка 1921 г.) і яго наступствы для Беларусі.
Дзейнасць Рады БНР у эміграцыі, афіцыйныя адносіны з замежнымі краінамі. Дачыненні ўрада БНР і Літоўскай Тарыбы.
Прававыя погляды Я. Варонкі, Т. Грыба, М. Доўнар-Запольскага, П. Крэчэўскага, В. Ластоўскага, Я. Лёсіка, І. і А. Луцкевічаў, Р. Скірмунта, Зм. Жылуновіча.
