- •Прадмова
- •Для студэнтаў завочнай формы навучання
- •Тэма 3 раннефеадальнае права на тэрыторыі беларусі
- •Утварэнне і развіццё вялікага княства літоўскага. Яго грамадскія і дзяржаўныя інстытуты
- •Тэма 5 уніі вялікага княства літоўскага
- •Тэма 6 феадальнае права на беларусі (XIV – XVI стст.): крыніцы і асноўныя рысы
- •Тэма 9 падзелы рэчы паспалітай
- •Тэма 10 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі
- •Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны
- •Тэма 11 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі (другая пал. Хiх – пач. Хх ст.)
- •Тэма 12
- •Тэма 13
- •Тэма 14
- •Тэма 15 беларуская сср у гады другой сусветнай вайны (1939 – 1945 гг.): уз’яднанне заходняй беларусі з бсср.
- •Лекцый: 2 гадзіны
- •Тэма 16 дзяржава і права беларускай сср ва ўмовах аднаўлення народнай гаспадаркі. Знешнепалітычная дзейнасць (1945 – 1953 гг.)
- •Тэма 17
- •Тэма 18
- •Падручнікі, дапаможнікі, хрэстаматыі
- •Крыніцы
- •Літаратура на замежных мовах
- •Праблематыка курсавых работ
- •Метадычныя рэкамендацыі
- •Пытанні па гісторыі дзяржавы і права беларусі
- •Беларускі інстытут правазнаўства гісторыя дзяржавы і права беларусі
Тэма 9 падзелы рэчы паспалітай
Кантралюемая самастойная работа: 2 гадзіны
Палітычныя падставы агрэсіі Аўстрыі, Прусіі і Расіі супраць РП. Сакрэтны пратакол 1764 г. Выкарыстанне «дысідэнцкага» пытання для захопу дзяржаўнай тэрыторыі РП. Стварэнне Слуцкай, Торуньскай і Барскай канфедэрацый. Ваенныя дзеянні 1768 – 1771гг. Першы падзел РП паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Дамовы дзяржаў-агрэсараў. Міжнародна-прававы акт аб першым падзеле РП, Кароны Польскай і ВКЛ, працэдура яго падпісання. Характарыстыка зместу Канвенцыі дзяржаў-агрэсараў 1772 г., Трактата 1773 г., зацверджанага соймам. Стварэнне расійскіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на беларускіх землях, іх кіраванне.
Заканадаўчая праца чатырохгадовага сойма Рэчы Паспалітай, важнейшыя законы, іх змест. Характарыстыка зместу Кардынальных правоў 1791г., Закона аб сойміках 1791 г. Працэс распрацоўкі Канстытуцыі РП, аўтары праектаў; дзейнасць і заканадаўчыя планы «Таварыства сяброў Канстытуцыі». Змест Канстытуцыі (Уставы жандовай) 1791г., асноўныя прававыя інстытуты дзяржавы.
Рэакцыя ўнутранай апазіцыі і дзяржаў-агрэсараў на змены ў дзяржаўным ладзе і ў структуры вышэйшых органаў улады. Спробы рэформы кіравання праваслаўнай царквой, стварэнне аўтакефальнага кіравання. Прычыны Таргавіцкай канфедэрацыі. Перадумовы другога падзелу РП, апошні сойм РП, Гарадзенская Канстытуцыя 1793 г. Міжнародна-прававы акт аб падзеле дзяржавы. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі, іх адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і кіраванне. Харак-тарыстыка зместу канвенцый дзяржаў-агрэсараў і Трактата 1793 г. паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай імперыяй.
Прычыны, мэты, лозунг паўстання пад кіраўніцтвам Т. Кас-цюшкі. Дзеянні дзяржаў-агрэсараў. Прычыны трэцяга падзелу РП, міжнародна-прававыя акты. Далейшая інкарпарацыя беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, іх адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел і кіраванне.
Характарыстыка Дэкларацыі дзяржаў-агрэсараў ад 23 снежня 1794 г., канвенцыі аб падзеле РП ад 24 кастрычніка1795 г., Акта караля Рэчы Паспалітай Ст. Панятоўскага ад 25 лістапада 1795 г., Указа расійскай імператрыцы Кацярыны II ад 17 снежня 1795 г. адносна беларускіх зямель.
Падзелы Рэчы Паспалітай і парушэнне прынцыпаў між-народнага права.
Тэма 10 грамадска-палітычны лад і права на беларусі ў складзе расійскай імперыі
(канец ХVIII – сярэдзіна ХIХ ст.)
Лекцый: 4 гадзіны
Семінарскіх заняткаў: 2 гадзіны
Змены ў грамадстве, распаўсюджванне расійскай дзяржаўна-палітычнай сістэмы.
Умовы шэрага расійскіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформ Беларусі ў 1795 – 1801 гг.
Спробы аднаўлення ВКЛ, праекты М. Кл. Агінскага і інш.; узнаўленне органаў кіравання ВКЛ Напалеонам пад апекай Французскай імперыі. Паўстанне 1830 – 1831 гг. (мэта, лозунг, кіраванне, роля «Аб’яднання падхарунжых», «Патрыятычнага аб’яднання», Віленскага Цэнтральнага Камітэта; А. Чартарыйскага, І. Лелевеля і інш.) і палітыка поўнай русіфікацыі. Полацкі царкоўны сабор, скасаванне уніяцкай царквы.
Органы мясцовага кіравання на тэрыторыі Беларусі: генерал-губернатарствы; генерал-губернатар, яго прызначэнне на пасаду, кампетэнцыя. Губерніі, структура органаў кіравання. Кампетэнцыя губернатара і губернскага праўлення; казённай палаты, губернскага пракурора і інш. спецыяльных органаў. Павятовыя органы кіравання, паліцэйскі нагляд. Кампетэнцыя ніжняга земскага суда.
Палітычнае значэнне і паўнамоцтвы губернскіх і павятовых шляхецкіх (дваранскіх) сходаў – органаў саслоўнага сама-кіравання. Органы кіравання ў гарадах.
Судовыя ўстановы ў губернях і паветах. Захаванне традыцыйнай сістэмы судоў ВКЛ у Літоўскай губерні і частковае яе ўзнаўленне ў Беларускай губерні. Галоўны суд. Маршалкаўскі камісарскі суд. Земскі і гродскі суды.
Ліквідацыя традыцыйнай судовай сістэмы пасля паўстання ў ВКЛ 1830 – 1831гг. Увядзенне судовай сістэмы Расійскай імперыі. Судовыя органы ў губернях, паветах; саслоўныя, спецыяльныя.
Права на Беларусі. Напрамкі ўпарадкавання мясцовага заканадаўства. Праект Зводу законаў заходніх губерняў. Увядзенне ў дзеянне законаў Расійскай імперыі. Спыненне дзеяння Статута ВКЛ 1588 г. і іншых мясцовых нарматыўных актаў (1840 г.).
Выкарыстанне Статута ВКЛ 1588 г. як крыніцы права (Указ Сената ад 8 мая 1773 г.).
Агульнарасійскі закон ад 7 лістапада 1775 г. – «Учреждение для управления губерний», характарыстыка змен судовай сістэмы ў Магілёўскай і Полацкай губернях.
Закон ад 8 красавіка 1782 г. – «Устав благочиния», змены ў судовай сістэме.
1785 г. – «Грамота на права, вольности и преимущества благородного дворянства».
21.04.1785 г. – «Грамота на права и выгоды городам Российской империи».
Маніфест ад 17 снежня 1795 г. аб судовай сістэме далучаных «ад Польшчы» тэрыторый ВКЛ.
Указ імп. расійскага Паўла I ад 6 лютага 1796 г. аб узнаўленні старой судовай сістэмы ў Магілёўскай і Полацкай губернях.
1810 г. – характарыстыка дапаможніка па судаводству – «Словарь юридический, или Содержание польских и литовских законов».
1811, 1819 гг. – выданне Статута ВКЛ 1588 г. на расійскай і польскай мовах.
1826 г. – пачатак складання Зводу законаў заходніх губерняў, роля Іг. Даніловіча.
1830 г. – зацвярджэнне «Полного собрания законодательства Российской империи» ў 46 тамах.
Змест Указа ад 12 студзеня 1831 г., прычыны спынення дзейнасці Статута ВКЛ 1588 г. на часткі тэрыторыі Беларусі.
Характарыстыка зместу Указа ад 19 кастрычніка 1831 г. «О разборе шляхты в западных губерниях и об устройстве сего рода людей».
1 мая 1831 г.(1840) – увядзенне ў дзеянне на беларускай тэрыторыі «Уложения о наказаниях уголовных и исправительных», характарыстыка зместу.
1 студзеня 1835 г.(1832) – пачатак дзеяння збору « Свод законов Российской империи» ў 15 тамах.
Змест указаў ад 25 чэрвеня і 9 верасня 1840 г. аб адзіным заканадаўстве на тэрыторыі Беларусі.
Характарыстыка Указа імп. Мікалая I ад 18 ліпеня 1840 г. аб афіцыйным ўжыванні назваў «Беларусь», «Літва», «Северо-Западный край».
